
- •Беларуская нацыянальная мова, яе формы. Функцыі мовы ў грамадстве.
- •Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця.
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.
- •Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.
- •Мова і маўленне. Віды і тыпы маўлення. Адзінкі маўлення.
- •6. Лексіка беларускай літаратурнай мовы паводле паходжання, ужывання і стылістычнай прыналежнасці.
- •Прафесійная лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.
- •Спецыфічныя рысы тэрмінаў
- •Паняцце «тэрмін», «тэрміналогія», «тэрмінасістэма». Асаблівасці тэрмінаў.
- •Лексічныя, фразеалагічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў.
- •10. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.
- •11. Паняцце моўнай нормы. Сістэма норм літаратурнай мовы.
- •12. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння.
- •13. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні; правапіс назоўнікаў.
- •14. Назоўнік. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў, геаграфічных назваў.
- •15. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў.
- •16. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне.
- •17. Займеннік. Асаблівасці скланення і ўжывання асабовых, азначальных адмоўных і няпэўных займеннікаў.
- •18. Лічэбнік. Скланенне лічэбнікаў і асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі.
- •19. Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў.
- •20. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова. Асаблівасці іх утварэння і ўжывання ў беларускай мове.
- •21. Сінтаксіс. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах.
- •22. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.
- •23. Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.
- •24. Навуковы стыль, яго функцыі і характэрныя асаблівасці.
- •25. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (даклад, артыкул, рэферат, анатацыя, рэзюмэ), агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.
- •26. Афіцыйна-справавы стыль, яго функцыі і характэрныя асаблівасці.
- •27. Афіцыйна-справавыя дакументы, правілы іх напісання і афармлення.
- •28. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення.
- •29. Дакладнасць выказвання і моўныя нормы. Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны і спосабы выпраўлення.
- •30. Маўленчы этыкет і культура зносін.
Лексічныя, фразеалагічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў.
ЛЕКСИЧНЫЯ : Аснову навуковага стылю складаюць агульналітаратуныя, стылістычна нейтральныя словы (або міжстылёвая лексіка). Міжстылёвая лексіка складае аснову ўсёй мовы, выкарыстоўваецца ў любым тыпе выказвання: хата, будынак, пабудова, сонца, вецер, дождж, месяц, вуліца, адзенне, працаваць, пісаць, вучыцца і інш.
У навуковых тэкстах агульнаўжывальнае слова можа набываць пэўную стылістычную афарбоўку – функцыянальную: Хата, жылая пабу-дова, пераважна зробленая з дрэва. Як тып жылля гістарычна развівалася ад будана і зямлянкі да наземнай пабудовы (БелСЭ). Перад намі тыповае навуковае апісанне, у якім даецца паняцце пра тып пабудовы.
Агульналітаратурныя нейтральныя словы ўключаюць у сябе не толь- кі самастойныя часціны мовы (назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, займенні- кі, дзеясловы, прыслоўі), але і службовыя (прыназоўнікі, злучнікі, часці- цы), якія выконваюць звычайныя для іх функцыі і маюць пэўныя значэнні. Пэўную частку навуковай мовы складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання, якія ўжываюцца ў навуковых працах самых розных галін ведаў: гіпотэза, аналіз, дослед, сінтэз, пошук, мадэль, тэорыя, сістэма, эксперымент, узаемасувязь, даказаць, абгрунтаваць, абумовіць, вызна- чыць, прадугледзець, планаваць, пацвердзіць і інш.
ФРАЗЕАЛАГИЧНЫЯ : Адметнасць навуковай мовы вызначаецца і праз набор і выкарыс- танне фразеалагізмаў. Фразеалагізмы валодаюць рознай мерай экспрэсіі. З пункту гледжання функцыянальна-стылявой афарбоўкі іх можна падзяліць на дзве групы: функцыянальна замацаваныя за пэўнымі стылямі і функ- цыянальна не замацаваныя за асобным стылем. У першай групе выдзяля- юцца кніжныя, размоўныя і прастамоўныя фразеалагізмы. Толькі нямногія фразеалагізмы могуць быць стылістычна нейтральнымі і функцыянаваць ва ўсіх стылях: час ад часу, узвышаць голас, усё роўна, перш-наперш, раз-пораз, у крайнім выпадку, мець рацыю, браць слова, адным словам, болей таго, між іншым, з аднаго боку. Кніжныя фразеалагізмы выкарыстоўваюцца ў публіцыстычных, навуковых і мастацкіх тэкстах. Навуковыя тэксты вызначаюцца абмежава- най колькасцю фразеалагізмаў: альфа і амега, краевугольны камень, акту- альная тэма, уяўляе навуковы інтарэс, чырвоная нітка, ланцуговая рэак- цыя, запас трываласці, нулявы цыкл. Да іх прымыкаюць калькі і паўкалькі з іншых моў: аддаваць належнае, агнём і мячом, камень спатыкнення і інш. У навуковых тэкстах функцыя фразеалагізмаў – намінатыўная, а ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах яны скарыстоўваюцца, каб надаць мове вобразнасць.
