
- •Уклад Караткевіча ў развіццё бел. Паэзіі і драматургіі
- •Уклад Караткевіча ў нацыянальную прозу
- •Драматычныя творы а.Макаёнка
- •Творчасць в.Быкава 80-х-пач. 2000-х гг.
- •Творчасць Быкава 50-70-х гг.
- •Творчасць і.Шамякіна. Мнагапланавасць раманаў
- •Літаратура Берасцейшчыны
- •Літаратура 90-х гг. – пачатку ххі ст. Сучасная гістарычная проза.
- •Творчасць в.Адамчыка.
- •Бел. Нар. Проза. Жанр. Склад, сюжэты, вобразы.
- •Каляндарна-абр,сям-абр і пазаабр паэзія.
- •Культ.Дзеячы і пісьменнікі сярэднявяк б-сі ( к.Тураўскі, е.Полацкая, к.Смаляціч).
- •Шматгранная дзейнасць ф.С, яго грамад, эстэт і марал-этычн ідэалы. М. Гусоўскі і яго паэма “Песня пра зубра”
- •Праблема нацыянальнага мастака і мастацтва ў паэме “Сымон-музыка” я.Коласа
- •Роля Андрэя Мрыя.
- •К. Крапіва і развіццё беларускай байкі.
- •ПаэзіяА.Куляшова.
- •Твор-ць Танка заходнебеларускага перыяду
- •Творчасць я.Брыля
- •Творчасць п. Панчанкі
Драматычныя творы а.Макаёнка
А.Макаёнак прайшоў праз в-ну з фашызмам. Яму пашчасціла вярн-ца з в-ны жывым, каю здзейсніць у літ. творчы подзвіг драмат.-наватара. У пасляв. час смела выступіў супр. т. бесканфліктнасці. Першыя творч. спробы – фельетоны, гумарэскі. 1946 – п’еса “Добра, калі добра канчаецца”, потым- “Ворагі”, “Выйгрыш”. Яго п’сы- рэспубл. прэміі, пісьм-к не лічыў іх вартаснымі сцэн-га ўвасабл. У 50-я гг. пастаўлена п’еса “На досвітку”, прысвеч. б-бе франц. пралет-ту за свае правы. Тэма міру, працоўнай салідарнасці – “Выбач. калі ласка”: адбілася т. бесканфл-ці, б-ба добрага з лепшым. П’еса- сатыр-я трагедыя. Задума напісаць- аўтару давялося папрацав. памочнікам сакрат. райкама партыі, дзе сутыкнуўся з фактамі прыпісак. Гал.гер.- Калібераў. “Калібераўшчына”- цынічнае адміністраванне, кір-ва, заснав-е на паказусе, махінатарстве. Калібераў б. высланы з Мінска ў аграрны р-н Бел. з-за неўдачы ў адмін. працы. Гер. хацеў тут узяць рэванш і дабіцца выс. паказчыкаў, а потым вярн. у сталіцу. На г. натхняе яго жонка Ант.Цімафееўна. яна націскае на яго, вучыць “браць за жабры сваіх работнікаў”, каб яны прац. дзень і ноч. Сатыр-я вобр. падначал. Каліберава: лоўкі злодзей Прыпісчык, дырэктар спіртзавода Печкуроў, Моцкін, які прымушае старш. Калгаса Гарошку рабіць прыпіскі, што той пастаўляе на спіртзавод многа збожжа. Гарошка супрац-ца, але не можа не падначаліцца і згаджаецца. Урэшце ён пераадольв. палахл-ць і раскрывае махінацыю Моцкіна і Каліберава. Вынаходлівая жонка Каліб. Прыдумвае хваробу для мужа- камяні ў печані. Калгасніца Ганна- марал. чысціня і сумленне нар. П’еса вылуч. смеласцю пастаноўкі праблемы, прынесла вял. славу. “Лявоніха на арбіце” прысвеч.