Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел. літ. с 21.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
181.47 Кб
Скачать

Шматгранная дзейнасць ф.С, яго грамад, эстэт і марал-этычн ідэалы. М. Гусоўскі і яго паэма “Песня пра зубра”

XVI ст. адкрыла новы этап у гісторыі бел. літ-ры. На гэты час прыпадаюць пачатак кнігадрукавання, пашырэнне ўзаемасувязей Б-сі з іншымі краінамі Еўропы, актывізацыя грамадска-паліт. жыцця.Б-сь у складзе ВКЛ. Старабел. мова была дзярж.мовай ВКЛ. Эпоха Ад-ня нарадзіла Фр.Ск. – ч-ка невычэрпнай энергіі і ініцыятывы, першадрукара, вучонага-энцыклапедыста, асветніка, гуманіста, паэта, медыка, астранома, батаніка. Нарадзіўся ФС ў Полацку. У 1504-Кракаўскі універсітэт. Ужо ў пачатку сваей дзейнасці Ф. С. выступаў за распаўсюджванне асветы ў народзе. Свяшч.пісанне на зразум народу мове. У 1512 годзе Ф. бліскуча вытрымлівае экзамен на годнасць доктара медыцыны. 6 жніўня 1517 года ў Празе С. выдаў 1-ю «Псалтыр». Яна была першым букваром, калі чалавек жадаў ведаць граматыку, якая вучыць чытаць і правільна гаварыць, то звяртаўся да Бібліі, чытаў «Псал­тыр». Да 1520 года ён надрукаваў у Празе яшчэ 22 кнігі Бібліі на тагачаснай бела. мове. Кожную з кніг Ф. С. суправаджаў прадмовай і пасляслоўем, якія складаюць аснову яго літ-на-публіц-ай спадчыны. Першадрукар выказваў свае грамм. і асветніцкія погляды, заклікаў да ўмацавання правапарадку, да стварэння справядлівых заканадаўчых кодэксаў дзяржавы, тлумачыў незразумелыя словы і звароты, змяшчаў рэліг. легенды, а таксама розныя звесткі па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі, філасофіі, астраноміі. Асаблівае значэнне ў яго выказваннях набывае тэма любові да роднай зямлі. Ф.С. гаворыць пра патрыят. абавязак кожнага ч-ка перад сваім народам, вернасць айчыне, пра бескарыслівае служэнне грамад. дабру, пра глыбокую адданасць ч-ка зямлі, на якой ён нарадзіўся. У прадмове да кнігі «Юдзіф» ён узнёсла выказвае сваю любоў да радзімы. Каля 1522г.С. вярнуўся ў Вільню, заснаваў тут першую на тэр-рыі Б-сі друкарню, у якой выпусціў яшчэ 2 кнігі. Гэта былі «Малая падарожная кніжка» (1522) і «Апостал» (1525).Значэнне дзейнасці Ф.С. : «Любіце кнігу, бо яна крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы». Жыццё і дзейнасць славутага палачаніна асэнсоўваецца ў рамане-эсэ Алега Лойкі «Фр. Скарына, або Сонца маладзіковае», яго аповесці «Скарына на Градчанах», паэмах Міколы Арочкі «Судны дзень Скарыны», Р. Барадуліна «Самота паломніцтва», п'есах Алеся Петрашкевіча «Напісанае застаецца», «Прарок для Айчыны» і інш.

Значнае развіццё ў эпоху Адр-ня атрымала новалацін-ская паэзія. Заснавальнікам яе стаў Мікола Гусоўскі, сучаснік Ф. Скарыны, наш славуты зямляк. Наогул, мы не ведаем многія старонкі яго жыцця і лесу.Яго творчасць - прыклад гарачай любові да роднага краю, да каранёў сваіх, да народа свайго. «Песня…». Менавіта з «П пра з» і сталі вядомыя некаторыя звесткі пра жыццё паэта, яго асобу. Мяркуюць, што ён - выхадзец з бел. земляў ВКЛ, нарадзіўся ў паселішчы Гусава ці Усава. 3 паэмы мы даведваемся, што сын вялікакняж. лоўчага рана пачаў памагаць бацьку на паляванні, вандраваў, адкрываў таямніцы прыроды. Жыццё яго было звяза­на з лукам, канем, небяспекай палявання. Першапач-ю адукацыю атрымаў ён у адной з царкоўна-прыходскіх школ, а потым паглыбляў свае веды ў Вільні, Польшчы і Італіі. Не выключана, што вучыўся ў Кракаўскім і Балонскім універсітэтах. Для літ-ры імя М. Г.адкрыў Эразм Вітэліус -сакратар вялікакняж.канцылярыі. У 1522 годзе далека ад Радзімы, у Рыме, М. Г.і і стварыў шэдэўр слав. культуры - «П пра з». Поўная назва паэмы - «Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго». Паэма напісана на лац.мове. На бел мове «Песня...» з'явілася параўнальна нядаўна - у др. палове 60-х г. у перакладзе Язэпа Семяжона. У 90-х г. яшчэ адзін пераклад гэтага твора ажыццявіў Уладзімір Шатон.». Зубр у паэме - алегарычны вобраз роднага краю, сімвал яго былой магутнасцi, сілы і адвагі. Зубр у паэме параўноўваецца з адважным і смелым князем Вітаўтам, у час княжання якога княства Літ.дасягнула небывалага росквіту. Вітаўт Вялікі паказаны аўтарам з незвычайным захапленнем і сімпатыяй, ён увасабляе вайсковую магутнасць і дзярж.веліч бел.гаспадарства. Менавіта Вітаўт быў яго ідэалам як кіраўнік, паліт. і грамм. дзеяч. М. Г. ўзвялічыў чалавека, яго розум, дух. пры-гажосць. М. Г. звяртаецца з малітвай да Дзевы Марыі, каб не пакінула ў бядзе про­стых людзей, дала мудрасць, раўнавагу князям і ваяводам, стала заступніцай родн. краю. М. Г. стварыў узнёслую песню пра бел.зямлю, пра тое, чым яна славіцца, пра людзей, іх думы і пачуцці, пра прыроду, жывёл. свет нашага цудоўнага краю. Гэта споведзь пра любоў і нянавісць, жыццё і смерць, вайну і мір.

