Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Программа комплексной практики.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
243.2 Кб
Скачать

Ііі. Інфармацыйна-метадычная частка Патрабаванні да зместу і афармлення справаздачы Заліковая дакументацыя

  1. Калектыўная справаздача па выніках практыкі (у выпадку падзелу групы на некалькі брыгад рыхтуюцца брыгадныя справаздачы; могуць быць прадстаўлены індывідуальныя справаздачы, калі студэнты праходзяць практыку па індывідуальным плане) – афармляецца згодна з патрабаваннямі дадат. 1 і 9.

  2. Комплексны геаграфічны профіль па маршруце (прыкладваецца да справаздачы; калі група дзеліцца на брыгады, то кожная брыгада выконвае свой профіль).

  3. Асабісты дзённік студэнта, у якім адлюстроўваецца яго штодзённая праца ў перыяд практыкі.

Крытэрыі адзнакі

Ацэньваюцца праца кожнага студэнта і групы цалкам у выглядзе выстаўлення студэнтам дыферэнцыраванага заліку па выніках іх працы на працягу палявога перыяду практыкі, а таксама своечасовага прадстаўлення групавых і індывідуальных справаздачных дакументаў, аформленых у адпаведнасці з патрабаваннямі праграмы практыкі. Асноўныя крытэрыі ацэнкі – адпаведнасць зместу справаздачных дакументаў прапанаваным праграмам вывучэння геаграфічных аб'ектаў і своечасовасць прадстаўлення матэрыялаў.

Вынікі практыкі падводзяцца на заключнай канферэнцыі, у якой удзельнічаюць студэнты ўсіх груп, што праходзілі практыку, а таксама могуць запрашацца студэнты іншых курсаў. На канферэнцыі студэнты выступаюць з дакладамі і паведамленнямі, арганізуецца выстава матэрыялаў практыкі.

Па выніках працы за ўвесь перыяд практыкі, а таксама своечасовае прадстаўленне групавых і індывідуальных справаздач у адпаведнасці з патрабаваннямі праграмы практыкі, адзначаецца работа групы ў цэлым і кожнага студэнта асабіста ў выглядзе дыферэнцыраванага заліку.

Крытэрыі пры выстаўленні адзнак па выніках комплекснай практыкі па сацыяльна-эканамічнай і фізічнай геаграфіі

10 балаў: У перыяд праходжання практыкі студэнт актыўна ўдзельнічаў у выбары і вывучэнні геаграфічных аб’ектаў і ў поўным аб’ёме выканаў праграму практыкі. Ён мае палявы дзённік з падрабязнымі звесткамі пра вывучаемыя геаграфічныя аб’екты. Справаздача выканана пісьменна і творча, змяшчае графічны матэрыял, тэкставую частку з відэаматэрыяламі аб гісторыі і сучасным стане геаграфічных аб’ектаў; праведзены аналіз фактаў і з’яў, ёсць спасылкі на выкарыстаныя крыніцы, цалкам адсутнічаюць апіскі і выпраўленні ў тэксце. Індывідуальная справаздача лагічна ўваходзіць у якасці складовай часткі ў агульную групавую справаздачу.

9 балаў: У перыяд праходжання практыкі студэнт актыўна ўдзельнічаў у выбары і вывучэнні геаграфічных аб’ектаў і ў поўным аб’ёме выканаў праграму практыкі. Ён мае палявы дзённік з падрабязнымі звесткамі пра вывучаемыя геаграфічныя аб’екты. Справаздача аб вывучаемых геаграфічных аб’ектах выканана пісьменна і творча, але ёсць нязначныя недахопы і паўторы, іншы раз часткова адсутнічае відэаматэрыял і спасылкі на выкарыстаныя крыніцы, у тэксце месцамі сустракаюцца апіскі і выпраўленні. Індывідуальная справаздача з’яўляецца лагічнай састаўной часткай групавой справаздачы.

8 балаў: Студэнт у поўным аб’ёме выканаў праграму практыкі. Ён мае палявы дзённік з падрабязнымі звесткамі пра вывучаемыя геаграфічныя аб’екты. Індывідуальная справаздача выканана граматна, але ёсць недахопы і паўторы, іншы раз адсутнічае відэаматэрыял і спасылкі на выкарыстаныя крыніцы, у тэксце месцамі сустракаюцца апіскі і выпраўленні. Маюцца асобныя недахопы пры вядзенні дзённіка назіранняў: няма паўнаты апісання аб’ектаў, сустракаюцца прабелы ў адлюстраванні штодзённай працы і г.д.

