Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МПТ П-90 лк.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
2.03 Mб
Скачать

О правилах безопасности труда в школьных мастерских Действующие в настоящее время правила безопасности труда учащихся в мастерских утверждены Министерством образования рб.

Указанными правилами учителя трудового обучения и руково­дители кружков обязаны; принимать необходимые меры для создания здоровых и без­опасных условий проведения занятий:

обеспечивать выполнение действующих правил и инструкций по безопасности труда и производственной санитарии;

проводить практические работы при наличии соответствующего оборудования и других условий, предусмотренных правилами и нормами по безопасности труда;

обеспечивать безопасное состояние рабочих мест, оборудования, приборов, инструментов и санитарное состояние помещений;

проводить инструктаж учащихся по безопасности труда с соот­ветствующим оформлением инструктажа в журнале;

разрабатывать мероприятия по обеспечению безопасных усло­вий труда;

не допускать учащихся к работе без предусмотренной спецодежды и защитных приспособлений;

приостанавливать проведение работы или занятий, сопряженных с опасностью для жизни, и докладывать об этом директору школы;

немедленно извещать директора школы о каждом несчастном случае;

отвечать за несчастные случаи, происшедшие в результате не­выполнения ими своих обязанностей.

При проведении инструктажей и других мероприятий, направленных на обеспечение безопасных условий для работы учащихся в мастерских, учителя руководствуются «Правилами по технике безопасности», утвержденными Министерством образования РБ.

Организация общественно полезного, производительного труда (4 часа)

Основные задачи в организации производительного труда. Виды производительного труда школьников. Содружество школы и предприятия. Трудовые объединения школьников.

Перад агульнаадукацыйнай школай стаяла і стаіць задача эфектыўнай рэалізацыі асноватворнага прынцыпу спалучэння навучання з прадукцыйнай працай. Ва ўмовах школьных майстэрняў існуюць два асноўныя шляхі ўключэння вучняў у прадукцыйную працу: непасрэдна на ўроках працоўнага навучання і ў пазаўрочны час. Спалучэнне навучання з прадукцыйнай працай становіцца больш эфектыўным, калі гэтыя два шляхі аб'ядноўваюцца. У такім выпадку ўся прадукцыйная праца будуецца на базе ведаў і ўменняў, набытых вучнямі ў працэсе працоўнага навучання.

Вядомы розныя падыходы вучоных (працы С.Е.Дурнева, К.Н.Катханава, А.Ф.Кручкова, Г.М.Назарава і інш.) да вызначэння паняцця "прадукцыйная праца". Аналіз іх думак дазваляе сцвярджаць, што да прадукцыйнай патрэбна аднесці працу, якая адпавядае ўзросту і задачам навучання і выхавання, стварае матэрыяльныя каштоўнасці і ўключае вучняў у вытворчыя адносіны.

Яе асноўнымі задачамі з'яўляюцца:

- азнаямленне школьнікаў з асновамі сучаснай вытворчасці, фарміраванне інтарэсу да прафесій народнай гаспадаркі, замацаванне ведаў, уменняў і навыкаў, атрымліваемых у час працоўнай і агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі;

- выхаванне сацыяльна значымых якасцей асобы (усвядомленай патрэбнасці ў працы, павагі да людзей працы, клапатлівых і беражлівых адносін да грамадскай маёмасці і прыроды, адказнасці за вынікі сваёй працы і таварышаў і інш.);

- эканамічная падрыхтоўка школьнікаў (фарміраванне ўяўленняў аб прадукцыйнасці працы, сабекошце і якасці прадукцыі, уліку і нарміраванні працы, заработнай плаце і г.д.);

- аказанне пасільнай дапамогі прадпрыемствам і арганізацыям у выкананні вытворчых заданняў.

Змест прадукцыйнай працы павінен мець прамыя адносіны як да патрэб школы, так і прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, што акружаюць школу. Прадукцыйная праца павінна спалучацца з работамі па самаабслугоўванню, самазабеспячэнню. У практыцы арганізацыі прадукцыйнай працы найбольш яскрава выдзяляюцца тры асноўныя яе віды:

- праца па вырабу матэрыяльных каштоўнасцей для школ і іншых устаноў сістэмы адукацыі;

- праца з пастаўкай гатовых вырабаў непасрэдна ў гандлёвую сетку;

- праца па выкананню заказаў прадпрыемстваў і ўстаноў.

