
- •Уклад Караткевіча ў развіццё бел. Паэзіі і драматургіі
- •Уклад Караткевіча ў нацыянальную прозу
- •Драматычныя творы а.Макаёнка
- •Творчасць в.Быкава 80-х-пач. 2000-х гг.
- •Творчасць Быкава 50-70-х гг.
- •Творчасць і.Шамякіна. Мнагапланавасць раманаў
- •Літаратура Берасцейшчыны
- •Літаратура 90-х гг. – пачатку ххі ст. Сучасная гістарычная проза.
- •Творчасць в.Адамчыка.
- •Бел. Нар. Проза. Жанр. Склад, сюжэты, вобразы.
- •Каляндарна-абр,сям-абр і пазаабр паэзія.
- •Культ.Дзеячы і пісьменнікі сярэднявяк б-сі ( к.Тураўскі, е.Полацкая, к.Смаляціч).
- •Шматгранная дзейнасць ф.С, яго грамад, эстэт і марал-этычн ідэалы. М. Гусоўскі і яго паэма “Песня пра зубра”
- •Праблема нацыянальнага мастака і мастацтва ў паэме “Сымон-музыка” я.Коласа
- •Роля Андрэя Мрыя.
- •К. Крапіва і развіццё беларускай байкі.
- •ПаэзіяА.Куляшова.
- •Твор-ць Танка заходнебеларускага перыяду
- •Творчасць я.Брыля
- •Творчасць п. Панчанкі
Літаратура 90-х гг. – пачатку ххі ст. Сучасная гістарычная проза.
Ап. гады 20–пач. 21 стст. прынеслі бел. паэзіі незвычайнае эстэт. багацце фарбаў і колераў. Суч.бел.паэзiя-з’ява шматаблiчная, рухомая, зменлівая. Тв-ць суч. паэтаў дае нам адказы на сутнасныя пыт. быцця, раскрывая хвалюючыя думкі, складаныя перажыванні ч-ка ў сённяшнім свеце болю, трывог і надзей. Тв-ць Панчанкі, Барадуліна, Гілевіча, Разанава, Сіпакова, Янішчыц і інш. майстроў слова сведчыць пра выс. мастацкі ўзровень суч.нац.паэзіі, яе глыбокую дух. і інтэлект.змястоўнасць, стылёва-выяўленчую разнапланавасць. Акт-а развів. суч.лірыка. Суч. лір. - космас чалав. думак і пачуццяў (тонкі лірызм у выяўленні душ. настрою, псіхал.зрухаў). Адметнае ў суч. паэзіі філасофская (медытатыўнай)лірыка. Зб. паэзіі Разанава «Каардынаты быцця», «Вастрыё стралы», «Паляванне ў райскай даліне», Л. Дранько-Майсюка «Вандроўнік», «Над пляцам» напоўнены глыб. роздумам пра вечныя праблемы (жыццё і смерць, дабро і зло, прызначэнне ч-ка на зямлі, ч-к і прыр.), у іх паэтыч. думка скіравана да самапазнання, самапаглыблення. Асаблівае месца ў развіцці медытатыўнай лірыкі належыць А. Разанаву, які пашырыў яе жанравыя межы. Філасоф.засяроджанасцю, рэфлексійнасцю часта хар-ца і пейзажная лірыка. Паэты тонка жывапісуюць хараство роднай прыроды, хвалююча раскрываюць душ. злучнасць з навак. светам. Суч. паэзія паказвае складаныя адносіны ч-ка з прыр. Узрастае грамадз.гучанне пейзажна-экалаг. паэзіі, яе пафас скіраваны супр. бяздумнага разбурэння прыр., адвечных сувязяў са светам (зб. П.Пананкі “Крык сойкі”, «Лясныя воблакі»). Адлюстраванне чарнобыльскай з’явы: трагічнае паслячарнобыльскае адчуванне ч-ага быцця на зямлі: «I матчына малако святое У сабе нешта тоіць не тое» (Р. Барадулін). Грамадзянска- патрыят. лірыка ( Вопыт Панчанка, Гілевіч, Бураўкіна, Вярцінскага, Лойка). У іх творах цесна, арганічна спалучаны асабістае і грамадскае, часовае і вечнае, рэальнае і агульначал-ае, праходзяць патрыят. матывы адрадж. мовы, к-ры, гіст., сцвярджэння нац. годнасці і дух. неўміручасці бел. народа. Інтымная лірыка: выраж. самыя патаемныя ўнутраныя перажыванні, стан душы (Барадулін, Сіпакоў, Бураўкін, Дранько-Майсюк). Пра душ. інтымнае жыццё надзвычай прачула і спавядальна гаворыць паэзія кахання бел. паэтэс Я. Янішчыц, Р. Баравіковай, Т. Бондар, В. Коўтун. Сатырычная паэзію (байкі)- Гілевіч, Барадулін, Чарняўскі.
