Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МПТ П-90 лк.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
2.03 Mб
Скачать

Системы технологии (трудового обучения) (4 часа)

Системы трудового и профессионального обучения: предметная, операционная, моторно-тренировочная (система ЦИТ), операционно-предметная, операционно-комплексная, проблемно-аналитическая.

Сістэма — гэта мноства розных элементаў, якія знаходзяцца ў пэўных адносінах і сувязях адзін з другім. Яны ствараюць нейкую цэласнасць, адзінства. Пад сістэмай працоўнага навучання разумеюць розныя варыянты планавання і арганізацыі працэсу фарміравання ў вучняў ведаў, уменняў і навыкаў.

Правільны выбар сістэмы навучання з улікам характару педагагічных сітуацый дазваляе настаўніку дасягаць найбольшага эфекту ў сваёй дзейнасці. Для гэтага неабходна веданне сутнасці найболей вядомых сістэм працоўнага навучання і іх педагагiчных магчымасцей. Выкарыстоўваючы тэрмін "працоўнае навучанне", мы будзем разумець пад ім не толькі заняткі ў школьных майстэрнях і другія віды працоўнай падрыхтоўкі вучняў агульнаадукацыйнай школы, але і прафесійнае навучанне. Апошняе складаецца з дзвюх частак: тэарэтычнага навучання і вытворчага навучання. Вытворчае навучанне і практычныя заняткі ў школьных майстэрнях маюць многа падобнага, хаця і адрозніваюцца сваімі задачамі. Абодва гэтыя вiды звязаны з неабходнасцю раздзялення зместу навучання, групоўкай яго частак і ўстанаўленнем паслядоўнасці авалодання імі.

Сярод вядомых сiстэм працоўнага навучання важнейшае месца займаюць наступныя шэсць: прадметная, аперацыйная, маторна-трэніравальная, аперацыйна-прадметная, аперацыйна-комплексная, праблемна-аналітычная.

Прадметная сістэма. Яна адлюстроўвала саматужны спосаб вытворчасці і найболей шырока выкарыстоўвалася да другой паловы 19-га стагоддзя. Гэта быў перыяд развіцця рамесніцтва, а таксама першых ранніх стадый прамысловай вытворчасці, калі тэхніка і тэхналогія яшчэ не былі ўніфікаванымі, дасканалымі. Асноўная асаблівасць гэтай сістэмы заключаецца ў тым, што вучні ў працэсе навучання выраблялі абмежаваны набор тыповых прадметаў, характэрных для канкрэтнай прафесіі, авалодваючы пры гэтым сукупнасцю неабходных прыёмаў і аперацый. Складанасць вырабаў у працэсе навучання, безумоўна, узрастала. Пры навучанні па гэтай сістэме працэс вырабу прадметаў не раздзяляўся на асобныя аперацыі. Вучні не знаёміліся спецыяльна з правіламі выканання асобных працоўных прыёмаў, а стараліся толькі капіраваць рухі і іншыя працоўныя дзеянні майстра.

У выніку такога навучання школьнікі не маглі эфектыўна выкарыстоўваць свае веды і ўменні пры вырабе незнаёмага аб’екта працы, а вымушаны былi як бы зноўку навучацца ў працэсе атрымання кожнага новага прадмета. У гэтым заключаецца асноўны недахоп сістэмы.

Праграмай навучання па прадметнай сiстэме служыў пералік вырабаў. Пры гэтым змест навучання ў многім залежыў ад ўмоў, што склаліся, а часам і традыцый вытворчасці, характэрных для той ці іншай мясцовасці. Тэрмін навучання быў даволі працяглым. Гэтая сістэма забяспечвала падрыхтоўку спецыяліста з вузкім тэхніка-тэхналагічным кругаглядам. Аднак бясспрэчнай перавагай яе было тое, што, засвойваючы ўменні і навыкі, неабходныя для вырабу вузкага кола прадметаў, вучань дасягаў высокай ступені майстэрства. Таму прадметная сістэма да сённяшняга часу не згубіла сваёй актуальнасці. У тых выпадках, калі патрэбна навучыць школьнікаў атрымліваць пэўныя па наменклатуры, але шырока распаўсюджаныя ў практыцы вырабы, вучэбны працэс можа быць арганізаваны па гэтай сістэме. Напрыклад, па прадметнай сістэме ў малодшых класах можна навучыць дзяцей рабіць папкі для гербарыяў, скрынкі для розных прадметаў і інш.

