
- •Глава 1. Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята…………………7
- •Глава 2. Сучаснае свята “Купалле”. Падрыхтоўка і правядзенне
- •Уводзіны Актуальная і сацыяльная значнасць
- •Глава 1. Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята
- •Генезіс і этымалогія назвы Купалле
- •1.2. Паходжанне свята “Купалле”, асноўныя абрады і звычаі.
- •1.3. Гульнёвыя дзеі Семантыка I сімволіка дзей.
- •Глава 2. Сучаснае свята “Купалле”. Падрыхтоўка і правядзенне (рэжысерскі праект).
- •2.1. Творчая заяўка Актуальнасць і сацыяльная значнасць
- •Праграма свята
- •Папярэдні каштарыс
- •2.2. Рэжысерская задума і яе кампаненты
- •Праграма свята
- •Сцэнарна рэжысёрскае ўвасабленне свята
- •2.3. Літаратурны сцэнарый Эпізод 1: пралог “Гасцінны двор”
- •Эпізод 2: “Гасцінны двор”
- •Эпізод 3: Шалаш варожбаў
- •Эпізод 4: Тэатралізаваны-канцэрт “Купалінка – ноч маленька”
- •Эпізод 5: Гульні ля кастра
- •Эпізод 6: канцэрт “Купалялё”
- •Склад аргкамітэта:
- •Рабочы план працы аргкамітэта
- •План работы дапаможных служб
- •Выпіска на касцюмы Графік пасяджэння аргкамітэта
- •Выпіска на рэквізіт і бутафорыю
- •Графік работы аўтатранспарту свята
- •Музычная партытура
- •Графiк правядзення рэпетыцый
- •Заключэнне
- •Бібліяграфія
1.3. Гульнёвыя дзеі Семантыка I сімволіка дзей.
Экспазітыйная частка свята пачыналася варажбой з вянкамі, святочнай вячэрай i танцамі.
Варажба з вянкамі на воднай паверхні возера або ракі мела разнастайныя прыметы i асаблівасці ўвасаблення: дзяўчаты вечерам кідалі на валу вянкі, а раніцай прыходзілі гдядзець, у які бок ён паплыў: гэта азначала, што ў тым баку дзяўчыну чакаюць шчасце, замужжа.
Ва Усходняй Беларусі дзяўчаты кідалі вянкі на бярозу, загадваючы пэўнае жаданне. Калі вянок зачэпіцца ці павісне на галінцы дрэва - то, згодна з павер'ям, загаданае збудзецца.
Разам з калектыўнымі варожбамі на Купалле бытавала індывідуальная варажба шлюбнай накіраванасці.
Адметнай асаблівасцю экспазіцыйнай часткі свята ў некаторых раёнах Беларусi - абрад развівання вянкоў. Гэты абрад пададзены ў купальскай песні, якая даволі выразна адлюстроўвае рытуальны атрыбут Купалля - варажбу на вянках - i закранае свет чалавечых перажыванняў:
Дзеўкі на Тройцу вянкі вялі,
А на Купалле развівалі,
На Дунай-рэчку пускалі
Сваю долю загадвалі:
-Ой, калі доля, дык зялён сад,
А калі бяздолле - дык ccoxні, звянь.[7с.16]
Пасля варажбы з вянкамі ў многіх мясцінах беларускай зямлі пачыналіся танцы. У Мінскай гyбeрні ўсе прысутныя выбіралі з грамады лепшую дзяўчынку i лепшага хлопца, якіх называлі Галоўнай Купалінкай i Галоўным Купалішам, г. зн. галоўнымi рапарадчыкамі танцаў. Выбраныя арганізатары ставілі ўсіх удзельнікаў па парах i распачыналі танцы, якія суправаджаліся масавым выкананнем песен. Танцы часцей працягваліся ўсю ноч пад акампанемент дуды, скрыпкі, i іншых інструментаў, насілі масавы характар, у ix прымалі ўдэел моладзь i сталыя людзі. Разам з парнымі танцамі на Купалле ладзілі карагоды.
