
- •Глава 1. Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята…………………7
- •Глава 2. Сучаснае свята “Купалле”. Падрыхтоўка і правядзенне
- •Уводзіны Актуальная і сацыяльная значнасць
- •Глава 1. Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята
- •Генезіс і этымалогія назвы Купалле
- •1.2. Паходжанне свята “Купалле”, асноўныя абрады і звычаі.
- •1.3. Гульнёвыя дзеі Семантыка I сімволіка дзей.
- •Глава 2. Сучаснае свята “Купалле”. Падрыхтоўка і правядзенне (рэжысерскі праект).
- •2.1. Творчая заяўка Актуальнасць і сацыяльная значнасць
- •Праграма свята
- •Папярэдні каштарыс
- •2.2. Рэжысерская задума і яе кампаненты
- •Праграма свята
- •Сцэнарна рэжысёрскае ўвасабленне свята
- •2.3. Літаратурны сцэнарый Эпізод 1: пралог “Гасцінны двор”
- •Эпізод 2: “Гасцінны двор”
- •Эпізод 3: Шалаш варожбаў
- •Эпізод 4: Тэатралізаваны-канцэрт “Купалінка – ноч маленька”
- •Эпізод 5: Гульні ля кастра
- •Эпізод 6: канцэрт “Купалялё”
- •Склад аргкамітэта:
- •Рабочы план працы аргкамітэта
- •План работы дапаможных служб
- •Выпіска на касцюмы Графік пасяджэння аргкамітэта
- •Выпіска на рэквізіт і бутафорыю
- •Графік работы аўтатранспарту свята
- •Музычная партытура
- •Графiк правядзення рэпетыцый
- •Заключэнне
- •Бібліяграфія
2.3. Літаратурны сцэнарый Эпізод 1: пралог “Гасцінны двор”
(Гучыць беларуская народная песня “Як на Йвана”)
1 Дзяўчына: Пойдзем, дзевачкі, кветкі рваці, ды вяночкі сплятаці!
2 Дзяўчына: Каб вяночкі прыгожыя былі, каб хлопцы нас любілі.
3 Дзяўчына: Я сёння кветкі на вянок буду рваці з чатырох дарог.
Купалінка: А навошта з чатырох?
3 Дзяўчына: Маці казала, тады хлопцы з весак, дзе гэтыя дарогі ляжаць, будуць бегаць за мной як шаленыя
2 Дзяўчына: А я багата нарву вечрам, у хаце торкну, раніцай пагляджу, калі распусцяцца – жыць буду добра, багата.
3 Дзяўчына: А мой вянок будзе з рамонкамі.
1 Дзяўчына: А мой з ружамі.
2 Дзяўчына: А у цябе, Купалінка, які вянок будзе?
Купалінка: Яшчэ не ведаю… Дзяўчаткі пойдзем разам ды ў поле, зёлачкі-кветачкі збіраць, добры песенькі спяваць. Усіх дзяўчат мы запрашаем, пойдзем разам паспяшаем.
(Купальская аўтэнтычная дзявочая песня “Ой, пойдзем, сястрыцы”, воз з хлопцамі пад’язджае да варот)
1 Хлопец: Тррр сляпая, прыехалі!!!
2 Хлопец: Ну вось спазніліся, дзяўчат не пабачым…
3 Хлопец: Нічога вечар не далёка, яшчэ пагуляем.
4 Хлопец: Зараз трэба ехаць воз жабрацкі ладзіць, па хатам лазіць, дзе чаго да вогнішча знайсці.
Купаліш: Ну ці ёсць сярод вас хлопцы спрытныя ды дужыя?.. Ёсць, тады разам паехалі непатрэбшчыну па вёсцы збіраць. А ўсіх астатніх запрашаем на наш “Гасцінны двор”, тут вас ўжо чакаюць. Паехалі!!!
(Хлопцы з песнямі народная “Лайдакі” ад’яжджаюць у вёску. Гледачы праходзяць у двор)
Эпізод 2: “Гасцінны двор”
Майстра: Дзевачкі мілыя, падыходзьце сюды, будзем разам вяночкі плясці… Я ў гэтым сапраўдная майстра, хто не ўмее хутка навучу.
Кветачніца: Госцікі даражэнькія, запрашаю вас сюды да мяне. Калі ласка, вось кветачкі-букецікі купальскія, можна купіць па танный цане. Хлопчыкі і мужчыны набывайце сваім каханым, не цурайцеся.
Купалінка: А я вас запрашаю бліжэй да мяне атрымоўваць падарункі, хто прыпеўку праспявае, ці весялушку раскажа, той падарунак і атрымае.
Варажэя: Дзяўчынкі, а хто хоча ведаць будучыню сваю?.. Калі ласка сюды ў “Шалаш варожбаў”. Ды не думайце, не падману, толькі праўду скажу…
Латарэйшчыца: Людзі добрыя, набывайце бязпройгрышную латарэю, прызы нікога не заставяць без усмешкі, усяго тры рублі і добры настрой гарантуецца.
