- •Прадмет Гісторыі б. Перыдыядызацыя. Крыніцы і гісторыяграфія
- •§ 2. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі
- •8.Бел. Землі у пер. Феад. Раздробл. .Барацьба супраць крыжакоў I татара-манголаў.
- •9.Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях, яго ўплыў на жыццё феадальнага грамадства.
- •11,. Утварэнне вкл: розныя падыходы і канцэпцыі
- •12Государственно-политический строй вкл.
- •13.Асаблівасці эканамічнага развіцця беларускіх зямель
- •14.Унутрыпалітычная барацьба ў вкЛу другой палове хіі-першай палове хiv. Палітычны крызіс1241 г.
- •16.Рэлігійнае жыццё вкл у 14-16ст.
- •17.Кансалідацыя бел. Народнасці
- •21.Брэсцкая царк. Унія. Уніяцкая царква.
- •22. Асаблів. Сац.-эканам. Развіцця Бел. У складзе рп.
- •26.Паглыбленне палiтычнага крызiсу. Падзелы рп.
- •28Уваходжанне Беларусi ў склад Расiйскай Iмперыi. Палiтычнае I сацыяльна-эканамiчнае развiцце беларускiх зямель.
- •27Культурнае развіццё бел. Земляў у складзе рп
- •41Фарміраванне бел. Нацыі
- •30.Беларусь у вайне 1812 г.
- •68Пасляваеннае аднаўленне Бел. І перараджэнне таталітарызму (1945-55гг.)
- •42Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Рэформа Сталыпина
- •Укрупненне тэр-рыі Бел.
- •57Далучэнне Зах. Бел. Да бсср
- •43Першая сусв. Вайна. Падзеі на Бел. З 1914 па люты 1917гг.
- •44Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя і Бел. (сакавік-кастрычнік 1917г.)
- •45 Обострение соц-эк и полит кризиса в России осенью 1917г. Кастрычницкая рэвалюция и установление советской власти.
- •47Стварэнне бнр
- •48Стварэнне бсср і Літ.-Бел. Сср
- •64Партызанскі рух і падполле на Бел.
- •63Акупацыйны рэжым на Бел.
- •72Асн. Дасягненні ў развіцці савецкай навукі, адукацыі і мастацтва на Бел.
- •71Грамадска-паліт. Жыццё беларусаў (1945-1985гг.)
- •66Вызваленне тэр-рыі Бел. Страты Бел. Ў др. Сусв. Вайне
- •34Паўстанне 1863-64гг. І яго сац.-паліт. Вынікі. Паліт. Пераарыентацыя на Расію: народнікі і марксісты
- •70Сац.-эк. Развіццё бсср у 1956-1985гг., спробы рэформаў
- •58Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж вядучымі краінамі свету і пачатак другой сусв. Вайны
- •31Грамадска-паліт. Рух супраць царызма на Бел. Ў пач. ХіХст. Паўстанне 1831г.
- •74Распад ссср і стварэнн рб
- •73Сац.-паліт. Працэсы на Бел. Пад-час «перабудовы”. Фарміраванне антыкамуністычнай апазіцыі ў бсср
- •40Развитие культуры б в начале 20 в.
- •51Политика белорусизации, осн направления и итоги.
- •62 Международные отношения в начале 2 мир войны. Нападение фашистской Германии на ссср и оборонит бои на терр б.
- •33.Асаблив правядзення рэформы 1861г на б-си.
- •80Сац-эк і палітычнае становішча б ў сучасны перыяд. Міжнародныя сувязі рб.
- •49) Б у гады польскай інтэрвенцыі (1919-1920 гг.) і бел нац рух. Аднаўленне бсср.
- •76.Эканамiчнае развiцце Беларусi ва ўмовах правядзення рыначных рэформ.
- •78Культура Беларусі на сучасным этапе
- •77Прагр сац-эк развиц рб на 1997-2000г.
80Сац-эк і палітычнае становішча б ў сучасны перыяд. Міжнародныя сувязі рб.
У палітычным спектры Рэспублікі Беларусь яскрава выдзяляюцца тры асноўныя накірункі.
Першы з іх – праварадыкальны, буржуазны. Яго асноўнымі мэтамі з’яўляюцца буржуазная рэстаўрацыя, пераўтварэнне сацыялістычнага ладу ў капіталістычны, адмаўленне ўсіх здабыткаў апошніх дзесяцігоддзяў.
Другі накірунак у палітычным спектры – леварадыкальны, сацыялістычны. Яго галоўнымі мэтамі з’яўляюцца аднаўленне савецкай улады і сацыялістычнага грамадства, спробы павярнуць кола гісторыі назад.
Такім чынам, і праварадыкальны (буржуазны) і леварадыкальны (сацыялістычны) палітычныя накірункі сёння дыскрэдытаваны. І за правымі і за левымі партыямі і рухамі Беларусі ідзе меншасць насельніцтва.