МАРФАЛАГИЧНЫ : У навуковых тэкстах выкарыстоўваюцца ўсе (за выключэннем выклічнікаў) часціны мовы. Аналіз ужывання слоў, самастойных часцін мовы і іх форм паказвае перавагу адных часцін мовы над другімі. У навуковых тэкстах (у параўнанні з размоўным, публіцыстычным і мастацкім стылямі) менш ужывальныя дзеясловы, пры гэтым большасць дзеясловаў ужываецца ў форме 3-й асобы цяперашняга часу, паколькі абазанчаюць не дынамічны стан у момант маўлення, а цяперашні час, пастаянны, надчасавы: Цукар, харчовы прадукт з цукровых буракоў або цукровага трыснягу, складаецца з цукрозы. Тэхналагічны працэс вырабу Ц. з цукровых буракоў (маюць 17–20 % цукрозы): буракі мыюць і разразаюць на тонкую стружку; на дыфузійных апаратах з яе атрымліваюць дыфузійны сок, які апрацоўваюць нягашанай вапнай (дэфекцыя) і вуглякіслым газам (сатырацыя); потым сок фільтру- юць, насычаюць сярністым газам (сульфітацыя), выпарваюць і атрымліва- юць утфель – цукр. сіроп, сумесь крышталікаў цукрозы і міжкрыштальнага сіропу. Крышталікі аддзяляюцца на цэнтрыфугах, прамываюцца і высушва- юцца, атрымліваецца цукар-пясок (БелСЭ). Для навуковых тэкстаў характэрна ўжыванне аддзеясоўных назоўні- каў на -анне (-янне), -энне (-енне), -ка, -цыя, -цце з абстрактным значэн- нем: гаварэнне, маўленне, прасейванне, ачыстка, змешванне, растварэнне, фільтрацыя, дабаўленне, падрыхтоўка, пашырэнне, пераўзбраенне, распаўсюджанне, паступленне, рэалізацыя, размеркаванне, фінансаванне, укладанне. Пры дзеясловах-выказніках выкарыстоўваюцца займеннікі з адцягне- на-абагульненым значэннем – ён, яна, яно, яны, мы. Займеннік я не выка- рыстоўваецца ў навуковых тэкстах, ён апускаецца або замяняецца займен- нікам мы (так званае «аўтарскае мы» або «мы сціпласці» – выкарыстоў- ваецца лектарамі, выкладчыкамі ў навучальных установах). У тэкстах навуковага стылю выкарыстоўваюцца прыметнікі як сродак пераважна-класіфікацыйны, яны маюць інфармацыйны характар. Вось, напрыклад, выдзяляюцца тыпы сказаў: простыя (аднасастаўныя і двухсастаўныя), простыя ўскладненыя, складаныя (складаназлуча- ныя, складаназалежныя, бяззлучнікавыя складаныя сказы, сказы з рознымі відамі сувязі).
СИНТАКСИЧНЫЯ : Спецыфіка навуковай мовы выяўляецца і праз ужыванне розных сінтаксічных канструкцый. Менавіта апавядальныя сказы характарызуюць навуковыя тэксты, асноўная задача якіх – паведамленне, якое выражаецца ў сцвярджальнай або адмоўнай мове. Пытальныя сказы ў навуковых тэкстах абмежаваны ці маюць сваю спецыфіку: часцей за ўсё яны надаюць адценне навукова-папулярнага выкладу, якім карыстаюцца выкладчыкі ці лектары ў вусным ці пісьмовым маўленні: Як жа гэта здарылася, што за фразеалагізмам замацавалася значэнне, сэнсава не звязанае з састаўнымі часткамі гэтага выразу? Адказ на пытанне даюць экскурсы ў гісторыю фразеалогіі, этымалагічны аналіз фразеалагізмаў (І. Лепешаў). Сказы ў навуковых тэкстах, як правіла, двухсастаўныя, развітыя, паколькі аднасастаўныя валодаюць экспрэсіўнасцю і найбольш часта выкарыстоўваюцца ў мастацкіх тэкстах.
Звычайна ва ўсіх функцыянальных стылях у сказах дзейнік выражаны назоўнікам або займеннікам, а выказнік – дзеясловам. Аднак у навуковым тэксце выказнік можа быць выражаны простым дзеяслоўным у форме цяперашнега часу або састаўным іменным з асноўным кампанентам назоўнікам, асабліва ў азначэннях, напрыклад:
Мадальныя дзеясловы – дзеясловы, што надаюць выказванню мадальнае значэнне: хацець, пачаць, жадаць, магчы (А. Юрэвіч).
Чысты корань – корань без словаўтваральных і словазменных элементаў (А. Юрэвіч).
Беларускай мове характэрны сказы, ускладненыя аднароднымі членамі, якія, як правіла, ужываюцца для класіфікацыі або сістэматызацыі прадметаў, з’яў, прыкмет: Выкарыстаны разнастайныя метады дасле- давання: геадэзічныя, тапаграфічныя, тапанімічныя, батанічныя, гісторыка-этнаграфічныя. З раду злучнікаў але, а, ды для навуковых тэкстаў характэрна ўжыванне злучніка але для выражэння супраціўных сэнсавых адносін паміж аднароднымі членамі, а для выражэння супрацьпастаўлення – парны злучнік не толькі, але і.