
- •В.А. Юдицкий, и.А. Карабанов
- •Содержание
- •Предмет, задачи и методология трудового обучения (4 часа)
- •Принципы технологии (трудового обучения) (6 часов)
- •Політэхнічны прынцып у працоўным навучанні
- •Системы технологии (трудового обучения) (4 часа)
- •Организационные формы технологии (трудового обучения) (4 часа)
- •Методы технологии (трудового обучения) (4 часа)
- •Подготовка и проведение занятий (4 часа)
- •Проверка, оценка и учёт знаний и умений (4 часа)
- •Внеклассная работа по техническому творчеству и труду (4 часа)
- •Материальная база технологии (технический труд) (4 часа)
- •О правилах безопасности труда в школьных мастерских Действующие в настоящее время правила безопасности труда учащихся в мастерских утверждены Министерством образования рб.
- •Организация общественно полезного, производительного труда (4 часа)
- •Методика использования технических задач в технологии (трудовом обучении) (4 часа)
- •1. Графічныя задачы
- •2. Канструктарскія задачы
- •3. Тэхналагічныя задачы
- •4. Разліковыя задачы
- •5. Дыягнастычныя и прагнастычныя задачы
- •6. Камбінаваныя задачы
- •Рашэнне графічных задач
- •Рашэнне канструктарскіх задач
- •Рашэнне тэхналагічных задач
- •Учитель технологии (трудового обучения) и требования к его подготовке (4 часа)
- •Методика проведения занятий по отдельным разделам программы в школьных учебных мастерских (4 часа)
- •Методика обучения школьников станочным операциям и элементам машиноведения. Ознакомление учащихся с технологическими машинами
- •2. Изучение устройства сверлильного и токарного станков
- •Трудовое обучение и воспитание старшеклассников (4 часа)
- •Профільная працоўная падрыхтоўка гарадскiх старшакласнiкаў
- •Организация и проведение занятий по автоделу в старших классах (4 часа)
- •Организация и проведение занятий по изучению тракторов и сельскохозяйственных машин в старших классах (4 часа)
- •Профессиональная ориентация молодёжи в системе подготовки кадров (2 часа)
- •Прафесiянальная арыентацыя ў працоўным навучанні (тэхналогіі) ва ўзаемасувязі з вывучэннем асноў навук
- •Потребность в профессиональной ориентации молодежи
- •Системный подход к профессиональной ориентации учащихся
- •Научные основы профессиональной ориентации (2 часа)
- •Примерный перечень знаний и умений, которыми должен владеть учитель трудового обучения для успешного проведения профессиональной ориентации учащихся
- •Профессиональная ориентация школьников в процессе трудового обучения и воспитания (2 часа)
- •Профессиональная ориентация учащихся на уроках трудового обучения в I –х классах
- •Профессиональная ориентация школьников в процессе трудового обучения в старших классах
- •Изучение школьников в целях подготовки к сознательному выбору профессии (2 часа)
- •Общая характеристика структуры личности школьника
- •Профессиональное просвещение учащихся (2 часа)
- •Профессиональное просвещение во внеурочное время
- •Профессиональная консультация учащихся (2 часа)
- •Задачи, формы и содержание профессиональной консультации
- •Методика проведения профконсультаций
- •Профессиональный отбор учащейся молодёжи (2 часа)
- •Профессиональный отбор (подбор) и его роль в правильном профессиональном направлении личности в соответствии с потребностями народного хозяйства в кадрах
- •Профессиональная адаптация молодёжи (2 часа)
- •Роль наставничества в профессиональной адаптации молодежи
- •Работа родителей по профессиональному самоопределению школьников (2 часа)
- •Взаимосвязь школы и семьи в профориентации учащихся
- •Совместная работа школы, пту, производства по профориентации молодёжи (2 часа)
- •Профессиональная ориентация учащихся на профессии промышленного производства (2 часа)
- •Совместная работа школы, упк и промышленных предприятий по профориентации учащихся на рабочие профессии
- •Трудоустройство и профессиональная адаптация молодежи на промышленных предприятиях
- •Профессиональная ориентация учащихся на сельскохозяйственные профессии (2 часа)
Профільная працоўная падрыхтоўка гарадскiх старшакласнiкаў
Вышэй адзначалася, што для ажыццяўлення працоўнага навучання старшакласнікаў iснуюць такiя структурныя формы яго арганізацыі, як школьныя цi мiжшкольныя вучэбна-вытворчыя майстэрні, вучэбныя ўчасткі, цэхi і заводы, міжшкольныя вучэбна-вытворчыя камбінаты (ВВК).
З гiсторыi развіцця працоўнага навучання вядома, што ў 50-я гады яно было вернута ў вучэбныя планы школ. Адразу ўнiкла неабходнасць у стварэнні для правядзення заняткаў адпаведнай матэрыяльна-тэхнічнай базы. Таму для падрыхтоўкi старшакласнікаў пачалі ствараць школьныя і міжшкольныя вучэбна-вытворчыя майстэрнi. Іх абсталяванне вялося сіламі аддзелаў адукацыі і асобных прадпрыемстваў (цi ўстаноў).
