Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Программа комплексной практики.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
243.2 Кб
Скачать

3. Унутраныя адрозненні (рэгіёны)

Фізіка-, эканоміка – і сацыяльна-геаграфічныя адрозненні на тэрыторыі раёна. Роля геаграфічнага становішча ў гэтых адрозненнях. Асноўныя рысы прыроды, рассялення і спецыялізацыі гаспадаркі рэгіёнаў. Характарыстыка кожнага рэгіёну.

Цэнтры рэгіёнаў, іх геаграфічнае становішча і роля ў эканоміцы. Час узнікнення. Колькасць насельніцтва. Асноўныя прамысловыя, транспартныя, адміністрацыйна-гаспадарчыя і культурныя функцыі. Горадаўтваральныя прадпрыемствы і ўстановы. Ацэнка гарадской тэрыторыі для развіцця прамысловасці, транспарту, жылой забудовы. Планіроўка гарадскіх масіваў, характар забудовы, зялёных зон, добраўпарадкавання, экалагічнага становішча. Унутраныя адрозненні, спецыфіка мікрараёнаў.

Прыгарадныя зоны гарадоў, іх арганізацыя. Выкарыстанне прыгарадных зон для развіцця сельскай гаспадаркі, рэкрэацыйнай дзейнасці, размяшчэння прамысловых прадпрыемстваў і пасяленняў-спадарожнікаў.

Заключэнне

Праблемы развіцця прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту, сферы абслугоўвання, размяшчэння насельніцтва, прыродакарыстання, устойлівага развіцця раёна і магчымыя шляхі іх вырашэння. Месца геаграфічнай навукі ў вырашэнні абазначаных праблем.

Дадатак 2

Праграма візуальных маршрутных назіранняў

1. Фізіка-геаграфічныя назіранні

Фізіка-геаграфічныя назіранні маюць на мэце прасачыць змены прыродных умоў па маршруце практыкі.

Пры перамяшчэнні па маршруце практыкі назіранні вядуцца за характарам паверхні кожнага адрэзка шляху, зменай розных форм рэльефу, апісваецца іх знешняе аблічча, вызначаецца ступень перасечанасці мясцовасці. Праз назіранні геалагічных агаленняў уздоўж усяго шляху адбываецца знаёмства з літалагічным складам горных парод мясцовасці. Назіранні за напрамкам цячэння рэк дазваляюць прасачыць агульны нахіл паверхні.

Праз візуальныя назіранні вызначаецца густата рачной сеткі, хуткасць цячэння рэк у розных частках маршрута, велічыня рэ, азёр, вадасховішчаў, антрапагеннае ўздзеянне на гідраграфічную сетку мясцовасці. Узровень вады ў калодзежах дазваляе вызначыць глыбіню залягання грунтавых вод.

Пры перамяшчэнні па маршруце неабходна весці назіранні за занальнай зменай глебава-расліннага покрыва, рознымі тыпамі расліннасці і ступенню іх захаванасці, феналагічнымі фазамі развіцця раслін, выяўляць прыклады ўздзеяння мясцовых прыродных фактараў (рэльефу, літалагічнага складу горных парод) на змену глебава-расліннага покрыва. Таксама могуць весціся назіранні за жывёльным светам.

2. Сацыяльна-эканоміка-геаграфічныя назіранні

На ўсім шляху неабходна прасачыць ступень гаспадарчай асвоенасці тэрыторыі, змены ў складзе сельскагаспадарчых угоддзяў, адрозненні ў спецыялізацыі сельскай гаспадаркі, характары меліярацыйных работ.

Пры назіранні за насельніцтвам і населенымі пунктамі фіксуюцца густата сельскіх паселішчаў, іх люднасць, становішча адносна элементаў ландшафту, асаблівасці канфігурацыі і планіроўкі, тып будынкаў. У гарадах ажыццяўляецца візуальнае знаёмства са знешнім абліччам, добраўпарадкаваннем, планіроўкай прамысловай і жылой зон, выкарыстаннем прыгараднай зоны для сельскагаспадарчых, рэкрэацыйных і іншы мэт.

Візуальныя назіранні па маршруце практыкі дазваляюць вызначыць розныя віды геаграфічных узаемасувязяў. Напрыклад, уплыў прыродных умоў на спецыялізацыю сельскай гаспадаркі і развіццё розных відаў транспарту, уздзеянне ўзроўню гаспадарчага развіцця раёна на густату транспартнай сеткі. Могуць весціся і іншыя назіранні: за характарам грузаў і кірункамі іх перавозак, візуальнае знаёмства з гісторыка-архітэктурнымі помнікамі ды іх станам, прамысловымі прадпрыемствамі і г. д.

Дадатак 3