
- •В.А. Юдицкий, и.А. Карабанов
- •Содержание
- •Предмет, задачи и методология трудового обучения (4 часа)
- •Принципы технологии (трудового обучения) (6 часов)
- •Політэхнічны прынцып у працоўным навучанні
- •Системы технологии (трудового обучения) (4 часа)
- •Организационные формы технологии (трудового обучения) (4 часа)
- •Методы технологии (трудового обучения) (4 часа)
- •Подготовка и проведение занятий (4 часа)
- •Проверка, оценка и учёт знаний и умений (4 часа)
- •Внеклассная работа по техническому творчеству и труду (4 часа)
- •Материальная база технологии (технический труд) (4 часа)
- •О правилах безопасности труда в школьных мастерских Действующие в настоящее время правила безопасности труда учащихся в мастерских утверждены Министерством образования рб.
- •Организация общественно полезного, производительного труда (4 часа)
- •Методика использования технических задач в технологии (трудовом обучении) (4 часа)
- •1. Графічныя задачы
- •2. Канструктарскія задачы
- •3. Тэхналагічныя задачы
- •4. Разліковыя задачы
- •5. Дыягнастычныя и прагнастычныя задачы
- •6. Камбінаваныя задачы
- •Рашэнне графічных задач
- •Рашэнне канструктарскіх задач
- •Рашэнне тэхналагічных задач
- •Учитель технологии (трудового обучения) и требования к его подготовке (4 часа)
- •Методика проведения занятий по отдельным разделам программы в школьных учебных мастерских (4 часа)
- •Методика обучения школьников станочным операциям и элементам машиноведения. Ознакомление учащихся с технологическими машинами
- •2. Изучение устройства сверлильного и токарного станков
- •Трудовое обучение и воспитание старшеклассников (4 часа)
- •Профільная працоўная падрыхтоўка гарадскiх старшакласнiкаў
- •Организация и проведение занятий по автоделу в старших классах (4 часа)
- •Организация и проведение занятий по изучению тракторов и сельскохозяйственных машин в старших классах (4 часа)
- •Профессиональная ориентация молодёжи в системе подготовки кадров (2 часа)
- •Прафесiянальная арыентацыя ў працоўным навучанні (тэхналогіі) ва ўзаемасувязі з вывучэннем асноў навук
- •Потребность в профессиональной ориентации молодежи
- •Системный подход к профессиональной ориентации учащихся
- •Научные основы профессиональной ориентации (2 часа)
- •Примерный перечень знаний и умений, которыми должен владеть учитель трудового обучения для успешного проведения профессиональной ориентации учащихся
- •Профессиональная ориентация школьников в процессе трудового обучения и воспитания (2 часа)
- •Профессиональная ориентация учащихся на уроках трудового обучения в I –х классах
- •Профессиональная ориентация школьников в процессе трудового обучения в старших классах
- •Изучение школьников в целях подготовки к сознательному выбору профессии (2 часа)
- •Общая характеристика структуры личности школьника
- •Профессиональное просвещение учащихся (2 часа)
- •Профессиональное просвещение во внеурочное время
- •Профессиональная консультация учащихся (2 часа)
- •Задачи, формы и содержание профессиональной консультации
- •Методика проведения профконсультаций
- •Профессиональный отбор учащейся молодёжи (2 часа)
- •Профессиональный отбор (подбор) и его роль в правильном профессиональном направлении личности в соответствии с потребностями народного хозяйства в кадрах
- •Профессиональная адаптация молодёжи (2 часа)
- •Роль наставничества в профессиональной адаптации молодежи
- •Работа родителей по профессиональному самоопределению школьников (2 часа)
- •Взаимосвязь школы и семьи в профориентации учащихся
- •Совместная работа школы, пту, производства по профориентации молодёжи (2 часа)
- •Профессиональная ориентация учащихся на профессии промышленного производства (2 часа)
- •Совместная работа школы, упк и промышленных предприятий по профориентации учащихся на рабочие профессии
- •Трудоустройство и профессиональная адаптация молодежи на промышленных предприятиях
- •Профессиональная ориентация учащихся на сельскохозяйственные профессии (2 часа)
Методика использования технических задач в технологии (трудовом обучении) (4 часа)
Типы технических задач. Особенности решения технических задач.
Тыпы тэхнічных задач.
Для павышэння эфектыўнасці вучэбна-выхаваўчага працэсу, актывізацыі пазнавальнай і практычнай дзейнасці вучняў, развіцця іх тэхнічных здольнасцей выкарыстоўваюцца розныя метады, прыёмы і сродкі.
