Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.яз. ответы.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
105.25 Кб
Скачать

22. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.

Калі дзейнік выражаны нескланяльнай абрэвіятурай, выказнік суадносіцца з апорным словам гэтай абрэвіятуры: БелТА паведаміла (агенцтва – ніякі род); з родавым паняццем каардынуецца выказнік, калі дзейнік – нескланяльная ўласная геаграфічная назва: На сотні кіламетраў раскінулася Гобі (пустыня – жаночы род).

У ніякім родзе ставіцца выказнік пры дзейніку, які выражаецца запазычанымі нязменнымі словамі, што абазначаюць неадушаўлёныя прадметы (Вельмі хутка пад’ехала маршрутнае таксі), у мужчынскім родзе ўжываецца выказнік, калі дзейнік – запазычаная назва жывых істот (звярніце ўвагу: івасі, цэцэ – жаночага роду): Калібры быў вельмі маленькі, з прыгожым яркім апярэннем.

Пры дзейніку, які называе асоб па родзе заняткаў, прафесіі, званні, пасадзе, выказнік мае форму мужчынскага роду; калі побач з такімі назоўнікамі ўжываецца ўласнае імя (прозвішча), выказнік каардынуецца з уласным імем (прозвішчам): Адвакат Іванова дала неабходную кансультацыю.

У састаўным іменным выказніку прызвязачная частка звычайна каардынуецца з дзейнікам у родзе, ліку і склоне. Але прызвязачная частка можа ставіцца ў творным склоне, калі адзнака, якая выражаецца ў такім выказніку, з’яўляецца часовай: Васіль пачуў сябе лішнім

Выказнік мае форму толькі множнага ліку:

1) пры лічэбніках абодва, абедзве, абое: Абодва вучыліся ў сталіцы;

2) пры лічэбніках два, тры, чатыры: На тым беразе сажалкі выцягнуліся ў самае неба дзве белыя званіцы старасвецкага касцёла з пукатым чырвоным купалам, з каляровымі шкельцамі ў вузкіх акенцах (Грах.); але ў часавых канструкцыях з дзеясловамі са значэннем ‘прайшло, мінула’ і дзеясловам заставалася выказнік мае форму адзіночнага ліку: Прайшло дзве гадзіны;

3) пры зборных лічэбніках і стаіць у постпазіцыі да іх: Трое з нас былі навічкамі на дыпламатычным полі дзейнасці (М.Т.); але ў прэпазіцыі да іх выказнік мае форму адзіночнага ліку: На санях сядзела двое (Зар.);

4) пры аднародных дзейніках і стаіць у постпазіцыі да іх: Неба, вада і зямля іскрацца, пераліваюцца зіхатлівым бляскам, пахнуць то праснаватым, то гаркавата-салодкім водарам коцікаў, лотаці і набрынялай чаромхі (Грах.); але ў прэпазіцыі да аднародных членаў сказа выказнік можа дапасоўвацца да бліжэйшага дзейніка: Стаяў шум, крыкі, лаянка (Лыньк.);

5) пры дзейніку, выражаным колькасна-іменным спалучэннем, у складзе якога ёсць азначэнні (або словы ўсе, гэтыя): І дзвесце салдацкіх запыленых ботаў прайшлі па яго спіне (Панч.); Гэтыя тры кнігі былі самымі дарагімі для мяне;

6) пры дзейніку, выражаным спалучэннем назоўніка (займенніка) у назоўным склоне з назоўнікам (займеннікам) у творным склоне: Бацька з сынам адпачывалі пад вялікім старым дубам (Мяж.); але, калі назоўнік ці займеннік у творным склоне абазначае суправаджальную асобу (ці асоб) і выконвае ролю дапаўнення, выказнік мае форму адзіночнага ліку: Міхаська з бабуляй хадзіў у цырк.

Выказнік мае форму толькі адзіночнага ліку, калі дзейнік выражаны:

а) колькасна-іменным спалучэннем, пры якім ёсць словы ўсяго, толькі: Цяпер іх раздзяляла ўсяго якіх-небудзь тры сотні метраў (В.Б.);

б) колькасна-іменным спалучэннем са словамі мінут, гадзін, дзён, тыдняў, месяцаў, гадоў, зім, летаў, вёснаў: Пяць мінула заснежаных зім, столькі сама і сонечных летаў (Гіл.);

в) спалучэннем назоўнікаў, адзін з якіх мае значэнне пэўнай колькасці (пара, дзесятак, сотня, пяцёрка і пад.): Дзесятак баравікоў расло на нашай палянцы;

г) спалучэннем адмоўнага або няпэўнага займенніка з назоўнікам або займеннікам у форме ўскоснага склону: Ніхто з нас не звярнуў увагу на тую сцежачку.

Звычайна ў адзіночным ліку ўжываецца выказнік (але пры дзейніку са значэннем асобы або калі падкрэсліваецца актыўнасць дзеяння, ён можа выкарыстоўвацца і ў множным ліку), калі дзейнік выражаны:

1) спалучэннем назоўніка няпэўна-колькаснага значэння (рад, шэраг, мноства, большасць, меншасць, большая частка, меншая частка) з назоўнікам роднага склону множнага ліку: Нечакана нахлынуў шэраг успамінаў з маленства. Параўн.: У другой палове чэрвеня большасць птушанят пакідаюць свае гнёзды і разам з бацькамі выпраўляюцца ў першае падарожжа па лесе (Курск.);

2) спалучэннем слоў шмат, няшмат, столькі, колькі, некалькі, многа, мала і г.д. з назоўнікам ці займеннікам роднага склону множнага ліку: Шмат радасных дзён было ў школе (А.А.); Там стаяла некалькі хат (К.Ч.). Параўн.: Некалькі чалавек паціху іранічна рагаталі (Гал.).