Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Б. Тарашкевіч ''Беларуская граматыка для школ''...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
790.02 Кб
Скачать

Лекцыя 23.

А. 1. У пададзеных прыкладах зьвярнi ўвагу на словы, друкаваныя курсывам, i адкажы, да якiх слоў яны адносяцца:

Яснае сонейка сьвецiць. Сонейка сьвецiць ясна. На небе сьвецiць бледны месяц. На небе бледна сьвецiць месяц. Павеяў лёгкi вецярок. Вецярок лёгка павеяў. Зводдаль глуха прагрымеў гром. Глухi гром загрымеў воддаль. Запанавала страшэнная цiшыня. Запанавала страшэнна паважная цiшыня.

2. Што азначаюць словы: ясна, бледна, лёгка i падобныя - цi прадметы, цi асаблiвасьцi? Цi асаблiвасьцi прадметаў, цi асаблiвасьцi асаблiвасьцей?

§ 26. Асаблiвасьцi асаблiвасьцяў. Прыметнiкi i дзеясловы азначаюць асаблiвасьцi прадметаў. Да прыметнiкаў i дзеясловаў могуць аднасiцца словы, каторыя азначаюць асаблiвасьцi асаблiвасьцей, напрыклад: страшна грымiць, страшна грымучы, ясна сьвецiць, дужа сьветлы i г.д.

3. Да пададзеных прыкладаў дадай словы, што азначаюць асаблiвасьцi асаблiвасьцей на пытаньне як?

сонца сьвецiць як? ясна; каваль умелы як? вельмi;

дзецi гуляюць як? ? хлопец лянiвы як? ?

лес шумiць як? ? вецер вые як? ?

Б. Перапiсаўшы, падчыркнi словы, што азначаюць асаблiвасьцi асаблiвасьцей.

Нудна час сплывае ў няволi.Вялiкiя рэчкi цiха плывуць. Найчасьцей блудзiць, хто лёг-ка судзiць. Ноч была дужа цёплая. У шырокiх палёх серад збожжа дыхаюць грудзi неяк сва-бодна i вельмi глыбака. Асёл так шчыра ўчыцца ўмеў, што кнiжкi ўсе, як сена, зьеў. Плыве шумлiва бяседа вольная. Зайграй ты сьмялей, весялей. Сыплюцца кроплiчаста i дробна, цiха па стрэсе бубняць. Цёмная ночка, ночка гухая цягнецца доўга, як год. Вецер дажджлiвы панура сьпявае, жаласна сьвiшча праз плот.

Лекцыя 24.

А. 1. Пакажы словы, што азначаюць асаблiвасьцi асаблiвасьцей:

Густа жыта маладое поле ўсё пакрыла; расьце добра i прыгожа ажно глянуць мiла. Зоры далёкiя, зоры блiскучыя цiха гараць над зямлёй. А яна пад той шумок сьпiць салодка вельмi.

§ 27. Прыслоўе. Слова, што азначае асаблiвасьць асаблiвасьцi, называюцца прыслоўем, напр.: ясна, добра, густа, часта, вельмi, так, неяк I падобныя.

Прыслоўе найчасьцей адносiцца да дзеяслова: расьце добра, глянуць мiла i г.д. Радзей прыслоўе адносiцца да прыметнiка: дужа добры, вельмi благi, страшэнна вялiзны. Бывае i так, што адно прыслоўе адносiцца да другога, напр.: жыта ўзышло дужа добра; асёл так шчыра ўчыцца ўмеў.

§ 28. Часьцiны мовы. Дагэтуль мы пазнаёмiлiся з прадметнiкам, прыметнiкам, лiчэбнiкам, дзеясловам i прыслоўем. З iх, галоўным чынам, складаецца наша мова; яны называюцца часьцiнамi мовы. Аб iншых часьцiнах мовы - далей.

Б. Перапiсаўшы, падчыркнi прыслоўi, што адносяцца да дзеяслова, адной рыскай, што адносяцца да прыметнiка - двумя, што да прыслоўя - пакручастай.

Запраўды, так гавора важна i песьню так пяе працяжна. Дружна станем, як сьцяна. За гарою цiха-цiха песьнi замiраюць. Конiк, сошка i аратай мерна йдуць паволi. Цяжка, цяжка дастаешся ты, кавалак хлеба! Зрэдка ветрык чуць прыметна скулься цiха набягае. У хаце цiха, наваi жутка. Усюды стала нейк пужлiва i трывожна-баязьлiва. Спiць Гануля цiха, роўна. Максiм старанна аглядаў сляды нядаўнай кражы ў яго абходзе.

УВАГА. Прыслоўi, якiя трудней распазнаць, надрукаваны курсывам. Наогул-жа трэ-ба памятаць, што памятаць, што прыслоўе - гэта нязьменная часьцiна мовы: яно анi скла-няецца, анi спрагаецца.