Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
дыпломны праект.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
152.5 Кб
Скачать

Змест

Уводзіны……………………………………………………………………………..3

Глава 1. Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята…………………7

1.1. Генезіс і этымалогія назвы Купалле…………………………………………...7

1.2. Паходжанне свята “Купалле”, асноўныя абрады і звычаі……………………9

1.3. Гульнёвыя дзеі Семантыка i сімволіка дзей…………………………………24

Глава 2. Сучаснае свята “Купалле”. Падрыхтоўка і правядзенне

(рэжысерскі праект)...................................................................................................32

2.1. Творчая заяўка…………………………………………………………………32

2.2. Рэжысерская задума і яе кампаненты………………………………………...36

2.3. Літаратурны сцэнарый………………………………………………………...40

2.4. Арганізацыйныа-вытворчы план свята………………………………………52

Заключэнне………………………………………………………………………...63

Бібліяграфія………………………………………………………………………..64

Уводзіны Актуальная і сацыяльная значнасць

Абрад – гэта рэалізацыя традыцыі ў найважнейшыя моманты жыцця чалавека ці статуту навакольнай прыроды, персафікаванай у міфалогіі. Часцей за ўсе гэта змена чалавека – нараджэнне, ініцыяцыя, смерць і іншыя значныя абрады яго існавання. Абрад – прайгранне сюжэтаў міфаў, злучаных з прыродамі і жыццём чалавека. Напрыклад, купальскія абрады ў палескай традыцыі – гэта прайгранне міфаў, якія апавядаюць пра вяселле Дажбога і Лады. І натуральная, што ад багоў чакаецца такі ж добры ўдзел у зямным жыцці людзей. У абрадах сканцэнтравана сума ведаў і грамадская мараль.

Нам зразумелы сэнс абрадаў, у якіх чалавек удзельнічае на працягу свайго жыцця. Пры змене традыцыі змяняецца і абрад. Аджылыя абрадавыя дзеянні становяцца гульней, забаўкай. Такія, мабыць, танцы, рухомыя гульні, варожбы і г.д., якія нясуць зараз іншы сэнс, аднак гуляюць немалаважную ролю ў жыцці чалавека, як падчас сацыялізацыі, так і пасля здабыцця статусу сталага чалавека, паўнапраўнага члена гамадства. Аднак, пры змене традыцыі, абрады, якія абслугоўвалі старую традыцыю, часта не знікаюць, а некалькі трансфармуючыся, уваходзяць у новую традыцыю. Такая прырода язычніцкіх элементаў у хрысціянскай традыцыі. Некаторыя з абрадаў зведалі значныя змены, іншыя ж, як, напрыклад, Купалле, засталіся практычна нязменнымі. Натуральна некаторай трансфармацыі падверглася і сістэма ведаў і мараль.

Пераасэнсаванне ва ўспрыманні фальклору тлумачацца зменамі ў жыццевым ладзе людзей. Але ўсе ж такі не трэба забываць пра сэнс, які надаваўся рытуалам і абрадам паколькі там і знаходзіцца кладзезь эстэтычных каштоўнасцяў. Па-першае, гэта адносіны з павагай і падзякай да старэйшых (што сёння можна паставіць пад сумненне). Па-другое, праз купальскія песні, гульні можна было як мага прыгажэй выказаць свае адносіны да хлопца ці дзяўчыны, якая падабаецца. Па-трэццяе, святы былі масавыя, што яднала пэўную колькасць людзей (звалі ўсіх на свята, калі хто не прыходзіў, тады вёска магла з імі нават больш і не сябраваць). Па-чацвертае, свята – гэта, як форма самавыяўлення. Праўда кажуць, што ўзровень жыцця насельніцтва можна праглядзець по тым, як яно адпачывае.

На сённяшні дзень я лічу асноўнай памылкай большасці арганізатараў – гэта тое, што яны не захоўваюць адну з галоўных жанравых характарыстык народнага свята – масавасць удзелу, і ўвасабляюць Купалле ў форме прадстаўлення. Даволі часта дзеянні каля кастра арганізуе нязначная колькасць “ражаных”, а большасць прысутных застаюцца пасіўнымі гледачамі. Гэта рэзка зніжае эффектыунасць эмацыянальнага і выхаваўчага ўдзеяння свята. І мне здаецца, што усё ж такі ёсць у нашых краях людзі, для якіх гэтае старажытнае свята – не прычына выпіць і спаліць старыя аўтамабільныя пакрышкі, а магчымасць адчуць сябе звяном у бясконцым ланцугу пакаленняў, адыходзячаму ў глыб вякоў.