сельск. жыццю; не мела перашкод для пастаноўкі. У пач.60-х гг. – ініцыятыва Хрушчова аб б-бе з уласнасцю: не дазвал-ся мець вял. сад, некалькі кароў. Прадст-к прыватнп-уласніц. Інст-ту- Лявон Чмых, добры гаспад., мае добры дагледжаны дом, сядзібу, імкнецца мець усё сваё. Жонка Лушка станов. перадавой даяркай і займ-ца многа перадав. дз-цю і працу па гспад-цы закінула – канфлікт з Лявонам. Раней літ-ва негат. Ацэньвалі Лявона, зараз ацэнкі змяніліся. “Зацюканы апостал”. “Трыбунал”: падзеі- у вёсцы ў час ВАВ, тэрыт. акупірав., стараста- Цярэшка Калабок, як. прызначылі акуп-ты. Яго сямейнікі дрэнна паставіліся да гэтага. Сям’я абураецца. 2 сыны Цярэшкі- на фронце. Хатнія- суд над Цярэшкам. У хату завіталі Сырадоеў (нач-к паліцыі), камендант. Цярэшка загад. іх частаваць. Пасля гасцей- трыбунал сям’і над Цярэшкам:яго звязалі, пасадзілі ў мяшок (тапіць). Стары застаецца з жонкай удвух і расказв., што ён мае сувязь з партыз. і па іх загадзе стаў старастам. жонка пайшла правяр. г. інфарм. За старым засталіся сачыць яго дзеці. Мал. дачка дапам. бацьку, старэйш. дачка і сын не згаджаюцца выратав. бацьку. сын Валодзька ўзрывае школу (камендатура знах-ся) і сам гіне. Так ён хацеў змыць бруд са сваёй сям’і. “Каб людзі не журыліся” хутка б. знята са сцэны. У цэнтры- калг. жыццё. У калгасе “Вольная праца” за 3 гады змян-ся 4 кір-кі. Гал. гер.-Цімафей Кавальчук, мяняе на пасадзе старшыню-п’яніцу Самасеева. Кав-к спрабуе справ-ва ставаіцца да калг-аў, але не ўдаецца стаць ідэал. кір-ом. Яго дз-ць абмяж-ца незразум. пастановамі партыі. Цярэшка- пажылы селянін, абвінав-е кір-ка, што ён не дае магчым-ць людзям адчув. сябе гаспадарамі на зямлі. Тэма нар-й незадав-ці сваімі кір-камі; гэта скараціла жыццё п’есы на сцэне.
І.Шамякін “Аповесць пра сябра”.
“Палеская хронiка” I.Мележа.
складае гонар і славу нац-ай літ. Гэта назва -3 раманы - «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і «Завеі, снежань...». А задумаў піс-ік стварыць пенталогію, засталіся накіды да раманаў «За асакою бераг» і «Праўда вясны». Спачатку I. М.хацеў напісаць твор пра родныя мясціны, меркавалася, што гэта будзе ап-ць пра меліяратараў і асушэнне балот у пасляваенны час. Аднак аўтар перанёс дзеянне ў даваенны час, паказаў бел. вёску напярэдадні калект-цыі і ў час яе. Раманы напіс. у традыц. манеры сац-бытавой прозы. Бол-ць герояў «П.хр.» не выдумана, а ўзята з жыцця. У твор увайшлі назвы вёсак, мястэчак, урочышчаў яго радзімы. Апаэтызаваў Палессе, родную прыр., палешукоў, выдатна паказаў, якую магутную ўладу мела зямля над ч-кам, яго свядомасцю і пачуццямі. Курані-цэлы свет чалав. страсцей, думак, перажыванняў. Піс-ік адлюстраваў гісторыю жыцця і побыту беларусаў у 20-я гады. І.М. любіў Палессе як яго сын. Невыпадкова першая кніга «П. хр.» прысвечана «бацьку, маці, роднай зямлі». Вялік. і значн. вобр.-тыпы: В.Дзяцел, Г.Чарнушка, Я.Глушак, Халімон, Міканор. Удаліся вобр.мясц-х парт-х кір-оў:старшыня Апейка, сакрат. райкама Башлыкоў, Харчаў. Вобр. 2 плана, як. запамінаюцца:Хадоська, Хоня, бацька і мачыха Ганны, маці і дзед Васіля. Раманы акрамя багат. канкр.-гіст. зместу маюць глыб. сац.-філас. гучанне, бо закран. асновы быцця не толькі сялян-палешук., але ўсяго бел. нар., нац. х-ру і менталітэту.