Трэці накірунак развіцця грамадства, які заключае ў сабе ўсё лепшае, што выпрацавалі капіталізм і сацыялізм. Гэта – элементы самарэгулявання ў рыначнай эканоміцы, высокая арганізацыя вытворчасці з арыентацыяй на канчатковы вынік, дысцыпліна працы, высокая прадукцыйнасць працы, паваротлівасць і мабільнасць у галіне навукова-тэхнічнага прагрэсу, выкананне буйных дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця і г.д.
Здабыткі сацыялізму – элементы сацыяльна-эканамічнай прадказальнасці ў планавай эканоміцы, дзяржаўнае кіраўніцтва выкананнем буйных сацыяльна-эканамічных праграм, навукова-тэхнічны прагрэс у вядучых галінах, стабільнасць грамадства і ўпэўненасць людзей у заўтрашнім дні, моцная сацыяльная палітыка ў інтарэсах большасці народа – права і абавязак працаваць, адукацыя, ахова здароўя, пенсіённае забеспячэнне, жыллё, камунальныя паслугі і г.д.
Ідэя трэцяга шляху развіцця грамадства, пабудовы грамадства сацыяльнай справядлівасці, адсутнічае ў праграмах цэнтрысцкіх партый і рухаў Беларусі. У апошніх ёсць фразеалогія і правых і левых партый і рухаў. Яны хітруюць, лаўчацца, хаваюць свае сапраўдныя палітычныя мэты. Людзі бачаць гэта і не хочуць звязваць з імі свае надзеі на будучыню.
Якім шляхам пойдзе развіццё беларускага грамадства – пакажа будучае, дзень заўтрашні.
67) Барацьба бел народа супраць ням-фаш захопнікаў.
З першых дзён вайны асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць акупантаў. Гэта была барацьба за свабоду і незалежнасць савецкай Радзімы. Жорсткасць акупацыйнага рэжыму толькі ўзмацняла нянавісць да нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны быў сфарміраваны і ўступіў у барацьбу з ворагам Пінскі партызанскі атрад.
На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп.
Гераічнай і трагічнай старонкай ў гісторыю барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў увайшло Мінскае падполле.
У першыя месяцы вайны партызаны не мелі патрэбнай падрыхтоўкі, матэрыяльнага забеспячэння, узаемадзеяння з вайсковым камандаваннем і г.д.
Расла колькасць і актыўнасць народных мсціўцаў.
Удасканальвалася і аператыўнае кіраўніцтва падпольнымі арганізацыямі і партызанскімі фарміраваннямі.
У рабоце сярод насельніцтва вялікае значэнне надавалася сродкам масавай інфармацыі і распаўсюджванню цэнтральных газет.
У заходніх абласцях Беларусі барацьбу з акупантамі вялі антыфашысцкія камітэты.
Партызанскі рух на Беларусі з’яўляўся ўсенародным.
Магутны партызанскі рух і гераічная барацьба падпольшчыкаў умацоўвалі веру насельніцтва ў перамогу.
Партызаны кантралявалі многія шашэйныя і амаль усе грунтавыя дарогі, грамілі штабы, склады і гарнізоны захопнікаў.
Рэйды партызанскіх фарміраванняў займалі важнае месца ў разгортванні партызанскага руху ў заходніх абласцях Беларусі.
Кіраўніцтва ўсёй дзейнасцю насельніцтва і партызан на тэрыторыі партызанскіх зон ажыццяўлялі падпольныя абкомы і райкомы партыі.
Партызаны, падпольшчыкі не здолелі б адны весці паспяховую барацьбу, калі б не дапамога большасці насельніцтва Беларусі.
Большую частку партызан Беларусі складалі сяляне і рабочыя.
56.Заходняя Б у складзе Польшчы (1921-1939 гг.). Беларускі нацыянальна вызваленчы рух.
У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., вялікая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы.
Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы.
На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–11 гадзін. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Людзі згаджаліся на любую работу і любую аплату.
Вельмі цяжка жылося ў вёсцы.
Аграрныя пераўтварэнні вялі да ўзрастання дыферэнцыяцыі сялян, колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца.
Сяляне павінны былі пастаянна выконваць павіннасці.
У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі.
Вядучую ролю ў паланізацыі беларускага насельніцтва адыгрывала каталіцкая царква.
У Заходняй Беларусі панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор.
Такім чынам, сацыяльнае, нацыянальнае і палітычнае становішча працоўных мас на тэрыторыі Заходняй Беларусі штурхала іх на актыўныя антыўрадавыя дзеянні.
У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху.
Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку.
Выдаваліся газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся.
У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў.
Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні.
Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла культурна-асветная арганізацыя – Таварыства беларускай школы (ТБШ).
За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі.
Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі.
У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў адбыліся значныя палітычныя і эканамічныя змены на тэрыторыі Заходняй Беларусі.
