
- •Уклад Караткевіча ў развіццё бел. Паэзіі і драматургіі
- •Уклад Караткевіча ў нацыянальную прозу
- •Драматычныя творы а.Макаёнка
- •Творчасць в.Быкава 80-х-пач. 2000-х гг.
- •Творчасць Быкава 50-70-х гг.
- •Творчасць і.Шамякіна. Мнагапланавасць раманаў
- •Літаратура Берасцейшчыны
- •Літаратура 90-х гг. – пачатку ххі ст. Сучасная гістарычная проза.
- •Творчасць в.Адамчыка.
- •Бел. Нар. Проза. Жанр. Склад, сюжэты, вобразы.
- •Каляндарна-абр,сям-абр і пазаабр паэзія.
- •Культ.Дзеячы і пісьменнікі сярэднявяк б-сі ( к.Тураўскі, е.Полацкая, к.Смаляціч).
- •Шматгранная дзейнасць ф.С, яго грамад, эстэт і марал-этычн ідэалы. М. Гусоўскі і яго паэма “Песня пра зубра”
- •Праблема нацыянальнага мастака і мастацтва ў паэме “Сымон-музыка” я.Коласа
- •Роля Андрэя Мрыя.
- •К. Крапіва і развіццё беларускай байкі.
- •ПаэзіяА.Куляшова.
- •Твор-ць Танка заходнебеларускага перыяду
- •Творчасць я.Брыля
- •Творчасць п. Панчанкі
Творчасць і.Шамякіна. Мнагапланавасць раманаў
Выдатны бел. піс-нік, імя як. шырока вядомае па-за межамі Б-сі. Яго творы перакладзены больш чым на 30 моў. І.Ш.-летапісец свайго часу, ён заўсёды быў трывала звязаны з суч-цю. Першыя творы- на тэму в-ны (ап-ць «Помста», р-н «Глыбокая плынь»). “Помста”: гал. гер.- маёр Раманенка. Ваюе з фашыстамі на іх тэрыт., прагне помсты за смерць дачкі, жонкі на акупір. тэрыт. Аўт. паказвае, што гер. удалося знайсці сям’ю забойца-эсэсаўца Візэнера, але Раманенка адмаўл-ца ад помсты. Ён не хоча б. падобным на фаш-ў. У х-ры гер. пераваж. Гуманіст-я разважлівасць. Аўт. сцвярдж., што трэба і на в-не бер-чы чалавечае ў сабе. “Глыбокая плынь”: рэальна, праўдзіва паказ. масавы гераізм. Гэтага ж патрабавала і кір-ва дзяржавы. Створаны цікав., пераканаўч. вобр. гер. з іх багат. унутр-м светам. На рам. адбілася т. бесканфл-ці. У цэнтры рам.- сям’я Маеўскіх. Спач. мы знаём-ся з наст. Тац. Маеўскай. Калі пач. в-на, яна вярт. з р-на ў родн. вёску. Па дарозе падбірае асірац. хлопчыка і выдае яго за ўласнага сына. Тац.- сумлен. Патрыётка, прагне змаг-ца з акупантамі, станов. партыз-й сувязной. Партыз. станов. яе сям’я з бацькам Карпам. Карп- працавіты селянін, шчыра абараняе жыццё. Партыз-я вобр. паказаны шырока: Лясніцкі, камбрыг Прыборны.