Аперацыйная сістэма. Яна была створана ў апошняй чвэрці 19-га стагоддзя групай асоб пад кіраўніцтвам рускіх інжынераў Д.К.Саветкіна і В.П.Маркава. Першыя тры праграмы, створаныя імі, былі зроблены для навучання слясарным, сталярным і такарным работам.

Аперацыйная сістэма прадугледжвала два этапы навучання: авалоданне асноўнымі аперацыямі ў працэсе вырабу вучэбных аб'ектаў (трэніроўка) і выкарыстанне атрыманых уменняў і навыкаў пры вырабе таварнай прадукцыі. Для першага з іх падбіраліся спецыяльныя вучэбныя аб'екты, пры вырабе якіх прадугледжвалася пачарговае выкананне строга пэўных тэхналагічных аперацый. На другім этапе навучання прыёмы і навыкі выканання работы ўдасканальваліся непасрэдна ў працэсе вытворчасці аб’ектаў працы.

Пры навучанні па аперацыйнай сістэме вучні засвойвалі працоўныя аперацыі, якія складалі змест прафесіі. Дзякуючы гэтаму, яны атрымлівалі ўяўленне аб тым, што працэс вырабу любога прадмета складаецца ў асноўным з адных і тых жа аперацый. Розніца заключалася ў той паслядоўнасці, у якой аперацыі ішлі адна за другой, а таксама ў патрабаваннях да дакладнасці апрацоўкі.

Такім чынам, аперацыйная сістэма не "прывязвала" вучняў да пэўнага шэрагу канкрэтных вырабаў, а ўзбройвала іх (ў межах дадзенай прафесіі) ўніверсальнымі ведамі і ўменнямі, аблягчала кантроль і карэкцыю пры іх фарміраванні. У гэтым — галоўная перавага разглядаемай сістэмы ў параўнанні з прадметнай. Яна мела распаўсюджанне не толькі ў Расіі, але і ў іншых краінах, дзе называлася "рускай", і выкарыстоўвалася ў прафесійнай падрыхтоўцы рабочых. Аперацыйная сістэма мае пэўныя недахопы.

Па-першае, праца вучняў у пачатку навучання не насіла прадукцыйнага характару. Па-другое, існаваў пэўны разрыў паміж вывучанымі аперацыямі і тымі, якія вучням прыходзілася выконваць пры вырабе таварнай прадукцыі, аперацыйная сістэма адрывала выкананне аперацый ад вырабу прадукцыі. Па-трэцяе, пры выкананні асобных аперацый вучні не маглі набыць некаторыя дадатковыя веды і ўменні (па арганізацыі працы, планаванню і інш.). Па-чацвёртае, не заўсёды можна было суаднесці засвоеныя аперацыі на вучэбных аб'ектах з аперацыямі на прамысловых вырабах. Пагэтаму аперацыйная сістэма ў практыцы вытворчага навучання ў цяперашні час выкарыстоўваецца абмежавана.

У працоўным навучанні школьнікаў арганізацыя працэсу фарміравання ўменняў і навыкаў па аперацыйнай сістэме мэтазгодна ў тым выпадку, калі патрабуецца павысіць узровень падрыхтоўкі вучняў у зададзенай галіне дзейнасці. Такая неабходнасць узнікае, напрыклад, перад выкананнем вытворчых работ, звязаных з вырабам прадметаў па заказах прадпрыемстваў ці перад допускам да кіравання складанай тэхнікай (такарным станком, аўтамабілем і інш.).

Пры навучанні выкананню асобных аперацый па гэтай сістэме часта выкарыстоўваюцца трэнажоры.

