Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.яз. ответы.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
105.25 Кб
Скачать

30. Маўленчы этыкет і культура зносін.

Паняцце «культура» ўключае і культуру ўзаемаадносін, культуру маўленчых паводзін. Культура маўленчых паводзін – састаўная частка агульнай культуры.Чым вышэйшы ўзровень культуры чалавека, тым вышэйшая культура маўленчых паводзін. Маўленчыя паводзіны звязаны з сітуацыяй маўлення, з роляй, якую выконвае носьбіт мовы, бо адзін і той жа студэнт,напрыклад, па-рознаму паводзіць сябе ў маўленчай сітуацыі з аднакурснікамі, з выкладчыкам, з дэканам, на экзаменах і на вуліцы.

Правілы маўленчых паводзін рэгулююцца моўным этыкетам. Моўны этыкет– абумоўленая традыцыямі, нормамі маралі сістэма моўных формул (добры дзень, дазвольце, прашу, калі ласка і інш. – выклічнікі моўнага этыкету), якія прымяняюцца з мэтай устанавіць і падтрымаць кантакт з субяседнікам. Моўныя нормы праяўляюцца ў сітуацыях прывітання, развітання, удзячнасці, адабрэння, спачування, віншавання, звароту, прось- бы, парады, загаду і г.д. У формулах моўнага этыкету, які выкарыстоўвае чалавек, адлюстроўваецца ўзровень яго адукацыі, выхаванасці, культуры, маўленчага аясроддзя.

Моўны этыкет – неабходная частка культуры маўленчых паводзін кожнага носьбіта мовы. Самыя агульныя правілы прымянення формул моўнага этыкету – вежлівасць, дабразычлівасць, спагадлівасць, дабрата, павага да старэйшых, жанчын і дзяцей, справядлівасць і г.д.

Асноўнымі кампанентамі культуры маўлення з’яўляюцца пра- вільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чыстата, выразнасць, дарэчнасць (гл.:Асновы культуры, 1992).

Правільнасць маўлення прадугледжвае захоўванне носьбітамі мовы літаратурнай мовы, што забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаема- разуменне паміж тымі, хто вядзе гаворку. Вось чаму адна з асноўных задач навучання ў школе заключаецца ў тым, каб кожны авалодаў літаратурнымі нормамі беларускай мовы, а ў ВНУ удасканальваў бы іх. Гэта прадвызна- чала правільнасць як галоўную камунікатыўную якасць, пры адсутнасці якой не могуць «спрацаваць» іншыя камунікатыўныя якасці: дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць і г.д.

а к ц э н т а л а г і ч н ы я нормы ўстанаўліваюць месца націску ў слове і спалучэнні слоў, бо націск можа ў розных словах ( параўн.: до́бры, дабрэ́ць, дабрыня́ ), нават у розных формах аднаго і таго ж слова ( рука́ - ру́кі, рукі́ ) быць на розным месцы, рознамясцовым;

а р ф а г р а ф і ч н ы я нормы ўстанавліваюць адзінства напісання слоў, іх частак, напрыклад, пэўныя прыметнікі з суфіксам - ск- у залежнасці ад апошняй літары ўтваральнай асновы могуць падпадаць пад розныя правілы напісання ( параўн.: Адэса + ск = адэскі, сусед + ск = суседскі, Баранавічы + ск = баранавіцкі, Хойнікі + ск = хойніцкі, студэнт + ск = студэнцкі, купец + ск = купецкі);

Л Е К С І Ч Н Ы Я нормы рэгулююць правільнасць выбару слова для пэўнага кантэксту. Напрыклад, з рада сінанімічных слоў: перапынак, паўза, антракт чалавек выбірае адно, якое найбольш дакладна адпавядае кантэксту, спалучаецца з іншымі; альбо нельга спалучаць рознастылёвыя словы тыпу: мадам зараўла; нядобра ўжываць русізмы тыпу: недахват вільгаці, абучэнне моладзі, бо па-беларуску правільна: недахоп вільгаці, навучанне моладзі і інш.;

М А Р Ф А Л А Г І Ч Н Ы Я нормы патрабуюць адзінства ва ўтварэнні і ўжыванні словаформ. Напрыклад, у беларускай мове назоўнікі дроб, запіс, медаль, накіп, насып, палын, сабака, стэп, цень, шынель муж- чынскага роду, таму спалэчэнні з іншымі словамі адметныя ў параўнанні з рускай мовай, дзе гэтыя назоўнікі жаночага роду, параўнайце бел.: цікавы запіс, залаты медаль, шырокі стэп, цень рухаўся, сабака пабег і руск.: ин- тересная запись, золотая медаль, широкая степь, тень двигалась, собака побежала і інш.;

С І Н Т А К С І Ч Н Ы Я нормы вызначаюць межы спалучальнасці слоў, рэгулююць правільнае спалучэнне слоў у словазлучэнні, у сказы, якое грунтуецца як па законах каардынацыі, дапасавання, кіравання, пры- мыкання, так і на сінтаксіных здольнасцях пэўных лексем. Напрыклад, каардынацыя дзейніка і выказніка не дазваляе выкарыстоўваць у ролі дзей- ніка зборны назоўнік з выказнікам-дзеясловам у форме множнага ліку тыпу: студэнцтва стараюцца здаць экзамены, бо сказ няправільны, пра- вільна: студэнты стараюцца здаць экзамены; дзеясловы ветлівасці (дзя- каваць, падзякаваць, аддзякаваць, прабачыць, выбачыць, дараваць) кіру- юць назоўнікамі ў форме давальнага склону ( дзякаваць сябру, аддзякаваць дзядзьку, прабачыць сястру), а ў рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону ( благодарить друга, отбла- годарить дядю, извинить сестре) і інш.

Разам з тым авалодаць літаратурнай нормай мовы яшчэ, зразумела, не азначае ўмець добра пісаць і добра гаварыць. Але толькі валодаючы літаратурнай нормай, можна павышаць культуру маўлення, дбаць не толькі пра правільнае, але і прыгожае маўленне.