
- •Уклад Караткевіча ў развіццё бел. Паэзіі і драматургіі
- •Уклад Караткевіча ў нацыянальную прозу
- •Драматычныя творы а.Макаёнка
- •Творчасць в.Быкава 80-х-пач. 2000-х гг.
- •Творчасць Быкава 50-70-х гг.
- •Творчасць і.Шамякіна. Мнагапланавасць раманаў
- •Літаратура Берасцейшчыны
- •Літаратура 90-х гг. – пачатку ххі ст. Сучасная гістарычная проза.
- •Творчасць в.Адамчыка.
- •Бел. Нар. Проза. Жанр. Склад, сюжэты, вобразы.
- •Каляндарна-абр,сям-абр і пазаабр паэзія.
- •Культ.Дзеячы і пісьменнікі сярэднявяк б-сі ( к.Тураўскі, е.Полацкая, к.Смаляціч).
- •Шматгранная дзейнасць ф.С, яго грамад, эстэт і марал-этычн ідэалы. М. Гусоўскі і яго паэма “Песня пра зубра”
- •Праблема нацыянальнага мастака і мастацтва ў паэме “Сымон-музыка” я.Коласа
- •Роля Андрэя Мрыя.
- •К. Крапіва і развіццё беларускай байкі.
- •ПаэзіяА.Куляшова.
- •Твор-ць Танка заходнебеларускага перыяду
- •Творчасць я.Брыля
- •Творчасць п. Панчанкі
Каляндарна-абр,сям-абр і пазаабр паэзія.
Нацыян. багацце і гонар беларусаў. Яна зарадзілася ў старажытнасці і прайшла вялікі перыяд шліфоўкі, адаптацыі і духоўнага забеспячэння многіх пакаленняў народа. Каляндара-абрадавая паэзія– від фальклору, які суправаджаў аграрныя святы і працу земляроба на працягу гаспадарчага года.Паэзія многажанравая(паэтычныя абрады, звычаі, заклінальныя, велічальныя, баладныя, лірычныя і жартоўныя песні, прыказкі, прымаўкі, легенды). Вылучаюцца 4 вялікія цыклы земляробчай паэзіі: зiмовы: калядныя, шчадроўскiя, карагодныя;веснавы: масленiчныя, вяснянкi, валачобныя, карагодна-гульнёвыя, юраўскiя, “страла”, траецкiя, майскiя, куставыя, русальныя; летнi: купальскiя, пятроўскiя, жнiўныя, дажынкавыя, восеньскi:ярыныя, ільняныя, канапляныя, збіральніцкія.Cямейна-абрадавая паэзiя была непасрэдна звязана з важнейшымi падзеямi ў жыццi чалавека-нараджэннем,уступлен у шлюб,пахаванне. (У дакастрычнiцкi час шмат бел. сямейна-абрадавых песень запiсалi Даленга-Хадакоўскi, Шэйн, Насовiч, Раманаў, Дабравольскi, Федароўскi i iнш. фалькларысты.б)пазаабрадавыя – гэта песні пра асабістыя пачуцці і перажыванні чал., пра яго адносіны да акаляючай рэчаіснасці. Іх наз. проста лірычнымі, бо тут лірычны пачатак з’яўл. дамінантным. Адрозніваюць лірыку кахання, сямейную, сіроцкія сац.-бытавую (антыпрыгоннiцкiя, батрацкiя, рэкруцкiя, салдацкiя, адыходнiцкiя, казацкiя, чумацкiя, турэмныя, бурлацкія, прымацкія, песні рабочых, рэвалюц, партыз-я), балады: з меланхалічнымі матывамі; гістар-я; балады, якія змяшч.загадкі; навелістычныя. Асаблівай змястоўнасцю і лірызмам характарызуюцца беларускія народныя песні пра каханне. Н.С.Гілевіч назваў лірыку кахання ў фальклоры адной "з самых прыгожых, самых светлых і самых пяшчотных старонак". І адной "з самых жыццяздольных".
Культ.Дзеячы і пісьменнікі сярэднявяк б-сі ( к.Тураўскі, е.Полацкая, к.Смаляціч).