Маторна-трэніравальная сістэма. Яна з'явілася сваеасаблівым далейшым развіццём ідэй вытворчага навучання, што будаваліся па аперацыйнай сістэме. Навуковае і метадычнае абгрунтаванне гэтай сістэмы было дадзена ў працах Цэнтральнага інстытута працы (г.Масква). Таму маторна-трэніравальная сістэма мае і другую назву — сістэма ЦІПа. Яна была прапанавана ў канцы 20-х гадоў для падрыхтоўкі рабочых розных прафесій. У той час быў узяты курс на індустрыялізацыю краіны, якой патрэбны былі рабочыя рукі, пралетарыят. Пагэтаму рады рабочых у вялікай колькасці папаўнялі жыхары вёсак, многія з іх не мелі нават пачатковай адукацыі. Вучыць іх па дзеючых праграмах было проста немагчыма. У сувязі з гэтым ЦІП стварыў і прапанаваў сістэму падрыхтоўкі рабочых з улікам вельмі нізкага ўзроўню іх агульнай адукацыі.

Пры навучанні па гэтай сістэме ставілася галоўная задача — адпрацаваць шляхам спецыяльных трэніровак правільнае выкананне характэрных для дадзенага працэсу рухаў, прыёмаў і аперацый. Вялікае значэнне надавалася маторнай (рухальнай) трэніроўцы. Фарміраванне навыкаў праводзілася з выкарыстаннем спецыяльных апаратаў і практыкаванняў, якія імітавалі рэальныя працоўныя працэсы. Каб адпрацаваць прыёмы правільнага руху рук, становішча ног і цела, выкарыстоўваліся спецыяльныя накіравальнікі, фіксатары і трэнажоры. Меркавалася, што, дзякуючы шматразоваму паўтарэнню, можна "навучыць" мышцы выконваць пэўныя рухі без удзелу свядомасці. Такі падыход да навучання не знайшоў падтрымкі, і хутка ад яго адмовіліся.

Сістэма ЦІПа на пэўным этапе развіцця вытворчага навучання адыграла сваю станоўчую ролю. Вартасць яе ў тым, што ў ёй упершыню была распрацавана і выкарыстана дыдактычна абгрунтаваная, адпавядаючая псіхафізіялагічным заканамернасцям, наступная паслядоўнасць фарміравання працоўных уменняў і навыкаў: працоўны прыём — працоўная аперацыя — працоўны працэс.

Дасягненнямі пры распрацоўцы маторна-трэніравальнай сістэмы навучання сталі:

- аналіз рухальных складаемых працоўнага працэсу;

- выкарыстанне спецыяльных інструкцый у методыцы навучання;

- выкарыстанне трэнажораў і прыстасаванняў для фарміравання ўменняў і навыкаў.

Маторна-трэніравальная сістэма мела істотныя недахопы:

- яна строга рэгламентавала ў навучальным працэсе дзейнасць навучэнца і настаўніка, скоўвала ініцыятыву абодвух;

- вучань быў адарваны ад рэальных вытворчых аб'ектаў працы;

- не улічвалася, прыніжалася роля свядомасці пры фарміраванні працоўных уменняў і навыкаў.

Усё гэта прыводзіла да недастатковай эфектыўнасці вытворчага навучання, пабудаванага на маторна-трэніравальнай сістэме, таму яна паступова была выцеснена іншымі, больш эфектыўнымі сістэмамі. Варта адзначыць, што асноўныя яе элементы можна выкарыстоўваць у працэсе працоўнага навучання і ў наш час. На яе можна абапірацца ў тых выпадках, калі патрэбна сфарміраваць складаныя навыкі ў працэсе ручной апрацоўкі матэрыялаў (апілоўванне, рубка і рэзка металаў, струганне рубанкам, падоўжнае і папярочнае пілаванне драўніны і інш.). У вучняў, якія авалодваюць працоўнымі дзеяннямі, з-за малога ўзросту яшчэ няма дакладнай каардынацыі рухаў, не развіты сенсорна-рухальныя здольнасці. Пагэтаму ім неабходны дадатковыя практыкаванні для адпрацоўкі асобных дзеянняў пры дапамозе спецыяльных прыстасаванняў.