У ходзе выканання адпаведных практычных заданняў вучні прыцягваюцца да планавання і арганізацыі працы, да кантролю за працяканнем працоўнага працэсу, да карэктыроўкі яго і ліквідацыі ўзнікаючых памылак. Такая дзейнасць патрабуе актыўнай мысленай работы школьнікаў у спалучэнні з іх фізічнымі дзеяннямі.
Разумовая вучняў набывае асаблівае значэнне пры рашэнні розных тэхнічных задач. Пад тэхнічнай задачай у шырокім сэнсе падразумеваецца любая задача, звязаная з выкарыстаннем сукупнасці ведаў, уменняў і навыкаў у працы. Такім чынам можна ўмоўна лічыць, што працэс працоўнага навучання зводзіцца ў асноўным да вывучэння тэарэтычнага матэрыялу, рашэння разнастайных тэхнічных задач і выканання працоўных заданняў.
У існуючай літаратуры маюцца розныя падыходы да вызначэння тыпаў тэхнічных задач. Для зручнасці разгляду лепш умоўна падзяліць усе тэхнічныя задачы на 6 тыпаў (ці відаў):
1) графічныя,
2) канструктарскія,
3) тэхналагічныя,
4) разліковыя,
5) дыягнастычныя і прагнастычныя,
6) камбінаваныя (ці комплексныя).
Хаця ў вучэбных дапаможніках да тэхнічных адносяць у асноўным канструктарскія і тэхналагічныя задачы. Умоўнасць прапаноўваемага падзелу задач заключаецца ў тым, што па зместу адну і тую ж задачу часам можна аднесці да розных тыпаў. Напрыклад, пры выбары загатоўкі (тэхналагічная задача) прыходзіцца спачатку чытаць чарцёж ці эскіз (графічная задача), а потым вызначаць размеры разгорткі (разліковая задача).
Рашэннем тэхнічных задач разам з вучнямі настаўнікам прыходзіцца займацца на занятках у школьных майстэрнях, пры арганізацыі і правядзенні масавых форм пазакласнай і пазашкольнай работы, на занятках у гуртках у школе і ў пазашкольных установах, у старшых класах на ВВК і г.д.
У якасці аб’ектаў пры рашэнні тэхнічных задач звычайна разглядаюцца прадметы, вырабляемыя школьнікамі, абсталяванне вучэбных майстэрань, розныя механізмы і прыстасаванні, інструменты і матэрыялы, выкарыстоўваемыя вучнямі ў рабоце, тэхналагічныя працэсы і аперацыі, элементы тэхнікі і тэхналогіі сучаснай вытворчасці. Задачы ў асноўным павінны быць праблемнымі, накіраванымі на развіццё ў школьнікаў творчага тэхнічнага мыслення. Іх патрэбна складаць так, каб пры знаходжанні адказу на пытанне, пастаўленае ў задачы, дзеці перэасэнсоўвалі атрыманыя веды і засвоецыя спосабы дзеяння і выбіралі з магчымых спосабаў рашэння найбольш рацыянальныя.
Рашэнне задач дазваляе азнаёміць школьнікаў з сучаснай тэхнікай і тэхналогіяй, перадавымі метадамі працы, элементамі канструкцый новых машын, найбольш рацыянальнымі рэжымамі работы і іншымі тэхнічнымі дасягненнямі.
Да вышэй сказанага патрэбна дадаць, што тэхнічныя задачы могуць быць сфармуляваны ў выглядзе творчых ці звычайных пытанняў і заданняў, складзеных настаўнікам самастойна ці знойдзеных у рэкамендуемай літаратуры.
Самі вучэбныя заданні і пытанні могуць выкарыстоўвацца ў двух рэжымах: трэніравальным (для фарміравання ведаў, уменняў і навыкаў і развіцця асобы ў цэлым) і кантралявальным (для кантролю за ўзроўнем засваення вучэбнага матэрыялу і сфарміраванасці псіхалагічна важных якасцей асобы). Пры гэтым тэхнічныя задачы могуць выконваць як асноўныя, так і дадатковыя функцыі.
Да асноўных можна аднесці:
1) дыдактычную (навучальную), якая заключаецца ў фарміраванні ведаў, уменняў і навыкаў вучняў;
2) развіццёвую, накіраваную на фарміраванне структурных элементаў асобы (накіраванасці, пачуццяў, псіхічных працэсаў і інш.);
3) канстатуючую, вызначаючую узровень падрыхтаванасці вучняў і ўстанаўліваючую адрозненні паміж іх падрыхтоўкай на аснове назіранняў за працэсам выканання заданняў ў аналізу іх вынікаў;
4) функцыю зваротнай сувязі — атрымання інфармацыі самымі вучнямі аб сваіх ведах, уменнях і навыках.
