Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory_po_biletam_2011.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
201 Кб
Скачать

62 Международные отношения в начале 2 мир войны. Нападение фашистской Германии на ссср и оборонит бои на терр б.

Напярэдаднi вайны Савецкi Саюз рабiў ўсе магчымае, каб папярэдзiць яе ўзнiкненне. Ен веў перамовы з Англiяй, Францыяй, Чэхаславакiяй, iншымi дзяржавамi аб магчымых мерах бяспекi. Нажаль, Заходнiя краiны далi згоду на далучэнне часткi тэрыторыi Чэхаславакii да

Германii, iмкнулiся скiраваць агрэсiю фашысцкай Германii супраць СССР. Ва ўмовах небяспекi савецкi бок адгукнуўся на прапановы Германii i 23 жнiўня 1939 г. быў падпiсаны савецкi-германскi дагавор аб ненападзеннi тэрмiнам на 10 гадоў i сакрэтны пратакол да яго аб сферы iнтарэсаў абодвух бакоў. 1 верасня 1939 г. Германiя напала на Польшчу, а 3 верасня Англiя i Францыя аб`явiлi вайну Германii. Фашысцкiя войскi iмклiва захоплiвалi тэрыторыю

Польшчы. Паўстала пагроза зняволення Заходняй беларусi, якая трапiла пад

уладу Польшчы па Рыжскаму дагавору 1921 г. 17 верасня Чырвоная Армiя

перайшла гранiцу, а 25 верасня вызвалiла Заходнюю Беларусь (4 млн. жыхароў). 28 лiстапада 1939 г. памiж Германiяй i СССР заключаны Дагавор аб дружбе i гранiцы. 28-30 лiстапада 1939 г. Народны Сход Заходняй Беларусi прыняў дэкларацыю аб устанаўленнi савецкай улады на ўсей вызваленай тэрыторыi i выказаўся за ўваходжанне ў склад БССР.

Нечарговая i.Нечарговая III сесiя Вярхоўнага Савета БССР адпаведна прынялi законы аб уключэннi Заходняй беларусi ў склад СССР i ўз`яднаннi з БССР З лета 1940 г. Германiя пачала падрыхтоўку да вайны супраць СССР. У снежнi 1940 г. зацверджан план <Барбароса> - маланкавай вайны, разгрому СССР за 3-4 месяцы. У маi 1941 г. быў зацверджаны план <Ост> -

праграма знiшчэння i каланiзацыi народаў СССР. 22 чэрвеня 1941г. на досвiтку гiтлераускiя войскi варвалiся у межы СССР.Вораг нанёс удары па аэрадромах, чыгуначных вузлах, гарадах Часцi Чырвонай Армii неслi вялiкiя страты.

Удар групы армiй "Цэнтр", якая наступала праз тэрыторыю Беларусi на Маскву

прынялi на сябе воiны 3 i 10 армiй, а таксама воiны 4 ар-мii (генерал А.А.Карабкоу), якiя абаранялi Брэст. 10 дзен вялi баi пагранiчнiкi 4 заставы лейтэнанта А.Кi-

жэватава, 7 атак адбiла 3 застава лейтэнанта В.Усава. А.Кiжэватаву i В.Усаву

было прысвоена званне Героя Савецкага саюза.

Гераiчна трымалiся абаронцы Брэсцкай крэпасцi - воiны капiтана I.М.Зубачо-

ва,палкавога камiсара Д.М.Фамiна, маёра П.М.Гаурылава. Нямногiм удалося выр-

вацца з крэпасцi i прадоужыць барацьбу з ворагам.

Гераiчна змагалiся савецкiя лётчыкi. Адзiн з першых таранау здзейснiу

Д.Ф.КокарауУ першыя днi вайны лётчыкi зрабiлi 1890 баявых вылетау i знiшчылi больш 100 варожых самалётау.

Нягледзячы на мужнасць i гераiзм савецкiх воiнау, фашысты прарвалi абарону

у Беларусi . Планавалася абыйсцi Мiнск з поуначы i поудня i

знiшчыць войскi Заходняга фронту. На 4 дзень фашысты аказалiся пад Мiнскам.

Абарону ажыццяулялi войскi 44 i 2 стралковых корпусау 100 стралковай дывiзii, 108 стралкковай дывiзii.

Савецкiм воiнам не удалося утрымаць Мiнск У гэты цяжкi час кiраунiцтва СССР прыняло рад мер па мабiлiзацыi рэсурсау краiны для адпору агрэсii. Пачалася мабiлiзацыя у Чырвоную Армiю Чырвоная армiя з баямi адступала на Усход. У пачатку лiпеня 1941г. (згодна

з распараджэннем Стаукi Галоунага камандавання) арганiзуецца лiнiя абароны на

Заходняй Дзвiне i Дняпры. Сюды былi перакiнуты 37 дывiзiй, якiя маглi б дапа-

магчы не дапусцiць прарыву працiунiка на Маскву.

На некалькi дзен затрымалi фашыстау на рацэ Бярэзiне у раёне Бабруйска..Савецкiя воiны вымушаны былi аста-вiць 27 лiпеня Магiлёу i 19 жнiуня - Гомель.

Паражэнне савецкiх войск было абумоулена непадрыхтаванасцю да абароны войск

Заходняга фронту. Страты фронта склалi 400 тыс. чалавек з агульнай колькасцi

750 тыс. Нягледзячы на гераiчнае супрацiуленне чырвонаармейцау,да канца жнiу-

ня акупiравана уся тэрыторыя Беларусi.Уся вiна за паражэнне была ускладзена

на кiраунiцтва Заходнiм фронтам.Яго камандуючы Д.Р.Паулау i яго штаб былi

асуджаны i расстраляны.

