Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Программа комплексной практики.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
243.2 Кб
Скачать

Праграма складання I аналізу комплекснага геаграфічнага профілю

Профіль – гэта адлюстраванне вертыкальнага разрэзу мясцовасці па пэўным напрамку. Ён складаецца перад выездам на палявую практыку, удакладняецца і дапаўняецца ў перыяд практыкі і прадстаўляецца групай у якасці аднаго са справаздачных дакументаў разам з тлумачальнай запіскай, якая характарызуе змест профілю.

Мэта складання профілю – выявіць і прасачыць прычынна-выніковыя сувязі і ўзаемадзеянні ў сістэме «прырода – гаспадарка – чалавек».

Для пабудовы профілю выкарыстоўваюцца розныя па тэматыцы і маштабе карты. Найбольш прыдатны маштаб 1:1000000, але можна выкарыстоўваць і карты адміністрацыйных абласцей маштабу 1:600000. Гэта дазволіць больш дэталёва прасачыць сацыяльна-эканамічныя асаблівасці раёна практыкі.

Парадак пабудовы профілю

Спачатку на міліметровай паперы вычэрчваецца ў адпаведных вертыкальным і гарызантальным маштабах гіпсаметрычны профіль раёна практыкі па маршруце руху. Ніжэй лініі профілю рэльефу адлюстроўваецца геолага-тэктанічная будова і адзначаюцца радовішчы карысных выкапняў. Вышэй паказваюцца глебавае і расліннае покрыва, межы прыродных зон, спецыялізацыя сельскай гаспадаркі, а таксама комплекс прыродаахоўных мерапрыемстваў.

Пунсонамі на профілі абазначаюцца гарады. Дыяметр пунсона адпавядае колькасці насельніцтва, а яго афарбоўка адлюстроўвае структуру прамысловасці горада. Над профілем адпаведным чынам абазначаюцца студзеньскія і ліпеньскія сярэднесутачныя тэмпературы, колькасць ападкаў, пануючыя вятры.

Аналіз профілю. Аналізуючы пабудаваны профіль, студэнты высвятляюць:

  • Асаблівасці геалагічнай пабудовы тэрыторыі і іх уздзеянне на рэльеф вывучаемай мясцовасці.

  • Наяўнасць радовішчаў карысных выкапняў і іх паходжанне, уздзеянне геалагічных умоў на здабычу карысных выкапняў.

  • Басейны якіх рэк перасякае профіль і якое іх гаспадарчае значэнне?

  • Як змяняецца па лініі профілю колькасць ападкаў і якія прычыны гэтых змяненняў?

  • Ход сярэдніх студзеньскіх і ліпеньскіх тэмператур, прычыны, якія яго абумоўліваюць, уплыў тэмпературнага рэжыму на гаспадарчую дзейнасць.

  • Заканамернасці распаўсюджання глеб і іх прыдатнасць да розных відаў гаспадарчага выкарыстання.

  • Тэрыторыі найбольш аптымальнага спалучэння прыродных умоў (тэмпературнага рэжыму, ападкаў, глебы, рэльефу) для развіцця асобных галін сельскай гаспадаркі і іншых відаў гаспадарчай дзейнасці.

  • Узаемасувязь прыродных перадумоў і спецыялізацыі сельскай гаспадаркі, назіраемыя ўзаемазалежнасці і неадпаведнасці, іх прычыны.

  • Асаблівасці размяшчэння гарадоў па лініі профілю, іх прымеркаванасць да асобных прыродных аб'ектаў, транспартных шляхоў і інш.

  • Фактары, якія абумовілі ўзнікненне горада ў дадзеным месцы.

  • Уздзеянне горада на прыроду навакольнай мясцовасці і спецыялізацыю сельскай гаспадаркі прыгарадных тэрыторый.

  • Функцыі гарадоў і іх сувязі з прыроднымі і сацыяльна-эканамічнымі

  • асаблівасцямі тэрыторыі.

Перад некаторымі студэнтамі можа быць пастаўлена задача правесці комплексную характарыстыку асобных участкаў і аб'ектаў па лініі профілю.

