
- •Глава 1. Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята…………………7
- •Глава 2. Сучаснае свята “Купалле”. Падрыхтоўка і правядзенне
- •Уводзіны Актуальная і сацыяльная значнасць
- •Глава 1. Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята
- •Генезіс і этымалогія назвы Купалле
- •1.2. Паходжанне свята “Купалле”, асноўныя абрады і звычаі.
- •1.3. Гульнёвыя дзеі Семантыка I сімволіка дзей.
- •Глава 2. Сучаснае свята “Купалле”. Падрыхтоўка і правядзенне (рэжысерскі праект).
- •2.1. Творчая заяўка Актуальнасць і сацыяльная значнасць
- •Праграма свята
- •Папярэдні каштарыс
- •2.2. Рэжысерская задума і яе кампаненты
- •Праграма свята
- •Сцэнарна рэжысёрскае ўвасабленне свята
- •2.3. Літаратурны сцэнарый Эпізод 1: пралог “Гасцінны двор”
- •Эпізод 2: “Гасцінны двор”
- •Эпізод 3: Шалаш варожбаў
- •Эпізод 4: Тэатралізаваны-канцэрт “Купалінка – ноч маленька”
- •Эпізод 5: Гульні ля кастра
- •Эпізод 6: канцэрт “Купалялё”
- •Склад аргкамітэта:
- •Рабочы план працы аргкамітэта
- •План работы дапаможных служб
- •Выпіска на касцюмы Графік пасяджэння аргкамітэта
- •Выпіска на рэквізіт і бутафорыю
- •Графік работы аўтатранспарту свята
- •Музычная партытура
- •Графiк правядзення рэпетыцый
- •Заключэнне
- •Бібліяграфія
Глава 2. Сучаснае свята “Купалле”. Падрыхтоўка і правядзенне (рэжысерскі праект).
2.1. Творчая заяўка Актуальнасць і сацыяльная значнасць
Купальская абраднасць прасягнутая духам старажытнасці, таму для яе разумення і асэнсавання неабходныя абрадавыя кантэксты і тлумачэнне. Фальклорныя песні, гульні, купальскія карагоды ў спалучэнні з рытуальным дзеяннем атрымліваюць архаічны падтекст: культ зямлі, культ сонца, культ агню, культ вады і інш. Гістарычны лёс Беларусі складаўся так, што незаўсёды народ звяртаўся да сваіх уласны каранёў, да рознай культуры і мовы, але ж ў наш час ёсць магчымасць звяртання ў пошуках шляхоў самазахоўвання сваіх абрадаў і традыцый. Свята летняга сонцастаяння адлюстроўвае багацце традыцыйнай культуры беларускага народа і мае пазнавальнае, выхаваўчае, жыццёва эстэтычнае значэнне.
На сённяшні дзень я лічу асноўнай памылкай большасці арганізатараў- гэта тое,што яны не захоўваюць адну з галоўных жанравых характарыстык народнага свята –масавасць удзелу, і ўвасабляюць Купалле ў форме прадстаўлення.Даволі часта дзеянні каля кастра арганізуе нязначная колькасць людзей, а большасць прысутных застаюцца пасіўнымі гледачамі. Гэта рэзка зніжае эфектыўнасць эмацанальнага і выхаваўчага ўздзеяння свята.І мне здаецца, што усё ж такі ёсць ў нашых краях людзі, для якіх гэтае старажытнае свята не прычына выпіць і спаліць вогнішча, а магчымасць адчуць сябе звяном у бясконцым ланцугу пакаленнеў, адыходзячаму ў глыб вякоў.
У сваёй працы купалле, якое праводзілася ў Барысаўскім раёне аграгарадку Забалоцце, выкарыстоўваюцца беларускія традыцыі і абрады. Асабіста гэта важна, таму што ўсе людзі ўбачылі сапраўды народнае свята з купальскімі гульнямі і абрадамі. Я лічу, што пры падрыхтоўцы свята трэба як мага больш актывізаваць ўдзельнікаў, прыцягнуць гледачоў да беларускай спадчыны, каб найбольшая колькасць гасцей дакрануліся да нацыянальнай культуры.
Мэта: Увасобіць ў свяце Купалле традыцыі ,абрадавыя элементы, а таксама зацікавіць гледачоў і ўдзельнікаў у свяце.
Задачы:
Вывучыць асаблівасці ў Барысаўскім раёне;
Вызначыць сімволіку рэтуальных дзей;
Сарыентаваць моладзь на актыўны ўдзел у свяце для забяспечэння культурна – эстэтычнага выхавання і адпачынку;
Узнавіць асноўныя асаблівасці правядзення асобных рытуалаў і абрадаў.
Месца: Мінская вобл., Барысаўскі р-н., аграгарадок Забалоцце.
Тэрмін правядзення: 6 ліпеня 2012 года.
Умовы правядзення свята:
Свята “Купалле” разлічана на рознаўзроставую катэгорыю гледачоў і ўдзельнікаў. Свята размешчана на двух пляцоўках: галоўная пляцоўка - каля сельскага дому культуры, другая пляцоўка – на стадыёне каля сельскага дому культуры.
Колькасць арганізацый зацікаўленых ў правядзенні свята.
Барысаўскі раённы аддзел культуры;
Забалоцкі сельскі савет дыпутатаў;
Забалоцкі Дом культуры.
Праграма свята
20:00-21:30
Частаванне беларускімі народнымі стравамі.Праспяваешь купальскую прыпеўку, атрымаешь цукерку.
Выстава продаж купальскіх кветак, букетаў і вянкоў з кветак.
Майстр клас па пляценню купальскіх вянкоў для дзяцей
Гульнёвыя пляцоўкі:
Асілак.
Жартоўная купальская латарэя(грашовая).
Пляцоўка Свята пачалося. Прыступкі СДК. Галоўная пляцоўка
20:30-22:00 - тэатралізавана гульнёвая праграмма Купалінка ноч маленька
22:30 -23:30 - канцэрт з удзелам народных калектываў і студэнтаў БДУКіМ
Пляцоўка Разгарайся купальскі агонь. Стадыён каля СДК
22:00-22:10 - запальванне купальскага вогнішча
22:10-22:30
Купальскі карагод.
Скокі праз вогнішча.
Гульні.
Варожбы.
Плошча каля СДК
23:30-3.00 - Начная купальская этнадыскатэка.