Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Б. Тарашкевіч ''Беларуская граматыка для школ''...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
790.02 Кб
Скачать

Лекцыя 29.

А. 1. Якiм словам выражаецца раптоўны боль? Як выражаецца зьдзiўленьне, радасьць?

2. Сабака брэша: гаў-гаў-гаў! Як курняўкае кот? Як iржэць конь? Як звонiць званок?

3. Што паказваюць хап, брык, лоп, калi скажам так: А сабака хап злодзея за палу. Конь брык каваля ды ў самае калена. Лоп яго лапкай па плячох.

§ 33. Клiчнiк выражае ўчуццё або паказвае розныя зыкi, да якiх чалавек хоча прыпадобнiцца; напрыклад: учуццё болю, радасьцi, зьдзiўленьня: ай! ой! аей! ого-го! ага! ах! ох! ух! а-ха-ха, ура! i г.д.: шшш! гаў-гаў-гаў! курняў! iга-га-а! ау-ау-ау! дзынь-дзынь-дзынь! i шмат iншых.

Каб паказаць, што нешта канчаецца ў адзiн мамэнт ужываюцца асобныя формы клiчнiка ад дзеяслова: хап, брык, бэнц, бох, бабух, грук, хлюпсьць, стук, бахець, хапець, мялькець, пiхець, грымоць i iншыя.

Б. Улажы 10 сказаў на розныя клiчнiкi.

Лекцыя 30.

А. 1. Якiя ведаеш часьцiны мовы? Якiя зь iх зьменныя, якiя нязьменныя?

2. Якiя часьцiны мовы скланяюцца, а якiя спрагаюцца?

3. Якiя мы маем знадворныя пачуццi, i да чаго яны служаць?

4. Што такое прадмет? Што такое асаблiвасьцi прадметаў?

5. Назавi колькi прадметаў. Назавi асаблiвасьцi гэтых прадметаў.

6. Што выражае прыметнiк? Што выражае дзеяслова?

7. Што выражае прыслоўе?

8. Якую службу спаўняе ў сказе прадлог?

9. Якую службу спаўняе ў сказе злучнiк?

10. Што такое клiчнiк?

Б. Перапiсаўшы, над кожным словам напiшы, якая гэта часьцiна мовы. (Злучнiкi толькi падчыркнi адною рыскай, а прадлогi дзьмяма, бо залiне кароткiя):

Моцна сьпiць шырокая рака. Глядзiш, i здаецца: яна мёртвая. Але гэта толькi здаецца: пад ковамi лёду йдзе работа, кiпiць жыццё. Жыве рака. А перавальшчыкi не перастаюць бубнiць i крычаць праз новае жыццё. На лёдзе там i сям паказалiся палонкi, прагрэтыя сонцам. Варушыцца рака, падымаюцца яе грудзi. Чуе й яна ўжо вясну новага жыцця. Трасе яна сваiмi плячыма, i лёд покае, трышчыць. Не задзяржаць ракi гнiлому ланцугу расголатага лёду. Прабiваецца яна на вольны сьвет, выходзiць з берагоў, ломiць i крышыць усё, што хоча стрымаць яе волю. А крыгi - астача сцюжы - з гухiм шумам i выць-цём, як дзiкiя зьвяры, злосна скрыгочуць з старымi гнiлымi зубамi, як працiўнiкi шчасьця людзкога.

Лекцыя 31.

А. 1. Цi назавём сказам паасобныя словы: сонца, месяц, гразь, сьветлы, сьвяцiць? А цi будзе сказам: сонца грэе, месяц сьвецiць, сьвяцi!

2. Што такое сказ?

§ 33. Сказ. Думка, выказаная словамi, называецца сказам, напрыклад: Пастух трубiць. Зоркi зiгацяць на небе.

Сказам можа быць нават адно слова, калi яно выказвае закончаную думку, напрыклад: Уважайце! Сядзiце! Сьвiтае. Загрымела.

3. Якая розьнiца памiж такiмi сказамi: Ты чытаеш. Цi ты чытаеш? Чытай! Ты пiлнуеш. Цi ты пiлнуеш? Пiлнуй.

§ 34. Сказы абвяшчальныя, пытальныя i клiчныя. Сказы, у якiх нешта азнаймляецца, абвяшчаецца, называюць абвяшчальнымi. Напрыклад: Моцна сьпiць шырокая рака. Але гэта толькi здаецца: пад ковамi лёду iдзе работа, кiпiць жыццё.

Сказы, у якiх выказваецца загад або нейкае пачуццё - радасьць, зьдзiў-леньне, захопленьне, - называюцца ўсклiчнымi. Напрыклад: Ты прыдзi, вясна жаданая, прыдзi! Эх, жар дакучае! Цяжка, жнейка, работа твая!

Тыя сказы, у якiх выражаецца пытаньне, называюцца пытальнымi. Напрыклад: Што за песьнi сьпяваеш ты, вецер? Аб чым-жа ты плачаш? Цi мала прастору тваiм шырокiм крыльлям?

Б. Перапішы і знайдзі сказы абвяшчальныя, усклічныя і пытальныя:

Глянь, зiрнi наўкола: бачыш гэтыя сялiбы, хаткi нашых сёлаў, гэта поле - шнур ля шнура, ўзгоркi i лагчынкi, на узьмежжу грушу-дзiчку, крыж каля пуцiнкi?

Бачыш логi, сенажацi, а на iх - крынiцы?

Далей - бор зялёны, гонкi, што у высь глядзiцца?А там далей, дзе ўжо вока дасягнуць ня можа, тое самае пабачыш.

А ўсё так прыгожа!

Сотнi вёсак i мястэчак, гарадоў нямала, рэк бурлiвых, пушч гамонкiх з не

апетай славай.

Там плывуць Дняпро i Сожа ды Дзьвiна i Нёман, Белавежы, Налiбокаў там чувацi гоман.