Але не ўсе прадпрыемствы ў той жа час маглі дапамагчы ў стварэнні такiх майстэрань, якія б поўнасцю адпавядалі ўсiм патрабаванням вытворчасці і навучання. Улiчваючы гэта, працягвалiся пошукі і iншых форм арганізацыі працоўнага навучання старшакласнiкаў.
Таму наступным крокам стала стварэнне для гарадскiх школьнiкаў участкаў, цэхаў і заводаў, якiя адкрывалiся непасрэдна і часцей за ўсё пры прадпрыемствах. Іх абсталяванне было значна лепшым, чым майстэрань, але і там былi пэўныя недахопы. Асноўны з iх заключаўся ў тым, што вучэбныя ўчасткі (цэхi, заводы) былi структурнымі падраздзяленнямі тых прадпрыемстваў, якiя iх стварылі. Такiя ўчасткі звычайна ўключалiся ў выкананне вытворчага плана прадпрыемства разам з яго астатнімі. Пры гэтым змест вучэбнай дзейнасці школьнікаў часцей вызначаўся не праграмай навучання, а вытворчым планам і зместам дзейнасці самога прадпрыемства. А органы адукацыі практычна не маглi прыкметна ўплываць на характар работы вучэбнага ўчастка цi цэха.
У сувязі з гэтым важным момантам у арганiзацыi працоўнага навучання старшакласнікаў стала стварэнне мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатаў. Першы такi камбiнат быў адкрыты ў 1964 годзе ў г. Маскве намаганнямі больш 40 прадпрыемстваў. Яго дзейнасць вызначалася прынцыпова новымі арганiзацыйнымi асновамі. Галоўным сярод iх было тое, што камбiнат атрымаў двайную падпарадкаванасць: у вучэбным плане — аддзелам адукацыі, у вытворчым — прадпрыемствам, якiя яго стварылі. Дзякуючы гэтаму, удалося лiквiдаваць той асноўны недахоп, што быў характэрным для вучэбных участкаў (цэхаў).
Вучэбна-вытворчы камбiнат меў яшчэ адну важную перавагу перад участкам (цэхам). Вучэбны ўчастак (цэх) мог быць адкрыты перш за ўсё буйным прадпрыемствам, якое валодала грашовымі і матэрыяльнымі сродкамі. У стварэнні ж камбiната маглі ўдзельнiчаць нават дробныя прадпрыемствы цi ўстановы. Такiм чынам, вучэбна-вытворчы камбiнат прамысловага профiлю мог быць створаны пры любым вытворчым акружэнні школы. Паступова камбiнатаў станавiлася ўсё болей і болей, і зараз яны з'яўляюцца асноўнай формай арганізацыi працоўнага навучання старшакласнікаў.
Міжшкольныя ВВК у параўнанні з іншымі формамі арганiзацыi працоўнага навучання маюць наступныя перавагі:
- шматпрофiльнасць і магчымасць найбольш поўнага ўлiку інтарэсаў і схільнасцей вучняў;
- пастаянства нагрузкі выкладчыкаў, што садзейнічае замацаванню педагагiчных кадраў;
- добрая матэрыяльна-тэхнічная база і пастаянная (раўнамерная) загрузка абсталявання;
- найбольш спрыяльныя ўмовы для правядзення прафарыентацыйнай работы.
Гэтыя перавагі вывелі ВВК на першае месца па сваёй значнасці ў працоўным навучанні старшакласнiкаў. Напрыклад, у асобныя гады ахоп вучняў, якiя наведвалі заняткі ў ВВК, дасягаў нават 90% і болей.
Зараз кожны мiжшкольны камбінат з'яўляецца центрам у арганізацыі ўсiх форм працоўнага навучання, прафесiянальнага навучання, прафарыентацыі, грамадска карыснай, прадукцыйнай працы старшакласнікаў у горадзе цi раёне. Уся яго дзейнасць будуецца на аснове "Прыкладнага палажэння аб міжшкольным вучэбна-вытворчым камбінаце працоўнага навучання і прафесіянальнай арыентацыі вучняў".
Камбінат вырашае наступныя асноўныя задачы:
- арганізацыя прафесiянальнага навучання старшакласнiкаў на пачатковым узроўні квалiфiкацыi па найбольш масавых прафесiях з улiкам патрэбнасцей рэгіёна ў кадрах;
- арганiзацыя грамадска карыснай, прадукцыйнай працы і выхаванне якасцей асобы чалавека-працаўнiка;
- арганізацыя пазаўрочнай работы па розных накірунках тэхнічнай творчай дзейнасці;
- арганiзацыя дапрафесiянальнага навучання вучняў па пэўных напрамках ("профiль-прафесiя");
-правядзенне прафкансультатыўнай, псіхадыягнастычнай, псіхакарэкцыйнай і іншай работы з вучнямi, настаўнiкамi, бацькамі.
Такім чынам, падрыхтоўка старшакласнікаў да працоўнай дзейнасці ўключае: працоўнае выхаванне; фарміраванне полiтэхнiчных ведаў і ўменняў; прафесіянальную арыентацыю; арганізацыю грамадска карыснай, прадукцыйнай працы.
