Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Б. Тарашкевіч ''Беларуская граматыка для школ''...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
790.02 Кб
Скачать

Лекцыя 37.

А. Зьвярнi ўвагу на адзначаныя курсывам часьцiны сказу:

Загiнулi сьцюжы, марозы, мяцелiцы. На зiму абмiраюць i вужакi, i жабы, i яшчаркi. Сьвiшча, плача i галосiць завiруха злая. Iдзе жняя i весела пяе. Кляновае i дубовае лiсьцё гаспадынi зьбiраюць i пякуць на iм хлеб. Жывёлы даюць чалавеку мяса, малако, скуры, воўну, тук i шэрсьць. Глуха, трывожна шумiць асака. Весела й хутка мiнутка ў мiнутку зойдзе нам час. У стуку i груку забудзем мы муку працы сваей.

§ 39. Вiды сказаў. Калi ў сказе два цi больш дзейнiкi, выказьнiкi, дапаўненьнi, азначэньнi цi аднолькавыя акалiчнасьцi, то такi сказ называецца зьлiтым. Напр.: Згiнулi сьцюжы, марозы, мяцелiцы - Сьвiшча, плача i галосiць завiруха злая.

Тыя сказы, што маюць толькi асноўныя часьцiны, г.зн., толькi дзейнiк i выказьнiк, называюцца неразьвiтымi: Сонца ўзыйшло. Бацька гарэ.

Тыя сказы, што маюць i даданыя часьцiны, называюцца разьвiтымi: По-бач раскiнулiсь родныя вёскi. Жалем сьцiскаюцца грудзi.

Падобныя часьцiны ў зьлiтым сказе раздзяляюцца коскай (,), калi яны не звязаны злучнiкам i, цi, ды, да. Напрыклад: конiк, сошка i араты мерна йдуць па полi.

Але, калi злучнiк паўтараецца, то коска ставiцца i перад злучнiкам: На зiму абмiраюць i вужакi, i жабы, i яшчаркi.

Б. Сьпiсаўшы, паставiць коскi:

Сьпевам дружным цiхiм звонам поўнiцца ўвесь луг. Карова конь сабака воўк мядзьведзь не пазнаюць нiчога пакуль не панюхаюць. У полi песьнi шум i гоман. Будуць ветры за вугламi выць i плакаць i стагнаць. Застаюцца зiмаваць з намi толькi галкi вароны сарокi цецярукi дзятлы ды яшчэ некаторыя птушкi. Шумеў i лес i луг з травою i ўсе расьцiны на зямлi. Песьнi крык i гоман слухаў дзед Завала. Тут былi i старыя i малыя бабы i дзецi. Адны вочы i плачуць i смяюцца.

Лекцыя 38.

А. Пакажы, якiя сказы можна разлажыць на некалькi паасобных сказаў, а якiя - нельга:

Лета зьбiрае. Зiма праядае. Лета зьбiрае, а зiма праядае. Ластаўка дзень пачынае, а салавей канчае. Ня вылiняў конь да Яна. Няхай iдзе да другога пана. Калi ня вылiняў конь да Яна, то няхай iдзе да другога пана. Калi зарадзiў званец, то хлебу будзе канец. Хто поле троiць, той хлеб кроiць. Здраду пры-маюць, а здраднiка вешаюць. Дурная тая дамова, дзе вала бадзе карова.

§ 40. Просты i зложаны сказ. Сказы бываюць простыя i зложа-ныя. Просты сказ ня можа быць разложаны на цi колькi iншых сказаў. Напрыклад: Час быў раньнi. Начлежнiкi ехалi шумна. Зложаны сказ можа быць раз-ложаны на простыя сказы. Напрыклад: Калi ў хляве плодзiць, а на полi родзiць, той дурань хату водзiць - можам разлажыць на тры простыя сказы: У хляве плодзiць. На полi родзiць. Дурань хату водзiць.

Простыя сказы лучацца ў зложаныя найчасьцей пры помачы такiх злучных слоў: i, а, але; калi, як, дзе, хто, што, якi, каторы, каб, дык, абы, ажно, бо i падобных. Апрача i, перад гэтымi словамi звычайна ставiцца коска. Напрыклад : Саха i барана самы не багаты, а ўвесь сьвет кормяць. Паехаў баранаваць, але да поля не дае хаў. Просiць шчыра грамацея, ажно шапку скiнуў. Гол, як сакол.

Калi сказ стаiць пасярэдзiне другога, то выдзяляецца коскамi з двух бакоў: Гай, {што быў цёмным}, зазелянiўся.

Б. Сьпiсаць i паставiць коскi:

Болей слухай а меней гавары. Бяда бяду вядзе а трэцяя паганяе. Бес-бы дзятла ў рукi ўнёс каб не яго доўгi нос. Бядя што ня п'ецца вада. Думы за гарамi а сьмерць за плячамi. Калi ўмалотна дык i завозна. Мы з табою як рыба з вадою. Натое i шчупак у моры каб карась не драмаў. Ня там трацiш дзе купляеш а там трацiш дзе прадаеш. Рыба шукае дзе глыбей а чалавек дзе ляпей. Цвiце як макаўка. Цёмная ночка цягнецца доўга як год. Пчала ляцiць проста на тую кветку якая ей патрэбна. З печы выймаюць гатовы хлеб якi можна есьцi як толькi крыху астыгне. Шмат трэба часу й працы каб мець бохан хлеба.