Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
дыпломны праект.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
152.5 Кб
Скачать

Глава 1. Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята

    1. Генезіс і этымалогія назвы Купалле

У ноч з 6 на 7 ліпеня (у католікаў з 23 на 24 чэрвеня) адзначалася Купалье (Купалле, Ян), якое з’яўлялася своеасаблівай кульмінацыяй летніх падзей у народным жыцці, адно з прыгажэйшых і паэтычных народных святаў – Купалле. Назва свята ў наш час справядліва звязваецца з пакланеннем даўцу жыцця прыродзе – Сонцу, увасабленнем якога былі ачышчальныя купальскія вогнішчы, ачалавечаны яшчэ ў матрыярхальным грамадстве жанчыны Купалы і нават яе дачкі. У хрысціянскай патрыярхальнай культуры ўжо з’яўляецца сын. Праўда ў вельмі позніх купальскіх забавах моладзі з’яўляецца стылізаваны вобраз Купаліша, але генетычна ён не звязаны зпаходжаннем старажытных салярных уяўленняў.

Купалле – праўдзівае язычніцкае свята ў гонар летняга сонцастаяння. Аналагі яго існуюць амаль ва ўсіх краінах свету. Сярод беларускіх народных свят Купалле, бадай, самае маляўнічае і паэтічнае. Купалле – дахрысціянская свята летняга сонцастаяння, якое адзначалася ўсімі народамі Еўропы пад рознымі назвамі: у славян Іван Купала, Купалле, у Балгарыі-Яноўдзень; у Венгріі – святы Іван; у Бельгіі і Чэхаславакіі – святы Ян; у Італлі – Сан-Джавані, у Францыі – Сен-Жан; у Іспаніі – Сан-Хуан; у Румыніі – Дрэгайка; у Велікабрытаніі – святы Джон, Фіндляндыі-Юханус, у Польшы – Сабутка.

Звычаі абрадавага Купалля, захаваўшы рысы салярнага і аграрна-жывёлагадоўчага культаў, маюць свае карані ў праславянскіх і індаеўрапейскіх слаях, носяць агульнаеўрапейскій характар.

Першы ўспамін пра святя Купалле – 1 стагоддзе да н.э., калі Квінтыліян Цыцерон адзначаў, што ў Брытаніі мясцовыя жыхары святкуюць дзень летняга сонцастаяння пад імем бога сонца Гранія. У беларускіх крыніцах першае ўспамінанне захавалася ў ХІІ стагоддзі ў “Казанні Кірылы Тураўскага”.

У грамаце Вітаўта 1396 г. зафіксавана свята “Купалле”, а першае апісанне свята дадзена ў густынскім летапісе ў ХVІ ст.

У беларускіх пісьмовых крыніцах тэрмін “Купалле” у першыню зафіксаваны ў дамове з польскім каралём і літоўскімі князямі 1939 г. – “Амір ад Пакрова Багародзіцы да Купалава дня”.

У старажытных славян яшчэ ў І ст, н.э. свята летняга сонцастаяння лічылася адным з самых буйным і на каляндары з зямлі палянаў яно было выдзелена знакамі асобай важнасці – двумя крыжамі (знакамі сонца).

Найбольш агульнымі элементамі свята, якія сустракаюць амаль што ва ўсіх народаў урамках Іванава дня, з’яўляюцца: распальванне на ўзвышшах рытуальных вогнішчаў; звычаі, звязаныя з вадой (купанне ў рацэ, умыванне расой, качанне па расістай траве, якой прыпісвалася ачышчальная і гаючая сіла); наданне магічнай сілы раслінам, якія збіралі ў гэты вечар; пошукі кветкі папараці, якой прыпісвалі ахоўную моц; эратычныя элементы (варажба з вянкамі, скокі праз вогнішча)

Гіпотыза этымалогіі тэрміна “Купала”:

1) “купель” (ад грэч.), хрысціцель (Ф.Бандке, М.Кастамараў);

2) “купацца” (А.Цярэшачка, Я.Карскі);

3) “ярыцца, злавацца, ускіпаць” (Ф.Буслаў, А.Афанасьеў, П.Бяссонаў, А.Патабня);

4) “кіпець, гарэць, тлець” (І.Дуброўскі, В.Мартынаў, В.Іваноў,В. Топараў);

5) “савакупляцца” (П.Мельнікаў-Пячэрскі);

6) “падавальнік дароў і ежы” (Е.Анічкаў, Н.Гусева);

7) “зборы людзей на язычнецкае святкаванне” (Б.Рыбакоў).

І негледзячы на тое, што пытанне генезісу слова “Купала” нельга лічыць вырашаным да канца, ўсё ж пошукі яго рашэння не супярэчыць асноўнай думцы: Купалле – гэта старажытнае земляробчае свята ў гонар летняга сонцастаяння, свята росквіту зямлі, свята народнай творчасці.