
- •Уклад Караткевіча ў развіццё бел. Паэзіі і драматургіі
- •Уклад Караткевіча ў нацыянальную прозу
- •Драматычныя творы а.Макаёнка
- •Творчасць в.Быкава 80-х-пач. 2000-х гг.
- •Творчасць Быкава 50-70-х гг.
- •Творчасць і.Шамякіна. Мнагапланавасць раманаў
- •Літаратура Берасцейшчыны
- •Літаратура 90-х гг. – пачатку ххі ст. Сучасная гістарычная проза.
- •Творчасць в.Адамчыка.
- •Бел. Нар. Проза. Жанр. Склад, сюжэты, вобразы.
- •Каляндарна-абр,сям-абр і пазаабр паэзія.
- •Культ.Дзеячы і пісьменнікі сярэднявяк б-сі ( к.Тураўскі, е.Полацкая, к.Смаляціч).
- •Шматгранная дзейнасць ф.С, яго грамад, эстэт і марал-этычн ідэалы. М. Гусоўскі і яго паэма “Песня пра зубра”
- •Праблема нацыянальнага мастака і мастацтва ў паэме “Сымон-музыка” я.Коласа
- •Роля Андрэя Мрыя.
- •К. Крапіва і развіццё беларускай байкі.
- •ПаэзіяА.Куляшова.
- •Твор-ць Танка заходнебеларускага перыяду
- •Творчасць я.Брыля
- •Творчасць п. Панчанкі
Творчасць п. Панчанкі
пясняр высокага гуманізму, шчыры абаройца духоўнасці і маральнасці жыцця. Творчы пік у яго жыцці -др. пал. 50-х - 60-я гг. У гэты час чытач сустр яго кнігамі «Кніга вандраванняў і любові», «Тысячы небасхілаў», «Пры святле маланак» і інш. Паэзія для П. П. - гэта гаворка пра самае галоўнае, набалелае, важнае для ч-ка і грамадства. Паэт непрымірыма ставіцца да негат з'яў грамад. і чалав. жыцця, з гневам і сатыр. з'едлівасцю выкрывае бюракратаў, прыстасаванцаў-носьбітаў сац. зла, несумленнасці, чэрствасці (вершы «Прыстасаванцы», «Сумленне» і інш.). У вершы «Родная мова» (1964) ён паэтызуе родную мову як гал. святыню душы, засланяе яе ад наступстваў часу, бароніць яе лес і будучыню: «Кажуць, мова мая аджывае Век свой ціхі: ей знікнуць пара. Для мяне ж яна вечна жывая, Як раса, як сляза, як зара». Ярка разгортв в-з лесу ў вершы «Паэма майго лесу». Лес паклікаў паэта на прычашчэнне, споведзь, тут ён выказвае сябе нязмушана і даверліва. Лес, ягоныя дрэвы бачацца блізкімі, жывымі істотамі, яны паяднаны з ч-кам і народам агул лесам: «Усе мы дрэвы... Цягнемся да сонца, Шалясцім ліствою, Грымне навальніца - Сагнёмся ад дум. А зрэжа маланка - заснём пад жарствою». Паэзія П. П.- надзвычай яркая, адметна-рэльефная з'ява. У 70 -90-я гг. нар кнігі «Снежань», «Крык сойкі», «Вячэрні цягнік», «Лясныя воблакі», «I вера, і вернасць, і вечнасць», «Горкі жолуд», «Высокі бераг» і інш. Выйшлі аднатомнікі выбраных твораў «Млечны шлях», «Прылучэнне», збор твораў у 4-ох тамах (1981 — 1983) і інш. Сутнасць творчага самавыяўлення паэта можна выказаць радкамі з верша «Паэзія»: «Паэзія - гэта пакута і радасць, Праклён і бязлітаснасць, споведзь і гордасць...». Найвыш яго ідэалы - праўда, сумленнасць, чалавечнасць. Для паэта хар-на жывая, балючая далучанасць да чалав. і зямных праблем, крытычныя і глыбока этычныя адносіны да суч. жыцця, нашага часу, на які прыпала столькі зла і няпраўды, бяды і болю. Светапогляд П. П. прайшоў значную эвалюцыю, ён уключае пераасэнсаванне набытага вопыту на пуцявінах жыцця і веку, але, як бы ні мяняліся вятры часу і палітыкі, самым істотным у паэтавых поглядах і памкненнях застаецца прага ўладкаваць годна і прыгожа наш агульны чалав. дом. Паэт жадае, каб у гэтым доме заўсёды шанаваліся родная зямля, праца, мова бацькоў, сумленнасць... П. П. - чуйны сын прыроды, яе палкі абаронца. У экал.вершах «Лясныя воблакі», «Лясы і рэкі», «Зялёнае гняздо», «Ветрана і золка...», «Мы пільней пазіраем на рэкі...» і інш. ён занепакоена гаворыць пра тое, як збядняецца навакол свет, якая глыбокая расколіна ідзе ў адносінах ч-ка і прыроды. Без зял, жывога свету прыроды яму не ўяўл б-ня, таму паэт заклік людзей адумацца і спыніць глум, бяздумнае варварства: «Смерць лясоў для мяне непрымальна, Як і гібель павольная рэк... Людзі, людзі, жывіце нармальна I пра будучы думайце век» («Лясы і рэкі»). П. П. глыбока перакананы, што трэба ратаваць чалав. душы ад чэрствасці, жорсткасці, сляпога спажывецтва і безразважнасці. Бо лес, рака, буслы, кветкі захаваюцца на нашай зямлі толькі тады, калі зменяцца да лепшага, светлага ўнутраны свет, унутраная прырода суч. Ч-ка. Жудасную карціну экал.смерці ўяўляе паэт у вершы «Аб самым смачным...». Віною таму - Чарнобыль. Розум і сэрца паэта не хочуць мірыцца з вяртаннем да першабытнага вогнішча, з мажлівасцю захлынуцца ў рацэ Смерці. Хараство вобразаў і пачуццяў палоніць у пейзажнай лірыцы паэта. Краявіды роднай зямлі ў яго творах - свет адухоўлена-дзівосны, багаты на яркія дэталі (вершы «Асенняя навальніца», «Чорны бусел», «Асеннімі дажджамі заліло...» і інш.). Яго паэзія апошніх дзесяцігоддзяў -гэта споведзь эмац.-напружанага жыцця асобы, - асобы, якая пратэстуе супраць абсурду, бездухоўнасці рэчаіснасці, кліча да ўсведамлення сябе Народам з вялікай літары. П.П. даносіць да нас свае светаасэнсавальныя высновы: «...Без чалавечнасці Не будзе і вечнасці» («За
вогненнымі вякамі»).