Пры выкарыстанні першага віду працы школьнікі вырабляюць і рамантуюць абсталяванне, мэблю, цацкі для груп падоўжанага дня і дзіцячых садкоў, ствараюць і абсталёўваюць дзіцячыя пляцоўкі, працуюць у кутках жывой прыроды і на прышкольным участку. Прадукцыйная праца для патрэб іншых школ, дЗіцячых садкоў адрозніваецца ад работ па самаабслугоўванню большай патрабавальнасцю да якасці вырабаў, якія павінны быць матэрыяльнай каштоўнасцю. Апрача таго, выкарыстанне гэтых вырабаў самімі школьнікамі прывучае іх цаніць працу таварышаў, беражліва адносіцца да рэчаў, а іх атрыманне стварае добрыя магчымасці для вывучэння асноў эканомікі.

Аднак нават вытворчасць матэрыяльных каштоўнасцей для патрэб устаноў сістэмы адукацыі, пераважна для дзiцячых садкоў, не рашае асноўных задач прадукцыйнай працы. Гэты від яе слабей за іншыя садзейнічае мэтам прафесіянальнай арыентацыі вучняў, горш рашае таксама пытанні забеспячэння вучэбных майстэрняў неабходнымі матэрыяламі і інструментамі. Таму выраб прадметаў для ўстаноў сістэмы адукацыі можа быць рэкамендаваны ў якасці першых крокаў ажыццяўлення сувязі працоўнага навучання з працай школьнікаў.

Выраб у працэсе працоўнага навучання розных прадметаў непасрэдна для гандлёвай сеткі прадугледжвае параўнальна высокія патрабаванні да знешняга выгляду гэтых прадметаў. Такая пастаноўка пытання, хоць і ўскладняе прадукцыйную працу, але дазваляе праводзіць больш эфектыўную работу па эстэтычнаму выхаванню вучняў, па павышэнню патрабавальнасці да якасці работы.

Найбольш распаўсюджанымі вырабамі для гандлёвай сеткі з'яўляюцца шматлікія прадметы з драўніны і металу: вешалкі, плечыкі, паліцы, скрынкі, ручкі для лапат, дзіцячая мэбля, цацкі, завесы, вугалкі, зашчапкі і інш. Гэтыя вырабы носяць гаспадарча-бытавы характар.

Супрацоўніцтва школ з прадпрыемствамі з'яўляецца найбольш перспектыўнай справай, а арганізацыя прадукцыйнай працы па выкананню заказаў вытворчасці — найбольш прыдатнай яе формай. Перавагі гэтага віду прадукцыйнай працы ў наступным:

- значна пашыраецца наменклатура вырабаў пры рабоце ў вучэбных майстэрнях, паколькі з'яўляецца магчымасць атрымліваць не толькі прадметы гаспадарчага, але і вытворчага прызначэння;

- такая прадукцыйная праца ўяўляе сабой пэўную вытворчую кааперацыю, бо вучні выконваюць сумесна з дарослымі частку работы па выпуску таварнай прадукцыі;

- узмацняецца сувязь працоўнай падрыхтоўкі вучняў з жыццём грамадства;

- пры выкананні заказаў прадпрыемстваў для ацэнкі працоўных поспехаў вучняў выкарыстоўваюцца, як і ў дарослых, вытворчыя паказчыкі: план, якасць, аб'ём прадукцыі і інш.;

- выконваючы заказы, вучні лепш знаёмяцца з вытворчасцю, арганізацыяй работы, што садзейнічае развіццю політэхнічнага кругагляду, становіцца галоўнай крыніцай фарміравання ўяўленняў аб сучаснай вытворчасці;

- у ходзе выканання заказаў вучні знаёмяцца з многімі прафесіямі, спасцігаюць працу розных спецыялістаў;

- працэс выканання заказаў больш паспяхова вырашае пытанні забеспячэння вучэбных майстэрняў неабходнымі матэрыяламі, інструментамі, паўфабрыкатамі;

- прадукцыйная праца па выкананню заказаў лепш садзейнiчае эканамічнаму выхаванню вучняў.

