Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Акенца ў свет продкаў.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
190 Кб
Скачать
☆

Гаспадар усіх рамёстваў

Чалавека, які можа ператвараць адны рэчы ў іншыя, заўсёды называлі чараўніком. Вось і каваль, які ператварае руду ў роз-ныя прылады, паводле павер’яў, быў звязаны з чарадзейнымі сіламі. Міфы многіх краін расказваюць пра боства ў выглядзе каваля. Сапраўдны каваль не абмежаваны сваёй прафесіяй. Ня-рэдка яго называюць гаспадаром усіх рамёстваў. У старажыт-ных легендах захаваўся вобраз каваля Сварога. Спачатку ён быў адзіным вярхоўным боствам, валадаром свету, з’яўляўся бацькам сонца, святла і агню. Лічыцца, што з дапамогай гэтага боства старажытныя славяне пачалі апрацоўваць метал.

3 Распаўсюджаннем хрысціянства з’явіліся святыя Кузьма і Дзям’ян. Гэтыя святыя лічыліся апекунамі ўсіх кавалёў, сям’і і шлюбу. У народзе іх называлі бяссрэбранікамі. Яны рабілі

людзям розныя рэчы, а грошай не бралі. Легенды расказваюць, як Кузьма і Дзям’ян забілі Змея, які патрабаваў у ахвяру людзей.

Вельмі даўно панадзіўся ў адну краіну лятаць страшны Змей. Ён браў сабе па чарзе на з’яданне аднаго чалавека. Дайшла чарга і да дачкі князя. Бегла яна, ратуючыся, каля кузні, дзе

працавалі Кузьма і Дзям’ян. Кавалі схавалі яе за жалезнымі дзвярыма. Прыляцела жахлівая пачвара і пачала патрабаваць княжну. Кавалі прапанавалі Змею пралізаць языком жалезныя дзверы, каб дастаць дзяўчыну. Тым часам Кузьма схапіў Змея абцугамі за язык, а Дзям’ян запрог Змея ў спецыяльны плуг. Пачалі яны на ім узворваць зямлю. У выніку з’явіліся горы пад назвай Змеевы Валы. Калі Змей дарваўся да мора, то піў да той пары, пакуль не лопнуў.

3 тых часоў Кузьму і Дзям’яна ўшаноўваюць за тое, што яны знішчылі Змея. Свята ў іх гонар адзначалі ў лістападзе. Пазней народ уяўляў Кузьму і Дзям’яна кавалямі, якія закоў-валі зямлю і ваду ў лёд, ім падпарадкоўваліся мароз і сцюжа. У народнай мове і сёння жыве прыказка: «Кузьма-Дзям’ян — божы каваль». У некаторых паданнях гэтыя кавалі навучаюць, як трэба апрацоўваць зямлю. Святыя кавалі Кузьма і Дзям’ян у народных легендах заўсёды былі з молатам. Таксама яны ка-валі шчасце — пярсцёнкі і вянцы для дзяўчат-нявест. Дарэчы, традыцыя падчас вяселля зачыняць замок на ключ і выкідаць ключ у ваду жывая і сёння. А паходзіць яна са старажытнага абраду, які здзяйсняўся менавіта ў кузні.

Наогул кавалі ўсіх народаў лічыліся звышнатуральнымі ства-рэннямі, чарадзеямі. Людзі бачылі, што яны з жалезнай руды варылі ў спецыяльных печах жалеза. Затым выкоўвалі з яго нажы, сякеры, іншыя неабходныя для працы рэчы. Кавальская праца патрабавала складаных тэхналагічных працэсаў. Да таго ж з-за боязі пажару ў кузні кавалі звычайна сяліліся на краі вёскі, што нараджала ў людзей розныя падазрэнні.

Кузня, як і жытло чараўніка, заўсёды знаходзілася на ўскрай-ку паселішча або нават далёка ад яго. Да каваля звярталіся як да лекара і знахара. Адны кавалі былі добрымі, другія — злы-мі. Іх магічная сіла лічылася моцнай. Ім нават прыпісвалася магчымасць знішчаць пры дапамозе чарадзейства сваіх ворагаў. Нават слова «каваць» звязвалі з каварствам.

Найчасцей кузня каваля ўспрымалася як святое месца, дзе сыходзіліся пяць элементаў Сусвету: агонь, метал, вада, дрэва і зямля. Кузня была ў вёсцы і своеасаблівым мужчынскім клу-бам. Там збіраліся не толькі навастрыць плуг або падкаваць каня, але і абмеркаваць мясцовыя навіны.

Наогул майстар, які працаваў з металам, заўсёды заставаўся прафесіяналам. 3 часам майстэрства каваля дало жыццё шмат-лікім іншым рамёствам: ліцейнаму, пракатнаму і нават юве-лірнаму. Амаль ва ўсіх народаў свету існуюць міфы, легенды і паданні пра багоў агню і кавальскага майстэрства. Кавалі заў-сёды былі творцамі. Заўсёды разумелі і адчувалі прыгажосць зробленай рэчы. Таму і называюць іх гаспадарамі ўсіх рамёст-ваў. (537 слоў)