
- •“Зацвярджаю”
- •I. Тлумачальная запіска
- •I. Арганізацыя і змест практыкі
- •Ііі. Інфармацыйна-метадычная частка Патрабаванні да зместу і афармлення справаздачы Заліковая дакументацыя
- •Крытэрыі адзнакі
- •Крытэрыі пры выстаўленні адзнак па выніках комплекснай практыкі па сацыяльна-эканамічнай і фізічнай геаграфіі
- •Літаратура
- •IV дадаткі
- •Прыкладны план геаграфічнай характарыстыкі раёна практыкі
- •1. Фактары сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна
- •2. Гаспадарка раёна
- •3. Унутраныя адрозненні (рэгіёны)
- •Праграма візуальных маршрутных назіранняў
- •1. Фізіка-геаграфічныя назіранні
- •2. Сацыяльна-эканоміка-геаграфічныя назіранні
- •Праграма вывучэння горада
- •Праграма вывучэння прамысловага прадпрыемства
- •Праграма вывучэння сельскага населенага пункта
- •Праграма вывучэння сельскагаспадарчага прадпрыемства
- •Праграма складання I аналізу комплекснага геаграфічнага профілю
Праграма вывучэння горада
Агульныя звесткі аб горадзе. Назва горада, яе паходжанне. Год заснавання і атрымання статусу горада. Функцыянальны тып горада. Агульная колькасць насельніцтва і плошча.
Геаграфічнае становішча. Фізіка-геаграфічнае мікрастановішча (клімат і мікраклімат, рэльеф і гідралагічныя ўмовы, іх уплыў на планіроўку і характар забудовы, прыродную і культурную расліннасць). Эканоміка-геаграфічнае становішча адносна шляхоў зносін, радовішчаў карысных выкапняў, прамысловых цэнтраў і гарадоў, дзяржаўных і адміністрацыйных межаў.
Насельніцтва. Колькасць і дынаміка. Натуральны і механічны рух. Нацыянальны і полаўзроставы склад. Занятасць працаздольнага насельніцтва ў галінах гаспадаркі горада. Сацыяльны і прафесійны склад, яго дынаміка. Забяспечанасць горада працоўнымі рэсурсамі. Асаблівасці мікрагеаграфіі насельніцтва ў межах горада і прыгараднай зоны. Перспектывы дынамікі насельніцтва горада.
Прамысловасць. Удзельная вага ў вытворчасці прамысловай прадукцыі раёна, вобласці, краіны. Спецыялізацыя і структура прамысловай вытворчасці. Вядучыя прадпрыемствы, іх размяшчэнне ў межах горада. Унутраныя і знешнія вытворча-эканамічныя сувязі.
Транспарт. Транспартнае значэнне горада ў межах краіны, вобласці, раёна. Роля асобных відаў транспарту ў абслугоўванні знешніх сувязей горада. Памеры і склад грузазвароту. Унутрыгарадскі транспарт.
Гандлёвыя функцыі горада. Раён гандлёвага прыцягнення, сетка гандлёвых прадпрыемстваў, іх размяшчэнне у межах горада. Месца гандлёвай інфраструктуры ў гаспадарцы горада.
Адміністрацыйна-культурныя функцыі горада. Адміністрацыйныя, навуковыя ўстановы, сетка навучальных, медыцынскіх і культурна-асветніцкіх устаноў. Месца горада ў культурным жыцці раёна, вобласці, краіны.
Мікрагеаграфія горада. Агульная планіроўка, структура зямель горада. Мікрараёны горада, іх функцыянальныя адрозненні. Межы горада, яго знешняе аблічча.
Прыгарадная зона. Памеры і функцыі. Сувязь з горадам. Зоны адпачынку. Прыгарадныя рабочыя і дачныя пасёлкі.
Перспектывы развіцця горада. Магчымыя кірункі ўдасканальвання функцый горада ў адпаведнасці з генеральным планам яго развіцця.
Дадатак 4
Праграма вывучэння прамысловага прадпрыемства
Агульныя звесткі. Поўная назва прадпрыемства, арганізацыйная форма яго функцыяніравання. Галіновая і ведамасная прыналежнасць. Віды вырабляемай прадукцыі. Дынаміка вытворчых паказчыкаў (вартасных і натуральных). Месца прадпрыемства ў гаспадарцы раёна, вобласці, краіны.
Эканоміка-геаграфічнае становішча. Ацэнка становішча адносна сыравінных і паліўна-энергетычных баз, крыніц працоўных рэсурсаў і спажыўцоў гатовай прадукцыі, транспартных шляхоў, асноўных элементаў ландшафту.
Гісторыка-геаграфічныя асаблівасці развіцця. Час і прычыны ўзнікнення прадпрыемства ў дадзеным месцы. Змяненне маштабаў вытворчасці і спецыялізацыі на розных этапах развіцця.
Працоўныя рэсурсы. Рабочыя і інжынерна-тэхнічны персанал, колькасць, палавы, узроставы і прафесійны склад, узровень адукацыі і вытворчая кваліфікацыя. Умовы працы і быту рабочых. Месцапражыванне працоўных, умовы іх зносін з прадпрыемствам. Шляхі павышэння кваліфікацыі. Тэхналагічныя працэсы вытворчасці. Структура прадпрыемства: асноўныя вытворчыя і дапаможныя цэхі, іх прызначэнне. Схема тэхналагічнага працэсу. Тэхніка-тэхналагічная забяспечанасць і тэхналагічная ўзброенасць вытворчых працэсаў. Сабекошт выпрацаванай прадукцыі.
Вытворчая інфраструктура прадпрыемства. Унутраныя і знешнія транспартныя сродкі. Сетка цепла-, вода- і энергазабеспячэння. Будаўнічая інфраструктура.
Гаспадарчыя сувязі. Ацэнка сувязей па сыравіне, паўфабрыкатах і камплектуючых вырабах, паліве і электраэнергіі, збыце гатовай прадукцыі. Сувязі з прадпрыемствамі-сумежнікамі (дадаецца картасхема эканамічных сувязей прадпрыемства).
Перспектывы развіцця прадпрыемства. Асноўныя асаблівасці функцыяніравання прадпрыемства на сучасным этапе. Вырашэнне прыродаахоўных праблем. Планы развіцця вытворчасці на перспектыву.
Дадатак 5