Сваёй працай я хачу ўзнавіць асноўныя асаблівасці правядзення асобных рытуалаў і абрадаў, характырных менавіта Барысаўскаму краю, і нарэшце здейсніць трансфармацыю свята Купалля на Барысаўшчыні. Бо тут захавалася багатая спадчына традыцый, столькі цікавых асоб, якіх можна смела назваць носьбітамі тадыцый, столькі цудоўных самадзейных і прафесійных калектываў і яшчэ добразычлівых і вясёлых жыхароў.

Мэта (канчатковая думка): Працягнуць традыцыю святкавання свята Купалля на аснове мясцовых традыцый.

Задачы:

  • узнавіць асноўныя асаблівасці правядзення асобных рытуалаў і абрадаў, характэрных менавіта Барысаўскаму краю;

  • данесці і растлумачыць праз традыцыйную сюжэтную лінію свята сэнс рытуальных дзей;

  • сарыентаваць моладзь на актыўны ўдзел у свяце для забяспечання культурна-эстэтычнага выхавання і адпачынку;

  • даць тлумачэнне сімантыцы абрадава-рытуальнага купальскіх дзей;

  • вызначыць праблемы і перспектывы далейшага развіцця Купалля Барысаўшчыны.

Метады даследвання:

  1. Вывучэнне навуковай, навукова – метадычнай литаратуры, матэрыялаў прэсы па абранай тэме даследвання.

  2. Назіранне і аналіз святочных дзей купальскага абрада ў розных гарадах і мястэчках.

  3. Захаванне і развіццё традыцый купальскага свята.

Аналіз літаратуры.

Для таго каб вывучыць беларускую купальскую абраднасць, асэнсаваць фальклёрныя песні, гульні, купальскія карагоды, у першую чаргу я звярнуў пільную ўвагу на навуковыя працы вучоных і даследчыкаў, якія ў свой час дакрануліся да каранёў глыбокай мінуўшчаны свята летняга сонцастаяння – Купалле.

1. Значную дапамогу пры напісанні маёй работы дала кніга П.А. Гуда “Беларускае купалле”, і гэтая кніга стала, можна сказаць маім правадніком на працягу ўсяго даследавання. У гэтай кнізе разгледжана семантыка абрадавых і рэтуальных дзей, кампазіцыйная пабудова структурных кампанентаў Купалле, а так сама тэрытарыяльныя адметнасці, адрознені і асаблівасці. Мне здаецца што гэтую кнігу можна лічыць сапраўдным шэдэўрам літаратуры пра свята Купалле.

2. Цудоўны і цікавы матэрыял выкладзены ў кнізе “Купальскія і Пятроўскія песні”. Я лічу, што песня і музыка ў вогуле з’яўляюцца адным з галоўных элементаў свята ў любым святочным дзеянні. Шумавое вырашэнне свята складае пэўны настрой гледача, раскрываючы яго ўнутраны мір праз нотныя радкі.

3. Так сама купальскія песні ёсць у кнізе П.Бяссонава “Белорусские песни с подробными их творчества и языка, очерками народного обряда, обычая и всего быта”, якія з’яўляюцца яскравым прыкладам сапраўднай народнасці і традыцыйнасці Купалля.

  1. Так сама нельга неадзначыць кнігу “Беларускія народныя абрады” пад рэдакцыяй П.Касцюкова. Гэтая кніга дапамагае сучаснаму рэжысёру зрабіць свята, напоўніць яго яскравым каларытам і вобразнасцю далёкага мінулага.

  2. Некаторыя песні змешчаны ў кнізе “Земляробчы каляндар” (склад А.І.Гурскі, А.С. Ліс). Некалькі апісанняў з нотамі, гульнёвымі карагодамі, танцамі выкладзены ў кнігах Е.Раманава “Беларускі зборнік”. Гэтыя навуковыя працы сталі ілюзорным уяўленнем традыцый і звычаяў беларусаў на прыкладзе Купальскага абрада.

  3. Ніводнага свята Купалле не абыходзіцца без гульняў і забаў, яны з’яўляюцца асновай, утвараюць фундаментальны пласт. Таму я карыстаўся кнігай БНТ “Гульні, забавы, ігрышча”.

  4. Усе гэтыя кнігі з’яўляюцца неад’емным дапаможнікам пры напісанні маёй работы. Дзякуй вялікі такім выдатным навукоўцам, якія даюць магчымасць маладым, пачынаючым рэжысёрам апірацца на іх літаратурныя крыніцы.