Тв-ць В.Дуніна-Марцінкевіча:перыядызацыя, жанры, ідэйны змест, стылёвыя асабл-ці яго тв-ў.

класік бел. літ-ры, адзін з пачынальнікаў новай бел. літ-ры і драматургіі, паэт, тэатральны і грамадскі дзеяч.Уся лiт. дзейнасць Д.-М. дзелiцца на да- i паcлярэформенную. Лiт. дзейнасць Д.-М. дарэформеннага часу працякала ва умовах разлажэння прыгоннiцтва i уздыму у краiне сялянск. руху i грамадска-палiт. барацьбы, якая развярнулася вакол пытання аб прыгонным праве. Першы твор Д.-М. -камедыя "Сялянка". (Пазней перайменавана на “Ідылія”) "Ідылія" лічыцца прынцыповай з'явай у станаўленні новай бел. літ-ры. Калі паны тут гавораць па-польску, то персанажы-сяляне - упершыню ў літ. творы - па-беларуску. Ён высмейваў фанабэрыстасць шляхты, сляпое захапленне ўсім франц. і адначасова ствараў вобраз добрага пана, які праз каханне да сялянскай дзяўчыны (тая ў рэшце рэшт аказалася ўсё ж пераапранутай паненкай) палюбіў сялян і хоча, каб і яны яго любілі. У камедыі асноўнае месца адведена паказу ўзаемоадносiн пана i селянiна. Затым Д.-М. пiша вершаваныя аповесцi "Гапон” i "Вечарнiцы". "Гапон" - першы твор В. Д.-М., створаны цалкам на бел. мове, дзе апісваецца ўмоўнасць сац. падзелу грамадства. Вершав. ап-ць-гэта асноўны жанр дарэформ. творчасцi пiс-ка. У вершав. аповесцi сялянству адводзiцца галоўнае месца, i разлiчана яна, галоўным чынам, на сялянскага чытача. Паслярэфарм. уздым 80-х гадоў станоўча адбiўся на лiт. i грамадск. дзейнасць пiс-ка. Ён напiсаў шмат новых твораў па матэрыялам бел. жыцця. Нажаль, з багатай лiт. творчасцi Д.-М. паслярэформ. часу захавалiся усяго толькi 2 п'есы i некалькi вершаў. Драмат. творы складаюць лепшае, што мы маем у лiт. спадчыне пiс-ка. У 1866 г. ім была напісана на бел. мове камедыя (ці, як вызначаў яе жанр сам пісьменнік, фарс-вадэвіль) "Пінская шляхта". Яна лічыцца лепшым з твораў В. Д.-М. П’еса стала творам, у якім драматург расквітаўся з блізарукасцю шляхты, з яе класавай, паітычнай абмежаванасцю. Д.-М. высмейваў закаранелае нежаданне шляхты стаць побач з народам, яе самалюбства, каставы эгаізм, фанабэрлівасць, разглядаючы ўсё гэта як прычыны паражэння паўстання 1863 года. Па-бел. і па-польску гаварылі персанажы сатыр. камедыі "Залёты", якая выйшла з-пад пяра В. Д.-М. ў 1870 г. У гэтым творы далейшае развіццё атрымала тэма спажывецтва і беспрынцыпнасці, уласцівых надыходзячаму капіталізму. В.Д.-М.- гэта галоўны і найбольш яркі прадстаўнік бел. літ-ры эпохі Асветніцтва і рамантызму. Ён пачынае сваю дзейнасць у цяжкія для Б-сі гадзіны: калі строга забаранялася не тое што пісаць, але і гаварыць нешта па-беларуску. Аднак В.Д.-М. не толькі пісаў на бел. мове, для беларусаў, але і пакінуў пасля сябе ў бел. лі-ры значны след. Ф. Багушэвічпсеўданімы: Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава — бел. грамад. дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Адзін з пачынальнікаў новай бел.літ-ры. Ф. Б. быў пераважна ідэалагічным прадстаўніком сялянства. З сялянствам, а таксама з дэмакр. інтэлігенцыяй звязваў ён свае вызвал. ідэалы. Багатая і разнаст. яго спадчына ў жанравых адносінахПраблему мовы ён вылучае як асн. праблему нац. жыцця, лічыў нац. мову найважнейшай формай выяўлення духоўнасці народа, найбольш устойлівай, асноўнай прыкметай нацыі.Прадмова да зб. “Дудка бел.” (1891г, Кракаў, Мацей Бурачок, ўключана паэма “Кепска будзе!”) 1)пісьм. заклікае любіць і шанаваць бел.мову. “наша мова святая, Богам дадзеная. Нас не жменька, як татар, армян, жыдоў. Нас 6 мільёнаў, але кніжак аб нашым жыцці на нашай мове амаль што няма” Аўтар заклікае берагчы родную мову, бо “людзей пазнаюць па гаворцы ці па адзежы, а наша мова – гэта адзежа душы”. Мову неабходна берагчы, каб не памерці. 2)пісьм. узгадвае часы ВКЛ, успамінае культ., гераічныя традыцыі. Ён тлумач. назву “Б-сь” і адсюль выводзіць асн. рысу бел. – гуманізм, міралюбівасць. 3)аўтар узгадвае пра нац-вызвал. рух у краінах Харватыі, Чэхіі, Булгарыі. Гав, што ў мален. Чэхіі народ мае кніжкі, газеты, пісаныя на родн. мове. Гэтым хоча абудзіць нац. годнасць бел. народа.Выраш. прабл. нац-га адрадж. народа і яго мовы. Своеасаблівы маніфест у вызначэнні нац-га пытання. “Кепска будзе!”(Аліндарка) адны дасл.адносяць да паэмы, другія да вершав. аповесці. Тэма-збядненне і разарэнне парэформеннай вёскі, прыгнёт і самавольства царскіх чыноўнікаў. Самае вядомае з іх «Тралялёначка» было надрукавана ў Кракаве. Гэта ўвогуле лірыка-філас. твор. Ён поўны гуманізму, адкрывае нам добрую сялян. душу. Так бясслаўна закончылася жыццё ч-ка, які захацеў разбагацець, стаць панам, не маючы на тое належнага інтэлекту, здольнасцей, а толькі грошы.. Іншыя ап-ні Ф.Б. напісаны ў форме споведзей, нар. казанняў. Гэта «Сведка», «Палясоўшчык» і «Дзядзіна». Яны прасякнуты нар. невычэрпным гумарам. Так, у «Палясоўшчыку», вяртаючыся дадому позна і ідучы праз кладку ноччу дадому, ляснік-апавядальнік пачуў «мядзведзя», як той сапеў на др. канцы кладкі, спалохаўся, шугануў у багну, ледзь Бог ногі даў уцячы дадому. Прыбег. Страва чакае ў печы і на стале. А жонкі няма. Аказалася, што «мядзведзем» тым і была яго кабета. Ап-ні Ф.Б. закладвалі падмуркі развітой бел.прозы. Так што і тут ён у многім з'яўляецца першапраходцам.

