
- •“Зацвярджаю”
- •I. Тлумачальная запіска
- •I. Арганізацыя і змест практыкі
- •Ііі. Інфармацыйна-метадычная частка Патрабаванні да зместу і афармлення справаздачы Заліковая дакументацыя
- •Крытэрыі адзнакі
- •Крытэрыі пры выстаўленні адзнак па выніках комплекснай практыкі па сацыяльна-эканамічнай і фізічнай геаграфіі
- •Літаратура
- •IV дадаткі
- •Прыкладны план геаграфічнай характарыстыкі раёна практыкі
- •1. Фактары сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна
- •2. Гаспадарка раёна
- •3. Унутраныя адрозненні (рэгіёны)
- •Праграма візуальных маршрутных назіранняў
- •1. Фізіка-геаграфічныя назіранні
- •2. Сацыяльна-эканоміка-геаграфічныя назіранні
- •Праграма вывучэння горада
- •Праграма вывучэння прамысловага прадпрыемства
- •Праграма вывучэння сельскага населенага пункта
- •Праграма вывучэння сельскагаспадарчага прадпрыемства
- •Праграма складання I аналізу комплекснага геаграфічнага профілю
Установа адукацыі
“Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”
“Зацвярджаю”
Прарэктар па вучэбнай і інфармацыйна-аналітычнай рабоце _______________В.М.Зелянкевіч
_____________________________
Рэгістрацыйны № ______
ПРАГРАМА
КОМПЛЕКСНАЙ ПРАКТЫКІ
ПА САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЙ І ФІЗІЧНАЙ ГЕАГРАФІІ
Для спецыяльнасці:
1-02 04 02 Геаграфія;
1-02 04 05 Геаграфія. Дадатковая спецыяльнасць
Мінск 2011
СКЛАДАЛЬНІКІ:
М.Г. Ясавеяў – загадчык кафедры эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”, доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар;
Г.В. Таранчук – загадчык кафедры фізічнай геаграфіі установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт;
М.Л. Страха – старшы выкладчык кафедры эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”
Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння:
Кафедрай эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”
(пратакол № 7 ад 31 снежня 2011 г.)
Загадчык кафедры ________________М.Г.Ясавееў
Кафедрай фізічнай геаграфіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”
(пратакол № 6 ад 27 снежня 2011 г.)
Загадчык кафедры
_____________Г.В.Таранчук
УЗГОДНЕНА і рэкамендавана да зацвярджэння:
Саветам факультэта прыродазнаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”
(пратакол №___ ад ______________ _____ г.)
Старшыня Савету факультэта
___________Н.У.Навуменка
I. Тлумачальная запіска
У працэсе комплекснай палявой практыкі па геаграфіі, якая праводзіцца ў VШ семестры ў аб'ёме 108 гадзін, студэнты абагульняюць навыкі па правядзенні палявых даследаванняў, набытыя ў час палявых практык па розных дысцыплінах, бліжэй знаёмяцца з некаторымі геаграфічнымі з'явамі і працэсамі, а таксама авалодваюць практычнымі навыкамі і ўменнем правядзення комплексных геаграфічных даследаванняў асобных тэрыторый і аб'ектаў. Студэнты за час практыкі атрымліваюць магчымасць паглыбіць тэарэтычныя веды, узбагаціць агульны светапогляд.
Да набыцця Рэспублікай Беларусь незалежнасці адзначаная практыка разглядалася як далёкая, паколькі прадугледжвалася вывучэнне тэрытарыяльна-вытворчых комплексаў, якія размяшчаліся на вялікай адлегласці ад месца пражывання і навучання студэнтаў (рэгіёны былога СССР). Галоўнымі крытэрыямі пры выбары той ці іншай тэрыторыі ў якасці раёна практыкі былі наступныя: валоданне развітым комплексам асноўных галін гаспадаркі, спалучэнне дастаткова кантрастных прыродна-тэрытарыяльных комплексаў і галін гаспадарчай дзейнасці, наяўнасць розных тыпаў населеных пунктаў. Фактычна комплексная практыка з'яўлялася працягам вучэбных курсаў «Сацыяльна-эканамічная геаграфія СССР» і «Фізічная геаграфія СССР».
Пасля распаду СССР і набыцця Рэспублікай Беларусь дзяржаўнага суверэнітэту, па прычыне трансфармацыі былой адзінай гаспадаркі і стварэння новай сістэмы эканамічных адносін паміж незалежнымі дзяржавамі, а таксама ў сувязі з кардынальнымі зменамі, што адбыліся ў сацыяльна-палітычным жыцці нашага грамадства, наспела пільная неабходнасць удакладніць мэты і задачы комплекснай палявой практыкі па геаграфіі, перагледзець яе змест і канцэпцыю вызначэння раёна правядзення.
3
улікам патрабаванняў новых вучэбных
планаў падрыхтоўкі настаў
нікаў
па геаграфічных спецыяльнасцях, у якасці
асноўнага раёна правядзення комплекснай
палявой практыкі па геаграфіі сёння
вызначаецца тэрыторыя Рэспублікі
Беларусь. Аднак студэнты не пазбаўлены
магчымасці пазнаёміцца і з нехарактэрнымі
для Беларусі прыроднымі і
сацыяльна-гаспадарчымі комплексамі:
новай праграмай практыкі прапануюцца
варыянты яе правядзення на тэрыторыях
Польшчы, Украіны, Расіі і іншых краін.