У пераважнай болышасці раёнаў Беларусі пасля варажбы ладзілі вячэру, якая з'яўлялася абавязковай часткай Купалля ва ўсіх рэгіенах. Даследчыкі адзначылі, што купальская калектыўная вячэра складалася галоўным чынам з раслінных страў: каша, цыбуля, часнок, халаднік-квас, сочні-скавароднік, а таксама варэннікі. Выключэннем з расліннага меню купальскай вячэры былі сыр i тварог, якія ўжывалі паўсюль, а таксама яечня, верашчака ў якой ужывалі сала i мяса. Пералік нскаторых страў купальскай вячэры упамшаецца i ў купальскай песні:
Купала на Івана...
Што Купала ўжывала?
Купала на Івана,
Купала на Івана,
Ужывала варэнішча ў алеішчы.
Купала на Івана,
Купала на Івана.
Рыбку з перцам, часнок з алейцам.
Купала на Івана і г.д.
У в. Лошыца Мінскага павета, як згадвае ў сваей паэме "Купала" В. Дунін-Марцінкевіч, на свяце ўжывалі смажанага парсючка, кілбасу, парсючковую шыйку. Агульным напоем купальскай вячэры была гарэлка. У XIX ст. на свяце ўжывалі “выключна гарэлку у магчымым мностве. Звычайна цвярозымі некаторае выключэнне складалі толькі беларусы i літоўцы. А так, як збіраюцца натоўпы людзей, то, безумоўна рэшткі i ідуць у дадатак кастроў”, -адзначаў П. Бяссонау.
Раскладаць Купалу пачынаюць з ранку 6 чэрвеня: хлопцы запасалі палiва, збіралі па вёсцы старыя рэчы, сухое ламачча, якое засталося з зялёных святак, бо спальваючы гэта, быццам можна была дагадзіць продкам. Лічылася, што ў гэты час прыходзіць каляндарная вяршыня росквіту природы, бо хутка прыйдзе Пятрок. Але гэтае свята вызывала i самую актыўную дзейнасць варожых чалавеку сіл .Але дзяды i спрыяльныя сілы прыроды, часцей за ўсё ў выглядзе купальскіх зёлак, дапамагалі людзям пазбегнуць злой сілы. Перад Купаллем дзяўчаты ішлі збіраць васілкі, руты, купаленку i спяпалі песні. Гэта павінна было перадаць збіральцам цудадзейную купальскую сілу зёлак.
Першым рытуалам Купалля было ўрачыстае запрашэнне на свята. Гэтае запрашэнне праходзіла з дапамогай песень. 3 гэтымі песнямі i карагодамі абыходзілі хаты, запрашаючы да свята. У час абыхода кідалі вянкі на стрэхі хат нежанатых хлопцаў i незамужніх дзяўчат. Потым з музыкай i танцамі каргодамi купальскі гурт з Купалай выходзіў з сяла пад песню. Затым грамада падыходзіла да месца дзе было раскладзена вогнішча, якое заўсёды было на высокім месцы ля ракі ці возера. Калі ўсе збіраліся пачыналася здабыванне "жывога" агню, трэннем дрэва аб дрэва.[8с.19]
Усю ноч гучалі песні, вадзіліся карагоды, гульні, скакалі праз вогнішча, каб ачысціцца ад злых сіл i асцярагчыся ад ix, спальвалі ix антрапаморфную выяву. А ў гонар сонца на шастах або спускаючы з гары падпальвалі прасмаленае кола.
Запальванне купальскага вогнішча з’яўлялася адным з галоўных момантаў свята, яго завязкай, пачаткам дзеяння. Развіццём купальскіх гульбішчаў былі народныя забавы, змест якіх вельмі разнастайны.