Бел. проза пач. 20 ст (Ядвігін Ш, В.Ласт.,Цётка, З.Бядуля і інш.). Асн.тэмы і праблемы.Развіццё празаічн. Жанраў.У 20 ст. разв-ся ўсе літ. жанры. Гарэцкі звярнуўся з заклікам да сваіх калег, каб узяліся за напісанне прозы. У гэты перыяд яна падступіла да сваіх суч. вяршынь. Ля вытокаў бел. прозы стаялі Ядвігін Ш., Цётка, З.Бядуля, Каганец і інш. Проза гэтага перыяду вызначалася рознастылёвасцю. Рэаліст. і алегарычныя ап-ні пісаў Колас (“Цвіркун”, “Дзеравеншчына”, “Нёманаў дар” , “Малады дубок” і інш.), імпрэсіяністычныя, рамант. творы малой эпічнай формы ствараў Бядуля, байкамі ў прозе называў Багдановіч творы Ядвігіна. Ш. Бел. проза ў нашаніўскі перыяд была прадстаўлена ў асн. творамі малой эпічнай формы: ап-нем, навелай, абразком, нарысам.. Ядвігін Ш. (1868-1922). належыць да пачынальнікаў бел. маст.прозы. Як бел. празаік ён дэбютаваў у 1906 г., у газеце «Н.доля». Вынікам творчай працы піс-ка з'явіліся 2 зб. ап-няў: «Бярозка» і «Васількі», а таксама паэма «Дзед Завала» і незакончаны раман «Золата». У вобразах-алегорыях піс-ік увасабляў сац-на значныя з'явы тагачаснага жыцця: Праца, Бяда і Цярпенне вызначаюць лес ч-ка («Дуб-дзядуля»); марал. дэградацыя і рэнегацтва часткі моладзі вядуць да ганьбы і прыніжэння бацькоў («Падласенькі); празмерная хцівасць, даведзеная да абсурду, спрацоўвае супраць саміх людзей («Дачэсныя»). Лепшыя творы Ядвігіна Ш. прасякнутыя гуманіст. пафасам. Боль і трывога за ч-ка гучаць у ап-нях «Гаротная», «3 бальнічнага жыцця», «Цырк», кожнае з якіх уражвае па-свойму. Цётка- выдатная бел. паэтэса, таленавіты празаік, дзіц. пісьменніца, руплівы педагог і асветніца на ніве адраджэння. Яна адна з першых прадвызначыла асноўныя шляхі развіцця бел. мастацтва слова на пач.XX ст..Свой першы зб. паэтэса назвала сугучна з назвай зборніка Ф. Ба­гушэвіча-«Скрыпка бел.». У творах Цёткі выявіўся гераічны характар бел. народа. I пра наш народ, і пра Б-сь паэтэса пісала па-свойму, паказваючы рэчаіснасць праз прызму сваіх адчуванняў. У вершы «Вера беларуса» Цётка выказвае свае ўласнае ўспрыманне рэвалюцыі як гістарычна значнай падзеі, якая пакладзе канец векавечным пакутам народа. Гэта верш-разважанне і адначасова заклік да барацьбы. Словы паэтэсы - палымяная прамова перад масамі. Яна сцвярджае, што бел.народ стаіць на парозе сваей свабоды, што яшчэ адзін націск-і спадуць ланцугі. Рэвал. запалам вызначаецца верш «Хрэст на свабоду». Гэта водгук на падзеі крывавай нядзелі. Верш меў вялікую папулярнасць сярод бел. люду. Яго завучвалі на памяць, дэкламавалі ў час дэманстрацый, распаўс-ўся ён як лістоўка. У ім размова ідзе не толькі пра падзеі крывавай нядзелі, але і пра вялікія злачынствы самаўладства ў адносінах да народаў Расіі, Б-сі, пра бясслаўную руска-япон. вайну, пра жорсткія расправы над народам, падаўленне бунтаў, галечу, голад, непасільныя падаткі. Цётка вядома нам не толькі як палымяная паэтэса-рэвалюцыянерка. Талент яе надзіва шматгранны. Яна стварыла цудоўныя паэт. пейзажы-«Лета», «Восень», «Мой сад». Малюнкі прыроды агорнуты лірызмам, выяўляюць глыбокую замілаванасць красой роднай зямлі. Яна стаяла ля вытокаў станаўлення бел.дзіц.літ-ры, аўтар «Першага чытання для дзетак беларусаў». Сапраўднай класікай у гісторыі бел.літ-ры сталі ап-ні З. Бядулі: «Пяць лыжак заціркі», «Маладыя дрывасекі», «На каляды к сыну», «Велікодныя яйкі», «Летапісцы». У 1923 яны ўвайшлі ў першую кнігу ап-няў З. Б. «На зачараваных гонях». У гэтых ап-нях піс-ік малюе тагачаснае цяжкае вясковае жыццё, часта без надзеі на будучае. Героі многіх ап-няў-дзеці, якія галадаць, не маюць магчымасці развіваць свае здольнасці.