Аперацыйна-прадметная сістэма. Педагогамі вёўся далейшы пошук сістэмы, якая дазваляла б навукова арганізаваць навучальны працэс з апорай на пазнавальны інтарэс вучняў. Рабіліся спробы весці працоўнае навучанне на аснове вырабу вытворча значных прадметаў. Так была створана аперацыйна-прадметная сістэма. Засваенне працоўных прыёмаў і аперацый паводле яе ажыццяўлялася ў працэсе атрымання грамадска значымых вырабаў. Пры гэтым прадугледжваліся два этапы навучання: знаёмства з прыёмамі выканання некалькіх асобных аперацый і засвойванне гэтых аперацый больш глыбока пры вырабе прадметаў, характэрных для канкрэтнай прафесіі.

Паступова, вырабляючы розныя аб'екты працы, вучні авалодвалі пэўнай сукупнасцю аперацый. У выніку ў іх фарміраваліся адпаведныя веды, уменні і навыкі. Пры навучанні па гэтай сістэме вучні бачылі рэальныя, практычна значымыя вынікі сваёй працы і, безумоўна, з большым стараннем і руплівасцю адносіліся да вучобы.

Аперацыйна-прадметная сістэма, пераадолеўшы фармалізм аперацыйнай сістэмы, не змагла ліквідаваць такія яе істотныя недахопы, як ізаляванасць у авалоданні асобнымі аперацыямі і часовы разрыў паміж працэсамі фарміравання і замацавання ўменняў і навыкаў. Захаваліся ў гэтай сістэме і некаторыя недахопы прадметнай сістэмы. У прыватнасці, фарміраванне ўменняў і навыкаў пры вырабе аднаго віду прадметаў па строга зададзенай тэхналогіі прыводзіла да таго, што вучні часам не маглі вырабіць іншыя прадметы, з якімі пры навучанні не сустракаліся. Пагэтаму аперацыйна-прадметная сістэма ў вытворчым навучанні выкарыстоўваецца зараз крыху абмежавана, а ў працоўным — часцей.

Аперацыйна-комплексная сістэма. Удасканаленне тэхнікі і тэхналогіі, ускладненне характару выпускаемай прадукцыі, неабходнасць хуткага пераключэння з адных аб'ектаў працы на другія патрабавалі фарміравання ў рабочых сукупнасці "гібкіх" уменняў і навыкаў. Гэта і вызначыла неабходнасць распрацоўкі адпаведнай сістэмы вытворчага навучання — аперацыйна-комплекснай. Яна з'яўляецца ў сучасны перыяд адной з асноўных у прафесіянальных навучальных установах. Сістэма ўзнікла ў сярэдзіне 30-х гадоў, калі хуткімі тэмпамі ажыццяўлялася індустрыялізацыя і тэхнічнае пераўзбраенне прамысловасці. Патрабаваліся кадры рабочых, якія валодалі б высокім прафесійным майстэрствам і тэхналагічнай мабільнасцю. Прынцыпы аперацыйнасці і комплекснасці закладваліся ў гэтую сістэму навучання. Падрыхтоўка па ёй пачынаецца з практыкаванняў па авалодванню правільнымі прыёмамі выкарыстання абсталявання, інструментаў і прыстасаванняў (першы этап).

У гэты час увага вучняў акцэнтуецца на рабочых позах, рухах рук з інструментамі і інш. Часта выкарыстоўваюцца спецыяльныя прыстасаванні і трэнажоры для адпрацоўкі і карэкціроўкі рухаў (як у маторна-трэніравальнай сістэме).

На другім этапе вучні навучаюцца выкананню некалькіх (дзвюх-трох) асобных аперацый. Пры гэтым аб'екты работ могуць насіць як вучэбны, так і вытворчы характар. Навучанне набывае ўласцівасці рэальнага працоўнага працэсу.

Трэці этап навучання — выкананне засвоеных аперацый у комплексе. Аб'екты працы выбіраюцца з такім разлікам, каб пры іх вырабе выкарыстоўваліся ўсе раней засвоеныя тэхналагічныя аперацыі ў розных спалучэннях.