Рашаючы ў комплексе ўсе пытанні падрыхтоўкі вучняў да працы, камбінат з’яўляецца для школ дадзенай мясцовасцi важным метадычным, полiтэхнiчным і прафарыентацыйным цэнтрам. Матэрыяльная база камбiната, яго цесная сувязь з вытворчасцю садзейнiчае павышэнню якасці ўсёй агульнаадукацыйнай полiтэхнiчнай падрыхтоўкі вучняў, iх дзейснай арыентацыі на вытворчыя і іншыя прафесii.
Характэрнай асаблівасцю працоўнай падрыхтоўкі ў гарадскіх ВВК з'яўляецца яе шматпрофільнасць. Часта навучанне ажыццяўляецца па 10-15 розных накiрунках, якiя адлюстроўваюць прафесiйную патрэбнасць адпаведнага прамысловага рэгіёна. Да найбольш распаўсюджаных прафесiй, паводле якiх праводзiцца навучанне ў гарадскiх камбiнатах, адносяцца: слесары, сталяры, токары, фрэзероўшчыкі, электрыкі, вадзiцелi аўтамабiляў, аператары-праграмiсты, швачкi-матарысткi, повары-кулiнары, прадаўцы харчовых і прамысловых тавараў і iнш.
Умовы шматпрофільнасцi працоўнай падрыхтоўкі вучняў, неабходнасць ажыццяўлення прадукцыйнай працы па канкрэтнай прафесіі (спецыяльнасцi) вызначылі некаторыя асаблiвасцi ў стварэнні ВВК і арганізацыі iх работы.
Камбiнаты ствараюцца выканкамамі мясцовай улады па прадстаўленні гарадскiх (раённых у горадзе) аддзелаў адукацыі з дазволу органаў дзяржаўнага нагляду за аховай працы і па ўзгадненню з адпаведнымі рэспублiканскімі i прафсаюзнымі органамі. Звычайна камбiнаты адкрываюцца ў асобных памяшканнях (будынках).
Структура камбiната вызначаецца мэтамі і задачамі працоўнай падрыхтоўкі старшакласнікаў. Увесь вучэбна-вытворчы працэс ВВК ажыццяўляецца на аснове рэалізацыі асноватворных прынцыпаў. Для падрыхтоўкi вучняў да будучай квалiфiкаванай прадукцыйнай працы ў структуры камбiната ёсць разнастайныя падраздзяленні. Усе яны могуць быць умоўна падзелены на пяць асноўных вiдаў: 1)навучальныя, 2)вытворчыя, 3)выхаваўчыя, 4)дапаможныя, 5)адмiнiстрацыйна-бытавыя.
Да навучальнага падраздзялення адносяцца кабінеты і лабараторыі, у якiх у асноўным ажыццяўляецца ўзбагачэнне вучняў тэарэтычнымі ведамі, а таксама практычнымі ўменнямі і навыкамі ў працэсе выканання мантажна-дэмантажных, лабараторна-практычных цi практычных работ. Гэта кабінеты аўтасправы, кулiнарыi, швейнай справы; лабараторыі вылiчальнай тэхнiкi, апрацоўкі матэрыялаў і iнш.
Вытворчае падраздзяленне ўключае ў сябе цэхi, участкі, майстэрнi, асноўнае прызначэнне якiх — выпуск грамадска i вытворча неабходнай прадукцыі. Там старшакласнiкi набываюць першапачатковыя прафесiянальныя ўменні і навыкі і ўдзельнiчаюць у прадукцыйнай працы. Прыкладамі такiх участкаў (цэхаў) з'яўляюцца: такарны, фрэзерны, сталярны, швейны і г.д. Абсталяванне гэтых падраздзяленняў павiнна адпавядаць характару працы, якi вызначае той цi iншы накiрунак падрыхтоўкі.
У склад выхаваўчага падраздзялення ўваходзяць розныя залы і кабiнеты, напрыклад, кiналекцыйная зала, чытальная зала, кабінет прафарыентацыі, бiблiятэка, радыёвузел, музей працоўнай славы і iнш. Там можна арганiзоўваць і праводзіць выхаваўчыя мерапрыемствы: вечары, сустрэчы, лекцыі, гутаркі, святы і г.д.
Да дапаможных падраздзяленняў звычайна адносяцца службы забеспячэння, якiя ўключаюць у сябе нарыхтоўчае аддзяленне, інструментальнае, склады матэрыялаў і гатовай прадукцыі і iнш. Структура і асаблiвасцi функцыянавання ўсiх пералiчаных службаў вызначаюцца з улiкам мясцовых умоў і асаблiвасцей ВВК. Вядучымі сярод пералiчаных службаў з'яўляюцца тыя, якiя адказваюць за забеспячэнне вучэбнай вытворчасці неабходнымi матэрыяламі (паўфабрыкатамі), за камплектаванне вучэбных цэхаў і ўчастаў неабходнымі iнструментамi, прыстасаваннямі і станкамі, за захоўванне і рэалізацыю выпушчанай прадукцыі.