Жыццёвы і творчы шлях М. Багдановіча. Зборнік “Вянок”. Багацце дух свету лір героя. Даслед-ні тв-ці паэта. (1891-1917) – бел. паэт, празаік, публ-ст, даслед-чык, літаратуразнавец, перакл-ык, класік бел. літ. Нарадзіўся М. Б. у Мінску (9 снежня 1891г.). У 1892 г. сямья пераехала ў Гародню, дзе бацька працаваў у банку. У Багдановічаў збіралася шмат людзей, пераважна інтэлегенцыі. Гучалі дэкламацыі літ-х твораў, вяліся дыскусіі. Так здарылася, что жыць на бел. зямлі Максіму давялося толькі першыя 5 год. Пасля смерці маці ён жыў у Ніжнем Ноўгарадзе, Яраслаўле, Ялце. Вершы стаў пісаць у 10 гадоў. У 1902 г. паступіў у ніжагародскую мужч. Гімназію. Падчас рэвал-цыі 1905 г. прымае ўдзел у бунтах, ладжаных гімназістамі. 1907г. лічыцца пачаткам літ. дзейнасці М.Б. Яго першым значным творам было беларускамоўнае празаічнае ап-не “Музыка” надрукаванае ў “Н. ніве”. У 1908 Багдановічы пераязджаюць у Яраслаўль. Там піша першыя лір. вершы: “Над магілай”, “Прыйдзе вясна”, “На чужыне”, якія былі апубл. ў “Н. ніве”. Там жа друк. вершы “Краю мой родны! Як выкляты богам…”, у якім выразна прагучала тэма сац прыгнёту і нац. адраджэння бел-саў, кароткае вершаванае лірычнае ап-не .У 1911г. паступіўшы ў юрыд ліцэй супрацоўнічае ў Яраслаўскай газеце “Голас”. У той перыяд былі напісаны вырш-ыя лір ап-ні “У вёсцы” і “Вэроніка”. Абодва- даніна захапленню паэта жанчынай. Асн зместам твораў была барацьба за гуманіст ідэалы, на першы план выходзіла тэма паднявольнага жыця бел народа, моцна гучалі ідэі нац-вызваленчай барацьбы супраць цар імперыі. У Вільні на пач. 1914 выдадзены адзіны прыжыццёвы зб. твораў “Вянок”- Першая кніга паэта складалася як «кніга выбраных вершаў» (так яна названая самім М.Б.), што гаворыць пра вялікую патрабавальнасць паэта да сваей творчасці (з двух або некалькіх вершаў з падобнымі матывамі ў кнігу адбіраліся лепшыя і, па магчымасці, яшчэ не публікаваныя). Назва кнігі «Вянок» была дадзена В. Ластоўскім, які ад рэдакцыі «Н. нівы» займаўся падрыхтоўкай рукапісу да выдання. Арыгінальная частка «Вянка» складаецца з 3 раздзелаў («Малюнкі і спевы», «Думы», «Мадонны»), якія ўключаюць у сябе 9 паэт. цыклаў, узаемазвязаных ідэяй адзінства, цэльнасці, гарманічнасці ўсяго існага і праяў дух. свету чалавека. М. Б. асэнсоўвае філасофію чалав. існавання, сцвярджаючы цэльнасць і шырыню дух.памкненняў: «Жыві і цэльнасці шукай, аб шыраце духоўнай дбай» (верш «Жывеш не вечна, чалавек...» з цыкла «Думы»). У гэтых творах з цыкла «У зачарованым царстве» ў цэнтры ўвагі - вобразы вадзяніка, лесуна, русалак, змяінага цара. У той жа час пейзажная лірыка М.Б. выяўляе багаты спектр чалав.перажыванняў. Усё багацце пачуццяў, уяўленняў ч-ка сабрана, бы ў фокусе, у вершы з характэрнай назвай «Прывет табе, жыццё на волі!..». Прыгажосць і шматфарбнасць прыроды дае ч-ку адчуванне паўнаты жыцця. Вялікая гуманіст. ідэя «жыць, з прыродай зліўшыся ду­шой»,. Тая ж непадзельнасць, злітнасць чалавека і прыроды выяўля-ецца і у славутым «Рамансе» праз вобраз красы - вячэрняй зоркі Венеры, з якой імкнуцца зліць свае пагляды закаханыя. Прырода яднае людзей, здольных адгукацца на прыгажосць. Ідэал гарманічнай асобы М.Б. знаходзіць выяўленне ва ўсіх сферах чалав. быцця, з якога не выключаюцца і драмат. яго праявы. Адно з самых значных маст. адкрыццяў у тв-ці М. Б. - вобраз Мадонны з аднайменнага цыкла і раздзела «Вянка». Рэнесансны ідэал Мадонны, што ўвасобілі славутыя еўрап. мастакі, вельмі блізкі бел. рэчаіснасці: паэт зна­ходзіць яго ўвасабленне ў звычайным, здавалася б, вясковым побыце, у духоўнасці бел. дзяўчыны («У вёсцы»). Боскае і зямное зліваюцца ў вобразах багдановічаўскіх Мадоннаў («У вёсцы», «Вераніка»). Яго кніга-гэта сапраўдны вянок маст. ідэй і вобразаў, паэт. формаў. Кніга «Вянок», выдадзеная ў 1913 г. у віленскай друкарні «па­на Марціна Кухты», стала вянком славы бел. паэта. I яна ж была адзіным вянком на яго ранняй магіле ў чужым краі. . Тв-ць М. Б., асабліва двух апошніх гадоў жыцця паэта, выразна адзначаная сталым трывожным роздумам над лёсам Б-сі. Верай у гістар. перспектыву бел. нац.-вызвал. руху і лепшую будычуню народа прасякнуты верш "Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...", дзе аўтар паказаў сябе выдатным майстрам санета. Спяшаючыся, прадчуваючы, что вельмі мала часу адмерана яму, каб нязгасна запалаў яго паэтычны талент, М. Б. сеяў промні жыватворнага святла. І самы яркі з іх які ззяе і праз тры чвэрці стагодзя, безумоўна, "Пагоня". Верш народжаны зацяжным і запаветным болем паэта за Б-сь. М.Б. аўтар паэмаў «Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык», «Максім і Магдалена», «Страцім-лебедзь». Стварыў шмат выдатных узораў грамадз., пэйзажнае, філас. лірыкі; Б. упершыню ў бел. літ-ры ўжыў формы санэту, трыялету, рандо і іншыя клясычныя вершаваныя формы, вэрлібр.