Багатая, яскравая і шматгранная культура бел. зямель у 9-13 ст. стаяла ў шэрагу перадавых культур свайго часу, была часткай усходнеслав.культуры. Вывад: Да увядзення хрысціянства станоўчай часткай культуры бел. зямель з'яўл. вусная нар. творчасць, але калі пачалі будавацца цэрквы у культуры з'явілась пісменнасць. Пры цэквах адкрывацца цэркоўна-прыходскія школы. Перакладаліся і перапісваліся кнігі, ствараліся бібліятэкі. Вялікі уклад у асвету унеслі Е.Полацкая, К.Тураўскі, К.Смаляціч).З хрысц-м звязана ўвядзенне і пашырэнне пісьменнасці. З'явіліся богаслужэбныя кнігі, перакладная літ-ра, філас. трактаты. Разам з пераклад. кнігамі з'яўл. і арыгін. сачыненні, у тым ліку рускія летапісы. Узорамі стараж. рукапісных кніг, знойдзеных на тэр-ыі Б-сі, з'яўляюцца: вядомае Тураўскае Евангелле, Рэймскае Евангелле, служэбнік Валаама, Аршанскае Евангелле і некаторыя іншыя З прадстаўнікоў кніжнай асветы стараж. перыяду нашай гісторыі мы павінны адзначыць: у Смаленску - Клімента Смаляціча, у Тураве - Кірылу Тураўскага, у Полацку - князёўну Прадславу-Ефрасінню. Клімент Смаляціч жыў у 1 палове 12 ст. Як паведамляе летапіс, гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, чым манахам.Клімент напісаў шмат кніг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. З усіх гэтых матэрыялаў да нашага часу дайшло толькі адно пасланне, напісанае Кліментам смаленскаму святару Фаме. Клімент Смаляціч з'яўл. мітрапалітам Кіеўскім. Кірыла Тураўскі - другі прадстаўнік асветы 12 ст. - паходзіў з сям'і заможных гараджан. Вучылі яго грэкі. Потым ён стаў манахам. Калі вызвалілася епіскапская кафедра ў Тураве, яго абралі епіскапам. Правасл. царква прылучыла Кірылу Тураўскага да ліку святых. Яго казанні і павучанні створаны на асновах візантыйскай рыторыкі. Малiтвы, каноны, павучаннi, прытчы, святочныя словы (“Слова на Вербнiцу”, “Слова па Вялiкаднi” , “Слова на Ушэсце” ). Сучаснікі далі яму назву Залатавуснага. І гэтае найменне з поўным правам застаецца за ім да нашага часу. Прадслава-Ефрасіння, князёўна полацкая, таксама жыла ў 12 ст. Яна была ўнучкаю полац. князя-чарадзея Усяслава.. Яшчэ ў доме бацькоў Прадслава любіла ў час адпачынку чытаць кнігі. Прыняўшы манаства, яна стала працаваць над перапісваннем кніг. Вакол яе аб'ядноўваліся шматлікія паслядоўнікі асветы і кніжнасці. Манастыр, у якім жыла і працавала Прадслава-Ефрасіння, паступова стаў буйным рэліг. і культ. цэнтрам, адкуль кнігі разыходзіліся па ўсіх заходніх землях Русі.(1173г пал-ва ў Ерусалім і Палесціну). З імем полац. князёўны звязаны такі помнік гісторыі і культуры, як крыж Еф. Полацкай, створаны мясцовым майстрам Лазарам Богшам у 1161 г. Яго асновай з'яўлялася кіпарысавае дрэва.Крыж каштоўны помнік старажытнабел. пісьменства. Зробленыя на крыжы надпісы ўмоўна падзяляюць на 2 часткі. У 1 частцы паведамляецца аб годзе стварэння святыні, кошце матэрыялаў і працы, у другой жа запісаны праклён таму, хто знясе крыж са Спаскай царквы, якой падаравала яго Ефрасіння.
У 90-я гады брэсцкім майстрам М. Кузьмічом была зроблена дакладная копія гэтага крыжа.