Для паспяховай арганізацыі прадукцыйнай працы вучняў важнае значэнне мае правільны падбор заказаў ці відаў работ. Ужо адабраныя аб'екты працы (віды работ) павінны адказваць наступным асноўным патрабаванням:

- яскрава выражаць грамадска карыснае, перш за ўсе — вытворчае прызначэнне;

- адпавядаць вучэбнай праграме;

- мець тыповасць аперацый, комплекснасць іх;

- адпавядаць узроўню падрыхтоўкі вучняў;

- мець магчымасць выкарыстання розных форм арганізацыі

працы вучняў;

- валодаць неабходнай складанасцю і працаёмкасцю аб'ектаў работ;

- быць серыйнымі;

- быць даступнымі і тэхналагічнымі для вырабу на наяўнай матэрыяльнай базе;

- адпавядаць школьным правілам тэхнікі бяспекі.

Прадукцыйную працу па заказах прадпрыемстваў можна ўмоўна падзяліць на тры падвіды:

- камплектаванне дэталяў (вырабаў);

- зборка вырабаў з гатовых дэталяў;

- выраб дэталяў з матэрыялаў (паўфабрыкатаў).

Найбольшае распаўсюджанне з іх атрымалі работы па зборцы бытавой і прамысловай электрычнай арматуры і апаратуры. Напрыклад, вучні могуць збіраць установачную арматуру, выключальнікі, рэле, кантактары, магнітныя пускальнікі, размеркавальныя шчыты, электрычныя машыны і інш.

Выраб дэталяў з матэрыялаў (паўфабрыкатаў) — гэта від прадукцыйнай працы, які можа выкарыстоўвацца асобна ці спалучацца са зборкай шматдэтальных вырабаў. Прасцейшыя работы гэтага віду звязаны са зняццем завусенцаў, прыліваў, рэшткаў матэрыялаў на дэталях пасля прасавання, штампоўкі, ліцця, рэзання механічнымі нажніцамі і г.д.

Праца па вырабу дэталяў і зборцы іх патрабуе ад вучняў навыкаў ручной і механічнай апрацоўкі матэрыялаў, валодання слясарна-зборачнымі і электратэхнічнымі інструментамі. Узровень іх павінен быць даволі высокім, таму што адхіленне тэхнічных параметраў вырабаў ад патрабуемых можа прывесці да выпуску прадукцыі з бракам, што не будзе садзейнічаць паспяховаму выхаванню вучняў.

Выкананне ў школьных майстэрнях работ па заказах прадпрыемстваў і ўстаноў павінна будавацца на дагаворнай аснове. Дагавор дазваляе школе перспектыўна планаваць як арганізацыю прадукцыйнай працы вучняў, так і іх працоўную падрыхтоўку ў цэлым. У сваю чаргу, прадпрыемствы і арганізацыі дакладна арыентуюцца, у якім аб'ёме школьнікі выпусцяць прадукцыю, у якія тэрміны патрэбна паставіць матэрыялы і інструменты. Дагавор павышае ўзаемную адказнасць заказчыка і выканаўцы. У тэкст дагавора звычайна ўключаюцца наступныя звесткі: пералік вырабаў, іх колькасць, тэрмiны пастаўкі, тэхнічныя патрабаванні, умовы кантролю, перавозкі і здачы прадукцыі, парадак разлікаў і аплаты працы, адрасы бакоў, тэрмін дзеяння дагавора і інш.

Арганізацыя працоўнай падрыхтоўкі школьнiкаў на аснове прадукцыйнай працы патрабуе абавязковага нарміравання работ. Яно з'яўляецца важнай умовай і сродкам выхавання. Нормы працы (нормы часу ці нормы выпрацоўкі), якія ўстанаўліваюцца для дзяцей, павінны быць тэхнічна абгрунтаванымі і ўлічваць неабходныя затраты часу непасрэдна на работу, падрыхтоўку да яе, магчымыя перапынкі, абслугоўванне рабочых месцаў і інш.