Найбольш поўна, шырока і глыбока паказана Палессе і палешукі ў р-не «Людзі на балоце». У цэнтры ўвагі піс-ка- в.Курані. У др. кнізе «П.хр.» чытач пазнаёміцца яшчэ з Глінішчамі: нялёгкія ўмовы жыцця герояў. Зямля тут неурадлівая. Невялічкія яе лапікі акружаны суцэльным морам балотаў. Смела аўтар паказаў, што калект-я праводз. паспешна, гвалтоўна, без належнай сац.-гаспадарч. базы і без уліку сял-й псіхалогіі. Г. б. траг-а для сял-х сем’яў. Тым не менш, гэта іх край, іх радзіма, іншай у іх няма, таму яны ўспрымаюць яе як існасць, любяць сыноўняй любоўю. Героі не пазбаўл. уласнай годнасці, свабодалюбів. Героі любяць свой край. І.М. апісвае яго ў розныя поры года. Палес. прыр. паказана піс-кам у багацці фарбаў, гукаў, яна жывая і адухоўленая. Паказаны штодзённыя клопаты палешукоў, іх руплівасць летам і зімой, у полі, на лузе, на панадворку, у клуні, у хаце, іх клопат пра кавалак хлеба, пра дабрабыт сям'і. Ганна Чарнушка захапляе не толькі сваім знешнім хараством, але і сваей гордасцю і годнасцю, прыр.розумам, назіральнасцю, дапытлівасцю, незалежнасцю. Т.ш. Ганна гордая і самалюбів., як і Васіль- разышліся іх дарогі. Яўхім пагардліва назваў Чарнушкаву прыгажуню зрэбнай каралевай, аднак сам з часам не мог не ацаніць Ганну і паслаў да яе сватоў. У Васілю захапляе піс-ка вера і перакананасць, што прац-сцю, стараннем, гаспад-сцю, бескарыс. любоўю да зямлі ён, сірата, бядняк, стане на ногі, сцвердзіць сябе, даб'ецца павагі людзей. Для маладога Дзятла хар-на цягавітасць і цярплівасць, здольнасць адольваць нягоды, браць на сябе яшчэ падлеткам адказнасць не толькі за сябе, але і за сям'ю. У рэалізацыі сваей мары ён праяўляе смеласць і мужнасць, не баіцца ні Глушакоў, ні бандытаў, каб толькі займець кавалачак людскай зямлі, і тады ён пакажа ўсім, на што здатны. У дасягненні сваей мэты Васіль здольны на вялікія ахвяры. Такой ахвярай было каханне да Ганны. Калі перад Дзятлам паўстала праблема выбару -зямля ці Ганна, -ён аддаў перавагу зямлі, асудзіў сябе на жыццё з нялюбай Маняй. Трагедыя Васіля - сав. ўлада пазбавіла яго магчымасці быць гаспадаром, сцвярджаць сябе, забяспечваць сям'ю хлебам. Сярод парт-х кір-коў – Апейка. Ён адук. чал-к, намаг. зразум. людзей, дапам. ім, падтрымаць. Апанент-Башлыкоў, называе Апейку “гнілым лібералам”, які не бачыць склад-ці жыцця і класав. б-бы. Унутр. далікатнасць, мяккасць, богабаязлівасць, дабрыня, здольнасць на глыбокае пачуццё любві вылучаюць Хадоську, якая атрымала любоўную мянушку-Канапляначка. Не віна, а бяда дзяўчыны, што яна пакахала Яўхіма, які не здольны ацаніць яе знешняга і ўнутр.хараства. Пазбавіўшыся ад цяжарнасці, Хадоська ачарсцвее, замкнецца ў сваім горы, стане абыякавай да чужой бяды, жорсткай і помслівай да Ганны. Шырыня натуры, аптымізм, дабрыня, здольнасць на моцнае каханне і дружбу, працавітасць хар-ны для Хоні. На яго долю выпаў цяжкі лес. Хоня - адналюб. Яго каханне да Хадоські вытрымала выпрабаванне часам, а настойл-ць, цярплівасць, шчырасць і моц далі свой плен. Хадоська стала жонкай Хоні. М.стварыў у «П.хр» вобразы герояў вялікай абагульняльнай сілы, выкар-ўшы сродкі знешняй і ўнутр. тыпізацыі. Найбольш поўна раскр-ца героі праз дзейнасць, асабліва працоўную. Героі «П. хр.» раскрыв.таксама праз пейзаж, праз узаемаадносіны адзін з адным, праз аўтарскую хар-ыку. Разам з тым Мележ звяртаецца да сродкаў ўнутр. тыпізацыі-няўласна-простай мовы і ўнутр. маналогу. Вобраз Ганны створаны з асаблівай любасцю і лірычнай цеплыней. Аўтар параўн. Ганну з прыгожай маладзен. рабінай.Унутраны свет гераіні раскр-ца ў каханні да Васіля. Яна пакахала шчыра, моцна, пяшчотна. Звязвала з ім надзеі на будучае. Васіль адштурхнуў дзяўчыну, якая засталася ў адзіноце, згубіла ўпэўненасць у сабе;Ганна, гарачая, здольная пастаяць за сябе, раптам згаджаецца выйсці за Яўхіма замуж. Абыякавай да ўсяго стала пасля смерці Верачкі Ганна. Пакута пакінула ў яе душы балючы знак. Далейшы лес Ганны складаны, як і час, у які яна жыла. Назва 2 рам “Подых навальніцы” сімвал-я – подых рэпрэсій, страх прымусовай калект-ыі распаўс-ся па вёсках. “Завеі, снежань”: узгадваецца лёс герояў. У цэнтры- Башлыкоў, ён сустрак. з Ганнай і кахае яе. Ён- кар’ерыст, дагматык, сухі чал., аднак здолеў разгледз. усе дастоінствы Ганны. Па якой дарозе пойдзе Ганна, ці звядзе яе лес з Васілём –не вядома. Яна здолела захаваць чалав. прыгажосць, вытрымаць марал. выпрабаванні. У гэтым вобразе піс-ік увасобіў тып самаахвярнай жанчыны драмат. лесу. “Пал.хр” выс. ацэнена крытыкай.