Тв-ць Н.Гілевіча. Лірыка Г. моцна прывязана да Лагойшчыны, малой радзімы пісьм.(“Зямля бацькоў, Лагойшчына мая…”). Лір. гер. удзячны родн. зямлі, што яна аберагала яго, давала сілу і моц у час ВАВ. У в. ”Ах, якая над Гайнай купальская ноч!” Г. заклікае не адмаўляцца ад спадчыны, што вякамі збіралася народам. Г. цікавіць гістар. лёс Бацьк. (“Лёс і песня” – паэт захапл. настойлівасцю, цярплівасцю народа). У многіх в. Г. стварае вобраз род. краю (“Край мой бел., край!”), гаворыць пра сваю любоў да род. мовы (“Родная мова”). Тв-ць Р. Барадуліна.:усе дарогі паэта пачын. ад парога матчынай хаты, усё нарадж. з пачуццяў, поглядаў, адносін, якія маюць трывалую глебу на род. зямлі (“Трэба дома быв. часц.”, “Наведвайце бацькоў”). Вершы - пра маці раскрыв. цэлы свет (“Веды”). З маці, з вёскай паэт звязвае род. мову (“Мая мова”). Віцебшчына, радзіма Б., панесла вял. страты ў гады вайны. Пра жыццё ў акупацыі, блакаду, смерць блізкіх, холад, голад, страх пісаў Б. (паэмы “Блакада”, “Балада Брэсц. крэпасці”, в. “Партызанка”).
Шырокі зварот піс-каў да мінулага б. звязаны з працэсам адраджэння нац.гістар.памяці. Творы Л.Дайнекі, Ул.Арлова, В.Іпатавай вяртаюць нашаму нар. памяць, бо без памяці пра мінулае народ пазбаўлены будучыні. Суч. гістар. раманістыку папоўнілі цікавыя творы Леаніда Дайнекі «Меч князя Вячкі», «След ваўкалака», р-н «Жалезныя жалуды». У гэтай трылогіі піс-ка ажываюць старонкі i падзеі нашага стараж. мінулага. Р-н «Меч князя Вячкі»: пач. 13ст., калі на Полац. княства абрынулася крыжацкая навала. Тэўтоны імкнуліся падначаліць слав. i прыбалт. землі. Мужным абаронцам Полац. зямлі, непрымірымым ворагам крыжакоў паўстае князь Вячка, вобраз якога ў творы займае цэнтр. месца. Вячка як патрыёт роднай зямлі, свабодалюб. натура. Ён добра ўсведамляе, што галоўнае-гэта спыніць міжусобіцы, варажнечу пам. князямі, утрымаць незал-ць, уратаваць свой народ ад рабства. Празаік стварае яркі вобраз Якава Палачаніна. Менавіта ён пасля гібелі княза Вячкі выносіць ягоны меч, які сімвалізуе няскоранасць бел. народа. У рамане «След ваўкалака»-вобраз Усяслава Чарадзея, які, згодна легенд. звестак, валодаў незвычайнымі здольнасцямі-«разумеў галасы ўсяго жывога», мог перакінуцца ў ваўкалака. Князь паўстае ў вельмі драмат.момант: разам з сынамі яго паланілі кіеўскія князі Яраслававічы. «Вельмі любіць Усяслаў свой Полацк, Полацкую зямлю», ён - мужны i адважны вой -трымаецца перад Яраслававічамі з гонарам, высакародна. Неўзабаве на Кіеў рушылі палавецкія орды хана Шарукана. Кіяўляне вызвалілі Усяслава i даверылі яму свой лёс. У цяжкую, смяротную хвіліну, узначаліўшы войска кіяўлян, ён моцным шчытом адкідвае палавецкую