Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
дыпломны праект.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
152.5 Кб
Скачать

Эпізод 4: Тэатралізаваны-канцэрт “Купалінка – ноч маленька”

Баба: Вой, вой, людцы добрыя!!! Што ж гэта робіцца? Знялі з хлява дзверы, колы з павозкі паздымалі, старую кабылу ўкралі… А гэты валацуга, нават з печы не злез. Дзед, ідзі шукай па сялу, дзе наша дабро прападае, што ўсё жыццё нажывалі.

Дзед: А-ха-ха, ну ты зусім са збясілася…Нашто табе колы, калі павозка згніла? І дзверы, калі хлеў зарэў?..

Баба: Ты яшчэ скажы,што кабыла непатрэбна?.. За яе столькі грошай давалі, а ты так проста аддаў.

Дзед: Ды яе толькі на балоце ў лесе твань чакае, ледзь дыхае тая кабыла, а хлопцы яе вернуць не хвалюйся.

Баба: Ага, вернуць, паглядзіш!..

Дзед: Што за жанчына?.. Чорт.

Баба: Хто я чорт? Ды я табе зараз!!!

(прыпеўкі “Баба і Дзед”)

Дзед: Ой, хопіць сварыцца, свята ж сёння... Дзе стол, дзе што на стале?..

Баба: Зараз дам я табе па галаве!..Ты што ж гэта на гулянне збіраешся?..

Дзед: А чаму гэта і не?.. Я яшчэ ого-го…

Баба: Я го-гокну табе зараз… А дзе гэта ўнучка наша Купалінка падзявалася?...

Дзед: Як дзе? Вяночкі в’е, на кавалераў гадае, такая як і ты была маладая.

Баба: Куды ёй, рана яшчэ, семнаццаць гадочкаў толькі ёй.. А ну пайшлі яе пашукаем,і дамоў хутчэй паспяшаем…

(нумар песня дзяўчат аўтэнтычная “Купала на Йвана…”)

Купалінка: Ой, падружанькі вось і Купала на дварэ, а не паклікаў на гулянне ніхто мяне…

1 Дзяўчына: Бедненькая мая, любая сябровачка.

2 Дзяўчына: Усе яны такія, то зрок з запалам на цябе кідаюць, то холадам як лёд глядзяць.

3 Дзяўчына: А як жа Купаліш, ён жа табе кветкі начамі насіў?

Купалінка: Пасля таго як мая бабка яго пернікам абагрэла, больш не носіць.

(смяюцца)

1Дзяўчына: Эх, так дык героі, а тут і гаварыць няма чаго.

(нумар песня Катя Малькевіч “Рэчанька” з рэпертуару Ірыны Дарафеявай)

1 Дзяўчына: Ну што, пачнем варажыць?

Купалінка: Давайце, а як?..

2 Дзяўчына: Вось, сябровачкі, пазычыла ў бацькі стары бот…

3 Дзяўчына: Фу… Навошта нам гэты стары і дыравы бот?

2 Дзяўчына: А ты ня ведаеш?.. Здаўна было такое, кідаеш бот праз агароджу, спінай стоячы да захаду сонца, куды носам пакажа адтуль сватоў чакаць. (Кідаюць па-парадку, а затым дзяўчат гледачоў запрашаюць)

(гульня “Бот”)

Купалінка: Калі верыць нашым варожбам, майго суджанага трэба чакаць адтуль, дзе сонца заходзіць…

3 Дзяўчына: Глядзіце! Там Купаліш з сябрамі на коніку едзе, песні спявае і ў гармонік іграе…

2 Дзяўчына: Вось ён твой суджаны…

Купалінка: Няўжо усё гэта праўда

(нумар песня мужчынскі хор бел. народная “Распрагайце хлопцы коней”)

1 Хлопец: Хлопцы, няўжо мы прыехалі ў рай?

2 Хлопец: Вакол бялюткія анёлы, прыгожае наваколле і чыстае паветра.

1 Дзяўчына: Вы мусіць нечага наеліся?.. Які рай, анёлы?.. Тут зямля і людзі добрыя…

2 Дзяўчына: Рай у другі бок… Ні туды прыехалі…

3 Хлопец: А мы прыляцелі на крылах кахання…

3 Дзяўчына: А конь вам ляцець дапамагаў, ці мо ён таксама крылы мае?

1 Хлопец: Вось кветачак вам прыняслі, каб нас да сябе прынялі.

1 Дзяўчына: Свае венікі можаце ў вогнішчы спаліць.

Купаліш: Ай, дзяўчаты не крычыце, лепей песню прыкажыце. Станчым разам пад гармонік, каб заржаў наш сівы конік!