Чацвёрты этап навучання — авалодванне наступнай групай асобных аперацый. Паслядоўнасць іх засваення ажыццяўляецца як і на першых трох этапах. Такім чынам, цыкл засваення паўтараецца. Пры гэтым, безумоўна, трэніравальныя практыкаванні, калі ў іх ужо няма асобнай неабходнасці, могуць не праводзіцца.

Комплексныя работы звычайна ўключаюцца ў вытворчы працэс як з новымі, так і з раней засвоеннымі аперацыямі. Так дасягаецца неабходная перыядычная паўтаральнасць дзеянняў у працэсе вытворчага навучання. Адразу пасля завяршэння падрыхтоўкі па аперацыйна-комплекснай сістэме вучні могуць уключацца ў прадукцыйную працу на вытворчасці.

Галоўны недахоп гэтай сістэмы — ускладненне ці немагчымасць арганізацыі прадукцыйнай працы вучняў на першых двух этапах навучання. 3 выкарыстаннем грамадска ці вытворча значымых аб'ектаў працы навучанне па ёй ажыццяўляецца ў старшых класах на базе ВВК, вучэбных цэхаў, у вучнёўскіх вытворчых брыгадах, у школьных лясніцтвах.

Праблемна-аналітычная сістэма. Удасканаленне тэхнікі і тэхналогіі, развіццё вытворчасці і яе аўтаматызацыя ўнеслі змены ў характар працы рабочых, выклікалі ўзнікненне новых масавых прафесій. Гэта сказалася і на развiццi сістэм вытворчага навучання. Напрыклад, пры падрыхтоўцы аператараў кацельных установак выкарыстоўваецца праблемна-аналітычная сістэма, распрацаваная акадэмікам С.Я.Батышавым. Пры навучанні па гэтай сістэме вучням прапаноўваецца для рашэння комплекс праблемных сітуацый, якія могуць узнікаць пры абслугоўванні пэўных відаў тэхналагічных установак, характэрных для канкрэтнай прафесіі.

Праблемна-аналітычная сістэма прадугледжвае дзяленне тэхналагічнага працэсу, што вывучаецца, на тыповыя праблемныя сітуацыі, з якіх складаецца ўся тэхналогія, і мысленныя аперацыі, якіÿ выконваюцца пры абслугоўванні і рамонце ўстановак.

Падрыхтоўка вучняў па праблемна-аналітычнай сістэме пачынаецца з вывучэння асобных праблем. Спачатку даецца іх цэласная характарыстыка, а затым ужо вывучаюцца магчымыя праблемныя сітуацыі. Па гэтай схеме фарміруюцца ўменні і навыкі арыенціроўкі і выканання дзеянняў пры вырашэнні канкрэтнай праблемы. Пасля разгляду асобных праблем вучні пад кіраўніцтвам выкладчыка пераходзяць да засваення тэхналагічнага працэсу ў цэлым, але ўжо на больш высокай навуковай і арганізацыйнай аснове.

Даволі часта пры навучанні па гэтай сістэме выкарыстоўваюцца электронна-вылічальныя машыны, якія ў злучэнні з макетам пульта кіравання (дакладнай копіяй рэальнага пульта) мадэліруюць самыя розныя тэхналагічныя сiтуацыi.

У працоўным навучанні праблемна-аналітычная сістэма выкарыстоўваецца пры падрыхтоўцы вучняў па вадзіцельскіх прафесіях (вадзіцель аўтамабіля, трактарыст-машыніст). Асобныя яе элементы могуць быць скарыстаны ў школьных вучэбных майстэрнях.

У некаторых вучэбных дапаможніках, працах асобных аўтараў называюцца і іншыя сістэмы навучання: тэхналагічная, прадметна-аперацыйная, прадметна-комплексная, канструктарска-тэхналагічная. Гэта сведчыць аб адсутнасці адзінага падыходу да вызначэння і выкарыстання сістэм працоўнага навучання.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]