У склад адмiнiстрацыйна-бытавога падраздзялення ўваходзяць адмiнiстрацыйныя і гаспадарча-бытавыя памяшканні. Сюды адносяцца кабiнеты дырэктара і яго намеснікаў, настаўнiцкi пакой, пакоі для адпачынку, буфет (сталовая), душавыя, медпункт, гардэроб і г.д. Колькасць пералічаных памяшканняў ВВК, iх абсталяванне і плошчы залежаць ад штатных нарматываў, дзеючых санiтарных нормаў і правілаў, мясцовых умоў і г.д.
Матэрыяльнае аснашчэнне ўсiх структурных падраздзяленняў камбiната вядзецца ў адпаведнасці з прыкладным палажэннем і на аснове адзiных патрабаванняў да арганiзацыi вучэбна-вытворчага працэсу. Пры гэтым улічваюцца ўсе асаблівасці прынятых тэхналагiчных працэсаў выпуску прадукцыі.
Арганізацыя сумеснай работы і выкананне ўзаемных абавязацельстваў камбiнатам і базавымі прадпраемствамі, установамі, якiя ўдзельнічаюць у працоўнай падрыхтоўцы вучняў, ажыццяўляюцца на аснове заключаемых памiж iмi дагавораў. Аналагiчныя дагаворы з прадпрыемствамі і ўстановамі горада могуць заключацца і на падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі рабочых масавых прафесiй, калi ў гэтым ёсць неабходнасць i адпаведныя магчымасці.
Матэрыяльна-тэхнічная база, якая створана на камбінаце, можа належыць яму цалкам цi часткова, гэта значыць, знаходзiцца ва ўласнасці (на балансе) прадпрыемства-гаспадара. У апошнім выпадку прадпрыемства можа даваць права камбінату бясплатнага (цi на іншых умовах) выкарыстання наяўнага абсталявання, інструментаў і прыстасаванняў, памяшканняў і будынкаў для арганізацыі навучання, выпуску прадукцыі.
Для ажыццяўлення вучэбна-выхаваўча-вытворчага працэсу камбiнат павiнен быць укамплектаваны неабходнымі кадрамі. Састаў і колькасць супрацоўнiкаў камбіната вызначаецца ў адпаведнасці з прыкладнымі штатнымі нарматывамі.
Кіруюць работай камбіната дырэктар і яго намеснікі па вучэбна-выхаваўчай, вучэбна-вытворчай і гаспадарчай частцы. Непасрэднае навучанне і выхаванне вучняў ажыццяўляюць настаўнiкi (выкладчыкі) і майстры вытворчага навучання.
Майстры вытворчага навучання арганiзуюць і праводзяць практычныя заняткі па прафесiянальнаму навучанню, ажыццяўляюць кiраўнiцтва вытворчай практыкай і грамадска карыснай, прадукцыйнай працай.
Кiраўнiкi камбiната, настаўнiкi, майстры вытворчага навучання, псiхолаг, метадыст па прафарыентацыі, медыцынскі работнiк, прадстаўнiкi адмiнiстрацыi і грамадскiх арганізацый школ, прадпрыемстваў і ўстаноў, бацькоўскіх камiтэтаў школ звычайна ўваходзяць у педагагічны савет камбіната, старшынёю якога з’яўляецца дырэктар ВВК. Дзейнасць педагагічнага савета вызначаецца статутам камбіната.
Для правядзення заняткаў у камбiнаце вучні аб'ядноўваюцца ў асобныя групы па напрамках навучання. Напаўняльнасць груп павiнна быць не менш за 20 чалавек. Тэарэтычныя заняткі праводзяцца настаўнiкам адначасова з усёй групай. Пры арганiзацыi практычнага навучання і прадукцыйнай працы ажыццяўляецца дзяленне груп на дзве падгрупы.
У адну і тую ж групу могуць уваходзіць вучні як адной, так і розных школ. Такім чынам, у камбінаце ствараюцца калектывы аднаўзроставых вучняў, што трэба ўлiчваць пры арганiзацыi і правядзенні выхаваўчай работы.
Школы актыўна ўдзельнiчаюць у камплектаванні вучэбных груп камбiнатаў, ажыццяўляюць пастаянны кантроль за наведваннем вучнямі заняткаў, аказваюць педкалектыву камбiната неабходную метадычную дапамогу. Так дасягаецца пераемнасць у арганiзацыi вучэбна-выхаваўчай работы ў школах і камбiнаце.
З мэтай зблiжэння практычнай працоўнай падрыхтоўкі ў ВВК і тэарэтычных заняткаў, ажыццяўлення iх рэальнай узаемасувязі выкладчыкі і майстры вытворчага навучання ўключаюць у вучэбны працэс дзелавыя гульні як адзiн з метадаў авалодвання пэўнай прафесiяй. Група ў залежнасці ад яе колькаснага складу дзеліцца на 2-3 умоўныя брыгады, якiя спаборнiчаюць памiж сабой у выкананні вучэбна-вытворчага задання ў адпаведнасці з пэўнай тэхналогіяй цi яе часткай.