Асілак: А ці ёсць сярод вас мужчыны сапраўдныя, спрытныя, удалыя? Падыходзьце да мяне, мы гэта праверым…
(Разыходзяцца па месцам дзеяння гульневых пляцовак)
Эпізод 3: Шалаш варожбаў
Вядучая: Купальскія варожбы. Яшчэ адзін паэтычны штрых да духоўнага жыцця нашых дзядоў i прадзедаў. Яны былі ўцехаю i забаваю, бо заўседы неслі чалавеку надзею. Згадзіцеся, каму з маладых не хацелася б пранікнуць у будучыню, даведацца пра суджанага-раджанага, сямейны лес? Ці не так?
(Гледачы адказваюць).
Вядучая: Вось i мы зараз з вамі паварожым. Паспрабуем акунуцца ў гэтыя таямнічыя скарбы мінулага! Пачынаем.
(Запальвае яшчэ адну свечку).
Вось гэту свечку вы перадавайце хуценька адзін аднаму. І ў каго яна па заканчэнні музыкі застанецца — той самы шчасны сённяшнім свяце.
(Гледачы перадаюць свечку. У каго яна засталася па заканчэнні музыкі, той падыходзіць да Вядучай).
Вядучая: Вось наша першая удзельніца варожбы — самая шчасная дзяўчына на нашым свяце. Давайце зараз выберам самую прыгожую і самую вясёлую дзяўчыну. І зробім мы гэта пры дапамозе чароўнай свечачкі.
(Гледачы зноў перадаюць свечку адзін аднаму. Дзяўчаты выходзяць да Вядучай).
Вядучая: Вось нашая самая шчасная, самая прыгожая i самая вяселая дзяўчына. Выберыце сабе, калі ласка, яшчэ па адной сяброўцы, і мы пачнем варажыць.
(Дзяўчаты яшчэ запрашаюць з гледачоу трох удзельніц, усе падыходзяць да Вядучай).
Вядучая: Вось нашы першыя ўдзельніцы. На купала ўсе дзяўчаткі вось як варажьлі: выходзілі на двор, набіралі галінкі у фартух i беглі ў хату. А ў хаце лічылі галінкі, іх колькасць прадказвала будучыню. Дзяўчаткі зараз хуценька выбягайце з шалаша, пакуль мы лічым да дзесяці, збірайце невялічкія галінкі… (пасля) цотны ix лік — хутка быць у пары, а калі няцотны – у гэтым годзе яшчэ не стрэнецца з суджаным.
(Ідзе варожба з галінкамі).
Ну, вось мы i спазналі, хто ў гэтым годзе будзе ў пары. Але згадзіцеся, кожнай дзяўчыне цікава ведаць, ці раней яна за свaix сябровак замуж пойдзе. І вось што для гэтага рабілі: скінуўшы чаравік, мералі iм дарогу ад покуці да парога. Чый першы ля парога апынецца, тая напярод замуж пойдзе.
Зараз i мы паспрабуем так паваражыць. Хто хоча ведаць, здымайце чаравікі і мерайце ўздож усланага пакрывала.
(Дзяўчаты здымаюць па чаравіку, мераюць iм дарогу).
Вядучая: Мы даведаліся, каму ў гэтым годзе ў пары быць, i хто раней замуж пойдзе. Але ж яшчэ цікава ведаць, якога нораву будзе ваш суджаны.
А дастанешся хлопцу браваму,
Хлопцу браваму, кучараваму,
Хлопцу зграбнаму i высокаму,
Хлопцу смеламу i разумнаму.
Вось у мяне, дзяўчаткі, — чароўны яшчычак, па чарзе кожная з вас хай выцягвае сабе рэч, і мы даведаемся, якога нораву суджанны будзе.
Вядучая: Вось, дзяўчата, вы даведаліся, якіх хлопцаў чакаць вам у сваты. Але ж цікава, адкуль яны з'явяцца? Таму выходзьце да мяне, зараз мы даведаемся, з якога боку сватоў чакаць! А раней вось як гэта рабілі.
(Вядучая бярэ доўгую палку).
Бралі завостраны кол i ставілі яго перад сабой, а затым выпускалі з рук. У які бок кол упадзе, адтуль i сватоў чакаць.
Ну, паспрабуем? (Па чарзе адпускаюць кол, растлумачвае):
Чакай, дзяўчына, прыезжых сватоў здалёк, мо з-за мяжы нават. Падобна, нейю госць адтуль да цябе завітае.
Ну а ты, дзяўчына, не вельмі далека пойдзеш ад роднай хаткі. Добры сусед к табе завітае.
Вядучая: А зараз, дзяўчаткі, давайце паваражым на вадзе. Даведаемся ж у колькі гадкоў сватоў чакаць. Варажыць проста, вось у мяне ёсць чароўная іголачка, апускаем яе не кранаючыся вады і лічым колькі поўных кружочкаў зробіць іголачка.
(Варожба з іголачкай)
Дзякуй вам, дзяўчаткі! Сядайце, калі ласка!
Вось i ўсё, што мы паспелі.
Варажьлі, як умелі,
Жаніхоў павыбіралі,
Ды развітвацца нам час!
Шчасця зычу i кахання,
Хай спаўняюцца жаданні.
Зараз жа на развітанне
Шчыра дзякую я вам.
Госцікі даражэнькія, да сустрэчы!