«Пагоня» (1916). Верш можна лічыць патрыят. запаветам М. Б. Напісаны ў драмат. для Б-сі час першай сусветнай вайны. Памер М.Б. 12 мая 1917г. у Ялце. Пахаваны на Луцкіх гарацкіх могілках у Ялце. Спадчына М.Б.ўвайшла ў залаты фонд бел. культуры.

Тв-ць Я. Купалы. Тэмы і матывы паэзіі. Вобраз народа і Радзімы. Рысы паэт. стылю. Драмат і фальклорна-раман паэмы. Вялікі нац. паэт бел. народа. Ён узняў бел.маст. слова на вышыню, якой да яго не ведала літ-ра беларусаў, а ягоная творчасць параўнялася з лепшымі ўзорамі сусвет.літ-ры.сапраўднае прозвішча Луцэвіч Іван Дамінікавіч; нар. 7 ліпеня 1882, у фальвараку Вязынка Мінскага павета –бел. паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч; класік бел. літ-ры, адзін з заснавальнікаў новай бел. літ-ры і літ. мовы. 1905 газета "Северо-Западный край" - надрукаваны верш "Мужык" – 1-шы апублік. твор паэта на бел. мове. Дзень гэты мы адзначаем звычайна як пачатак літ. твці вялікага нац.паэта.1907"Наша ніва",верш"Касцу" – 1-е выступленне Купалы ў белар-моўным друку. Пасля ў "Нашай ніве" друкаваўся рэгулярна. Бяспраўнае становішча селяніна, прыгажосць роднай зямлі. Паэт-рамантык, з ідэямi рэв. абнаўлення, звязанымi з ідэаламi нац. Адраджэння. 1908, Санкт-Пецярб., 1-ы зборнік "Жалейка", вершы+паэма "Адплата кахання". Лір. творы з выразна адлюстраванай долi селянiна, памкненні народа і паэта як выразніка яго пачуццяў, ўпершыню верш "А хто там ідзе?"- стаў неафіцыйным бел.гімнам. Лірыка зб. «Ж-ка» сац-ная наскрозь, яна ўся як бы набрыняла сялянскім потам, слязьмі, бел.горам-бядою. Купала ў першым сваім зборніку застаецца сялянскім, вясковым паэтам. 1908-09 Вільня, дзе працуе у "Нашай ніве" і адначас. бібліятэкарам. 1912 - сустрэча з Коласам. Дагэтуль знаёмыя толькi па творах. Сяброўства. 1910-13 паэмы "На Куццю", "На Дзяды", "Яна і я", рамантычн. паэмы на фалькл. аснове "Курган", "Бандароўна", "Магіла льва", драм. паэмы "Сон на кургане", "На папасе", - буйнейшы прадстаўнік нац.рамантызму. Філас. роздум пра мінулае і будучыню роднага краю. З паэта сялянскага, «мужыцкага» Купала вырастав ў паэта народнага, нац-га. Другі зборнік "Гусляр"(Пецярбург, 1910 г.), у цэнтры якога вобраз гусляра з гуслямi-самаграямi. Паэт хоча ляцець "к зорам агнiстым, к прыволлю нябеснаму". Ен верыць у сiлу нар. песнi, якая павiнна дапамагчы селянiну пераадолiць дух. адсталасць."Гусляр – рамант. светаадчуванне паэта, хваляванне за лёс Бацькаўшч. Шэраг вершаў («Вёска», «А як мы з хаткі выходзім», «Крыжы», «Поле») сведчаць аб пашырэнні паэт. далягляду Я.К. 1913 - трэці зборнік «Шляхам жыцця»- найвышэйшы ўзлёт купалаўскай лірыкі дарэвал-га часу.Патрыятычная +шэдэўры філасоф., пейзажнай, інтымнай лірыкі. Купала заклікаў народ да барацьбы за сац.і нац. вызваленне. 1-ыя вопыты ў драматургіі былі паспях., сталі падмуркам бел.нац. камедыі і драмы. У камедыі "Паўлінка", сцэнічн. жарце "Прымакі" высмейваецца жыццё засцянковай шляхты. 1922 зборнік "Спадчына": вершы, напісаныя ў 1918. Думка пра лёс бел. нацыі, трагізм рэв.падзей. 1925зборнік "Безназоўнае" Паэма "Безназоўнае" пра духоўнае самасцвярджэнне бел. народа. 1930 зборнік "Адцвітанне", творы да 1915 і 1918-19. Трагікамедыя "Тутэйшыя",1922: ідэя нац. незалежнасці Б-сі, у вострай сатыр. форме выкрываліся прыстасаванства і нац. нігілізм. 1941 г. за зборнік "Ад сэрца": паэма "Тарасова доля" – пра лёс Тараса Шаўчэнкі+вершы 1937-39, якія ўслаўлялі савецк. рэчаіснасць –Драм.і фальк-рам.паэмы Куп: “Адв. песня”, “Сон на Кургане”. У паэмах…Я.К. зарэкам-ваў сябе буйнейшым прадстаўніком нац рамантызму.Тв-ць Я.К. непарыўна звязана з фальклорам. "Бандароўна”(1913)прысвечана гераiч. мiнуламу ўкраiн. Народа.