7 балаў: Студэнт у поўным аб’ёме выканаў праграму практыкі, але не праяўляў актыўнасці ў выбары і вывучэнні геаграфічных аб’ектаў. Ён мае палявы дзённік са звестак і пра вывучаемыя геаграфічныя аб’екты, але яго паўсядзённая праца не знайшла ў ім поўнага адлюстравання. Справаздача выканана граматна, але ёсць недахопы і паўторы, іншы раз адсутнічае відэаматэрыял і спасылкі на выкарыстаныя крыніцы, у тэксце месцамі сустракаюцца апіскі і выпраўленні.

6 балаў: Студэнт у цэлым выканаў праграму практыкі, але не характарызуецца актыўным удзелам у правядзенні ўсіх яе этапаў. У перыяд праходжання практыкі студэнт здавальняюча ўдзельнічаў у вывучэнні геаграфічных аб’ектаў. Ён мае не зусім поўны палявы дзённік, у якім адсутнічаюць падрабязнымі звесткамі пра вывучаемыя геаграфічныя аб’екты. Справаздача выканана здавальняюча, ёсць недахопы і паўторы, адсутнічаюць спасылкі на літаратурныя крыніцы, у тэксце сустракаюцца апіскі і выпраўленні. Індывідуальная справаздача толькі часткова ўваходзіць у агульную групавую справаздачу.

5 балаў: Студэнт у цэлым выканаў праграму практыкі , але ў перыяд праходжання практыкі не прымаў актыўнага ўдзелу ў вывучэнні геаграфічных аб’ектаў, даволі фармальна адносіўся да выканання сваіх абавязкаў. У палявым дзённіку адсутнічаюць звесткі аб асобных этапах практыкі, апісанне вывучаемых геаграфічных аб’ектаў няпоўнае. Справаздача выканана здавальняюча, ёсць істотныя недахопы і паўторы, адсутнічаюць спасылкі на выкарыстаныя крыніцы, у тэксце сустракаюцца апіскі і выпраўленні. Індывідуальная справаздача можа быць уключана ў агульную групавую справаздачу са значнымі выпраўленнямі.

4 балы: Студэнт у цэлым выканаў праграму практыкі, але ў перыяд яе праходжання не праяўляў належнай актыўнасці, слаба ўдзельнічаў у вывучэнні геаграфічных аб’ектаў. Ён мае няпоўны палявы дзённік у якім адсутнічаюць звесткі аб асобных геаграфічных аб’ектах. Індывідуальная справаздача выканана часткова, у ёй адсутнічаюць спасылкі на выкарыстаныя крыніцы інфармацыі, у тэксце сустракаюцца памылкі і выпраўленні. Удзел студэнта ў падрыхтоўцы брыгадных і групавых справаздачных матэрыялаў ацэньваецца як недастатковы.

1–3 балы: Студэнт не ў поўным аб’ёме выканаў праграму практыкі. Ім былі прапушчаны адзін або некалькі этапаў яе правядзення. У перыяд праходжання практыкі студэнт практычна не ўдзельнічаў у выбары і вывучэнні геаграфічных аб’ектаў, халатна адносіўся да выканання сваіх абавязкаў. Палявы дзённік вёўся фрагментарна, справаздача адсутнічае або не адпавядае патрабаванням. У напісанні і афармленні групавой справаздачы не ўдзельнічаў.

КРЫНІЦЫ АТРЫМАННЯ ЗВЕСТАК АБ РАЁНЕ ПРАКТЫКІ

  1. Літаратурныя крыніцы (навуковыя, навукова-папулярныя, вучэбныя, вучэбна-метадычныя, энцыклапедычныя, даведачныя выданні, матэрыялы перыядычнага друку і інш.). Спіс літаратурных крыніц залежыць ад таго, якая тэрыторыя выбрана ў якасці раёна практыкі. У выпадку, калі практыка праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прапануецца карыстацца літаратурай, змешчанай ніжэй.

  2. Фондавыя матэрыялы (планавыя і справаздачныя дакументы мясцовых органаў улады і кіравання, упраўленняў статыстыкі, матэрыялы краязнаўчых музеяў і дзяржаўных архіваў).

  3. Матэрыялы асобных прамысловых, сельскагаспадарчых, транспартных, культурна-асветніцкіх і іншых прадпрыемстваў і ўстаноў.

  4. Матэрыялы экскурсій, паходаў, уласных назіранняў за прыродай, гаспадарчай дзейнасцю насельніцтва, традыцыямі, звычаямі, бытам людзей.

  5. Матэрыялы гутарак са старажыламі, мясцовымі краязнаўцамі, кіраўнікамі суб'ектаў гаспадарання, прадстаўнікамі мясцовых органаў улады і кіравання.