Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.яз. ответы.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
105.25 Кб
Скачать

25. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (даклад, артыкул, рэферат, анатацыя, рэзюмэ), агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.

Рэферат - гэта сціслая перадача асноўнага зместу навуковай адзінкі: кнігі, тэмы, артыкула, працы. Рэферат лічыцца пісьмовай формай разгортвання думкі, але пажадана пры падрыхтоўцы выкарыстоўваць некалькі літаратурных крыніц, выказваць свае ўласныя меркаванні і адносіны да асвятляемай праблемы. Рэфератам называюць яшчэ і даклад, які рыхтуецца на аснове ўражанняў ад прачытанага: кніг, артыкулаў, публікацый і інш. Можна падрыхтаваць і агучыць даклад на аснове пісьмовага рэферата, улічваючы асабісты вопыт, уласныя погляды. Да навуковага стылю адносіцца і такі сціслы жанр, як анатацыя, якая змяшчаецца ў пачатку або ў канцы кнігі і з’яўляецца каштоўнай крыніцай інфармацыі для чытача.

Анатацыя — кароткі выклад зместу і яго характарыстыка. Такі від пісьмовай працы звычайна дае ўяўленне пра змест кнігі, характарызуе яго, а таксама можа паведамляць пра аўтара, час напісання, эпоху і г. д.

Выкладанню зместу або сутнасці працы, прамовы (навуковай, грамадскай) прысвечана і рэзюме. Яно абазначае яшчэ і кароткі вывад са сказанага, падагульненне, заключэнне. У сучасны момант выкарыстанне гэтага паняцця пашыраецца не толькі ў навуковым маўленні, але і ў іншых напрамках. Гэтым тэрмінам называюць у справавых або прафесійных зносінах аўтабіяграфію, таму што яна ўяўляе сабой своеасаблівае падагульненне дзейнасці чалавека. Выкарыстоўваюць і тады, калі неабходна падвесці вынік, зрабіць важны вывад.

Навуковыя працы афармляюцца па выпрацаваных стандартах, строга ўпарадкаваны і структурыраваны, часта суправаджаюцца рэзюме, анатацыямі, нярэдка рэцэнзіруюцца і рэферыруюцца (звычайна манаграфічныя выданні), складаюць асноўны фонд бібліятэк спецыяльных устаноў (ВНУ, акадэмічныя інстытуты і інш.). З усіх стыляў літаратурнай мовы навуковы з‘яўляецца найбольш міжнародным па свайму характару, бо грунтуецца на параграфемах і на лексіцы інтэрнацыянальнага паходжання (прынамсі, у еўрапейскіх краінах).

26. Афіцыйна-справавы стыль, яго функцыі і характэрныя асаблівасці.

Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю (пераважна пісьмовая форма функцыянавання, уніфікаванасць і стандартызаванасць мовы дакументаў, дакладнасць фармулёвак, лагічнасць маўлення, экспрэсіўная нейтральнасць, монасемічнасць лексікі).

Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю (шырокае выкарыстанне наменклатурных назваў, пашыранасць аддзеяслоўных назоўнікаў, у тым ліку з прэфіксам не-, ужыванне назваў асобы паводле сацыяльнага становішча і сферы дзейнасці ў форме мужчынскага роду, абмежаванае выкарыстанне займеннікаў, пашыранасць інфінітыва, спецыфіка дзеяслоўнага кіравання, расшчапленне выказніка, рэгламентацыя парадку слоў у сказе, канструкцыі са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі. Выкарыстанне безасабовых канструкцый).

Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, даверанасць, аўтабіяграфія, дакладная запіска, тлумачальная запіска, кантракт, справавыя пісьмы і інш.), правілы іх напісання і афармлення.

Кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў. Загаловак і іншыя рэквізіты як элементы тексту службовага дакумента. Роля клішыраваных выразаў у арганізацыі тэксту службовых дакументаў.