У сучасных умовах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь найбольш аптымальным варыянтам пры выбары раёна правядзення комплекснай палявой практыкі па геаграфіі з'яўляюцца сумежныя тэрыторыі Беларусі і суседніх дзяржаў: Поўнач Беларусі (Віцебск – Полацк – Наваполацк) – Паўночны Захад Расіі (Пскоў – Санкт-Пецярбург); Паўночна-Заходняя Беларусь (Гродна – Ліда – Полацк) – Прыбалтыка і г. д. Такі выбар дае студэнтам магчымасць праводзіць комплекснае геаграфічнае даследаванне асобных тэрыторый у межах (як мінімум) дзвюх дзяржаў; рабіць параўнальныя характарыстыкі гаспадарча-тэрытарыяльных комплексаў, фарміраванне якіх адбываецца ў прыкладна аднолькавых прыродных умовах, але ў розных сацыяльна-эканамічных сістэмах; прасачыць кірункі і характар міждзяржаўных сувязей на ўзроўні асобных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак ці суб'ектаў гаспадарання.
Канкрэтна для кожнага навучальнага года раён правядзення і маршрут практыкі вызначаюцца непасрэдна кафедрамі геаграфіі вышэйшых навучальных устаноў не пазней як за тры месяцы да яе пачатку. Кафедра адказвае за камплектаванне складу груп практыкантаў і прызначае кіраўнікоў з ліку выкладчыкаў. У выключных выпадках (па стане здароўя, паводле сямейных абставін) некаторыя студэнты могуць праходзіць практыку па індывідуальным плане. Тады для кожнага з такіх студэнтаў кафедра, з улікам канкрэтнай сітуацыі, вызначае месца правядзення практыкі і заданне ў форме праграмы па вывучэнні канкрэтных геаграфічных аб'ектаў. Па сваім аб'ёме заданне павінна быць разлічана на ўвесь тэрмін практыкі.
Праграма комплекснай палявой практыкі па геаграфіі складзена з улікам дзеючых вучэбных планаў і праграм па асноўных геаграфічных дысцыплінах. Пры складанні праграмы выкарыстана наступная літаратура: Программы педагогических институтов: сб. № 22; Полевые практики по географическим дисциплинам. М., 1985; Полевые практики по географическим дисциплинам и геологии: учеб. пособие / под ред. Б.Н. Гурского, К. К. Кудло. Мн., 1989; Праграма комплекснай палявой практыкі па сацыяльна-эканамічнай і фізічнай геаграфіі / склад. В. К. Карпук, М. Л. Страха. Брэст, 1995; Страха М. Л. Комплексная палявая практыка па геаграфіі: вучэб.-метад. дапам. Мн., 2001.
Мэта і задачы практыкі
Асноўныя мэты комплекснай палявой практыкі па геаграфіі: фарміраванне навыкаў вядзення палявых стацыянарных і маршрутных геаграфічных назіранняў і даследаванняў; авалодванне метадычнымі прыёмамі збору, апрацоўкі, аналізу і абагульнення першасных матэрыялаў, уменнямі супастаўляць уласныя назіранні з матэрыяламі вучэбнай і навуковай літаратуры; пашырэнне геаграфічнага светапогляду будучага настаўніка, павышэнне яго прафесійна-геаграфічнай культуры; замацаванне і паглыбленне ведаў, атрыманых студэнтамі пры вывучэнні асноўных геаграфічных дысцыплін.
Задачы практыкі – вывучэнне на месцы розных тыпаў сацыяльна-гаспадарчых комплексаў і іх частак (населеных пунктаў і сістэм пасяленняў, прамысловых і прамыслова-транспартных вузлоў, прамысловых і сельскагаспадарчых раёнаў, асобных прадпрыемстваў і інш.); знаёмства з асаблівасцямі прыроды і тыповымі прыродна-тэрытарыяльнымі комплексамі, характарам прыродакарыстання, праблемамі аховы прыроды і ўстойлівага развіцця ў межах цэласных тэрытарыяльных адзінак.
Плошча тэрыторыі, вывучаемай у перыяд практыкі, павінна адпавядаць часаваму адрэзку, адведзенаму для даследавання і збору першаснага матэрыялу. У час практыкі таксама павінна праводзіцца буйнамаштабнае вывучэнне ключавых элементаў гаспадаркі раёна. Пры гэтым для больш глыбокага комплекснага аналізу асаблівасцей гаспадарчай дзейнасці, што сфарміравалася пад уздзеяннем розных прыродных і сацыяльна-эканамічных фактараў, неабходна выкарыстоўваць радыяльныя паездкі з базавых пунктаў практыкі.
Побач з навучальнымі задачамі на практыцы павінны вырашацца задачы прафесійнай падрыхтоўкі будучага настаўніка. За перыяд практыкі неабходна замацаваць набытыя раней прыёмы і метады вядзення краязнаўчых экскурсій, паглыбіць навыкі арганізацыйнай работы. Варта адзначыць, што комплексная практыка па геаграфіі мае вялікае агульнакультурнае і адукацыйнае значэнне. Знаёмства студэнтаў з культурнымі каштоўнасцямі, наведванне гістарычных, гісторыка-краязнаўчых, мастацкіх музеяў і выстаў, агляд гістарычных і мемарыяльных помнікаў, розных славутых мясцін, асабліва звязаных з гістарычным мінулым нашай Радзімы, – усё гэта садзейнічае выхаванню нацыянальнай самасвядомасці, пачуцця грамадзянскасці ў будучых настаўнікаў геаграфіі, якія разам з настаўнікамі гісторыі ў найбольшай ступені ўплываюць на фарміраванне грамадска-палітычнага светапогляду навучэнцаў.