Кожная брыгада абгрунтоўвае свой варыянт тэхналагiчнага працэсу, "абараняе" яго ў ходзе дыскусіі з падрабязным абмеркаваннем вытворчых сiтуацый. Майстар (выкладчык) выконвае ў дзелавой гульні галоўную, вядучую ролю, накiроўвае ход дыскусii, навучае старшакласнiкаў прымаць абгрунтаваныя рашэнні. Ім жа вызначаецца і змест вытворчых сітуацый.
Сярод удзельнікаў дзелавой гульні ёсць не толькі выканаўцы роляў "тэхнолагаў " вытворчасці, але і "кантралёраў" АТК (зразумела, умоўных). У групе "кантралёраў" павінны быць прадстаўлены ўсе брыгады вучэбнай групы. Група "кантралёраў" падводзiць вынікі "аджыццяўлення" тэхналогіі, дае ацэнку работы выканаўцам.
Вучнi, што паспяхова завяршылі курс навучання ў ВВК, маюць магчымасць здаць кваліфікацыйныя экзамены ва ўстаноўленым парадку і атрымаць пасведчанне аб набыцці пэўнай прафесіі.
Пад час навучання ў ВВК у адпаведнасці з вучэбнымі планамі і праграмамі, а таксама "Прыкладным палажэннем аб камбінаце", праводзiцца вытворчая практыка. Яе асноўныя задачы:
- замацаванне і паглыбленне прафесiянальных ведаў, уменняў і навыкаў;
- азнаямленне са структурай прадпрыемства, асноўнымі прафесіямi, зместам і ўмовамі працы работнікаў прадпрыемства;
- выхаванне якасцей асобы, станоўчых адносiнаў да рабочых прафесiй.
Дзякуючы практыцы, ў вучняў удасканальваецца і назапашваецца працоўны вопыт, развіваюцца лоўкасць і спрыт, яны акунаюцца ў атмасферу вытворчасці.
Практыка называецца вытворчай, таму што праводзіцца пераважна на вытворчасці (на прамысловых прадпрыемствах, у рамонтных майстэрнях, аўтагаспадарках, гаражах, на фабрыках і г.д.). Іншы раз яна можа арганізоўвацца на той жа базе, што і асноўныя заняткі. Першы і другі варыянты правядзення яе маюць свае перавагі і недахопы. Напрыклад, у другім выпадку адбываецца больш поўная і раўнамерная загрузка вучэбнага абсталявання камбiната на працягу года, але ў вучняў застаецца менш магчымасцей для назiрання за вытворчымi працэсамі, для сустрэч з рабочымі калектывамі і г.д.
Арганiзацыя і правядзенне вытворчай практыкі ажыццяўляецца на аснове дагавора паміж камбiнатам і прадпрыемствам. У дагаворы адзначаюцца і ўказваюцца ўмовы яе правядзення, абавязкі і правы бакоў, кіраўнікі практыкі, парадак падрыхтоўкі рабочых месцаў, мерапрыемствы па стварэнню бяспечных умоў працы і iнш.
Перад пачаткам практыкі вучням абавязкова растлумачваюцца яе мэты, задачы і змест; парадак арганізацыі і праходжання, вядзення дзённiка па ўлiку выкананай работы; парадак і паслядоўнасць складання справаздачы; правiлы ўнутранага распарадку; патрабаванні тэхнiкi бяспекі і вытворчай санiтарыi і iншыя пытанні.
У час практыкі вучні працуюць на адным рабочым месцы ці пераходзяць з аднаго месца на другое па меры выканання праграмы. А заканчваецца практыка звычайна заключнай экскурсiяй па прадпрыемству, напісаннем і здачай справаздач.
У камбiнатах вучэбна-вытворчы працэс цесна спалучаецца з правядзеннем выхаваўчай работы з вучнямі. Пры гэтым патрэбна ўлiчваць, што існуюць свае спецыфiчныя асаблiвасцi ў арганiзацыi выхавання старшакласнікаў, якiя наведваюцъ камбінат. Гэта тлумачыцца тым, што кожны вучань камбiната з’яўляецца адначасова членам двух калектываў: класа ў школе і групы ў ВВК. Безумоўна, адносіны ў класных калектывах значна больш цесныя, чым у групах, бо вучні ў камбінаце звычайна збiраюцца адзiн раз у тыдзень. Але, нягледзячы на гэта, з цягам часу вучэбныя групы становяцца з'яднанымі калектывамі, калi настаўнікі і майстры вытворчага навучання актыўна і мэтанакiравана праводзяць выхаваўчую работу з вучнямі.
Выхаваўчая работа ахоплівае як вучэбны працэс, так i пазакласную, і пазаўрочную работу вучняў. Вядучую ролю ў працоўным выхаванні адыгрываюць тэарэтычныя і практычныя заняткі, грамадска карысная, прадукцыйная праца, вытворчая практыка. Менавiта ўсюды там актыўна фармiруецца светапогляд вучняў, усведамленне грамадскай значнасці працы, iдзе працэс псiхалагiчнай і практычнай падрыхтоўкі да яе. Напрыклад, у ходзе ўрока значная ўвага надаецца выхаванню ў старшакласнікаў культуры працы, беражлiвых адносiнаў да інструментаў, абсталявання, матэрыялаў, адказнасці за даручаную справу і iнш.
