- •Беларуская нацыянальная мова, яе формы. Функцыі мовы ў грамадстве.
- •Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця.
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.
- •Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.
- •Мова і маўленне. Віды і тыпы маўлення. Адзінкі маўлення.
- •6. Лексіка беларускай літаратурнай мовы паводле паходжання, ужывання і стылістычнай прыналежнасці.
- •Прафесійная лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.
- •Спецыфічныя рысы тэрмінаў
- •Паняцце «тэрмін», «тэрміналогія», «тэрмінасістэма». Асаблівасці тэрмінаў.
- •Лексічныя, фразеалагічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў.
- •10. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.
- •11. Паняцце моўнай нормы. Сістэма норм літаратурнай мовы.
- •12. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння.
- •13. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні; правапіс назоўнікаў.
- •14. Назоўнік. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў, геаграфічных назваў.
- •15. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў.
- •16. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне.
- •17. Займеннік. Асаблівасці скланення і ўжывання асабовых, азначальных адмоўных і няпэўных займеннікаў.
- •18. Лічэбнік. Скланенне лічэбнікаў і асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі.
- •19. Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў.
- •20. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова. Асаблівасці іх утварэння і ўжывання ў беларускай мове.
- •21. Сінтаксіс. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах.
- •22. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.
- •23. Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.
- •24. Навуковы стыль, яго функцыі і характэрныя асаблівасці.
- •25. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (даклад, артыкул, рэферат, анатацыя, рэзюмэ), агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.
- •26. Афіцыйна-справавы стыль, яго функцыі і характэрныя асаблівасці.
- •27. Афіцыйна-справавыя дакументы, правілы іх напісання і афармлення.
- •28. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення.
- •29. Дакладнасць выказвання і моўныя нормы. Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны і спосабы выпраўлення.
- •30. Маўленчы этыкет і культура зносін.
Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.
Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму. Віды інтэрферэнцыі.
Паняцце моўнай нормы.
Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння. Асаблівасці беларускага літаратурнага вымаўлення ў параўнанні з рускім.
Арфаграфічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Правапіс галосных і іх спалучэнняў. Правапіс зычных і іх спалучэнняў. Правапіс мяккага знака і апострафа. Правапіс вялікай і малой літар. Правілы пераносу і скарачэння слоў.
Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў. Выкарыстанне элятыўных формаў у беларускай і рускай мовах. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне. Займеннік. Асаблівасці ўжывання асабовых, азначальных, адмоўных і няпэўных займеннікаў. Лічэбнік. Скланенне лічэбнікаў і асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі. Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова. Асаблівасці іх утварэння і ўжывання ў беларускай мове. Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў у складзе тэрміналагічных словазлучэнняў пры перакладзе на беларускую мову. Прыслоўе. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання ў адрозненне ад рускай мовы.
Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.
Білінгвізм (лац. bilinguis < (bis) = двойчы, lingua = мова), ці двухмоўе, – гэта валоданне і папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Калі ва ўжытку знаходзяцца тры і больш моў – гэта шматмоўе, або полілінгвізм. У навуковай літаратуры можна знайсці і некаторыя іншыя азначэнні гэтага паняцця. І гэта зразумела, таму што білінгвізм – гэта вельмі складаны моўны і маўленчы працэс. Так, Ю. Дзешырыеў вызначае двухмоўе як вольнае валоданне дзвюма мовамі. На думку даследчыка, двухмоўе пачынаецца тады, калі ступень авалодання другой мовай шчыльна набліжаецца да ступені валодання першай. У. Вайнрайх лічыць, што білінгвізм – гэта папераменнае карыстанне дзвюма мовамі ў залежнасці ад сітуацыі, а асоб, якія ў той ці іншай ступені валодаюць дзвюма мовамі, называе білінгвамі.
Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе. Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі Беларусі жывуць прадстаўнікі больш чым за 100 нацыянальнасцей, якія валодаюць рознымі мовамі, зносіны ў асноўным адбываюцца на рускай і беларускай мовах. Прычым статыстыка сведчыць, што большасць жыхароў Беларусі прызнаюць роднай менавіта беларускую мову, хоць валодаюць лепш рускай і часцей яе выкарыстоўваюць. Шматгадовая гісторыя існавання на адной геаграфічнай і сацыяльна-палітычнай прасторы дзвюх моў спарадзіла розныя тыпы білінгвізму:
Дыстантны тып двухмоўя характарызуецца функцыянаваннем адной з дзвюх моў, што функцыянуюць на тэрыторыі Беларусі (напрыклад, ёсць літаратура і на рускай, і на беларускай мовах; у тэатры ідуць спектаклі і на рускай, і на беларускай мовах; адны людзі гавораць паміж сабой на рускай мове, іншыя – на беларускай). У гэтай сітуацыіи дзве мовы, якія выкарыстоўваюцца ў краіне, не сутыкаюцца адна з адной.
