
- •В.А. Юдицкий, и.А. Карабанов
- •Содержание
- •Предмет, задачи и методология трудового обучения (4 часа)
- •Принципы технологии (трудового обучения) (6 часов)
- •Політэхнічны прынцып у працоўным навучанні
- •Системы технологии (трудового обучения) (4 часа)
- •Организационные формы технологии (трудового обучения) (4 часа)
- •Методы технологии (трудового обучения) (4 часа)
- •Подготовка и проведение занятий (4 часа)
- •Проверка, оценка и учёт знаний и умений (4 часа)
- •Внеклассная работа по техническому творчеству и труду (4 часа)
- •Материальная база технологии (технический труд) (4 часа)
- •О правилах безопасности труда в школьных мастерских Действующие в настоящее время правила безопасности труда учащихся в мастерских утверждены Министерством образования рб.
- •Организация общественно полезного, производительного труда (4 часа)
- •Методика использования технических задач в технологии (трудовом обучении) (4 часа)
- •1. Графічныя задачы
- •2. Канструктарскія задачы
- •3. Тэхналагічныя задачы
- •4. Разліковыя задачы
- •5. Дыягнастычныя и прагнастычныя задачы
- •6. Камбінаваныя задачы
- •Рашэнне графічных задач
- •Рашэнне канструктарскіх задач
- •Рашэнне тэхналагічных задач
- •Учитель технологии (трудового обучения) и требования к его подготовке (4 часа)
- •Методика проведения занятий по отдельным разделам программы в школьных учебных мастерских (4 часа)
- •Методика обучения школьников станочным операциям и элементам машиноведения. Ознакомление учащихся с технологическими машинами
- •2. Изучение устройства сверлильного и токарного станков
- •Трудовое обучение и воспитание старшеклассников (4 часа)
- •Профільная працоўная падрыхтоўка гарадскiх старшакласнiкаў
- •Организация и проведение занятий по автоделу в старших классах (4 часа)
- •Организация и проведение занятий по изучению тракторов и сельскохозяйственных машин в старших классах (4 часа)
- •Профессиональная ориентация молодёжи в системе подготовки кадров (2 часа)
- •Прафесiянальная арыентацыя ў працоўным навучанні (тэхналогіі) ва ўзаемасувязі з вывучэннем асноў навук
- •Потребность в профессиональной ориентации молодежи
- •Системный подход к профессиональной ориентации учащихся
- •Научные основы профессиональной ориентации (2 часа)
- •Примерный перечень знаний и умений, которыми должен владеть учитель трудового обучения для успешного проведения профессиональной ориентации учащихся
- •Профессиональная ориентация школьников в процессе трудового обучения и воспитания (2 часа)
- •Профессиональная ориентация учащихся на уроках трудового обучения в I –х классах
- •Профессиональная ориентация школьников в процессе трудового обучения в старших классах
- •Изучение школьников в целях подготовки к сознательному выбору профессии (2 часа)
- •Общая характеристика структуры личности школьника
- •Профессиональное просвещение учащихся (2 часа)
- •Профессиональное просвещение во внеурочное время
- •Профессиональная консультация учащихся (2 часа)
- •Задачи, формы и содержание профессиональной консультации
- •Методика проведения профконсультаций
- •Профессиональный отбор учащейся молодёжи (2 часа)
- •Профессиональный отбор (подбор) и его роль в правильном профессиональном направлении личности в соответствии с потребностями народного хозяйства в кадрах
- •Профессиональная адаптация молодёжи (2 часа)
- •Роль наставничества в профессиональной адаптации молодежи
- •Работа родителей по профессиональному самоопределению школьников (2 часа)
- •Взаимосвязь школы и семьи в профориентации учащихся
- •Совместная работа школы, пту, производства по профориентации молодёжи (2 часа)
- •Профессиональная ориентация учащихся на профессии промышленного производства (2 часа)
- •Совместная работа школы, упк и промышленных предприятий по профориентации учащихся на рабочие профессии
- •Трудоустройство и профессиональная адаптация молодежи на промышленных предприятиях
- •Профессиональная ориентация учащихся на сельскохозяйственные профессии (2 часа)
1. Графічныя задачы
Яны галоўным чынам бываюць двух відаў:
задачы на чытанне адлюстраванняў (тэхнічных малюнкаў, эскізаў і чарцяжоў):
на вызначэнне маштаба выраба;
на вызначэнне тыпаў ліній;
на вызначэнне габарытных размераў;
на вызначэнне і чытанне ўмоўных знакаў і запісаў.