У выхаваўчых мэтах шырока выкарыстоўваюцца розныя формы спаборніцтваў памiж вучнямі, брыгадамі, вучэбнымі групамі (за высокую культуру працы на кожным рабочым месцы, якасць работы, эканомнае расходванне матэрыялаў і г.д.).
Станоўча ўплываюць на вучняў калектыўныя формы арганiзацыi iх дзейнасцi. Сумесная праца фарміруе пачуццё калектывiзму, мэтанакiраванасцi, развiвае працавiтасць, дысцыплiнаванасць, спрыяе праяўленню ўзаемадапамогі, узаемнай патрабавальнасці.
Выхаваўчыя магчымасці вучэбнага працэсу ў ВВК у многiм залежаць ад таго, як ён арганiзаваны. Напрыклад, выхаваўчая эфектыўнасць узрастае, калi праца вучняў нарміруецца, аплачваецца, а вучні, якiя выконваюць працоўныя заданні, рашаюць творчыя тэхнiчныя задачы, і iх поспехі пры гэтым рэгулярна стымулююцца.
Адзiнства і мэтанакiраванасць выхавання вучняў забяспечваецца яго комплексным і перспектыўным планаваннем на ўвесь навучальны год. Пры планаванні вызначаюцца асноўныя мэты і задачы працоўнага выхавання ў арганічным адзінстве з маральным, эстэтычным і iншым выхаваннем, праводзімым на ўроках і ў пазаўрочны час.
Пры правядзенні выхаваўчай работы калектыў камбiната павінен абапiрацца на дапамогу бацькоў, настаўнiкаў школ і класных кіраўнікоў, работнікаў базавых прадпрыемстваў, на грамадскiя арганізацыі. Вялікую ролю ў выхаваніі вучняў адыгрывае асабiсты прыклад настаўнікаў і майстроў вытворчага навучання.
На павышэнне эфектыўнасці выхаваўчай работы ў ВВК часцей за ўсё негатыўна ўплываюцъ наступныя фактары:
- кароткачасовасць знаходжання вучняў у камбінаце (1 дзень у тыдзень);
- розны ўзровень выхаваўчай падрыхтоўкі вучняў розных школ;
- неаднолькавыя традыцыі школ;
- несістэмнасць, раз'яднанасць асобных выхаваўчых мерапрыемтваў;
- часовае парушэнне сувязяў паміж асобамі і ўстановамі, якiя павінны ўдзельнічаць у выхаваўчым працэсе камбiната.
Выхаваўчая работа ў ВВК цесна спалучаецца з прафесіянальнай арыентацыяй. Такім чынам, камбiнаты ў параўнанні са школай, валодаюць значна большымі магчымасцямі для ўздзеяння на прафесійныя погляды вучняў. Усё гэта абумоўлена наступнымі фактарамі:
- больш якаснай матэрыяльна-тэхнiчнай базай;
- даволі шырокiм выбарам профіляў навучання;
-больш цеснымі кантактамі камбіната з прамысловымі прадпрыемствамі і ўстановамі;
- павялічанай колькасцю часу, што выдзяляецца на працоўнае навучанне ў старшых класах;
- прафесiйна насычаным зместам праграм.
Многiя тэмы праграм утрымлiваюць раздзелы, якiя патрабуюць азнаямлення вучняў з рознымі рабочымі прафесiямi, зместам і ўмовамі працы рабочых, шляхамі набыцця і павышэння квалiфiкацыi. Нарэшце, удзел школьнiкаў у прадукцыйнай працы, сустрэчы з перадавікамі вытворчасці, экскурсii, вытворчая практыка і іншыя мерапрыемствы актыўна ўплываюць на фарміраванне прафесiянальных iнтарэсаў.
У прафарыентацыйнай дзейнасці камбіната можна ўмоўна выдзеліць тры этапы:
- работа з вучнямі няпоўнай сярэдняй школы (азнаямленне з камбінатам, напрамкамі прафесіянальнай падрыхтоўкі ў ім, арганізацыя тэхнічных гурткоў, размеркаванне вучняў пры прыходзе ў камбінат і інш.);
- работа з вучнямі выпускных класаў у працэсе іх навучання (дапамога ў выбары ці змяненні напрамку навучання, арыентацыя на найбольш патрэбныя масавыя прафесіі, непасрэднае навучанне па прафесіі);
- работа з выпускнікамі школ (дапамога ў працаўладкаванні пасля заканчэння вучобы, стварэнне ўмоў для адаптацыі на вытворчасці і г.д.).
Для паспяховага правядзення прафарыентацыйнай работы ў камбінаце павінен быць створаны добра аснашчаны кабінет прафарыентацыі. Прафарыентацыйная работа павінна планавацца і каардынавацца сумеснымі намаганнямі школ, камбіната і базавымі прадпрыемствамі.
Пазаўрочная работа ў мiжшкольным камбiнаце.
