- •Беларуская нацыянальная мова, яе формы. Функцыі мовы ў грамадстве.
- •Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця.
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.
- •Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.
- •Мова і маўленне. Віды і тыпы маўлення. Адзінкі маўлення.
- •6. Лексіка беларускай літаратурнай мовы паводле паходжання, ужывання і стылістычнай прыналежнасці.
- •Прафесійная лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.
- •Спецыфічныя рысы тэрмінаў
- •Паняцце «тэрмін», «тэрміналогія», «тэрмінасістэма». Асаблівасці тэрмінаў.
- •Лексічныя, фразеалагічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў.
- •10. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.
- •11. Паняцце моўнай нормы. Сістэма норм літаратурнай мовы.
- •12. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння.
- •13. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні; правапіс назоўнікаў.
- •14. Назоўнік. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў, геаграфічных назваў.
- •15. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў.
- •16. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне.
- •17. Займеннік. Асаблівасці скланення і ўжывання асабовых, азначальных адмоўных і няпэўных займеннікаў.
- •18. Лічэбнік. Скланенне лічэбнікаў і асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі.
- •19. Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў.
- •20. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова. Асаблівасці іх утварэння і ўжывання ў беларускай мове.
- •21. Сінтаксіс. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах.
- •22. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.
- •23. Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.
- •24. Навуковы стыль, яго функцыі і характэрныя асаблівасці.
- •25. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (даклад, артыкул, рэферат, анатацыя, рэзюмэ), агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.
- •26. Афіцыйна-справавы стыль, яго функцыі і характэрныя асаблівасці.
- •27. Афіцыйна-справавыя дакументы, правілы іх напісання і афармлення.
- •28. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення.
- •29. Дакладнасць выказвання і моўныя нормы. Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны і спосабы выпраўлення.
- •30. Маўленчы этыкет і культура зносін.
23. Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.
Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў (навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, мастацкі, размоўны).
Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі (уласна навуковы, (акадэмічны), навукова-папулярны, вучэбна-навуковы і інш.). Функцыі навуковага стылю і яго адметныя лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.
Афіцыйна-справавы стыль і яго асноўныя падстылі (канцылярскі, юрыдычны, дыпламатычны). Функцыі афіцыйна-справавога стылю і яго характэрныя асаблівасці.
Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці. Узаемапранікненне стыляў.
24. Навуковы стыль, яго функцыі і характэрныя асаблівасці.
Асноўныя рысы навуковага стылю (падрыхтаванасць маўлення, пераважна яго пісьмовая форма ў выглядзе маналогу, лагічная паслядоўнасць выказвання, сцісласць пры інфарматыўнай насычанасці зместу).
Моўныя сродкі навуковага стылю (насычанасць тэрмінамі, перавага абстрактнай лексікі, пераважнае ўжыванне назоўнікаў, пашыранасць формы роднага склону, асаблівая функцыя займенніка мы, шырокае выкарыстанне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, пашыранасць складаназалежных сказаў з аднароднымі членамі, пабочнымі словамі і ўстаўнымі канструкцыямі, сродкі лагічнай сувязі паміж сказамі і інш.). Паняцце аб падмове навук: матэматыкі, хіміі, эканомікі, права і г.д. Рэальны слоўнік кожнай падмовы. Выкарыстанне невербальных сродкаў (табліцы, графікі, схемы).Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюме і інш.), агульныя патрабаванні да напісання і афармлення іх. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне. Рубрыкацыя навуковага тэксту. Абзац як структурная адзінка тэксту. Цытаты і спасылкі, іх афармленне.
