Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Программа комплексной практики.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
243.2 Кб
Скачать

1. Фактары сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна

1.1. Фактар геаграфічнага становішча. Становішча раёна ў межах краіны, адносна блізкіх і далёкіх суседзяў, транспартных шляхоў, крыніц сыравіны і энергіі, буйнейшых населеных пунктаў і важнейшых прамысловых цэнтраў.

1.2. Фактар прыродных умоў і рэсурсаў. Ступень вывучанасці прыроды раёна. Ацэнка геалагічнай будовы тэрыторыі і рэльефу паводле іх уздзеяння на развіццё прамысловасці, транспарту, сельскай гаспадаркі і на рассяленне насельніцтва.

Радовішчы карысных выкапняў, умовы іх залягання, запасы, асаблівасці распрацоўкі і значэнне для развіцця раёна.

Кліматычныя ўмовы для вырошчвання культурнай расліннасці, развіцця сельскай гаспадаркі. Уздзеянне клімату на іншыя аспекты гаспадарчай дзейнасці: развіццё розных відаў транспарту, функцыяніраванне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, рэкрэацыйная дзейнасць і інш. Шляхі пераадолення адмоўных для гаспадаркі кліматычных з'яў.

Паверхневыя і падземныя воды раёна, іх рэжым, запасы, гаспадарчае выкарыстанне.

Раслінныя рэсурсы раёна, заканамернасці іх геаграфічнага распаўсюджання, выкарыстанне ў гаспадарцы. Захады, накіраваныя на ахову і ўзнаўленне раслінных рэсурсаў. Культурная расліннасць.

Глебавае покрыва раёна практыкі. Генетычныя тыпы глеб, іх механічны склад, заканамернасці геаграфічнага распаўсюджання. Урадлівасць глебы. Меліярацыя зямель.

Рэсурсы жывёльнага свету, іх распаўсюджанне і гаспадарчае значэнне.

Рэкрэацыйныя рэсурсы і магчымасці іх выкарыстання.

Феналагіныя асаблівасці прыроды раёна і іх уздзеянне на гаспадарчую дзейнасць. Шляхі рацыянальнага прыродакарыстання і задачы аховы прыроды.

1.3. Гісторыка-геаграфічны фактар. Аналіз прычын, якія садзейнічалі асваенню раёна на розных этапах яго развіцця. Звесткі аб часе і шляхах засялення раёна чалавекам, этапах яго асваення. Характарыстыка развіцця гаспадаркі раёна ў розныя гістарычныя перыяды. Найбольш важныя гістарычныя падзеі, якія паўплывалі на сучасную гаспадарку, палітычныя, этнакультурныя дэмаграфічныя і іншыя працэсы ў межах раёна практыкі.

1.4. Фактар насельніцтва і працоўных рэсурсаў. Колькасць і дынаміка насельніцтва раёна па матэрыялах перапісу і бягучага ўліку. Полаўзроставая структура насельніцтва. Тэмпы і тыпы ўзнаўлення сельскага і гарадскога насельніцтва. Змяненні ў сацыяльным, адукацыйным, прафесійным складзе насельніцтва. Нацыянальны і канфесійны склад насельніцтва. Этнаграфічныя асаблівасці ў культуры, побыце, традыцыях.

Размяшчэнне насельніцтва на тэрыторыі раёна. Шчыльнасць насельніцтва, у тым ліку сельскага. Працоўны патэнцыял раёна. Выкарыстанне працоўных рэсурсаў у асобных галінах гаспадаркі. Праблема занятасці насельніцтва.

Сетка гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў. Уплыў прыродных, гістарычных, гаспадарчых і сацыяльных фактараў на рассяленне і люднасць паселішчаў. Функцыянальныя тыпы сельскіх і гарадскіх пасяленняў. Фарміраванне сістэм пасяленняў.

2. Гаспадарка раёна

2.1. Агульная характарыстыка гаспадаркі. Галіновы склад і структура. Узровень развіцця. Месца ў гаспадарчым комплексе краіны.

2.2. Прамысловасць. Месца ў гаспадарчым комплексе раёна, галіновы склад. Дынаміка развіцця вядучых галін прамысловасці. Ступень комплекснасці прамысловасці, характар развіцця і геаграфія эканамічных сувязей вядучых прамысловасці, прадпрыемстваў. Залежнасць структуры прамысловасці і тэмпаў яе развіцця ад прыродных і сацыяльна-эканамічных фактараў. Змяненні ў структуры прамысловасці і спецыялізацыі яе асобных галін ва ўмовах рыначных пераўтварэнняў.

Забяспечанасць прамысловых прадпрыемстваў працоўнымі і матэрыяльнымі рэсурсамі. Энерга- і водазабеспячэнне. Тыпы прамысловых прадпрыемстваў.

Вядучыя прамысловыя прадпрыемствы раёна практыкі, асаблівасці іх тэхнічнай забяспечанасці і выкарыстоўваемых тэхналогій. Уздзеянне на прыроднае асяроддзе. Сістэмы і ступені ачысткі і ўтылізацыі прамысловых адыходаў.

2.3. Сельская гаспадарка. Галіновая структура даходаў. Віды сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, іх вытворчая спецыялізацыя і асаблівасці размяшчэння на тэрыторыі раёна.

Раслінаводства. Плошча і структура зямель сельскагаспадарчага прызначэння: ворыва, паша, землі пад шматгадовымі насаджэннямі, арашаемыя і асушаныя землі і г. д. Даходы розных галін раслінаводства, асаблівасці агратэхнікі вырошчвання асноўных сельскагаспадарчых культур, ступень механізацыі і хімізацыі раслінаводства. Размеркаванне вядучых таварных галін раслінаводства паміж рознымі тыпамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і асаблівасці іх размяшчэння па тэрыторыі раёна.

Жывёлагадоўля. Асноўныя таварныя галіны жывёлагадоўлі, асаблівасці іх развіцця ў розных тыпах сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Характар кармавой базы. Спосабы ўтрымання жывёлы. Стварэнне жывёлагадоўчых прадпрыемстваў на прамысловай аснове.

Рэнтабельнасць раслінаводства і жывёлагадоўлі ў розных тыпах прадпрыемстваў. Развіццё індывідуальнай сельскай гаспадаркі грамадзян, фермерскіх (сялянскіх) гаспадарак, падсобнай сельскай гаспадаркі прамысловых прадпрыемстваў. Прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, іх спецыялізацыя.

Аграпрамысловае кааперыраванне і яго віды. Роля аграпрамысловага комплексу ў эканоміцы раёна практыкі.

2.4. Транспарт. Віды транспарту, асаблівасці перавозкі грузаў і пасажыраў асобнымі відамі транспарту. Найбольш масавыя грузы. Стан шляхоў зносін і забяспечанасць імі асобных частак раёна. Месца транспарту ў гаспадарцы раёна.

2.5. Сфера абслугоўвання. Размяшчэнне прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў сферы абслугоўвання ў адпаведнасці з люднасцю паселішчаў і характарам рассялення. Узровень развіцця сферы абслугоўвання ў розных частках раёна. Характарыстыка прадпрыемстваў і сродкаў сувязі, іх віды і асаблівасці размяшчэння. Культурна-асветніцкія і навуковыя ўстановы, іх размяшчэнне. Характарыстыка сеткі гандлёвых прадпрыемстваў. Культурна-бытавое і медыцынскае абслугоўванне насельніцтва. Характарыстыка прадпрыемстваў сферы адпачынку і турызму.