Разам з тым абарона Беларусi на працягу 2-х месяцау не дазволiла працiунi-

ку рэалiзаваць план "маланкавай вайны" i дала магчымасць Чырвонай Армii пра-

весцi абарончыя мерапрыемствы на маскоускiм кiрунку.

39. Дэмакратычны і нацыянальна-вызваленчы рух на Б. у другой палове 19 = пачатку 20 стст.

Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. на Беларусi адбыўся рэзкi спад сялянскiх выступленняў i на працягу наступных 40 год сялянскi рух нiколi не дасягаў таго ўзроўню.Арганiзаваны рэвалюцыйны рух на Беларусi пачаў адраджацца толькi ў сярэдзiне 70-х гг.З самага пачатку ў народнiцтве iснавалi дзве плынi – рэвалюцыйная i рэфарматарская. Прадстаўнiкi першай асноўным сродкам дасягнення сваiх мэт лiчылi сялянскую рэвалюцыю. Памяркоўныя народнiкi хацелi перайсцi да сацыялiзму шляхам паступовага рэфармавання iснуючага ладу Расii.Народнiцкi рух на Беларусi быў iдэйна i арганiзацыйна звязаны з агульнарасiйскiм.Тым не меньш, выступленняў рабочых на Беларусi было ня шмат. Толькi ў 90-я гады назiраецца ўздым барацьбы. Паступова рабочы рух набывае ўсе большую арганiзаванасць i ў канцы ХIХ ст. вылучаецца ў самастойную плынь.У дугой палове 80-х – пачатку 90-х гг. у некаторых гарадах Беларусi былi арганiзаваны гурткi, у якiх вывучалiся працы К. Маркса, Ф. Энгельса i iх паслядоўнiкаў.Аднак ужо з сярэдзіны 90-х гадоў у сацыял-дэмакратычным руху Расіі адбываюцца значныя змены. Пачынаецца пераход ад вузкай гуртковай прапаганды марксізму да масавай эканамічнай і палітычнай агітацыі.

Канец XIX – пачатак XX ст. – час стварэння і станаўлення палітычных партый.

У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходнiх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганiзацый па нацыянальнай прыкмеце.

У Расii ствараюцца буйныя гарадскiя i рэгiянальныя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi. Усё гэта выклiкала неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную партыю. Iнiцыятарам аб’яднальнага працэсу стаў пецярбургскi “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа”. У 1898 г. у Мiнску прайшоў з’езд, якi прыняў рашэнне аб аб’яднаннi прадстаўленых на iм арганiзацый у РСДРП i выбраў ЦК партыi.

Летам 1903 г. за мяжой адбыўся ІІ з’езд РСДРП. Ён прыняў праграму у якой абвяшчалася пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Адбыўся раскол РСДРП. Рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку – меншавікамі.

У 1902 г. прыхiльнiкi iдэй народнiцтва стварылi Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне памешчыцкага землеўладання i ўстанаўленне ў Расii федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi.

На рубяжы XIX–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. аформiлася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ).

На сваiм I з’ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Тэарэтычныя погляды БРГ спалучалi iдэi рэвалюцыйнага дэмакратызму i народнiцтва. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне капiталiзму i ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расii на аўтаномiю.

46.Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Бел нац рух.У гады вайны адбыліся значныя змены ў. На захопленай Германіяй тэрыторыі вядомыя беларускія дзеячы выступілі з ідэяй стварэння канфедэрацыі ў форме Вялікага княства.Аднак утварыць канфедэрацыю не ўдалося. Германскі ўрад не быў зацікаўлены ў такой дзяржаве.У пачатку 1916 г. у германскім загадзе аб школах акупіраванага краю абвясшчалася беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыяналшьны рух значна ажывіўся.Паступова галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху становяцца Петраград, Масква і іншыя гарады Расіі. З явілася некалькі рэвалюцыйных газет.Але цэнзары недазволілі доуга існавацьім.Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай рэвалюцыі.Лютаўская рэвалюцыя – з’ява сусветна-гістарычнага значэння. З аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога – адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай. Але ў адрозненне ад рэвалюцыі 1905–1907 гг. яна перамагла. Галоўная яе задача – звяржэнне самадзяржаўя – была выканана. Пасля перамогі паўстання па ўсёй краіне пачалі стварацца Саветы, якія і сталі органамі ўлады. Большасць у Саветах склалі меншавікі і эсэры.У краіне ўстанавілася двоеўладдзе.Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі ў Беларусь 1–4 сакавіка 1917 г. Рабочыя, сяляне, салдаты віталі пралетарыят Петраграда і выказалі намер падтрымаць рэвалюцыю.Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.Саветы ў Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Разам з тым яны прызнавалі і Часовы ўрад.6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія выконвалі функцыі губернатараў.У першыя дні рэвалюцыі пачалі стварацца прафсаюзы, якія павялі барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча працоўных, скарачэнне рабочага дня, павелічэнне зарплаты і інш.Рэвалюцыя паклала пачатак дэмакратызацыі войска.7–17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту. Адным з галоуных арганізатараў з’езда быў Мінскі Савет рабочых і салдатскіх дэпутатау. З’езд прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі.20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў. Дэлегаты з’езда выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную.Такім чынам, Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з’явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]