Навуковы стыль прызначаны для фіксавання, захоўвання, перадачы інфармацыі ў пэўнай галіне ведаў і характарызуецца такімі ўласцівасцямі, як лагічнасць, дакладнасць, паслядоўнасць, што збліжае яго з афіцыйным стылем. Яшчэ адна рыса, якая лучыць дадзеныя стылі – першаснасць пісьмовай формы ў адносінах да вуснай. Апошняя існуе ў выглядзе дакладаў, паведамленняў на разнастайных навуковых канферэнцыях, сімпозіумах, семінарах. Адрознівае навуковы стыль ад афіцыйна-дзелавога вышэйшая абстрактнасць, глыбейшая інтэлектуаль-насць, шырокая неаднароднасць, залежная ад дыферэнцыяцыі навукі, падзелу яе на мноства дысцыплін, кожная з якіх мае свае спецыфічныя сродкі выражэння і лексічныя, і параграфічныя (неславесныя). Таму ў межах навуковагна стылю выдзяляюць падмовы (радыёфізікі, матэматыкі, электронікі, эканомікі і г.д.). У некаторых навуковых тэкстах вербальныя сродкі служаць асноўным спосабам афармлення думак (пераважная колькасць тэкстаў, належных гуманітарным дысцыплінам), у іншых жа назіраецца спалучэнне вербальных і невербальных сродкаў, прычым гэта спалучэнне адзначаецца ў розных прапорцыях: тэксты ў асноўным негуманітарных галін ведаў могуць быць часам прадстаўлены невербальнымі сродкамі (табліцы множання, разнастайныя матэматычныя даведнікі, геаграфічныя карты, тэхнічныя схемы, альбомы, атласы, сістэмы неславесных камунікацый і інш.). Лексічныя сродкі, што выкарыстоўваюцца ў навуцы для наймення яе асноўных катэгорый, паняццяў, рэалій, называюцца тэрмінамі і патрабуюць асобнага разгляду (гл. адпаведны раздзел кнігі). Вусная форма існавання паведамленняў навуковага стылю ўяўляе сабой, як правіла, агучаны пісьмовы тэкст, г. зн. служыць другаснай у адносінах да пісьма, чым супрацьпастаўляецца найперш гутарковаму стылю і адбываецца ў форме дакладаў, паведамленняў, лекцый, дыспутаў і інш. Навуковы стыль дыферэцыруецца не толькі ў адносінах да розных гуманітарных і негуманітарных дысцыплін , але і ў дачыненні да сферы прызначэння. У адпаведнасці з апошняй вылучаюцца, у прыватнасці, такія навуковыя падстылі, як уласна навуковы (прызначаны для калег-спецыялістаў), вучэбна-навуковы (рэалізуецца ў разнастайных падручніках і дапаможніках і прызначаны для навучэнцаў), навукова-публіцыстычны (адрасуецца для распаўсюджвання ведаў сярод шырокага кола насельніцтва). У залежнасці ад асаблівасцяў кожнага навуковага падстылю ў ім ужываюцца і розныя моўныя сродкі. Так, стылістычныя фігуры (тропы, параўнанні, эўфемізмы і інш.) займаюць значна большае месца ў навукова-папулярнай літаратуры. У навуковых дыскусіях эмацыянальны кампанент выкарыстоўваецца значна часцей, чым у навуковых дакладах, прычым першыя ўяўляюць сабой дыялог (полілог), а другія – маналог. У дачыненні да знешніх форм (пісьмовая, вусная) навуковы стыль часцей прадстаўлены пісьменна, агучванне пісьмовага навуковага тэксту ўяўляецца даволі складаным для адэкватнага ўспрымання (лепш усё ж засвойваецца змест пісьмовага навуковага тэксту). Адметнай рысай навуковых тэкстаў служыць шырокае скарыстанне спасылак на разнастайныя крыніцы, якія афармляюцца ў выглядзе бібліяграфіі і складаюць прэсупазіцыйны фон дадзеных тэкстаў, надаюць ім даставернасць, інфармацыйную насычанасць, а аўтарам тэкстаў – неабходную кампетэнтнасць, эрудыцыю і кваліфікаванасць. Даволі разнастайнымі з’яўляюцца і жанры навуковай літаратуры: тэзісы, анатацыя, рэферат, артыкул, манаграфія, дысертацыйныя працы, зборнікі, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, спецыяльныя даведнікі, у тым ліку энцыклапедычныя, шматлікія слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя, граматычныя і інш.) і г.д. Камунікацыйнай, інфармацыйнай функцыі паведамленняў навуковага стылю папярэднічае пазнавальная функцыя, якая звычайна займае значна большае месца ў творчай дзейнасці спецыяліста. Напрыклад, для напісання кандыдацкай дысертацыі адводзіцца як мінімум тры гады паўсядзённай працы кваліфікаванага спецыяліста, як правіла з вышэйшай адукацыяй, ў нашай краіне. Яшчэ больш часу і інтэлектуальных высілкаў патрабуюць напісанні доктарскіх дысертацый, манаграфій, падручнікаў для ВНУ і інш. Навуковыя працы афармляюцца па выпрацаваных стандартах, строга ўпарадкаваны і структурыраваны, часта суправаджаюцца рэзюме, анатацыямі, нярэдка рэцэнзіруюцца і рэферыруюцца (звычайна манаграфічныя выданні), складаюць асноўны фонд бібліятэк спецыяльных устаноў (ВНУ, акадэмічныя інстытуты і інш.). З усіх стыляў літаратурнай мовы навуковы з‘яўляецца найбольш міжнародным па свайму характару, бо грунтуецца на параграфемах і на лексіцы інтэрнацыянальнага паходжання (прынамсі, у еўрапейскіх краінах).