Асабліва плённыя 50-60-я гг. (пенталогія «Трывожнае шчасце», р-ны «Крыніцы», «Сэрца на далоні», «Вазьму твой боль », ап-ні). У жыцці кожнага піс-ка ёсць творы, у якія ён укладвае ўвесь свой уласны вопыт – і духоўны, і маральны, укладвае ч-ку сябе, сваёй біяграфіі - пенталогія «Трывожнае шчасце»: ап-ці: «Непаўторная вясна», «Начныя зарніцы», «Агонь і снег», «Пошукі сустрэчы» і «Мост». Усе гэтыя творы сюжэтна і кампазіцыйна лучаць лёсы Пятра Шапятовіча і Сашы Траянавай. Яны -тыповыя прадстаўнікі даваеннага часу. Піс-ік ярка раскрывае багаты ўнутраны свет герояў, захапляецца прыгажосцю іхніх пачуццяў. Няпростымі аказаліся шляхі-дарогі маладога пакалення, і віною таму — в-на. 1 кніга “Непаўт. вясна” найбольш лір-я, бо расказв. пра маладосць гер., пра першае кахан., пра планы іх на будучае. За інтанац. аўтара, сталага чал., адчув-ца шчырасць яго вяртання ў маладосць. Аўтар далікатна сочыць за ўзаемаадн-мі гер. Пятро пасля заканч. тэхнікуму марыць звяз. жыццё з фельчарам. Лес Сашы, якая ў гады ліхалецця далучылася да партыз. руху, адлюстраваны ў ап-ці «Начныя зарніцы». У сям’і нарадз. дачка, а Пятро-на фронт. Саша вярт. у вёску і па заданні партызан прымае ў сябе раненага партыз. Лялькевіча (б. закаханы ў Сашу). Франтавыя выпрабаванні яе мужа Пеці раскрываюцца ў ап-ці «Агонь і снег». Пiс-ік добра ўзнаўляе складанасці ваеннага часу, з рэалістычнай праўдзівасцю выяўляе яго трагедыйнае аблічча. Сеня Пясоцкі- шчыры, сумленны юнак, гіне з-за цынізму і баязлівасці Кідалы, які кідае таварышы замярзаць у снезе. Вайна ламала чалав.псіхіку, перайначвала погляды па свет. Франтавая рэч-сць увачавідкі правяла размежаванне паміж дабром і злом, чалавечнасцю і подласцю. Сцяпан сталее і мужнее. У экстрэм. Умовах ён спасцігае склад-ць жыцця. Дзённік Сцяпана-мы бачым, што гер. узрушаны кроўю і болем, трагед. народа на в-не. Непрадказальныя перыпетыі ваен. часу- прычына разладу пам. Пятром і Сашай, якая хавала і лячыла дома Лялькевіча.
“Пошукі сустрэч”: Пётр накірав.у партыз-ю зону са спецзаданнем, выраш. Знайсці сям’ю. Калі ўбачыў на двары Лялькевіча, што сек дровы, ён выраш., што Саша здрадзіла яму. Сустрэча з Сашай- кароткая, няшчырая. Яна так і не змагла растлумачыць мужу прысутнасць Лялькевіча. Аднавіць «мост» паміж сэрцамі героі змаглі толькі ў пасляваенныя гады (ап-ць «Мост»). Пятро працуе на заводзе і будуе мост, ён вяртаецца да Сашы. «Трывожнае шчасце» - вялікая творчая удача піс-ка.