(нумар танец-карагод “Цяцерка”)

Купалінка: Добра патанцавалі, але мала радасці ад танцаў, давайце пагуляем, хто спрытнейшы тут спазнаем?

Купаліш: Гуляць мы добра ўмеем, хлопцы, цягніце сюды калодкі, зараз мы паглядзім хто самы лепшы.

(гульня “Калодка”, дзеляцца на дзве каманды, перакачваюць калодкі, хто першы)

Баба: А вось дзе яны? Гуляюць… Купалінка, калі ты павінна была дома быць?

Купалінка: Бабуля, сягодня ж Купала…

Баба: Во мне свята знайшла, і што ты ўжо гуляць збіраешся, дарослая? Хутчэй дадому!

Купалінка: Родненькая, дазволь яшчэ крыху…

Баба: Ніякіх крыху, марш! А-а-а, во і кавалер… Што мала пернікам палучыў?

Купаліш: А я б яшчэ не адказаўся, каб толькі Купалінку бачыць.

Баба: Чаго захацеў, не для цябе я яе расціла… Ты ж нічога не маеш, толькі песні спяваеш.

Купаліш: Дазвольце ёй крыху болей пагуляць…

Баба: Ха, каго мне слухаць?.. Вось што, сёння Купала, калі ты прынясеш мне кветку папараці да той пары пакуль першы касцер запылае, тады дазволю дзяўчыне з табой гуляць.

Купалінка: Гэта немагчыма, не быць мне шчаслівай… (з плачам уцякае і бабуля следам за ёй).

Купаліш: І дзе ж мне яе шукаць, калі яна нават і па праўдзе не існуе?

Дзед: Хлопец, не гаруй так… Кветку знайсці можна. Ды і не адзін ты. Глядзі колькі сяброў вакол. Галоўнае верыць і ўсё атрымаецца…

Купаліш: Сябры, ведаеце пра маю бяду… Прашу вас дапамагчы, кветку папараці знайсці, а хто мне дапаможа таму узнагароду абяцаю.

(нумар мужчынская сольная народная песня Ю. Шарапа “Сівы конь”, кветку знаходзяць, але там яе старожаць нячысцікі)

Нячысцік: (выбягаюць з крыкамі, свістам, ляпаннем у каструлі) Кветачку, вы знайшлі, але яна наша… Мы яе вам так проста не аддадзім?..

Купаліш: Што хочаш прасі?..

Нячысцік: У цябе няма чаго браць… Але калі здолееш нас павесяліць, можа зміласцівімся…

Купаліш: Як жа вас павесяліць песню праспяваць, ці ў гульні пагуляць?

Нячысцік: Спяваць мы і самі ўмеем (равуць) Гульні любім, болей.

Купаліш: Ну тады, хлопцы, цягніце канат… Даражэнькія, дапамажыце найцямнейшае спадарства развесяліць!

(гульня “Перацягванне каната”)

Купаліш: Ну як вам наша гульня весялушка?

Нячысцік: Добра, але мала… Давай яшчэ…

Купаліш: Прабач, сёння яшчэ доўга гуляць будзем, але кветачка мне зараз патрэбна.

Нячысцік: Не-е-е, мы лепей назад дадому пойдзем, калі гуляў зараз ня будзе…

Купаліш: Мы дамаўляліся … Калі вы слова не трымаеце, тады вось жывой вадзіцы адведвайце. Дзеткі дапамагайце ў іх кветку адбіраць.(паліваюць вадой нячысцікаў)

Нячысцікі: Прабачце нас, забірайце…

Купаліш: Вось яна, хутчэй да Купалінкі.

(нумар песня Купалінкі “Ластаўка” з рэпертуару І. Дарафеевай)

Баба: Чаго ты галосіш? Непатрэбен ён табе… Прыйдзе час знойдзецца нехта лепшы.

Купалінка: Мне яго для шчасця на варожбах прадказалі.

Баба: Гэта ўсё хлусня, кветка-папараці, варожбы – нічога не існуе.

Дзед: (забягае дзед) Баба, прыбірай унучку на гулянне, малойчык кветачку знайшоў.

Баба: Што ты гародзіш? Якую кветку?

Дзед: Кветку шчасця, кветку жыцця…

Баба: Што? Не можа быць?

Купаліш: (уваходзіць) Вось абяцанае, цяпер ваша слова.

Баба: Гэта падман, яна не сапраўдная…

Дзед: А мы зараз гэта праверым, ад сапраўднай папараці-кветкі можна Купальскае вогнішча запаліць. Купаліш, збірай усё наваколле, каб сведкі былі, хадзем разам вогнішча ладзіць.

(Уся грамада рушыць да вогніва, спяваюць народную песню “Купалінку”, калі агонь запалаў, робяць карагод)