Кантактнае двухмоўе выяўляецца ў тым, што абедзве мовы функцыянуюць на старонках адной газеты, у дыялогу людзей, адзін з якіх гаворыць па-беларуску, а другі – па-руску, у маўленні чалавека, які выкарыстоўвае ў сваім маўленні дзве мовы і інш.
Прафесійна абумоўленае двухмоўе назіраецца, напрыклад, у многіх настаўнікаў, якія выкладаюць беларускую мову. Яны выступаюць прадстаўнікамі названага білінгвізму, паколькі на ўроках размаўляюць па-беларуску, а дома – па-руску. Тое ж самае можна сказаць пра дыктараў радыё і тэлебачання, якія карыстаюцца беларускай мовай толькі ў прафесійным асяродку.
Своеасаблівым тыпам двухмоўя з’яўляецца трасянка – “беларуска-руская” мова. Базавай мовай трасянкі можа быць беларуская са значнай колькасцю рускамоўных элементаў, што часцей за ўсё і назіраецца, або руская з выкарыстаннем беларускамоўных элементаў. Часам можна пачуць маўленне маўленне з элементамі рускай, беларускай і дыялектнай моў і мясцовых дыялектаў.
Білінгвізм – з'ява складаная, шматбаковая, яна цікавіць не толькі лінгвістыку, але і псіхалогію, псіхалінгвістыку, сацыялогію і таму даследуецца ў трох аспектах: псіхалагічным, педагагічным, сацыялінгвістычным.
Псіхалагічны аспект двухмоўя звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, эмацыйнай прыстасаванасцю, з праблемамі пераключэння з аднаго моўнага кода на другі. Увогуле з пазіцый псіхалінгвістыкі білінгвізм – гэта здольнасць ужываць у камунікацыі дзве моўныя сістэмы. Выдзяляюцца некалькі ўзроўняў білінгвізму:
рэцэптыўны - разуменне маўлення, якое належыць другаснай маўленчай сістэме,
рэпрадуктыўны - уменне ўзнавіць прачытанае і пачутае,
прадуктыўны - уменне не толькі разумець і ўзнаўляць, але і будаваць асэнсаваныя выказванні,
каардынатыўны – аднолькавае валоданне дзвюма мовамі,
змешаны, калі другая мова засвойваецца пры ўжо сфарміраванай сістэмепершай мовы. Пры змешаным двухмоўі набытая мова заўсёды зведвае ўплыў першай, таму адчуваецца пастаянная барацьба з роднай мовай.
Існуе перакананне, што носьбіт двухмоўя (білінгв) – гэта асоба, якая валодае як роднай, мацярынскай мовай, так і няроднаснымі мовамі. Родная мова – мова, засвоеная першай, у дзяцінстве, «ад маці». Мяркуецца, што выкарыстанне ў камунікацыі гэтай мовы найбольш зручнае для чалавека. Даследчыкі разыходзяцца ў думках аб узроўні валодання няроднай мовай, дастатковым для таго, каб гаворка магла весціся аб двухмоўі. Звычайна выкарыстоўваецца расплывісты крытэрый «валодаць свабодна». На падставе
шматлікіх назіранняў у розных краінах свету за апошнія гады было засведчана, што такога ідэальнага білінгвізму, каб чалавек аднолькава дасканала валодаў некалькімі мовамі, або наогул не існуе, або сустракаецца досыць рэдка, а таму гэтую з’яву трэба лічыць хутчэй выключэннем, чым правілам. У сувязі з гэтым у навуковай літаратуры адрозніваюць два тыпы білінгвізму:
пасіўны (залежны). У пасіўным білінгвізме звычайна сістэма роднай мовы выступае як дамінантная, адпраўная, яна перадае другой моўнай сістэме свае катэгорыі і формы. Інакш кажучы, асоба з такім тыпам білінгвізму нават тады, калі размаўляе на іншай мове, думае на роднай, а ўжо потым перакладае тэкст на мову маўлення. Такі тып білінгвізму звычайна ўзнікае ў выніку навучання іншай мове;
пры актыўным білінгвізме кожная з моў функцыянуе незалежна, самастойна. Носьбіт такога двухмоўя пры карыстанні якой-небудзь адной мовай не звяртаецца да паслуг іншай.
Педагагічны бок двухмоўя закранае розныя аспекты навучання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваення другой.
Сацыялінгвістычны аспект праблемы двухмоўя ахоплівае кола пытанняў, звязаных з вывучэннем адносін «білінгвізм – грамадства»: сфера выкарыстання першай і другой моў; ступень авалодвання мовамі; размеркаванне камунікатыўных функцый паміж мовамі; кантынгент ахопленых двухмоўем членаў соцыуму, моўная палітыка дзяржавы і г.д.