навалу. Аднак затым Усяслаў адмаўляецца ад вялікакняж. трона, бо не жадае, каб лілася кроў у міжусобіцах, каб па касцях славян хан Шарукан увайшоў у Кіеў: «Не хачу крыві i бягу ў Полацк. Люблю Кіеў, але Полацк люблю болей». Усяслаў як дальнабачны, разважлівы палітык, глыбока маральная асоба, асуджае непрымірымасць i жорсткасць да бліжняга, прытрымліваецца пр-паў гуманнасці, вышэй за ўсё ставіць адданасць радзіме. Р-н «Жалезныя жалуды»: часы зараджэння бел.-літоўск. дзяржавы (пач.–сяр.12ст.), ўваскрашае старонкі героіка-трагед. змагання нашых продкаў з іншаземнымі захопнікамі. В. Іпатава р-н «Залатая жрыца Ашвінаў»: пра часы княжання Міндоўга, калі на нашай зямлі, нягледзячы на ўсталяванне хрысц-ва, працягвала жыць вера ў адухоўленыя сілы прыроды, у існаванне Перуна, Сварога, Вялеса, Лялі i інш. бостваў. Сонца, неба i зоркі здаўна сталі крыніцай міфал. вобразатворчасці i рэліг. пакланення для іншых народаў, i таму на старонках твора ідзе згадка пра самыя стараж. вераванні i абрады, багоў індусаў Індры, Агні. Піс-ца робіць выхад да першавытокаў міфалогіі беларусаў, асэнсоўвае глыбокі ўнутраны змест поглядаў i ўяўленняў нашых продкаў, спасцігае ix мудрую філасофію быцця. У творы з вуснаў жрыцы швінаў гучыць гуманіст. думка пра дух. адзінства людзей пад вечным зорным небам: «І неба на ўсіх адно, i зоркі на ім тыя ж». У тв. Ул. Арлова- лёс пэўнай гістар. асобы. Кнігі піс-ка «Дзень, калі ўпала страла» i «Рандэву на манеўрах» складаюць ап-ці i ап-ні пра гісторыю Б-сі самых розных часоў i эпох. З ап-ці «Дзень, калі ўпала страла» паўстае вобраз полац. князя Уладзіміра, якога наз. Вальдэмарам. У маст. трактоўцы піс-ка Уладзімір-мужны заступнік i абаронца Полац. зямлі, яе палымяны патрыёт. Акрамя таго, ён-разважлівы палітык i воін, які ўсведамляе, што супрацьстаяць крыжацкай агрэсіі трэба не толькі сілай, але i розумам. Палёт стралы, пра якую думаў князь Уладзімір, становіцца сімвалам чалав. шляху, яго паяднанасці з часам, памяццю i гісторыяй. «Час чумы» -ап-ць пра паэта-гуманіста М. Гусоўскага. Ствараецца яркі мастацкі жыццяпіс бел. песняра ў італьянскі п-яд, калі ён апынуўся ў Рыме i стварыў там славутую «Песню пра зубра».Асаблівасць гістар. прозы У. Арлова -даследаванне лёсавызначальных п-даў. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць творы У. Арлова, заснаваныя на дакументах гісторыі горада Полацка: «Еўф.Полацкая», «Таямніцы Полац.гісторыі”. Аўтар на аснове гістар. кніг, архіўных запісаў, навук.літ-ры раскрыў рамант. і драмат. старонкі жыцця асветніцы і апякункі зямлі бел. творы Арлова пашыраюць абсягі маст.літ-ры на тэму далёкага мінулага i спрыяюць пасталенню нашай гістар. памяці.