Пры выкарыстанні вучэбных заданняў у кантралявальным рэжыме, напрыклад, тэстаў паспяховасці, у іх з’яўляюцца дадатковыя функцыі:
1) кантралюючая — вызначэнне фактычнага ўзроўню ведаў, уменняў і навыкаў вучняў, атрыманне колькасных вынікаў выканання заданняў;
2) прагназуючая — вызначэнне магчымасцей вучняў па авалодванню новым вучэбным матэрыялам, высвятленне зместу ведаў, уменняў і навыкаў, наяўнасць якіх неабходна для засваення потым вывучаемага матэрыялу;
3) параўнальная — параўнанне вынікаў вучэбнай дзейнасці ў розных класах (групах) ці навучальных установах;
4) ураўноўваючая — ураўнаванне патрабаванняў да арганізацыі вучэбнага працэсу і да ацэнкі ўзроўню засваення матэрыялу.
Тэхнічныя задачы будуць выконваць пералічаныя вышэй функцыі ў тым выпадку, калі яны распрацаваны з улікам наступных патрабаванняў:
1) іх змест павінен адбірацца ў адпаведнасці з вядомымі прынцыпамі навучання;
2) яны павінны прадугледжваць магчымась выканання вучнямі розных разумовых аперацыў (аналіз, сінтэз, параўнанне, абстрагаванне, канкрэтызацыя, суджэнне і г.д.), што будзе садзейнічаць развіццю асобы і, у першую чаргу, псіхічных працэсаў (увагі, успрымання, мыслення, памяці, эмоцый, волі), і забяспечыць выкананне развівальнай функцыі;
3) яны павінны дакладна адпавядаць зместу вывучаемага матэрыялу (праграме), што створыць аб’ектыўныя прадумовы іх паспяховага рашэння;
4) яны павінны быць зручнымі ў выкарыстанні (“эканомнымі” з пункту гледжання рацыянальнага расходавання вучэбнага часу, лагічна пабудаванымі, сістэматызаванымі па тэмах ці раздзелах вучэбнага курса, старанна аформленымі на асобных лістах паперы ці картках, зручнымі як у ходзе работы, так і ў працэсе фармуліроўкі адказаў, іх хуткай апрацоўкі і падвядзення вынікаў рашэння);
5) яны павінны ўтрымліваць у сваім змесце і афармленні агульнавядомыя і найбольш пашыраныя ўмоўныя знакі і сімвалы, што будзе палягчаць працу вучняў і скарачаць аб’ём неабходнага інструктажу.
6) яны павінны валодаць дыягнастычнай каштоўнасцю — даваць магчымасць высвятлення сапраўдных узроўняў засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу і вызначэння адрозненняў у іх падрыхтоўцы, што забяспечваецца выкарыстаннем задач рознай складанасці;
7) рэзультат іх рашэння не павінен залежыць ад асобы складальніка ці правяраючага, што дасягаецца выкарыстаннем заданняў, распрацаваных настаўнікамі высокай кваліфікацыі, вучонымі, і іх шырокай апрабацыяй у масавай практыцы.
8) яны павінны забяспечваць магчымасць пэўнай рэгламентацыі ўмоў правядзення рашэння, апрацоўкі і ацэнкі яго вынікаў;
9) яны павінны быць комплекснымі, шматварыянтнымі, уключаючымі заданні рознай складанасці і накіраванасці, для ўсебаковай праверкі падрыхтоўкі вучняў;
10) яны павінны даваць магчымасць ужывання адзіных паказчыкаў і найбольш зручных метадаў і сродкаў апрацоўкі вынікаў, выкарыстання электронна-вылічальнай тэхнікі.
Па свайму зместу (характару) тэхнічныя задачы могуць быць 1) тэарэтычнымі, 2) практычнымі і 3) комплекснымі. Першыя з іх прызначаны галоўным чынам для развіцця ці праверкі разумовых здольнасцей дзяцей, для фарміравання ці высвятлення наяўнасці пэўных тэарэтычных ведаў. Гэтыя задачы могуць рашацца вусна, пісьмова ці з выкарыстаннем розных дыдактычных і тэхнічных сродкаў (напрыклад, калькулятараў, камп’ютэраў і інш.). Практычныя задачы накіраваны, перш за ўсё, на фарміраванне, замацаванне ці праверку ўменняў і нывыкаў вучняў, іх фізічных здольнасцей.
Разгледзім болей падрабязна вышэй пералічаныя тыпы тэхнічных задач.