Працоўная падрыхтоўка старшакласнiкаў у мiжшкольных ВВК, удасканаленне майстэрства выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання праводзiцца не толькі на тэарэтычных і практычных занятках, але і ў пазаўрочны час. Галоўным зместам пазаўрочнай работы ў ВВК з’яўляецца:
- сiстэматычнае правядзенне заняткаў у гуртках пэўнага профiлю;
- арганiзацыя "Дзён" работнiкаў адпаведных прафесiй;
- метадычная работа з выкладчыкамі і майстрамі вытворчага навучання і iнш.
Правядзенне гуртковай работы стварае дадатковыя магчымасці для развiцця творчых здольнасцей вучняў па выбранаму профілю навучання. Пры гэтым старшакласнiкi пашыраюць і паглыбляюць спецыяльныя (прафесiянальныя) веды і практычныя навыкі, а прыцягненне ў гурткі камбiната вучняў сярэднiх класаў — стварае спрыяльныя ўмовы да больш ранняга азнаямлення iх з профiльным навучаннем, з будучым выбарам адпаведнага профiлю пры пераходзе ў ВВК.
Заняткі ў гуртках могуць быць арганізаваны як у гарадскiх, так і ў сельскiх камбiнатах. Яны праводзяцца адразу ж пасля завяршэння абавязковых урокаў працягласцю ў дзве гадзiны. Гэта могуць быць гурткі па слясарнай справе, фотасправе, кiнадэманстрацыi, тэхнiчнай творчасці, швейнай справе, аграхімічны, юных механізатараў, аўтамабiльны, машынапiсны, чаканкі па метале цi разьбы па дрэве, матацыклетны і iнш.
Гуртковая работа мае вытворчы, як правiла, характар, яна цесна звязана па свайму зместу з вытваральнай працай і наблiжана да той прафесіі, якой вучні навучаюцца ў камбiнаце.
Кiруе дзейнасцю ўсiх гурткоў у камбiнаце тэхнiчны савет, якi ўзначальваецца намеснiкам дырэктара ВВК. У савет уваходзяць вядучыя, найбольш вопытныя выкладчыкі камбiната, спецыялiсты базавага прадпрыемства (базавай гаспадаркі). Тэхнiчны савет вырашае найбольш кардынальныя пытанні: зацвярджае аб’екты творчасці (праграмы работы), размяркоўвае фонды матэрыялаў, вызначае абавязкі кiраўнiкоў гурткоў, кантралюе iх дзейнасць. Тэхнiчны савет збiраецца на свае пасяджэнні звычайна 3-4 разы ў навучальны год.
На чале кожнага гуртка стаiць яго кiраўнiк з выкладчыкаў, майстроў вытворчага навучання, цi работнiкаў базавага прадпрыемства. Ён складае план работы гуртка, намячае пералiк аб’ектаў працы, праграму (аб’ём) вучэбнага матэрыялу, устанаўлівае працягласць праходжання асобных тэм. Менавiта ад кiраўнiка залежыць, каб звесткі, засвоеныя школьнiкамi ў гуртку, пашыралі і дапаўнялі веды, што атрыманы на ўроках, а практычныя работы мелi прафесiянальную накіраванасць, насiлi развiвальны, грамадска карысны характар.
Заданні сваiх кiраўнiкоў гурткоўцы выконваюць як iндывiдуальна, так і звеннямі. Звенні мэтазгодна камплектаваць з вучняў або адной школы, або з аднаго населенага пункта (у сельскiх ВВК).
Значная частка вучэбнага часу (70-80%) у гуртку займае практычная работа. Кiраўнiк арганізуе яе так, каб гурткоўцы пастаянна рашалі праблемныя задачы, выступалі з аглядамі найбольш цікавых публiкацый у спецыяльных часопiсах ("Моделист-конструктор", "Юный техник", "За рулём", "Школа и производство", "Тэхналагiчная адукацыя", "Знание — сила", "Гаспадыня" і iнш.).
На выбраныя і зацверджаныя аб’екты працы (тэхнiчнай творчасці) распрацоўваецца тэхналагічная дакументацыя, робяцца разлiкi асноўных параметраў, рыхтуюцца карткi-заданнi на канструяванне вузлоў і дэталяў для мадэляў. У сельскiм камбiнаце можна арганiзаваць заняткі па вырабу мадэляў трактара, сеялкі, плугоў, жаткі і iнш. Такая работа дапамагае глыбей зразумець сутнасць механiзатарскай прафесіі.
Адна з форм пазаўрочнай работы ў ВВК — арганiзацыя і правядзенне "Дзён" работнiкаў прафесiй, што адпавядаюць профiлям навучання. Для "трактарыстаў-машынiстаў" і "механiзатараў-жывёлаводаў" — гэта "Дзень работнiка сельскай гаспадаркі", для груп вадзiцеляў аўтамабiля — "Дзень работнiка аўтамабiльнага транспарту". Старанна рыхтуюцца да сваiх святаў таксама будучыя прадаўцы ("Дзень работнiка гандлю"), электраманцёры ("Дзень энергетыка"), швачкi-матарысткi ("Дзень работнiка лёгкай прамысловасці") і iнш.