Дадатак 8

ПРЫКЛАД АФАРМЛЕННЯ СПРАВАЗДАЧЫ ПА ВЫНІКАХ ПРАКТЫКІ*

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”

Факультэт прыродазнаўства

СПРАВАЗДАЧА

ПА ВЫНІКАХ КОМПЛЕКСНАЙ ПРАКТЫКІ

ПА САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЙ І ФІЗІЧНАЙ ГЕАГРАФІІ

КОМПЛЕКСНАЯ ГЕАГРАФІЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАЁНА ПРАКТЫКІ (НАЗВА РАЁНА ЦІ МАРШРУТА)

Склад брыгады

студэнты IV курса

спецыяльнасці

“Геаграфія.Біялогія”:

Кіраўнікі практыкі:

Мінск 2012

* не друкуецца

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ

1. ФАКТАРЫ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ РАЁНА

1.1. Фактар геаграфічнага становішча

  1. Фактар прыродных умоў і рэсурсаў

  1. Гісторыка-геаграфічны фактар

  1. Фактар насельніцтва і працоўных рэсурсаў

2. ГАСПАДАРКА РАЁНА

2.1. Агульная характарыстыка гаспадаркі

  1. Прамысловасць

  1. Сельская гаспадарка

  1. Транспарт

  2. Сфера абслугоўвання

3. УНУТРАНЫЯ АДРОЗНЕННІ ЗАКЛЮЧЭННЕ ДАДАТАК ЛІТАРАТУРА

Змест кожнага раздзела і параграфа справаздачы вызначаецца прыкладным планам геаграфічнай характарыстыкі раёна практыкі (дадат. 1). Ва ўводзінах дадаткова ўказваюцца: мэты і задачы практыкі, маршрут, склад брыгады і заданне. У заключэнні неабходна падвесці вынікі практыкі, паказаць ступень рэалізацыі пастаўленых задач.

Афармленне тэкставай і графічнай частак справаздачы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, што прад'яўляюцца да афармлення курсавых і дыпломных работ (Дипломные работы: метод. указ. по выполнению и оформлению / сост. М.С.Войтович, Мн., 1997; Кузнецов И. Н. Подготовка и оформление рефератов, курсовых и дипломных работ. Мн., 2000).

У канцы кожнага раздзела (параграфа) называюцца прозвішчы студэнтаў, адказных за яго напісанне.

Дадатак 9

ПРЫКЛАДНЫЯ МАРШРУТЫ I РАБОЧЫЯ ПРАГРАМЫ ПРАКТЫКІ

МАРШРУТ І

Мінск – Жлобін – Гомель – Рэчыца – Мазыр – Мікашэвічы – Пінск – Брэст –Нясвіж (Мір) – Мінск.

Агульная працягласць маршрута – 1250 км.

Стацыянары: Гомель, Мазыр, Пінск, Брэст.

Рабочая праграма

Жлобін. Наведваецца пры пераездзе з Мінска ў Гомель. Знаёмства з сучаснай металургічнай вытворчасцю на прыкладзе Беларускага металургічнага завода.

Гомельскі стацыянар. Знаёмства з Гомельскім прамысловым вузлом. Вучэбна-вытворчыя экскурсіі на машынабудаўнічыя прадпрыемствы «Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання» і «Гомельскі станкабудаўнічы завод», на «Гомельскі хімічны завод» і ААТ «Гомельшпалеры». Азнаямленчая экскурсія па горадзе з наведваннем паркава-архітэктурнага комплексу. Магчымыя радыяльныя паездкі: у г. Ветку з наведваннем унікальнага этнаграфічнага музея; у в. Старое Сяло; на Гомельскі конезавод; у г. п. Касцюкоўка на АТ «Гомельшкло». На Гомельскім стацыянары вывучаюцца асаблівасці прыроды Гомельскага Палесся.

Рэчыца. Наведваецца пры пераездзе з Гомеля ў Мазыр. Знаёмства з нафта-здабываючай галіной паліўнай прамысловасці на прыкладзе прадпрыемстваў нафтаздабываючага ўпраўлення «Рэчыцанафта».

