Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
BNT_Vsio_vmeste.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
42.28 Кб
Скачать

1.2. Збiральнiкi I даследчыкi беларускага песеннага фальклору 2-й пал.XIX- пач.XX ст.

Неабходна адзначыць навуковы, сiстэматычны падыход да збiрання фальклору ý дзейнасцi даследчыкаý, звязаных з РГТ (1845), Паýночна-Заходнiм аддзелам РГТ (1867), Вiленскай археарграфiчнай камiсiяй.

Павел Васiльевiч Шэйн.(1826-1900). Асноýная праца « Матэрыялы для вывучэння побыту i мовы рускага насельнiцтва Паýночна- Заходняга краю» у 3-х тамах. Наватарства збiральнiка праявiлася ý састаýленнi Праграмы па збiранню вусна-паэтычнай творчасцi, дакладнай пашпартызацыi матэрыялу. Упершыню змясцiý нотныя запiсы да некаторых песен (30). Цiкавiýся асобай выканаýцы М. Каткавiчоýна.

Зiнаiда Федараýна Радчанка. (1839-1916).Зборнiкi гомельскiх народеых песен, у прадиовах да якiх закранае пытаннi шматгалосся беларускай народнай песнi, манеру iх выканання.

Мiкалай Якаýлевiч Нiкiфароýскi.(1845-1910). Зборнiк « Беларускiя песнi- частушкi» ( да 2350 песень, некаторыя вызначалiся вострай сацыяльнай накiраванасцю). Супрацоýнiцтва з П. Шэйнам i Я. Карскiм.

Еýдакiм Раманавiч Раманаý.(1855-1922). Склаý «Беларускi зборнiк» 10 выданняý. « Матэрыялы па этнаграфii Гродзенскай губернi.». Усяго сабрана 3742 песнi i 778 папевак. Запiсы мелодыi i гарманiзацыя будучага беларускага кампазiтара М. Чуркiна. Апублiкавана 53 мелодыi.

Уладзiмiр Мiкалаевiч Дабравольскi.(1856-1920). 4-х томная праца «Смаленскi этнаграфiчны зборнiк», ( 2-гi i 4-ты тамы пысвечаны народнай песнi). Запiсана звыш 500 мелодый.

18. Уклад у станаýленне I развiцце беларускай этнамузыкалогii беларускiх,польскiх,чэшскiхдаследчыкаý.

Мiхал Федароýскi. ( беларускi даследчык польскага паходжання,1853-1923) Аутар шматтомнай працы « Люд беларускi». Усяго змешчана 4171 пенся, з iх беларускiя мелодыi 1500. Вялiкую дапамогу ý зборы мелодый аказаý Ян Карловiч ( звыш 600 бел.нар. песень ).

Мiкалай Андрэевiч Янчук (1859-1921). «Маларуская свадьба…»1886г.. У дадатку да этнаграфiчнага нарыса « Па Мiнскай Губернi», змясцiý 158 песень, з якiх занатавана 33.

О. Кольберг- «Беларускае Палессе».

Людвiг Куба- «Беларускiя песнi» 1887г.

Мiтрафан Вiктаравiч Доýнар-Запольскi.(1867-1934). Адзiн з лепшых збораý беларускай народнай песнi – зборнiк « Песнi Пiнчукоý» ( 600 запiсаý.).

19. Палiтыка беларусiзацыi 20-х г.Г. XXст.

Пад'ем фалькларыстычнай дзейнасцi праз адкрыцце ý 1922г. Iнбелкульта i яго музычнай секцыi ; беларускай песеннай камсii у Маскве, выдання народных песенных зборнiкаý.

Антон Антонавiч Грыневiч.(1877-1937). Актыуны збiральнiк i прапагандыст беларускай песнi, аýтар шэрагу апрацовак. Выдаý зборнiкi: «Беларускiя песнi з нотамi» (1912), « Народны спеýнiк» (1920), «Дзiцячы спеýнiк» (1925), падручнiк « Навука спеваý» (1923).

Уладзiмiр Тэраýскi. Кампазiтар, хормайстар, збiральнiк песеннага фальклору. Выдаý зборнiкi « Беларускi лiрнiк» (1922), «Спеýнiк на 4 галасы».

Зборнiк М. Гарэцкага i А.Ягорава « Народныя песнi з мелодыямi» (1928), запiсаныя ý 1926г. Ад Просi Гарэцкай ý в. Багацькаýка Мсцiслаýскага раена. Зборнiк складаецца з 2 раздзелаý, у якiя уваходзяць песнi:хрэсбiнныя.вясельныя,жнiýныя, пiлiпаýскiя, калядныя, прыпеýкi, псалмы i iнш. Усяго 318 тэкстаý песень i 140 мелодый.

Зборнiк I. Здановiча пад назвай « Народныя песнi мястэчка Сялец» 1931г. Зборнiк утрымлiвае 46 песень з каментарыямi пра асаблiвасцi тэксту i мелодый , складаецца з 3-х раздзелаý: любоýныя, сямейныя, рэкруцкiя i салдацкiя.

20. Беларуская этнамузыкалогiя i Пецярбургская школа акадэмiка Б.Асафьева (30-40 г.г.).

Фалькларыстычная дзейнасць Я. Гiпiуса,З. Эвальд, Ф. Рубцова, М.Грынблата. Калектыýныя аýтарскiя песенныя зборнiкi:

З.Эвальд « Песнi Беларускага Палесся» (1936 г.);

«Песнi беларускага народа» т.I Мн.,1940г.

« Беларускiя народныя песнi з серыii Песнi народаý СССР.» М.,1941 г.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]