задачы на пабудову і пераўтварэнне адлюстраванняў:
на пабудову трэццяй праекцыі па двум зададзеным;
на выкананне тэхнічнага рысунка па праекцыям выраба;
на пабудову чарцяжа ці эскіза па тэхнічнаму рысунку;
на пабудову разгорткі выраба па тэхнічнаму рысунку і інш.
2. Канструктарскія задачы
Іх можна падзяліць на наступныя віды:
1) задачы на растлумачэнне канструкцый вырабаў ці іх дэталяў;
2) задачы на ўдасканаленне канструкцый вырабаў ці аб’ектаў тэхнікі;
3) задачы на канструяванне вырабаў па скарочанай ці няпоўнай тэхнічнай дакументацыі, якія падзяляюцца на чатыры падвіды: а) на ўстанаўленне рацыянальных размераў вырабаў ці іх дэталяў; б) на ўзнаўленне недастаючых элементаў дэталяў; в) на ўзнаўленне нехапаючых звёнаў канструкцый; г) на праектаванне канструкцый, зададзеных схематычна;
4) задачы на канструяванне вырабаў па зададзеных тэхнічных умовах у слоўнай ці графічнай форме;
5) задачы на канструяванне вырабаў па чарцяжах, эскізах, апісаннях ці маючыхся ўзорах;
6) задачы на канструяванне вырабаў па ўласнай задумцы вучняў.
1. Задачы на растлумачэнне канструкцый вырабаў ці іх дэталяў
Рашэнне задач на растлумачэнне канструкцый вырабаў (ці іх дэталяў) дазваляе вучням пераканацца ў тым, што ў любым вырабе павінна быць усё прадумана, што кожны элемент дэталі прадугледжаны канструктарам свядома, што без яго знізіцца спажывецкая якасць прадмета альбо ён будзе наогул непрыдатны для выкарыстання. Напрыклад, вучням прапануецца адказаць на пытанні: чаму ў металічных вымяральных слясарных вугольніках вяршыня ўнутранага вугла засвідроўваецца ці выразаецца, чаму баёк слясарнага малатка робіцца выпуклым і г.д.
Такія заданні на першым этапе навучання канструяванню складаныя для вучняў, таму яны выконваюць іх з дапамогай настаўніка, але на паследуючых этапах тэхнічнае мысленне вучняў становіцца болей самастойным і ў іх выпрацоўваецца ўменне выяўляць узаемасувязі паміж дэталямі ў вузлах, механізмах і машынах. Так, напрыклад, калі вучні знаёмяцца з устройствам задняй бабкі станка, ім можна прапанаваць растлумачыць, чаму ўнутраная адтуліна ў пінолі мае канічную форму і г.д.
2. Задачы на ўдасканаленне канструкцый вырабаў ці аб’ектаў тэхнікі
Каб паспяхова развіваць тэхнічную творчасць вучняў, зацікавіць іх работай, патрэбна пазбягаць (калі гэта магчыма) простага капіравання канструкцый у час вырабу аб’ектаў працы. Пагэтаму на практыцы зацвердзіўся такі від задачы як пераканструяванне вырабаў у працэсе іх удасканалення, а магчымасці для гэтага знаходзяцца амаль што заўсёды. Прычым заданні такога роду, як правіла, выклікаюць вялікую цікавасць у вучняў. Напрыклад, ставіцца задача: змяніць канструкцыю скрынкі для расады такім чынам, каб яна стала разборнай.
3. Задачы на канструяванне вырабаў па скарочанай ці няпоўнай тэхнічнай дакументацыі
Калі рашаюцца задачы на канструяванне вырабаў па скарочанай ці няпоўнай дакументацыі, настаўнік дае вучням заданне, у якім знарок не ўказвае некаторыя размеры, форму, спосабы злучэння асобных дэталяў, віды матэрыялаў і г.д. Колькасць нехапаючых у дакументацыі даных залежыць ад узросту вучняў і ўзроўню іх падрыхтоўкі. На занятках у майстэрнях могуць выкарыстоўвацца наступныя разнавіднасці гэтых задач.
А. Устанаўленне рацыянальных размераў вырабу ці асобных яго дэталяў ма маючыхся чарцяжах.