Агульнанацыянальным структурным кампанентам Купалля з'яўляліся скокі праз вогнішча, якія ладзілі пасла таго, як касцёр ярка разгарыцца. Праз касцёр людзі скакалі каб ачысціцца перад пачаткам красавіцы і жніва (пазбавіцца ад нячыстай сілы).
Дзеі вакол вогнішча:
падпальванне кастра - у старажытныя часы падпальвала старэйшая жанчына, затым - найбольш паважаныя i сталыя жыхары вўскі. A калі гэта набыло забаўны характер - Купаліш i Купалінка.
вогнішча запальвалася ў поўнай цішыні. Пакуль агонь да вяршыні не дабярэцца - людзі рабілі магічныя дзянні i загаворы (кідалі што-небудзь: ахвяравалі ў гонар дабрабыту).
калі вогнішча даўшло да вяршыні - усе запявалі песню “Ой, рана на Івана”.
спальвалі воз са смеццем, спявалі песні.
пачыналі cкокі праз касцёр (ачышчэнне): спачатку дзяўчаты. Затым на першае месца выўшла шлюбная функцыя: пераскоквалі ў пары, узяўшыся за pyкі, калі рукі ў час скока не разнялі - будуць у пары.
Кульмінацыя абрадавых вогненных дзей:
абрад спальвання чэрапа каня ці каровы: чэрап быў на шасце, калі збілі з шаста ў касцёр, значыць знішчылі нячыстую сілу (Пружанскі р-н).
скачвалі пылаючыя колы ў раку - сонца ідзе на ўбыль: лета паварочвае на зіму (цэнтральная паўночная Беларусь). Існавала абрадавае знішчэнне антрапаморфнай лялькі - або спальвалі або тапілі.
У Пружанскім i Кобрынскіх паветах (Гродзенскай вобл.) даследчыкамі быў зафіксаваны абрад спальваня конскага чэрапа. Семантыка гэтага абраду ідэнтычная некаторым абрадавым дзеяннем, якія бытавалi ў дзень летняга сонцастаяння. Там спальвалі горных казлоў, лісіц, паколькі верылі, што ў гэтых істот пераўтвараецца ведзьма. Конь, ва ўяўленні продкаў таксама мог сімвалізаваць сілу, варожаю галаву.[9с.37]
На беларускіх купальскіх ігрышчах захаваліся i вогненныя тэатралізаваныя дзеянні.
Адным э такіx з’яўляецца паход на ігрышча старой жанчыны, якая спрабавала ўкрасі галавешку ад кастра. Kaлi гэта адбывалася, свята прыпынял. Этнографы выказваюць меркаванне: фіга старой адлюстроўвае старажытную ахоўніцу хатняга агню, але ў адпаведнасці абраду, яна ператварылася ў ведзьму, якую імкнуліся адагнаць ад вогнішча палыной, альбо крапівай, як магічнымі сродкамі абароны ад нечысці.
Сярод купальскіх абрадаў еўрапейскіх народаў важная роля належала колу, імітавала сонца. Кола абмазвалі дзёгцем, абвівалі пераплеценай саломай i, запаліўшы спускалі пылаючыя калёса — сонцы з гары у рэчку. Гэтае дзеянне аімвалізавала ўбыванне дня.[12с.23]
У 19ст. этнограф Крачкоускі адзначыў на тэрыторыі Беларусі звычаі вырабу з саломы i знішчэнне антрапаморфнай мелькі, якую звалі “Мара”(Маруха, Марэна). Ён лічыў гэтую мельку ўвасабленнем багіні холада i смерці, ад слова “мор”- смерць.
Адной з асаблівасцей купальскага свята была вогненная варожба, адзначалі ў многіх раёнах. Ад купальскага агню запальвалася свечка i ўстаўлялася ў цэнтры вянка на перакрыжаванняў чалін. Потым вянкі пускалі на ваду, пры гэтым загадвалася жаланне. Калі вянок не патоне, а паплыве па рэчцэ, то задуманае збудзецца.