Мазырскі стацыянар. Знаёмства з нафтаперапрацоўчай вытворчасцю на прыкладзе Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Магчыма правядзенне вучэбна-вытворчьгх экскурсій на іншыя прадпрыемствы Мазырскага прамысловага вузла: ААТ «Мазырсоль», «Мазырскае вытворчае мэблевае аб'яднанне». Вывучаюцца асаблівасці прыроднага комплексу Мазырскага Палесся. Пры пераездзе з Мазыра ў Пінск наведваецца Прыпяцкі нацыянальны прыродны парк (г. Тураў).

Мікашэвічы. Наведваюцца пры пераездзе з Мазыра ў Пінск. Знаёмства з буйным прадпрыемствам здабыўной прамысловасці на прыкладзе дзяржаўнага прадпрыемства «Граніт» (Мікашэвіцкі камбінат нярудных матэрыялаў).

Пінскі стацыянар. Вывучэнне Пінскага прамысловага вузла. Вучэбна-вытворчыя экскурсіі на прадпрыемствы калектыўнага аб'яднання «Пінскдрэў», Пінскі суднабудаўнічы-суднарамонтны завод і інш. Наведванне аб'ектаў архітэктурна-гістарычнага комплексу г. Пінска. Знаёмства з асаблівасцямі прыроды Пінскага Палесся.

Брэсцкі стацыянар. Вывучэнне Брэсцкага прамысловага вузла, свабоднай эканамічнай зоны «Брэст», знаёмства з прыродным комплексам нацыянальнага

прыроднага парку «Белавежская пушча». Праводзяцца вучэбна-вытворчыя экскурсіі на прамысловыя прадпрыемствы ААТ «Дываны Брэста», Беларуска-Расійскае АТ «Брэстгазаапарат» («Гефест»), адно з прадпрыемстваў харчовай прамысловасці. Падчас азнаямленчай экскурсіі па горадзе наведваюцца мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць» і гістарычна-архітэктурны музей «Берасце». Наведваюцца асобныя аб'екты СЭЗ «Брэст», вывучаецца памежна-мытная інфраструктура. Арганізуецца вытворча-азнаямленчая экскурсія на адно з буйных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў прыгараднай зоны г. Брэста.

Нясвіж і Мір. Наведваюцца пры пераездзе з Брэста ў Мінск. Знаёмства з гісторыка-архітэктурнымі і паркавымі комплексамі.

МАРШРУТ 2

Мінск – Нясвіж – Брэст – Слонім – Гродна – Ліда – Маладзечна – Мінск. Агульная працягласць маршрута – 1100 км.

Стацыянары: Брэст, Ліда, Гродна.

МАРШРУТ З

Мінск – Салігорск – Мікашэвічы – Пінск – Брэст – Нясвіж (Мір) – Мінск. Агульная працягласць маршрута – 900 км.

Стацыянары: Салігорск – Пінск – Брэст.

МАРШРУТ 4

Мінск – Віцебск – Полацк (Наваполацк) – Браслаў – Мінск.

Агульная працягласць маршрута – 800 км.

Стацыянары: Віцебск, Полацк, Браслаў.

МАРШРУТ 5

Мінск – Гомель – Магілёў – Орша – Віцебск – Мінск.

Агульная працягласць маршрута – 1000 км.

Стацыянары: Гомель, Магілёў, Віцебск.

МАРШРУТ 6

Мінск – Полацк (Наваполацк) – Пскоў – Санкт-Пецярбург – Мінск.

Агульная працягласць маршрута – 1800 км.

Стацыянары: Полацк, Пскоў, Санкт-Пецярбург.

МАРШРУТ 7

Мінск – Івана-Франкоўск – Рахаў – Салотвіна – Хуст – Ужгарад – Львоў – Мінск. Агульная працягласць маршрута – 2000 км.

Стацыянары: Івана-Франкоўск, Хуст, Ужгарад, Львоў.

27