
- •В.А. Юдицкий, и.А. Карабанов
- •Содержание
- •Предмет, задачи и методология трудового обучения (4 часа)
- •Принципы технологии (трудового обучения) (6 часов)
- •Політэхнічны прынцып у працоўным навучанні
- •Системы технологии (трудового обучения) (4 часа)
- •Организационные формы технологии (трудового обучения) (4 часа)
- •Методы технологии (трудового обучения) (4 часа)
- •Подготовка и проведение занятий (4 часа)
- •Проверка, оценка и учёт знаний и умений (4 часа)
- •Внеклассная работа по техническому творчеству и труду (4 часа)
- •Материальная база технологии (технический труд) (4 часа)
- •О правилах безопасности труда в школьных мастерских Действующие в настоящее время правила безопасности труда учащихся в мастерских утверждены Министерством образования рб.
- •Организация общественно полезного, производительного труда (4 часа)
- •Методика использования технических задач в технологии (трудовом обучении) (4 часа)
- •1. Графічныя задачы
- •2. Канструктарскія задачы
- •3. Тэхналагічныя задачы
- •4. Разліковыя задачы
- •5. Дыягнастычныя и прагнастычныя задачы
- •6. Камбінаваныя задачы
- •Рашэнне графічных задач
- •Рашэнне канструктарскіх задач
- •Рашэнне тэхналагічных задач
- •Учитель технологии (трудового обучения) и требования к его подготовке (4 часа)
- •Методика проведения занятий по отдельным разделам программы в школьных учебных мастерских (4 часа)
- •Методика обучения школьников станочным операциям и элементам машиноведения. Ознакомление учащихся с технологическими машинами
- •2. Изучение устройства сверлильного и токарного станков
- •Трудовое обучение и воспитание старшеклассников (4 часа)
- •Профільная працоўная падрыхтоўка гарадскiх старшакласнiкаў
- •Организация и проведение занятий по автоделу в старших классах (4 часа)
- •Организация и проведение занятий по изучению тракторов и сельскохозяйственных машин в старших классах (4 часа)
- •Профессиональная ориентация молодёжи в системе подготовки кадров (2 часа)
- •Прафесiянальная арыентацыя ў працоўным навучанні (тэхналогіі) ва ўзаемасувязі з вывучэннем асноў навук
- •Потребность в профессиональной ориентации молодежи
- •Системный подход к профессиональной ориентации учащихся
- •Научные основы профессиональной ориентации (2 часа)
- •Примерный перечень знаний и умений, которыми должен владеть учитель трудового обучения для успешного проведения профессиональной ориентации учащихся
- •Профессиональная ориентация школьников в процессе трудового обучения и воспитания (2 часа)
- •Профессиональная ориентация учащихся на уроках трудового обучения в I –х классах
- •Профессиональная ориентация школьников в процессе трудового обучения в старших классах
- •Изучение школьников в целях подготовки к сознательному выбору профессии (2 часа)
- •Общая характеристика структуры личности школьника
- •Профессиональное просвещение учащихся (2 часа)
- •Профессиональное просвещение во внеурочное время
- •Профессиональная консультация учащихся (2 часа)
- •Задачи, формы и содержание профессиональной консультации
- •Методика проведения профконсультаций
- •Профессиональный отбор учащейся молодёжи (2 часа)
- •Профессиональный отбор (подбор) и его роль в правильном профессиональном направлении личности в соответствии с потребностями народного хозяйства в кадрах
- •Профессиональная адаптация молодёжи (2 часа)
- •Роль наставничества в профессиональной адаптации молодежи
- •Работа родителей по профессиональному самоопределению школьников (2 часа)
- •Взаимосвязь школы и семьи в профориентации учащихся
- •Совместная работа школы, пту, производства по профориентации молодёжи (2 часа)
- •Профессиональная ориентация учащихся на профессии промышленного производства (2 часа)
- •Совместная работа школы, упк и промышленных предприятий по профориентации учащихся на рабочие профессии
- •Трудоустройство и профессиональная адаптация молодежи на промышленных предприятиях
- •Профессиональная ориентация учащихся на сельскохозяйственные профессии (2 часа)
Рашэнне тэхналагічных задач
Эфектыўнасць рашэння тэхналагічных задач залежыць галоўным чынам: 1) ад узроўню развіцця ў вучняў наглядна-дзейснага практычнага мыслення, 2) сфарміраванасці ў іх умення аперыраваць прасторавымі вобразамі тэхнічных аб’ектаў у статыцы і дынаміцы. Калі ў вучняў прасторавыя ўяўленні сформіраваны слаба, умова задачы для лепшага яе засваення павінна быць адпаведным чынам праілюстравана. Напрыклад, у задачы: “Як папярэдзіць утварэнне “рваных краёў” на выхадзе свердла з дэталі пры свідраванні драўніны і фанеры?” – патрэбна прадэманстраваць вучням працэс свідравання драўніны ці фанеры.
