- •“Зацвярджаю”
- •I. Тлумачальная запіска
- •I. Арганізацыя і змест практыкі
- •Ііі. Інфармацыйна-метадычная частка Патрабаванні да зместу і афармлення справаздачы Заліковая дакументацыя
- •Крытэрыі адзнакі
- •Крытэрыі пры выстаўленні адзнак па выніках комплекснай практыкі па сацыяльна-эканамічнай і фізічнай геаграфіі
- •Літаратура
- •IV дадаткі
- •Прыкладны план геаграфічнай характарыстыкі раёна практыкі
- •1. Фактары сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна
- •2. Гаспадарка раёна
- •3. Унутраныя адрозненні (рэгіёны)
- •Праграма візуальных маршрутных назіранняў
- •1. Фізіка-геаграфічныя назіранні
- •2. Сацыяльна-эканоміка-геаграфічныя назіранні
- •Праграма вывучэння горада
- •Праграма вывучэння прамысловага прадпрыемства
- •Праграма вывучэння сельскага населенага пункта
- •Праграма вывучэння сельскагаспадарчага прадпрыемства
- •Праграма складання I аналізу комплекснага геаграфічнага профілю
Праграма вывучэння сельскага населенага пункта
Агульныя звесткі. Назва паселішча, яго месца ў сістэме адміністрацыйнага падзелу краіны, геаграфічнае становішча адносна шляхоў зносін, іншых населеных пунктаў, прыродных ландшафтаў. Функцыянальны тып паселішча. Колькасць двароў і агульная колькасць жыхароў.
Гісторыка-геаграфічныя асаблівасці. Час і прычына ўзнікнення, гістарычны тып паселішча, паходжанне яго назвы. Адлюстраванне важнейшых гістарычных падзей у жыцці паселішча.
Прыродныя ўмовы. Мікрагеаграфічнае становішча адносна розных элементаў рэльефу і гідралагічнай сеткі. Змяненні прыродных умоў у паселішчы і яго ваколіцах пад уплывам гаспадарчай дзейнасці чалавека.
Забудова паселішча. Агульная канфігурацыя, тып планіроўкі і забудовы. Мікрагеаграфія паселішча: размяшчэнне вытворчых будынкаў, грамадскага цэнтра, шчыльнасць забудовы сялібнай часткі. Адрозненні паміж асобнымі часткамі пасялення, паміж участкамі старой і новай забудоў. Асноўныя тыпы старых і новых жылых дамоў, забяспечанасць жылым фондам, яго стан. Канфігурацыя і памеры сядзібных участкаў, характар размяшчэння на іх жылых дамоў і падсобных будынкаў. Тыпы будынкаў грамадскага і вытворчага прызначэння. Захаванне нацыянальных і мясцовых традыцый у матэрыяльнай культуры.
Насельніцтва. Полаўзроставы і нацыянальны склад. Працаздольнае насельніцтва, яго занятасць у розных галінах гаспадаркі. Сацыяльны склад. Прафесійныя навыкі, узровень адукацыі і кваліфікацыі. Ацэнка выкарыстання працоўных рэсурсаў паселішча. Дынаміка люднасці паселішча. Тэмпы натуральнага прыросту, памеры і напрамкі механічнага руху насельніцтва.
Культурна-бытавыя ўмовы. Культурныя ўстановы, іх тыпы і памеры. Ацэнка забяспечанасці насельніцтва ўстановамі культуры і адукацыі. Нацыянальныя і мясцовыя традыцыі ў культуры і быце насельніцтва. Забяспечанасць насельніцтва ўстановамі медыцынскага абслугоўвання. Умовы водазабеспячэння і забеспячэння палівам. Тыпы і памеры прадпрыемстваў гандлю, грамадскага харчавання, камунальнага і бытавога абслугоўвання.
Знешнія сувязі паселішча. Канфігурацыя і стан дарог, характар і маштабы сувязей з іншымі сельскімі населенымі пунктамі, раённым цэнтрам, бліжэйшымі гарадамі. Рацыянальнасць і зручнасць існуючай сістэмы сувязей.
Праблемы і перспектывы развіцця сельскага населенага пункта.
Дадатак 6
Праграма вывучэння сельскагаспадарчага прадпрыемства
Агульныя звесткі. Назва сельскагаспадарчага прадпрыемства, яго тып па форме ўласнасці, даныя аб памерах гаспадаркі (агульная зямельная плошча, колькасць населеных пунктаў і двароў, агульная колькасць працоўных). Гісторыя развіцця гаспадаркі.