Святы гэтыя носяць, як правiла, масавы хавактар. У iх праграму ўваходзiць правядзенне экскурсій на базавыя прадпрыемствы, арганiзацыя конкурсаў "Лепшы па прафесіі", наладжваюцца сустрэчы старшакласнiкаў з перадавiкамi адпаведных прафесiй, знатнымі людзьмі з вытворчасці, сферы абслугоўвання. Выкладчыкі ВВК пад час правядзення такiх масавых мерапрыемстваў дэманструюць свае педагагiчныя знаходкі ў актыўных метадах навучання. Для аўтамабiлiстаў, напрыклад, гэта можа быць падрабязнае абмеркаванне канкрэтных дарожна-транспартных здарэнняў, iх аналiз на падставе зараней зробленых фотаздымкаў і картак-заданняў, увядзення ў навучальны працэс рэальных праблемных сiтуацый; перанясенне асобных заняткаў непасрэдна на аўтадром; правядзенне вiктарын, дыспутаў па пытаннях гiсторыi аўтамабiлебудавання і iнш.
Метадычная работа ў ВВК праводзiцца ў мэтах удасканалення педагагічнага майстэрства выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання. Яна з’яўляецца часткай педагагiчнай дзейнасці выкладчыцкага калектыву камбіната.
Асноўнымі задачамі метадычнай работы з’яўляюцца:
- паспяховае авалодванне зместам праграм профiльнай працоўнай падрыхтоўкі, магчымымі цi пажаданымі змяненнямі ў iх, рацыянальнай методыкай рэалiзацыi iх у працэсе навучання;
- сiстэматычнае азнаямленне са знаходкамі і дасягненнямі псiхолага-педагагiчнай навукі, распрацоўка метадычных прыёмаў па ўкараненню iх у вучэбны працэс ВВК;
- вывучэнне перадавога педагагічнага вопыту, абмен iм у час правядзення сумесных мерапрыемстваў;
- удасканаленне метадаў і сродкаў навучання старшакласнiкаў;
-павышэнне ўзроўню самаадукацыі выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання.
У якасці форм метадычнай работы станоўча паказалі сябе пастаянна дзеючыя семiнары-практыкумы, метадычныя камiсii, узаемны абмен вопытам работы па блiзкароднасных дысцыплінах, навукова-тэхнiчныя канферэнцыі, адкрытыя заняткі па найбольш складаных тэмах ці раздзелах праграмы і iнш.
Найбольш дзейсную ролю з названых форм метадычнай работы адыгрываюць метадычныя камiсii. Яны ствараюцца паводле рашэння педсавета ВВК пры наяўнасці не менш трох выкладчыкаў па блiзкароднасных дысцыплінах. З iх лiку загадам дырэктара назначаецца старшыня кожнай камiсii. Такiх камiсiй у камбiнаце можа быць некалькі. Работа iх накіравана на:
- арганiзацыю дзейснай метадычнай дапамогі выкладчыкам і майстрам вытворчага навучання;
- абмен педагагiчным вопытам, пашырэнне лепшага з яго на заняткі iншых выкладчыкаў і дысцыплiн у межах ВВК;
- аналiз якасці працоўнай падрыхтоўкі школьнiкаў па асобных раздзелах праграмы;
- арганiзацыю тэматычных вечароў, конкурсаў, тэхнiчных турнiраў, абсталяванне і афармленне вучэбных кабiнетаў (цэхаў), распрацоўка і выраб новых сродкаў навучання і iнш.
План работы метадычнай камiсii складаецца звычайна на вучэбнае паўгоддзе. Адна з iстотных форм работы метадычнай камiсii — падрыхтоўка метадычных рэкамендацый па найбольш складаных тэмах праграмы. Гэта асаблiва важна для маладых выкладчыкаў камбiната, а таксама для iнжынерна-тэхнiчных работнiкаў ВВК, якiя не маюць педагагiчнай адукацыі. Структурнымі элементамі такіх рэкамендацый могуць быць:
- вызначэнне месца і значэння тэмы ў профільнай падрыхтоўцы вучняў, яе сувязь з іншым матэрыялам;
- аб’ём ведаў і ўменняў, што забяспечваюць вывучэнне тэмы, iх выхаваўчая эфектыўнасць па фармiраванню якасцей асобы;
- паўрочнае размеркаванне вучэбнага матэрыялу, метадычныя рэкамендацыі па правядзенні кожнага ўрока;
- формы і метады выкладання, сродкі навучання.
Мэтазгодна мець у ВВК метадычны кабiнет, дзе канцэнтруецца метадычная лiтаратура, узоры дакументацыі і тэхнолага-метадычных распрацовак, тэксты кантрольных работ, стандарты на вучэбнае абсталяванне, картатэка спецыяльнай лiтаратуры і iнш.
Поспех пры правядзенні пазаўрочнай работы мiжшкольнага ВВК, як бачна, у дакладнай спланаванасці, мэтанакiраваным і сiстэматычным правядзенні яе.