Напрыклад, у задачы: “Прапануйце магчымыя варыянты паслядоўнасці апрацоўкі на такарным станку паверхняў ступенчатага валіка і ўкажыце лепшы варыянт” – патрэбна паказаць вучням загатоўку ступенчатага валіка, сам валік ці яго ізабражэнне і высветліць магчымасць вырабу гэтага валіка ў рознай тэхналагічнай паслядоўнасці.
Неабходна прывучыць вучняў праводзіць аналіз тэхналагічных задач незалежна ад таго, ці будуць гэта задачы на растлумачэнне тэхналагічнага працэсу, выбар загатоўкі ці ўстанаўленне паслядоўнасці працоўных аперацый ці якія-небудзь іншыя як паэлементна, так і ў сукупнасці элементаў.
Напрыклад, калі пры рашэнні наступнай задачы: “Распрацуйце і зрабіце такую канструкцыю шпакоўні, каб пры моцным дажджы вада не трапляла ўнутр, а кот, які сядзіць на даху, не мог прасунуць лапу ў адтуліну” – пры вызначэнні размераў загатовак зыходзіць з паэлементнага аналізу, то даўжыню загатовак для бакавых сценак шпакоўні трэба вызначаць па большаму размеру. У гэтым выпадку частка матэрыялу загатоўкі пойдзе ў адходы.
Калі ж зыходзіць з уліку сукупнасці элементаў, то абедзве бакавыя сценкі можна атрымаць з агульнай загатоўкі, якая разразаецца папалам пад вуглом. Адходаў матэрыялу ў гэтым выпадку не будзе.
Тоеж самае адбываецца і пры выбары паслядоўнасці працоўных аперацый. Калі зыходзіць з сукупнасці элементаў, то спачатку патрэбна прыбіць да задняй сценкі шост, загнуць цвікі, а затым ужо праводзіць агульную зборку шпакоўні.
Абмеркаванне рашэння тэхналагічных задач патрэбна праводзіць так жа, як і канструктарскіх, для пошуку лепшага варыянта.
Задачы на распрацоўку тэхналагічнага працэсу рашаюцца звычайна перад вырабам прадмета. Але ёсць такія тэхналагічныя задачы, якія можна выкарыстоўваць для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў непасрэдна ў працэсе работы. Прыклады такіх задач:
У 10 мм фанеры патрэбна прасвідраваць адтуліну дыяметрам 16 мм. Якім свердлам гэта лепш за ўсё зрабіць? (цэнтравай перкай).
Які напільнік (з буйнай ці дробнай насечкай) патрэбна выкарыстоўваць для зачысткі краёў тонкага ліствога матэрыялу? Чаму?
Рашаючы задачы такога віду, вучні павінны не толькі знайсці правільнае рашэнне, але і грунтоўна матываваць яго, даказаць яго слушнасць. Гэта дазволіць ім навучыцца рашаць задачы, зыходзячы з растлумачэння прычын разглядаемай з’явы (працэса), а не з дагадкі ці выпадкова ўбачанага вопыту.
Калі вучні адчуваюць цяжкасці пры растлумачэнні сутнасці тэхналагічных з’яў (працэсаў), то настаўнік павінен аказаць ім дапамогу шляхам пастаноўкі наводзячых пытанняў. Трэба старацца выклікаць у школьнікаў імкненне ў максімальнай меры выкарыстоўваць свае веды, вопыт, кемлівасць у адказах на гэтыя пытанні.
Выбар арганізацыйнай формы рашэння таго ці іншага тыпу ці разнавіднасці задач вызначаецца ў асноўным дыдактычнымі мэтамі. Для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў перад вывучэннем новага матэрыялу ці ў час яго вывучэння задачы можна рашаць франтальна.
Для пашырэння ці абагульнення ведаў вучняў рашэнне задач можна праводзіць як франтальна, так і індывідуальна.
Пры значных адрозненнях у падрыхтоўцы вучняў можна выкарыстоўваць індывідуальнае рашэнне задач. Таксама задачы для індывідуальнага рашэння рэкамендуецца прапаноўваць у якасці дадатковага задання тым вучням, якія паспяваюць раней за іншых выконваць агульнае заданне.
На выбар арганізацыйнай формы рашэння задач уплывае і характар саміх задач. Складаныя і працаёмкія задачы больш рацыянальна рашаць разам усім класам (групай), простыя і падобныя (сходныя) – індывідуальна.
Рашэнне разліковых, дыягнастычных і прагнастычных задач праводзіцца з улікам усіх вышэй адзначаных правілаў і паслядоўнасці.
Для паскарэння рашэння складаных разліковых задач патрэбна выкарыстоўваць вылічальную тэхніку.