Размеры вырабу, а а таксама асобных яго дэталяў часцей за ўсё вызначаюцца тымі ўмовамі, у якіх ён эксплуатуецца. На жаль, вучні аб гэтым часта забываюць. Пагэтаму мэтазгодна падбіраць такія заданні, выконваючы якія вучні былі б вымушаны самастойна ўстанаўліваць некаторыя размеры вырабу ці асобных яго дэталяў. Для гэтай мэты даецца чарцёж вырабу, на якім адсутнічаюць некаторыя размеры. Напрыклад, на чарцяжы насценнай паліцы для кніжак не ўказваюць адлегласць паміж асобнымі дошкамі. Вучні павінны самі здагадацца, што гэтая адлегласць залежыць ад вышыні маючыхся кніжак.
Б. На ўзнаўленне недастаючых у канструкцыі элементаў дэталяў.
Настаўнік даручае вучням самастойна вырашыць пытанне аб канструкцыі часткі дэталі. Напрыклад, калі падвеска для стэнда будзе мацавацца шрубамі, то вучні павінны здагадацца, што адтулінам для плешак шрубаў патрэбна надаць канічную форму.
В. Узнаўленне нехапаючага звяна ў канструкцыі.
Пры гэтым вучням выдаецца чарцёж вырабу, на якім адсутнічае адно са звёнаў (звычайна адна дэталь). Ім растлумачваецца прызначэнне вырабу і тэхнічныя патрабаванні, прад’яўляемыя да яго. Напрыклад, даецца заданне зрабіць табурэт, на чарцяжы якога не паказана праножка. Вучні самастойна вырашаюць пытанне аб канструкцыі гэтай праножкі (форма, размеры, спосаб злучэння) і месцы яе размяшчэння.
Г. Праектаванне канструкцыі, зададзенай схематычна.
Гэтая задача будзе для вучняў павышанай складанасці, таму што ім прыдзецца распрацоўваць канструкцыю ўсяго вырабу ў цэлым. Зададзеная схема павінна раскрываць прынцып устройства вырабу. Вучні самастойна ўстанаўліваюць рацыянальныя размеры кожнай дэталі, спосабы злучэння іх паміж сабою і г.д. Напрыклад, зададзена схема пэўнага механізма (рэдуктара). Пры вырабе яго мадэлі патрэбна вызначыць размеры ўсіх дэталяў.
4. Задачы на канструяванне вырабаў па зададзеных тэхнічных умовах у слоўнай ці графічнай форме
Сканструіраваць выраб па зададзеных тэхнічных умовах — значыць забяспечыць адпаведнасць яго пэўным патрабаванням. Такія патрабаванні для прадпрыемстваў задаюцца, як правіла, заказчыкам ці вызначаюцца ўмовамі вытворчасці і выкарыстання. На занятках у школьных майстэрнях тэхнічныя ўмовы звычайна ўстанаўліваюцца настаўнікам. Напрыклад, патрэбна зрабіць выраб, дэталі якого неабходна злучаць толькі заклёпкамі.
5. Задачы на канструяванне па чарцяжу, эскізу, апісанню ці ўзору вырабу
Калі ёсць неабходныя чарцяжы ці эскізы, то сканструяваць і вырабіць які-небудзь прадмет звычайна не цяжка, былі б толькі адпаведныя матэрыяльныя ўмовы. Прыступаючы да работы, вучань павінен перш за ўсё дакладна ўявіць сабе фізічныя асновы дзеяння данага вырабу і тэхнічныя патрабаванні да яго. Пры неабходнасці вучні могуць выкарыстоўваць дадатковую літаратуру. Калі канструяванне адбываецца па апісанню ці ўзору, то патрэбна папярэдняя эскізная распрацоўка будучага вырабу, а ў асобных выпадках і яго мадэліраванне.
6. Задачы на канструяванне па ўласнай задумцы.
Такое канструяванне блізка да вынаходніцтва. Калі канструяванне адбываецца па ўласнай задумцы, то патрэбна мець на ўвазе, што вучні не заўсёды могуць суразмерыць свае задумкі з рэальнымі магчымасцямі. Пагэтаму, дазваляючы дзецям, якія да гэтага падрыхтаваны, займацца канструяваннем па ўласнай задумцы, настаўнік павінен азнаёміцца з іх планамі і ўнесці адпаведныя карэктывы з улікам індывідуальных здольнасцей кожнага, маючайся матэрыяльнай базы і г.д.