Адметнай рысай купальскага святкавання ў асобных раёнах Беларусі з'яўляліся дзеянні звязаныя з русалкамі.
Паводле народных уяўленняў первтваралiся дзяўчаты, якія патапіліся, немаўляты, што памерлі да хрышчэння, самагубы, а таксама праклятыя бацькамі дзяўчаты. У выніку трансфармацыі народных уяўленняў, русалкі сталі стаясамлівацца з негатыўнымі міфалагічнамі персанажамі (ведзьма) і іх сталі выганяць.
На Піншчне супраць русалак сталі прыменяць ахоўныя дзеянні; людзі скокамi праз вогнішча з перакананнем, што русалкі не будуць нападаць i прыходзіць на працягу года.[бс.78]
Ля вогнішча частавалася абрадавымі стравамі (яечняй), варажылі, плялі вянкі. Потым на словы "Ляці, ляці вяночак, лаві, леві дружочак" кідалі на ваду вянкі i варажылі па іх руху. Часам вянкі кідалі праз вогнішча. Калі ён пападае да дзяўчыны, тая кідала яго ў адказ на сімвалічнае запрашэнне разам пераскочыць праз агонь. Калі вянок пападаў да хлопца, ён павінен яго разарваць або кінуць назад (вянок - сімвал дзявоцтва). У Шумілінскім р-не (Віцебская вобл.) асобыя пераскокванні праз касцёр, страціўшы магічны сэнс у 20 ст. трансфармiравалiся ў калектыўную варажбу - вытлумачэнне накіраванасці, калі дзеўка пераскочыць праз касцёр i хоць адна іскрынка пры гэтым прычэпіцца да яе спадніцы, то значыць дзеўка хочыць замуж.
У многіх раёнах паасобныя скокі праз касцёр, страціўшы ранейшы магічны сэнс, набылі гульнявы характер i сталі працягваць спаборніцтва юнакоў i дзяўчат, якое пачыналася вычаканнем жартоўных купалак.
Акрамя паасобных скокаў у беларусаў, як i ў іншых усходнеславянскіх народаў, захаваўся звычай пераскокваць праз вогнішча парамі - што этнографы тлумачаць імкненнем хутчэй ажаніцце або выйсці замуж.
Этнаграфічныя матэрыялы паказааюць: у Белерусі яшчэ у канцы 19ст. пачатку 20ст. існаваў звычай перакіданне вянкоў праз вогнішча, які можна меркаваць быў наібольш старажытным варыянтам переходу ад паасобнага да парнага пераскокванняў праз вогнішча. Вянок у беларусаў, як i ў іншых славянскіх народаў з’яўляецце сімвалам дзявоцтва, i барацьба за вянок - гэта адлюстраванне старажытнага вясельнага абрада.[бс35]
Непасрэдна парныя скокі праз касцёр былі адным з важных момантаў свята, бо купальскі агонь ушанаваўся як стыхія, здатная не талькі ачысціць моладзь перед любамі, але i прадбачыць гэты люб. Парныя скокі вырашавалі лёс будучых людзей.
У шэрагу мясцовасцей Беларусi пасля парных скокаў праз вогнішча, дзяўчаты праводзілі калектыўную варажбу - вытлумачэнне: яны падбігалі са звітымі вянкамі да кастра i кідалі ix у агонь з упэўнасцю: чый вянок згарыць хутчэй, тая дзяўчына раней за ўcix пойдзе замуж.