У паэме даецца вобраз вольналюбiвай, мужнай Б. Яна славiцца сваёй прыгажосцю: Хараства такога у свеце не было, не будзе\\Аб ёй людзi гаварылi, як аб нейкiм цудзе. Яна ч-к палымянай душы, гордая, смелая, непакорлiвая. У гэтай простай украiн.дзяўчыны высока развiта пачуцце ўласнай чалав. годнасцi. Але самая выдатная рыса яе характару-любоў да свайго народа, да свабоды. Б. ненавiдзiць прыгнет, не можа жыць у няволi, не хоча быць палюбоўнiцай пана У iмя свабоды гераiня ахвяруе сваiм жыццем.Б. рашуча адхiляе прапанову пана, з пагардай адмаўляецца ад яго багацця i грошай. У вобразе Б. адлюст-ся выдатныя рысы нар. характару як любоў, непакорлiвасць, гераiзм, высокая чалав.годнасць, марал. чысцiня.Паэма напiсана у нар.-песенным стылi. Мова паэмы вобразная, багатая народна-выяўл. сродкамi. У нашай літ-ры адным з першых, хто найбольш глыбока развіў тэму паэта і паэзіі, узаемаадносін мастака і мастацтва, быў Я. К. Гэтай тэме прысвечана і яго паэма "Курган", якая справядліва лічыцца класіч. узорам нац. героіка-рамант. паэмы. На вяселле дачкі князь кліча мясцовага Гусляра і патрабуе ад яго песень у сваю хвалу і на пацеху вяльможным гасцям. Але замест пахвалы князю з вуснаў Гусляра гучыць суровая праўда пра бязлітаснасьць і чужасць князя народу, цяжкі паднявольны лёс падданых князя. За непакору і непаслухмянасць князь загадвае закапаць Гусляра жывым разам з гусляміУ драмат. паэмах Я.К. "Адвечная песня" і "Сон на кургане" ў найбольш выявіліся элементы трагічнага: трагедыя духоўна актыўнай і крытычна думаючай асобы, адчужэнне паміж героем і народам, супярэчлівы разлад мары з жыццём, жорсткасць рэчаіснасці, здольнай забіць у ч-ку ўсё чалавечае. Гал. героем паэмы "Сон на кургане" з'яўл. Сам-рамантычна настроены праўдашукальнік, бунтар-адзіночка, які хоча змяніць, перайначыць жыццё, але не ведае канкрэтных шляхоў да здзяйснення намечанага.. На прыкладзе Сама Я.К.хацеў паказаць не толькі асабістую драму рэвал-ра-адраджэнца, але і цяжкі, пакутлівы шлях бел. народа да свайго самавызначэння, да найвялікшага скарбу-свабоды і незал-ці.Сюжэт паэмы «На куццю»(1911) умоўна-фантастычны. Падзеі адбываюцца ў калядную ноч, калі варожаць, загадваюць на будучыню (на новы ўраджай, гаспадарку, сямейны дабрабыт і г.д.). Па нар. павер'ях -душы продкаў з'яўл. ў гэты свет і далучаюцца да жыцця блізкіх людзей. Т. ч., творчая фантазія Я. К. адштурхоўвалася ад стараж. уяўленняў народа. У творы куццю «на старасвецкі лад спраўляюць» духі мінуўшчыны. Паэма «Магіла льва”. У аснове сюжэта - легенда пра ўзнікненне г. Магілёва, пра асілка Машэку, нібыта пахаванага на гары з назваю Магіла льва. Аўтар разглядае праблему гістар. крыўды народа і ад яе пераходзіць на вырашэнне праблемы ўзаемаадносін выключнай асобы і грамады. Ларчанка М., І.Навуменка, Барычэўскі Я.- даследавалі тв-ць Я. К.

Драм-я Я.Купалы. Праблем-ка. Вобразы и жанравыя адм-ці п’ес. Паэт.і публіц.тв-ць Я.Купалы 20-х гг.Зварот да драматургіі дапамог Купалу канкрэтызаваць лір. пачуцці і перажыванні, выразней выказаць занепакоенасць лёсам роднай Б-сі, перадаверыць свае думкі героям. Драматургія прываблівала Я. К. таму, што, менавіта ў ёй «збіраецца ў фокус» усё тое, «што ў паэзіі выглядала рассеяным».). «Тутэйшыя»(Мікіта Зносак, Зносчыха, Лявон Гарошка, Аленка Гарошка,Янка Здольнік). Зносак – вобраз прыстасаванца, ідэя для якого нічога не зн-ць. Ён адарваўся ад сваёй мовы,кул-ры і як кожны рэнегат усё чужое лічыць лепшым і прыгажэйшым. Пры змененых абст-х Мікіта паспрабуе прыстасавацца і да нац. пал-кі. Прыстасав-ва тыповая рыса народа. Свядомымі бел-мі ў камедыі з’яўляюцца Янка Здольнік і Аленка. К. звярт-ца да трагедыі “тутэйшасці”—нед-ва развіта самасв-ць народа, пасіў-ць, абыяк-ць,што пер-ла людзей у старонніх назіральнікаў свайго лёсу,якія не здольны заявіць пра свае правы.