Геаграфічнае становішча гаспадаркі ў адносінах да важнейшых прыродных аб'ектаў, а таксама ў сістэме адміністрацыйнага падзелу краіны. Становішча адносна раённага і абласнога цэнтраў, бліжэйшых чыгуначных станцый, шашэйных дарог, прамысловых прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і аграсэрвісных прадпрыемстваў.
Прыродныя ўмовы гаспадарання. Макра-, меза- і мікрарэльеф асобных участкаў тэрыторыі гаспадаркі і яго ўплыў на спецыялізацыю і механізацыю вытворчасці. Горныя пароды і карысныя выкапні, магчымасці іх выкарыстання ў гаспадарчай дзейнасці. Глебавае покрыва, мерапрыемствы па захаванні ўрадлівасці глебы. Паверхневая гідралагічная сетка і грунтавыя воды. Агракліматычныя і мікракліматычныя умовы гаспадарання.
Натуральнае расліннае покрыва і жывёльны свет. Характар прыродаахоўных мерапрыемстваў.
Характарыстыка зямельнага фонду. Структура і памеры зямельных угоддзяў, іх мікрагеаграфія на тэрыторыі гаспадаркі, контуры ўгоддзяў. Мерапрыемствы па паляпшэнні сельскагаспадарчых угоддзяў: унясенне ўгнаенняў, меліярацыя зямель, вапнаванне і інш. Севазвароты. Інтэнсіўнасць выкарыстання зямельнага фонду.
Гаспадарчая спецыялізацыя, яе абгрунтаванне. Складаецца дыяграма удзельнай вагі асобных галін у валовай вытворчасці прадукцыі і грашовых даходах. Унутрыгаспадарчая спецыялізацыя.
Земляробства. Структура пасяўных плошчаў і яе дынаміка. Геаграфія вырошчвання асноўных культур, сарты, дынаміка валавых збораў і ўраджайнасці. Сабекошт прадукцыі земляробства і парадак яе рэалізацыі.
Жывёлагадоўля. Колькасць жывёлы па відах, шчыльнасць пагалоўя на 100 га сельскагаспадарчых угоддзяў (свіней на 100 га ворыва). Галіновая структура жывёлагадоўлі. Аб'ём вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, у тым ліку на 100 га сельскагаспадарчых угоддзяў. Наяўнасць і характар размяшчэння жывёлагадоўчых ферм, ступень канцэнтрацыі пагалоўя жывёлы. Унутрыгаліновая спецыялізацыя. Механізацыя працы у жывёлагадоўлі.
Падсобныя галіны гаспадаркі і дадатковыя крыніцы грашовых даходаў.
Працоўныя рэсурсы і прадукцыйнасць працы. Колькасць і склад насельніцтва па поле і ўзросце. Размеркаванне працаздольнага насельніцтва па галінах гаспадаркі. Колькасць сельскагаспадарчых угоддзяў на аднаго работніка. Формы вытворчых адзінак. Колькасць спецыялістаў з сярэдняй і вышэйшай адукацыяй. Прадукцыйнасць працы: адносіны паміж масай прадукцыі ў грашовым або натуральным выражэнні і затрачаным на вытворчасць гэтай прадукцыі часам.
Матэрыяльна-тэхнічная база гаспадаркі. Колькасць і віды сельскагаспадарчых машын, іх колькасць у разліку на 1 га сельскагаспадарчых угоддзяў. Узровень механізацыі сельскагаспадарчых работ і электрыфікацыі вытворчасці (крыніцы паступлення і шляхі выкарыстання электраэнергіі).
Інтэнсіўнасць і рэнтабельнасць сельскагаспадарчай вытворчасці. Інтэнсіўнасць вызначаецца коштам асноўных сродкаў, затратамі чалавека-дзён і коштам капіталаўкладанняў у разліку на 1 га сельскагаспадарчых угоддзяў. Норма рэнтабельнасці вытворчасці вызначаецца праз адносіны чыстага прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі да затрат на яе вытворчасць.
Перспектывы развіцця гаспадаркі. Кірункі развіцця асноўных галін: капітальнае будаўніцтва, паляпшэнне сельскагаспадарчых угоддзяў, добраўпарадкаванне населеных пунктаў і інш.
Дадатак 7
