Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Б. Тарашкевіч ''Беларуская граматыка для школ''...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
790.02 Кб
Скачать

Лекцыя 3.

А. 1. Аб гаворыцца ў папярэдняй лекцыi?

2. Як вас завуць па iменi па прозьвiшчу?

3. Цi ваша iмя i вы самi гэта тое самае?

4. Цi вы складаецеся з гукаў, лiтараў?

5. Цi ваша iмя i прозьвiшча маюць цела?

6. Якая розьнiца памiж намi i нашымi iмёнамi, прозьвiшчамi?

§ 4. Мы самi i нашыя iмёны i прозьвiшчы гэта зусiм розныя рэчы. Мы жывём, ходзiм, думаем, працуем. Iмя i прозьвiшча - гэта толькi назоў. Калi мы iх скажам, то гэта будзе сказанае слова, гук, што пераймаецца слухам; калi-ж мы iх напiшам, то гэта будзе пiсанае слова, лiтары, што пераймаюцца зрокам.

7. Цi прадметы неажыўленыя маюць свае назовы?

8. Якiя бачыш перад сабой прадметы, i як яны называюцца?

9. Сонца грэе, васiлёк пахне, цукар салодкi, а iхныя назовы цi грэюць, цi пахнуць, цi салодкiя?

10. Цi асаблiвасьцi прадметаў маюць свае назовы?

§ 5. Прадметы неажыўленыя маюць свае назовы: сонца, цукар, стол, кнiжка I падоб. Асаблiвасьцi прадметаў маюць таксама свае назовы, напрыклад:

грэе, пахне, саладзее, ламаецца

цёплы, пахкi, салодкi, ломкi.

Б. Перапiсаўшы, падчыркнi назовы прадметаў простай рысай ( ______ ), назовы асаблiвасцей пакручастай ( ).

Горы рэдка стаяць паасобку. Яны цягнуцца доўгiмi хрыбцiнамi то вышэй, то нiжэй. Памiж гор ляжаць далы, чарнеюць правалы. Густыя туманы поўзаюць па вузкiх горных праходах. Горы часта закрыты тучамi, i толькi ў ясныя днi здалёку вiднеюцца сваiмi сьнегавымi белымi верхалiнамi.

Шмат рэк пачынаецца ад сьнягоў, каторыя растайваюць у горах. Яны ця-куць у нiз гаманлiвымi ручаямi й вадаспадамi. Па дарозе падмываюць груды лёду й сьнегу, каторыя часам абвальваюцца ды засыпаюць цэлыя вёскi.

Лекцыя 4.

А. Пакажы словы, што азначаюць назовы прадметаў:

ВЕРНЫ ПРЫЯЦЕЛЬ.

У аднаго селянiна быў вялiкi сабака. Стаў ён стары i ўжо не мог варта-ваць гаспадарскага дабра. Не хацелася селянiну дарма кармiць сабаку. Вось ён узяў з сабой вяроўку i камень ды пацягнуў сабаку да ракi.

Глядзiць на яго сабака разумнымi вачыма, быццам разумее, што думае гаспадар.

Сеў гаспадар з сабакам ў човен, ад'ехаў ад берагу i стаў прывязваць камень сабацы да шыi. Пасьля устаў i пiхнуў нагой сабаку ў ваду, ды з размаху й сам туды-ж увалiўся.

§ 6. Слова, што азначае iмя або назоў прадмету, называецца iменем прадметным, або прадметнiкам, напрыклад: прыяцель, селянiн, сабака, даб-ро, вяроўка, камень I г.Д.

Б. Перапiсаўшы, падчыркнi прадметнiкi:

ВЕРНЫ ПРЫЯЦЕЛЬ (далейшы працяг).

Захлiснула яго хваля, зусiм ўжо пачаў тануць. Раптам чуе - нехта цягне яго. А гэта яго сабака. Камень адвязаўся, i ён кiнуўся ратаваць свайго гаспада-ра. Схапiў зубамi за кашулю, выплыў зь iм да берагу i ледзь жывы расьцягнуў-ся на беразе.

Заплакаў селянiн, абняў сабаку, стала яму стыдна. Да самае сьмерцi кармiў i даглядаў ён вернага свайго прыяцеля.

2. Напiшы ад сабе пяць прыкладаў прадметнiкаў.

Лекцыя 5.

А. 1. Што такое iмя прадметнае?

2. Чаму яно так называецца?

3. Што такое прадметнiк?

4. Якая розьнiца мiж такiмi прадметнiкамi: хлапец i Янка; дзяўчына i Маня; места i Вiльня; край i Беларусь; возера i Нарач?

§ 7. Iмя собскае i агульнае. Iмя прадметнае можы быць або собскiм: Янка, Маня, Вiльня, Беларусь, Нарач i г.д. або агульным: хлапец, дзяўчына, места, край, возера i г.д. Собскае iмя выдзяляе нейкую асобу або рэч з iншых падобных. Iмя собскае гэта собскасьць не ўсiх хлапцоў, дзяўчат, не ўсiх гарадоў, краёў i вазёр, а толькi некаторых.

Iмёны людзей i iх прозьвiшчы, назовы краёў, гарадоў i мясцовасьцей, рэчак, гор i падобнае - гэта ўсё прадметнiкi собскiя i пiшуцца з вялiкай лiтары. Агульнае iмя паказвае цэлы рад падобных рэчаў i пiшацца з малой лiтары.

Б. Перапiсаўшы, падчыркнi прадметнiкi агульныя простай рыскай, а прад-метнiкi собскiя пакручастай:

Не адзiн Гаўрылка, што ў Полацку. Кепска, пане Грыгоры: што далей, того - рай. Дняпро цячэ ў Чорнае мора. Заходняя Дзьвiна цячэ ў Балтыцскае мора, а Паўночная Дзьвiна - у Белае мора. Альпы - найвышэйшыя горы ў Эўропе. Аўдзей ўсё мiж людзей. Майстар з Мiра: што цяў, то дзiра. Сьвiслач -рэчка невялiчка. Язык да Кiева дапытае. Зорка Марс - найблiжэйшая ад зямлi плянэта.