«Паўлінка» напісана ў 1912 г. у Акопах. Усе гал. персанажы твора мелі сваіх прататыпаў, «падгледжаных» Я. К. сярод сяброў і знаёмых. Дасціпна К. абмаляваў быт бел. засцянковай шляхты, стварыў адметныя яркія характары Сцяпана Крыніцкага і яго жонкі Альжбеты, Пранцыся Пустарэвіча і Агаты, Адольфа Быкоўскага. За знешняй нескладанасцю, традыц-сцю для бел. літ-ры канфлікту-бацькі хочуць мець за зяця не таго, каго выбрала дачка–К. паказаў няпростыя сац. і псіх-ныя стасункі паміж людзьмі свайго часу. Камедыя заканчваецца на драмат. ноце: Якім арыштаваны па даносу Крыніцкага, Паўлінка, пачуўшы пра гэта, «як сноп, валіцца на зямлю». Сюжэт драмы «Раскіданае гняздо»(1913) быў падказаны аўтару рэчаіснасцю. Паказаць драму сялянскай сям'і, якая павінна пакінуць абжыты дзядамі і прадзедамі кут, толькі адна з пастаўленых Купалам у творы мастац. задач. Побач з гэтым аўтар гаворыць пра пошукі Б-сі шляху да новага жыцця. Пра яго думаюць, мараць амаль усе героі п'есы, уяўляючы новае, шчаслівае жыццё па-рознаму. Так, жыццё жорстка карае даверлівасць Зоські, але і Сымон нічога не дамагаецца, не можа адстаяць роднае гняздо. Тупіковы шлях, як паказвае Я.К., гэта шлях Лявона Зябліка, які спадзяваўся з дапамогай закона вярнуць зямлю. Смерць героя сведчыць, што тут шукаць ужо няма чаго. Стары існуючы лад не можа па-справ-сці вырашыць грам. і сац. праблемы і ніяк не стасуецца з будучыняй Б-сі. Я. К. вылучаў «Р. г.» сярод іншых п'ес.

У сяр. 20-х гадоў Я.К. стаў прызнаным лідэрам бел. паэзіі. “Спадчына” -4-ая паэт. кніга. Першы паэтычны зборнік Я. К. сав. часу на бел. мове. У ідэйна-стылёвым плане ўсе творы знітаваныя агульнай канцэпцыяй - думкай пра лёс бел.народа і ч-ка на ключавым павароце гісторыі. Рамант. абагульненасць і псіхал. абвостранасць ўспрымання жыцця надае шмат якім з твораў дзённікавы характар. Галоўныя тэмы зб.:першая сусв. вайна,жыццё вёскі,філас. санеты, грамадз-ая публіц-ная лірыка, інтымная лірыка, чалавек і свабода. Гэта першы паслярэвалюц. зборнік, адкрываецца вершам “Спадчына”,у якім выказваецца вялікая любоў да радзімы, спадчыны, што засталася ад продкаў.Я.К.называе яе самым вялікім скарбам. Вядомы купалазнаўца Уладзімір Гніламёдаў заўважае:”Кніга «Спадчына» з незвычайнай лірычнай усхваляванасцю і паўнатой адлюстравала карціну нац. становішча бел. народу ў пераломна-кульмінацыйны момант яго гісторыі.” «Безназоўнае» - пяты зб. паэзіі Я.К., ўпершыню выдадзены ў 1925 годзе ў Мінску ў Бел. дзярж. выдавецтве.

У канцы 20-х гг. у тв-ці Я. К. зноў з'яўл. ноткі песімізму і трывогі. Безумоўна, яны былі выкліканы абставінамі таго складанага часу (уступала ў сілу таталіт. сістэма). Падазронасць, недавер, цэнзурныя рэпрэсіі, допыты ў давялі паэта да спробы пакончыць жыццё самагубствам.

Купалазнаўцы: Пятро Васючэнка; Ніл Гілевіч; Уладзімер Гніламёдаў; Васіль Івашын; Мацей Канапацкі; Вітаўт Кіпель; Генадзь Кісялёў; Уладзімер Конан; Алег Лойка; Уладзіслава Луцэвіч; Міхась Маскалік; Іван Навуменка; Вячаслаў Рагойша; Ядвіга Раманоўская;Леў Цьвяткоў; Уладзімер Юрэвіч.