Сапраўдная прадукцыйная праца павінна не толькі нарміравацца, але і аплачвацца. Заработная плата, якая з'яўляецца асноўным матэрыяльным стымулам працы школьнiкаў, павiнна адпавядаць яе колькасці і якасці. Яна павiнна своечасова планавацца і ўлічвацца. Пры планаванні можна выпрацоўваць розныя паказчыкі, але галоўнымі сярод іх з'яўляюцца тэрміны пастаўкі матэрыялаў, інструментаў, абсталявання і здачы гатовай прадукцыі, на аснове чаго праводзіцца аплата. Улік работ (выпуску гатовай прадукцыі) можа весціся ў адпаведных журналах ці на спецыяльных бланках.

Прадукцыйнай працай вучні школ і ВВК могуць займацца не толькі ў час працоўнага навучання, але і ў пазаўрочны перыяд. Для гэтага ствараюцца розныя працоўныя аб'яднанні школьнiкаў: вучнёўскія вытворчыя брыгады, школьныя лясніцтвы, лагеры працы і адпачынку, школьныя кааператывы.

Вучнёўскія вытворчыя брыгады звычайна ствараюцца ў сельскай школе на базе мясцовых калгасаў (саўгасаў). Змест прадукцыйнай працы ў брыгадзе вызначаецца ў асноўным праграмамі працоўнага навучання і цесна звязаны са зместам вытворчай практыкі па вырошчванню сельскагаспадарчых раслін, догляду за жывёламі і правядзенню доследаў.

Школьнае лясніцтва — гэта працоўны калектыў (звычайна сельскіх школьнiкаў), які ствараецца на базе мясцовага лясніцтва для выхавання станоўчых адносін да працы і прыроды роднага краю, фарміравання ведаў, працоўных уменняў па ахове, выкарыстанню і ўзнаўленню прыродных рэсурсаў, падрыхтоўкі да свядомага выбару прафесіі лясной гаспадаркі. У школьных лясніцтвах вучні займаюцца вырошчваннем і доглядам лясных раслiн, зборам насення, нарыхтоўкай лекавай сыравіны, грыбоў, ягад, доглядам дзікіх жывёлін, правядзеннем доследаў.

Лагеры працы і адпачынку ствараюцца звычайна для вучняў гарадскіх школ на базе калгасаў, саўгасаў, лясгасаў. Змест прадукцыйнай працы ў лагерах падобны да зместу працы ў вучнёўскіх вытворчых брыгадах і школьных лясніцтвах, але іх дзейнасць разлічана толькі на час летніх канікулаў.

Асноўнае прызначэнне школьных кааператываў — рашэнне вучэбна-выхаваўчых задач працоўнай падрыхтоўкі вучняў, фарміраванне сацыяльна актыўнай асобы маладога чаловека, выпуск прадукцыі, аказанне паслуг прадпрыемствам, установам і асобным грамадзянам на аснове дагаворных адносін. Усе кааператывы школьнiкаў можна ўмоўна падзяліць на тры тыпы. У першым выпадку кааператывам можа з'яўляцца ўвесь калектыў дзяцей школы (ці ВВК). У другім — стварэнне кааператываў адбываецца па прынцыпу рознаўзроставых атрадаў, аб'яднаных адной агульнай мэтай. У такіх кааператывах пераважаюць пэўныя абмежаваныя віды дзейнасці падлеткаў, колькасць якіх звычайна меншая, чым у першым выпадку. У школе можа быць створана нават некалькі кааператываў гэтага тыпу. Трэці тып — гэта аб'яднанне невялікай колькасці старэйшых школьнiкаў, дастаткова прадпрымальных і дасягнуўшых значных поспехаў у якой-небудзь галіне дзейнасці (кветаводы, агароднінаводы і інш.).

Пажадана, каб змест работы кааператываў вызначаўся перш за ўсё праграмамі працоўнага навучання і патрэбамі грамадства ў тых ці іншых відах дзейнасці. У практыцы арганізацыі школьных кааператываў выконваюцца наступныя работы: выраб і рамонт інструментаў, абсталявання, мэблі, тары, цацак, адзення, рамонт памяшканняў, кніжак, вырошчванне раслін і жывёлін, аказанне паслуг насельніцтву.

Для масавай арганiзацыi прадукцыйнай працы вучняў у кааператывах настаўніку неабходна мець дастатковы аб'ём эканамічных і прававых ведаў, умець ажыццяўляць гаспадарча-вытворчую дзейнасць у новых сацыяльна-эканамічных умовах.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]