
- •Акенца ў свет продкаў
- •Гаспадар усіх рамёстваў
- •3 Распаўсюджаннем хрысціянства з’явіліся святыя Кузьма і Дзям’ян. Гэтыя святыя лічыліся апекунамі ўсіх кавалёў, сям’і і шлюбу. У народзе іх называлі бяссрэбранікамі. Яны рабілі
- •Цвіркун
- •Зорка першай велічыні
- •Ежа беларусаў
- •Веснавая паводка
- •I раптам нейкая сіла нібы падштурхнула хлопчыка. Ён хутка ўзмахнуў вяслом, неяк рыўком падагнаў лодку да зайца і, нахі-ліўшыся, схапіў яго за вушы. (569 слоў)
- •На Ласіным возеры
- •Міколкавы сны
- •Верасовыя ўспаміны
- •3 Памяці сціраецца, хочаш ці не, пачутае, убачанае, адчутае, хутчэй ці павольней. Час стварае і абкрадае чалавека, кажуць, і лечыць, толькі не ўсе раны гояцца часам.
- •Тэатральны этыкет
- •Першы парушальнік
- •3 Боку раз’езда нарастаў гул поезда. Чутно было, як пастук-валі колы на стыках рэек. На крутым павароце поезд заўсёды запавольваў ход.
- •Белы шпіц
- •Ніягарскі вадаспад
- •Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
- •«Цвяток радзімы васілька»
- •Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс
- •Адроджаная «Еўропа»
- •Беларуская літаратура ў прасторы інтэрнэту
Цвіркун
3 краю пасёлка, пры лесе, стаяла старэнькая закінутая хатка. У хатцы жыла бабка-бабылка1. Нішто не кідалася ў вочы ў гэ-тай хатцы, хіба толькі шырокая, прасторная і прысадзістая печ з рознымі пячуркамі, прыпечкам, падпрыпечкам. Што ажыў-ляла хатку-хібарку і скрашвала адзіноту бабкі, дык гэта цвір-кун. Жыў ён зімою на печы і ўсю ноч нястомна цвіркаў. Песня яго была просценькая, без усякіх кампазітарскіх завітушак. Кампазітарам жа быў сам цвіркун. Самаю адданаю яго слухач-каю была бабка-бабылка — яна любіла свайго спевака, называла яго «мой музыканцік-цвіркунок».
— Хораша, сардэчна цвіркаеш ты, міленькі мой цвіркуночак! 3 табою на свеце жыць весялей. Каб не ты, ад нуды зайшлася б тут адна, — не раз казала бабка.
Цвіркунок проста рос у сваіх вачах ад такіх слоў бабкі і цвіркаў яшчэ лепш. Ён мяняў пазіцыі на печы, па коміне прабіраўся пад самую столь, садзіўся там і цвіркаў. Цвірканне яго адтуль даносілася яшчэ галасней. Здаралася і так, што цвіркун зала-зіў на гарышча. Якраз паміж комінам і столлю была невялікая шчыліна. На гарышчы ён выбіраў адпаведнае месца і распа-чынаў сваю песню. Голас яго тады ледзь-ледзь далятаў да вуха бабкі.
—Ото жэўжык! — цешылася бабка. — Захацелася, бач ты, пацвіркаць на волі. Ну, цвіркай, цвіркай на здаровейка, род-ненькі мой!
Бабка-бабылка ведала, што яе цвіркунок зноў вернецца на печ, бо печ для цвіркуна быццам эстрада для музыканта.
Такія штукі вырабляў ён не адзін раз. Праўда, рабіў ён гэта ў цёплае надвор’е пад канец лета. Але цвіркуну аднаго гарышча паказалася мала. Захацелася яму аднойчы не толькі сысці з га-рышча, але і за межы дворыка бабкі-бабылкі выбрацца.
Ноч была цёплая і ціхая-ціхая. Заспяваў цвіркунок сваю песню на волі. Пачуў тыя гукі, нязвыклыя для слыху, вецер, які, натаміўшыся за дзень, прылёг на ўскрайку лесу адпачыць. Стаў вецер прыслухоўвацца. А гэта спяваў цвіркун, забраўшыся ў верхавіну высачэзнай хвоі.
—Што гэта? Хто там ціўкае? — ціха, нібы сам сабе, прамовіў вецер.
—А гэта, шаноўны ветру, цвіркун так спявае, — пачціва ад-казала ветру сава-начніца, пралятаючы на гэты час непадалёку ад хвоі, дзе наладзіў сабе новую эстраду цвіркун.
—Які голас! Ды гэта проста талент! — гаварыў вецер, які быў на той час у добрым гуморы. — Так вось і здаецца, што круціцца залатое калёсца на маленькай срэбранай восі.
Як бы там ні было, ветравы словы былі пачуты і падхоплены тысячамі галасоў. На досвітку другога дня яны абляцелі ўсе ва-коліцы, бо іх сказаў не хто-небудзь, а сам вецер.
Так цвіркунок стаў знатнаю асобай. Пра яго гаварылі, спявалі і шумелі, праслаўляючы яго музычныя здольнасці.
Цвіркун заганарыўся і звысоку пазіраў на розную драбязу. Ён забыўся нават пра сваю ранейшую сядзібу, пра печ бабкі-бабылкі, пра саму бабку. Цвіркун быў у росквіце сваёй славы.
Але ў жыцці нічога не бывае вечнага. Аднойчы вецер некаль-кі дзён і начэй спаў моцным сном. Відаць, яму сніліся нядобрыя сны, бо, прачнуўшыся, ён сярдзіта пазяхаў і адчуваў сябе пага-на. I трэба ж было цвіркуну ў гэтую нядобрую хвіліну распачаць сваю песню. Агорнуты славаю, цвіркун цвіркаў на ўсю моц, ад гэтага песня яго страчвала сваю мяккасць і лірычнасць. Вецер прыслухаўся, а потым сярдзіта спытаў:
—Хто гэта там свіргоча, скрыпіць, як нямазанае кола на нямазанай восі?
Якраз на тую пару там пралятала сава-начніца. I хутка ўся акруга ведала пра гэта.
3 цвіркуна пачалі кпіць, высмейваць:
—Спявак знайшоўся!
—Ведай, цвіркунок, свой на печы куток.
I ніхто не сказаў слова спачування.
Пакрыўджаны, зняважаны цвіркунок змоўк. Дачакаўшы-ся цёмнага вечара, ён ціхенька, каб ніхто не бачыў, падаўся на сядзібу бабкі-бабылкі. А як яна была рада, што яе цвіркунок заняў сваю пазіцыю на печы! А калі цвіркунок перажыў боль свайго падзення і зацвіркаў, бабка заплакала ад радасці.
I гэта была поўная, узаемная радасць. (578 слоў)