Творчы шлях Я. Коласа. Тэматыка і прабл-ка апавяданняў пісьменніка,асаблівасці стылю. Паэма “Новая зямля” ідэйны змест і героі тв-ра.Тэматыка(1882-1956). Я. К., поруч з Янкам Купалам, з'яўл. заснавальнікам навейшай бела.літ-ры. З яго імем звязваецца ўяўленне аб асілках Бел. Адраджэння, якія ўзялі на сябе цяжкую місію - абудзіць народ ад векавечнага сну, спрыяць станаўленню бел. дзяржаўнасці, стварыць бел. літ. мову, быць выразнікам нар. пачуццяў і дум. У сусв. літ-ру Я.К. увайшоў як стваральнік паэт. эпасу беларусаў «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Я.К. -геніяльны мастак слова, выразнік настрояў і ідэалаў бел. грамадства пер. пал. 20 ст., носьбіт лепшых рысаў нац.характару, сапраўды нар. піс-ік. У 1906 у газеце “Наша доля” быў апублік. першы верш Я. К. “Наш родны край”. Пісьменнік працаваў інтэнсіўна. У 1910выйшаў зб. вершаў “Песні жальбы”. 1912 і 1914г- зб. Прозы “ Ап-ні”, “Родн.з’явы”. 1921 “Казкі жыцця”,1922 зб-к “Водгулле”,1923 паэма “Н З”, 1925 паэма “Сымон-музыка”,1926 ап-ць “ На ростанях”. 1954г зак-на 3-я “На ростанях”. 1914 гг( першы зборнік Я.К.,які выйшаў калі Я.К.сядзеў ў турме.У ім паэтызуецца вобраз беларуса-мужыка,які, нягледзячы на цяжкія умовы,верыць ў адраджэнне родн.краю,апавядае пра свій бяспраўны лес але мае пачуцце уласнай годнасці,імкнецца да лепшай долі.” праз два гады паявіліся зб. “Апавяданні”, “Родныя з’явы”. Верш «Наш родны край». У гэтым вершы, як i ў мн. iншых, Я. К. праудзiва раскрывае горкую долю бел. народа пад прыгнётам царызму. Я.К. – паэт-патрыёт, змагар за свабоду i шчасце народа. Вялiкае месца у яго паэзii займае вобраз Радзiмы. Адна з вяршыняў патрыят.лiрыкi – верш «Родныя вобразы» (1908). Гэта разважанне паэта аб любвi да роднага краю. Вялiкае месца займаюць вершы- заклiкi звернутыя да народа: верш «Не бядуй» (1907). Па форме гэта аутарскi маналог. Паэт верыць, што родны край не загiне «у цеменi начэй». Як пасля зiмы прыходзiць вясна, так i пасля цяжкага прыгнёту настане дзень свабоды. Выдатным узорам пейзажнай лiрыкi з’яуляецца верш «Усход сонца» (1908). Перад намi паўстае прыгожая карцiна ранiшняй зары. Верш прасякнуты пачуццём радасцi, вiтання гэтай красы, якая упрыгожвае чалавечае жыццё. Значнае месца ў творчай спадчыне мастака слова займаюць ап-ні. Ён быў адным з пачынальнікаў гэтага жанру ў бел. літ-ры. Ён пісаў гумарыст. ап-ні, блізкія да жартаў, з ледзь-ледзь адчувальным адценнем іроніі, а часам і сатыры («Слабода», «Выбар старшыні», «Кантракт», «Сацыяліст», «Недаступны», і інш.).У сац.-псіхал. ап-нях «Бунт», «Васіль Чурыла», «Нёманаў дар», «У старых дубах», «Тоўстае палена», «Малады дубок» на пярэднім плане праўда адчуванняў герояў у пэўных абставінах, «ісціна страсцей». Гэта класічныя ўзоры «малой прозы». Тут выразна акрэсленыя вобразы, намаляваны тыповыя характары бел. селяніна-працаўніка. У ранніх ап-нях К. выразна адчувалася залежнасць ад фальклору, апісвае бытавыя замалёўкі, публіцыст. нататкі, адлюстроўвае розныя бытавыя падзеі ў бел. вёсцы. Сталы піс-ік быў майстрам філас. і сац.-псіхал. ап-няў, у якіх абуджае свядомасць працоўнага сялянства, рост яго стыхійнага пратэсту, ставіць вострыя паліт. і сац. пытанні. Да іх ліку належыць “Дзеравеншчына”, “Нёманаў дар”, “Цвіркун”, “Малады дубок” і інш. У ап-ні “Малады дубок”(1913) узаемазвязаны марал. праблемы віны і пакаяння з сац., з неабароненасцю ч-а перад працадаўцамі.Я.К. першым ў нац.прозе паказаў складанасць чалавеч.хар-ру, глыбока раскрыў адчуванні і перажыванні чал-ка. Ап-не”Крывавы вір”-паказ чал-ка ў эпоху рэвалюц. У апавяд.” У 1921г.напісаны зборнік “Казкі жыцця”. Значнае месца ў тв-ці К. займаюць алегарычныя апавяданні "Казкі жыцця". "Крыніца(Маці-гара: за тое што,вы не паслухалі свае маткі і кінулі сваю радзіму,вы будзеце вечна кружыцца па свеце і ніколі не збудзеце сваёй жальбы,сваёй жальбы па родных кутках).” Хмарка ”( Ідэя: не шукай ты шчасця долі, на чужым далёкім полі”.)”Стары лес”.У пранізаных нар. мудрасцю радках "Казак жыцця" сцвярджаюцца вечныя ісціны Кнігай жыцця называюць коласаўскія алегарычныя апавяданні "Казкі жыцця". Яны вучаць нас па-філасофску адносіцца да жыцця, прымушаюць выступаць супраць расліннага існавання ч-ка, яго бяздзейнасці, духоўнай слепаты, заклікаюць жыць ярка і хвалююча. Першая буйная паэма песняра «Новая зямля» (1911—1923) стала этапнай з'явай у тв-ці Я.К. і ўсёй бел. літ-ры. Тут з вялікай сілай мастац. абагульнення адлюстраваны карэнныя сац. супярэчнасці к.19 ст., намалявана шырокая эпічная панарама нар. жыцця, створаны тыповыя, непаўторныя характары, раскрыта дух. веліч, маральная прыгажосць ч-ка працы, яго спрадвечная мара аб вольным шчаслівым жыцці, выяўлена імкненне стаць гаспадаром на ўласнай зямлі. У сваёй аснове паэма “Н. з.” аўтабіяг-ая. Многія героі маюць прататыпаў: Міхал-бацька паэта, Ганна-маці, Антось-дзядзька. Праблема чалавек і зямля з’яўл.цэнтр. у паэме “Н.з.”. Паэма не абмежавалася аўтабіяграф. матэрыялам. Напісаная паэтам-селянінам, яна ўвабрала ў сябе ўсю мудрасць народа, яго думы і імкненні. “Н. ЗЯМЛЯ”. Энцыклап сялянск жыцця. У цэнтры патомная сял сям’я. Міхал працуе лесніком у князя Радзівіла. Гал. Праблема—зямля. Прыгажосць прыроды. Працавітасць. Святы( Вялікдзень, Каляды).