Вылучаюць наступныя разнавіднасці двухмоўя:
індывідуальнае, калі дзвюма мовамі валодаюць толькі асобныя члены калектыву;
групавое, калі двухмоўнымі з'яўляюцца цэлыя групы або асобныя слаі;
поўнае, ці суцэльнае, калі двухмоўе з'яўляецца характэрным для ўсіх сацыяльна-культурных груп народа;
дзяржаўнае, калі ў адной краіне статус афіцыйнай, дзяржаўнай маюць дзве мовы, напрыклад, у Фінляндыі – фінская і шведская; у Канадзе – англійская і французская.
Беларуска-руская інтэрферэнцыя і прычыны яе ўзнікнення.
Навукоўцы адрозніваюць чатыры прычыны парушэнняў норм (інтэрферэнцыі) сучаснай беларускай літаратурнай мовы:
Няведанне або слабае засваенне літаратурных норм.
Уплыў дыялектнай мовы на літаратурную.
Уплыў суседніх моў на літаратурную мовы – рускай, польскай, украінскай і літоўскай.
Уздзеянне адных літаратурных моў на другія.
Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя – з'ява распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы: фанетыку, акцэнтуацыю, марфалогію, лексіку, сінтаксіс. Таму вылучаюць наступныя віды інтэрферэнцыі: акцэнтная, фанетычная, марфалагічная, сінтаксічная, лексічная, словаўтваральная.
Акцэнтная інтэрферэнцыя
Акцэнтная інтэрферэнцыя звязана з разыходжаннямі ў націску ў рускіх і беларускіх лексемах: рус. ольх'а – бел. в'ольха, рус. кишк'а – бел. к'ішка, рус. овсян'ой – бел. аўс'яны, рус. вест'и – бел. в'есці, рус. д'осуха – бел. дас'уха, рус. од'иннадцать – бел. адзін'аццаць, рус. посл'анец – бел. паслан'ец. Кожнае слова мае свой націск, але пры змяненні слова націск можа пераходзіць на іншы склад. У простых словах звычайна адзін націск, складаныя ж словы могуць мець два і больш націскі (напрыклад, у слове а́эрафо́тазды́мак тры націскі, але адзін з іх галоўны; а́нтрапагене́з, во́дазабяспе́чанасць, кля́твапарушэ́нне і інш.)
Як паказвае практыка, пры ўжыванні некаторых слоў націск неабгрунтавана пераносіцца на іншы склад (адзі́наццаць, чаты́рнаццаць, сака́вік, зна́хар замест адзіна́ццаць, чатырна́ццаць, сакаві́к, знаха́р і інш.)
Парушэнне акцэнталагічных нормаў назіраецца ў граматычных формах некаторых слоў:
у дзеясловах прошлага часу множнага ліку (правільна: узялі́, далі́, прынялі́, аддалі́ і інш.);
у дзеясловах 2 асобы множнага ліку цяперашняга і будучага простага часу (правільна: жывяце́ або жывяцё́, гледзяце́ або гледзяцё́ і інш.);
часам памылкі дапускаюцца ў прыслоўях вышэйшай ступені параўнання (правільна: вышэ́й, бліжэ́й, дале́й і інш.).
Разам з тым у мове існуе пэўная група слоў, якія дапускаюць варыянтную пастаноўку націску (ла́скавы і ласкавы́, лі́тасцівы і літасці́вы, на́нава і нано́ва, су́праць і супро́ць, наво́кал і навако́л і інш.)
У некаторых выпадках пэўнае слова можа змяняць свой націск пад уплывам размоўнай, дыялектнай ці прафесійнай лексікі, але гэта не значыць, што ў падобных выпадках словы будуць акцэнталагічнымі варыянтамі (напрыклад, дыялектная форма крапі́ва, у літаратурнай мове - крапіва́)
У мове медыкаў пашыраны прафесійныя акцэнталагічныя варыянты і́нсульт, артапеды́я, каклю'ш (у літаратурнай мове інсу́льт, артапе́дыя, ко́клюш).
Фанетычная інтэрферэнцыя
Фанетычнымі асаблівасцямі беларускай літаратурнай мовы з’яўляюцца:
Закон акання , Закон якання ,Дзеканне і цеканне ,Закон узнікнення прыстаўных гукаў галосных і зычных,Фанетычнае падаўжэнне (закон падоўжанага вымаўлення гукаў ,Закон пераходу ,Наяўнасць зацвярдзелых зычных гукаў ,Фрыкатыўны ,Аглушэнне звонкіх зычных,Прыпадабненне (асіміляцыя) зычных гукаў:
Арфаэпічная інтэрферэнцыя звязана з парушэннямі правіл вымаўлення гукаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Напрыклад, у маўленні білінгва часта сустракаецца няправільнае вымаўленне спалучэння чц (у бочцы правільна вымаўляць у [боццы]), шс (стараешся - [старайэс’с’а]), мяккіх свісцячых зычных гукаў (звер - [з’в’эр], снег - [с’н’эх], смяротнасць - [с’м’аротнас’ц’]).
Вымаўленне зычных гукаў залежыць ад таго, якія гукі ідуць пасля яго, а таксама ад пазіцыі ў слове (на канцы слова ён знаходзіцца ці ў сярэдзіне слова).