Пасля скокаў праз вогнішча парамі ішлі шукаць папараць кветку, якая распускалася раз за год i вяртала чалавека да адзінства з прыродай: уладальнік пачынаў разумець шум дрэў, размову жывёл, птушак. Але здабыць папараць кветку вельмі цяжка, бо яе сцярагуць злыя сілы. Заканчвалася свята ля paкі. Там назіралі за гульнёй сонца на паверхні вады. За гэтым трэба было назіраць або прыжмураўшы вочы, або не маргаючы. Каб паглядзець на тое як гуляе сонца малыя дзеці прачыналіся, як мага раней i беглі на раку. 3 асвечанай зелені вілі вянкі i захоўвалі ix як сродак супраць нашэеця злой сілы. Лічыцца, што ў гэты дзень здзейсняецца пераварот у свеце, цяпер быццам ходзіць па зямлі духі i ведзьмы. Потым дзяўчаты ў вянках станавіліся ўперамешку з хлопцамі, ствараючы карагод, i спявалі песню, у якой усхвалялі вартасці адных хлопцаў i недахопы другіх. Затым з карагода выходзіла дзяўчына i закрывала сабе твар чубром, кланілася ва ўсе бакі i выбірала хлопца да пары, які здымаў з яе покрыў i павязваў сабе цераз плячо або рукаў, а ўдзельнікі карагода спявалі.
Купальскае свята у Беларусі завяршалася раніцай назіраннем за ўзыходам сонца i купаннем у рацэ.
У старажытныя часы людзі верылі, што на світанні 24 чэрвеня сонца ўзыходзіць не як звычайна, а “іграючы”: дзеліцца на некалькі частак-кругоў, якія разыходзяцца, мігацяць i сыходзяцца зноў у адно. Аналагічныя або падобныя вераванні былі пашыраны не толкі ў беларусаў, але i ў іншых народаў Еўропы: pycкix, укрінцаў, палякаў, французаў, італьянцаў, албанцаў, фэкаў, балгap. Гэта рэлікты архаічнага ўшанавання галоўнага нябеснага свяціла як сімвала i крыніцы жыццятворных сіл прыроды.
Нельга без зацікаўленассі назіраць за варожбай дзяўчат. Скокі праз вогнішча суправаджаюцца яскравай купальскай песняй, ваджэннеў карагодаў, шуканнем папараць-кветкi і назіраннем за ўсходам сонца.
Так святкавалі Купалле нашыя продкі. З цягам часу некаторыя звычаі традыцыі началi забывацца. Негледзячы на гэта у 50-60 ыя гады Купалле стала адраджацца на дзяржаўным узроуні. Пачалі стварацца сцэнарыі i друкавацца кнігі па гэтым свяце. Адрадзілася сімволіка i атрыбутыка, гульнёвыя дзеі i купальскія песні. Аднак усё роўна стаіць шэраг проблем па арганізацыі свята. Самае страшэннае - гэта абыякавасць людзей да свята. На мой погляд, каб знішчыць гэта, то трэба заахвочваць насельніцтва i тлумачыць сэнс свята i план мерапрыемстваў, каб яны ведалі ўсё. Трэба праводзіць урокі прысвечаныя купальскай тэме ў дзіцячых садках, школках, універсытэтах.
Недахоп рэжысёраў у невялічкіх вёсках не даюць магчымасць святкаваць Купалле, бо не шмат знойдзецца людзей, якія будуць займацца выпрацоўкай кампазіцыйнай пабудовы свята, складаць агульныя сцэнарныя планы, розглядаць усе магчымыя структурныя кампаненты, каб збіраць карціну сапраўднай купальскай ночкі. Трэба адзначыць такія формы існавання фальклору ў сучаснай культуры як рэстаўграцыя, рэканструкцыя i трансфармацыя. якія дапамагаюць захоўваць абраднасць, народнасць i традыцыйнасць свята, а таксама спрыяюць з'яўленню новых тэндэнцый свят. Трэба ведаць i незабываць свае народныя абрады i традыцыі, бо калі ты нарадзіўся на гэтай зямлі, павінен шанаваць сваю радзіму, свой родны куток дзе ты вырас, сваю бацькоўшчыну. Кожнае святкаванне Купалля з год у год павінна выклікаць у людзей толькі цёплыя пачуцці, павагу да сваей культуры i Бацькаўшчыны. Я жадаю, каб сучасныя рэжысёры спрабавалі дасягнуць той вышыні, якая была ў святах раней.