«Сэрца на далоні» - раман, у якім перакрыжоўваюцца тэма суч-сці і в-ны. Гэтая асабл-ць х-рна і для іншых твораў («Вазьму твой боль»). Раман мае вострую канфліктную аснову. Старш. гарсавета Гукан піша гіст. падпольнага руху ў гор., інтэрпрэтуе яе па-свойму, адступаючы ад ісціны і праўды. Зося Савіч імкнецца вярнуць сумленнае імя свайго бацькі, доктара Савіча, які ў гады в-ны памагаў падпольшчыкам. Немцы расправіліся з Савічам і спецыяльна зрабілі ўсё так, каб ускласці віну за ягоную смерць на партызан. Гукан ведае, кім на самай справе быў бацька Зосі, бо хаваўся ў той час у іхнім доме. Аднак свядома ўтойвае праўду, фальсіфікуе мінулае. Супраць Гукана і «гуканаўшчыны» выступаюць хірург Яраш і журналіст Кірыл Шыковіч. Хоць грамад. атмасфера яшчэ была толькі пазначана дэмакрат. пераменамі, яны пазбаўляюцца сац. страху, праяўляюць мужнасць, х-тар і, урэшце, выкрываюць подласць, нягодніцтва старшыні гарсавета. Піс-ік пераканальна даводзіць, што без праўдзівага мінулага няма будучыні, а без чалав. сумленнасці, справядлівасці, гум-му – дух. прагрэсу грамадства. I. Ш. - актыўны і глыбокі даследчык суч-сці, праб-лем чалавечага жыцця. У 70 -90-я г.- р-ны «Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль», «Злая зорка», ап-ці «Гандлярка і паэт», «Сатанінскі тур», «Адна на падмостках», «Падзенне», «Палеская мадонна», «Крывінка», «Без пакаяння» і інш. “Вазьму твой боль”: жыццё суч. вёскі пераплят.з рэтраспект-м паказам трагіч. падзей праз успаміны гал гер. Івана Батрака. У філас. плане г. твор аб адказнасці чал-ка перад часам і людзьмі. Задзейнічаны вобр. і ідэя незабыўнай памяці аб в-не.у пач. твора- пра будзённа-рэал. жыццё бел. вёскі і звыч. клопаты сям’і Батракоў. Іван- клг-ы механізатар. Жонка Таіса Міх-на- фельчар. Іх жыццё ідзе добра, пакуль у вёскі не вярнуўся з высылкі былы паліцай Шышковіч, які ў гады в-ны растрал. маці і мал. сястру Івана. Яму станов. страшна жыць і ён прагне разлічыцца з Шышкам. Сябар Івана, яго начальнік Якаў Качанок даручае Івану ехаць з Шышкам па працоўных справах. Са з’яўленнем Шышкі спакой і шчасце законч. і для Таісы Міх-ны. калі муж расказаў ёй трагедыю сваёй сям’і- узненавідзіла Шышку, да яе прыйшоў страх за сваю сям’ю. Яна не рыхтав-ся стаць суддзёй для паліцая, але так склалася, што яна забівае Шышку, узяўшы боль сваёй сям’і на сябе. “Гандлярка і паэт”:гал. гер.- жанчына, прадстаўніца з гар-х нізоў Вольга Ляновіч. Яна да в-ны і ў час в-ны гандляв. На камароўскім рынку. Яна ўзяла да сябе з плену паэта, выхажвала яго, лячыла, а потым закахалася. Не аднойчы рызыкавала асабістым жыццём дзеля каханага. Аўтар паказвае, як адбываецца перараджэнне Вольгі, як з грубай гандляркі станов. жанчына, як. пакахала і свядома ваюе з ворагам.
Ап-ці, напіс. ў 90-я гг., склалі кнігі «Сатанінскі тур» і «Палеская мадонна».
«Сатанінскі тур»- твор, дзе паказаны ганебныя, прыкрыя з'явы нашай рэч-сці. Малады навуковец-філолаг Уладзіслаў ніколі не меў здольнасці да камерцыі. Аднак не ад добрага жыцця ён едзе ў Польшчу, каб там на базары прадаць прадукты харчавання і рэчы, што ашчадна сабрала яго жонка Марына. Па дарозе -трагедыя: перад самай мяжой ва Уладзіслава здало сэрца, і ён памёр. Але спадарожнікаў, якія ехалі разам з ім у аўтобусе, смерць не спыніла, не прымусіла адумацца і спытаць: «Што мы робім? Няўжо мы не людзі?». Каб не прагарэў бізнес, не страціць грошы за аплочаную паездку, яны едуць на Варшаўскі базар. Нябожчыка кладуць на задняе сядзенне, маскіруюць, укрываючы брызентам. Несумненна, што такія авантурысты і прайдзісветы, як Лёня Узёнтак, сталі служкамі сатаны, бо выракліся сваей чалав. існасці.