Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Акенца ў свет продкаў.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
190.46 Кб
Скачать

Беларуская літаратура ў прасторы інтэрнэту

Мастацкая літаратура з’яўляецца часткай культуры нацыі, і ад таго, наколькі поўна і ўсебакова яна прадстаўлена ў прасторы інтэрнэту, залежаць папулярызацыя нацыянальнай культу-ры, магчымасць доступу да яе сусветнай супольнасці.

Сёння інтэрнэт фактычна ўяўляе сабой сусветную віртуаль-ную бібліятэку. Калі валодаць методыкай пошуку, тут за карот-кі час можна знайсці інфармацыю па любой тэме, праблеме. Зразумела, нельга ігнараваць інфармацыйнай небяспечнасці некаторых вэб-рэсурсаў, аднак трэба ўсведамляць, што інтэр-нэтам карыстаецца больш за мільярд чалавек у свеце.

У гэтых умовах асаблівае значэнне набывае забеспячэнне шырокага інтэрнэт-доступу да рэсурсаў нацыянальнай мас-тацкай літаратуры, паколькі найлепшыя яе творы спрыяюць фарміраванню станоўчага вобраза нацыі, адкрываюць свету яе культурныя здабыткі.

Існуе шмат беларускіх пошукавых сістэм і каталогаў, па якіх можна найбольщ паспяхова ажыццяўляць пошук беларускай літаратуры ў інтэрнэце. Сайты, на якіх сканцэнтравана інфармацыя пра беларускую літаратуру, можна аб’яднаць у некалькі груп.

Уласна літаратурныя сайты змяпічаюць навіны сучаснага бе-ларускага літаратурнага жыцця, рэцэнзіі, крытычныя. тэарэтычныя матэрыялы, каталогі выдавецтваў, біяграфіі пісьменнікаў, тэксты твораў. Да іх адносяцца сайты «Беларуская палічка», «Беларуская электронная бібліятэка», «Камунікат» і іншыя.

Асобныя групы складаюць інтэрнэт-старонкі беларускіх аўтараў і перакладчыкаў, віртуальныя літаратурныя музеі, сайты часопісаў і газет, выдавецтваў, бібліятэк, кніжных інтэрнэт-магазінаў, блогі беларускіх літаратараў, сайты навін, дзе змяшчаюцца інтэрв’ю, выступленні пісьменнікаў.

Напрыклад, сярод інтэрнэт-рэсурсаў, якія даюць магчы-масць пазнаёміцца са звесткамі пра жыццё і творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа, прачытаць іх творы, можна адзначыць сайты «Якуб Колас», «Янка Купала», сайты Дзяржаўнага лі-таратурнага музея Янкі Купалы і Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, паэтычныя старонкі Якуба Коласа і Янкі Купалы на нацыянальным паэтычным партале «Вершы беларускіх паэтаў». Творы класікаў змешчаны на сай-тах «Бібліятэка беларускай літаратуры», «Родныя вобразы», «Беларуская літаратура ў англійскіх перакладах» і іншых.

Спецыяльнай юбілейнай рубрыкай інтэрнэт-партала Нацы-янальнай бібліятэкі Беларусі з’яўляецца віртуальны праект «Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас: да 130-годдзя з дня нараджэння». Праект, прысвечаны заснаваль-нікам новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літа-ратурнай мовы, дае магчымасць дэталёва пазнаёміцца з жыц-цём народных пісьменнікаў, іх творчай спадчынай.

Праект забяспечвае аддалены доступ карыстальнікаў да тво-раў Янкі Купалы і Якуба Коласа, апублікаваных у перыядыч-ных выданнях, а таксама да першых прыжыццёвых выданняў класікаў, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі.

Для праекта алічбавана больш за сто выданняў твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа, чатыры гуказапісы з выступленнямі класікаў, восем гуказапісаў іх твораў у выкананні вядомых ар-тыстаў, пададзены гуказапісы музычных кампазіцый на вершы беларускіх майстроў слова.

Зборы твораў пісьменнікаў неаднаразова перавыдаваліся, і беларускія кніжныя графікі лічылі за гонар стварыць арыгі-нальнае мастацкае аздабленне для кожнага выдання. 3 мэтай дэманстрацыі багацця кніжнага афармлення літаратурнай спад-чыны Янкі Купалы і Якуба Коласа алічбаваны і прадстаўлены ілюстрацыі да іх твораў выдатных беларускіх мастакоў.

У раздзеле «Выслоўі, выказванні, афарызмы беларускіх пес-няроў* у тэматычных рубрыках сабраны цытаты Янкі Купалы і Якуба Коласа, якія адлюстроўваюць выразнасць, вобразнасць і багацце мовы народных пісьменнікаў.

Матэрыялы праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прадстаўлены на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. (455 слоў)

Брэсцкі вяслярны канал

25 мая 2007 года горад Брэст, а разам з ім і ўся наша краіна атрымалі сучасны шматфункцыянальны спартыўна-відовішч-ны комплекс — Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па веславанні. У гэты дзень быў дадзены старт Міжнароднай рэгаце «Дружба», у якой удзельнічалі спартсмены чатырнац-цаці краін свету. У цырымоніі адкрыцця канала прыняла ўдзел Кацярына Карстэн — трохразовая алімпійская чэмпіёнка, лідар нацыянальнай зборнай па веславанні.

Брэсцкі вяслярны канал — унікальнае прыроднае збудаван-не, візітная картка горада. Даўжыня канала — дзве тысячы дзвесце семдзесят чатыры метры, шырыня — сто шэсцьдзясят два метры, што цалкам адпавядае міжнародным стандартам.

Канал складаецца з трох блокаў. Першы блок уключае су-дзейска-адміністрацыйны корпус, фінішную вышку, прастор-ную канферэнц-залу на сто дзевяноста шэсць месцаў, утульнае кафэ «Чайка», інфармацыйны цэнтр і прэс-цэнтр. Адкрытая пляцоўка з трыбунамі для гледачоў злучана балконамі з судзей-скай вышкай, абсталяванай электроннай сістэмай «старт — фініш».

Другі блок прадстаўлены сучаснай гасцініцай на сто месцаў. Прасторныя, зручныя, утульныя нумары абсталяваны выса-каякаснай мэбляй, ложкі ўкамплектаваны артапедычнымі матрацамі. У кожным нумары ёсць душавая кабіна, тэлефон, тэлевізар, халадзільнік. 3 балконаў адкрываецца цудоўны від на водную роўнядзь вяслярнага канала і зону адпачынку. Побач з гасцініцай знаходзяцца кругласутачная стаянка і начная пар-коўка для легкавога аўтатранспарту і аўтобусаў.

Трэці блок уключае два вяслярныя басейны, фізкультурны корпус, тры трэнажорныя залы, фітнес-залу, басейн. У блок уваходзяць таксама медыцынскі цэнтр, саўны, масажныя ка-бінеты.

Тых, хто ўпершыню прыбшоў у трэнажорную залу, інструк-тары пазнаёмяць з правіламі карыстання трэнажорамі, навучаць бяспечнай тэхніцы выканання базавых практыкаванняў. Персанальны трэнер дапаможа спланаваць індывідуальную праграму трэнірюўкі з выкарыстаннем рознага абсталявання.

Да паслуг наведвальнікаў — басейн (даўжыня — дваццаць пяць метраў, шырыня — адзінаццаць з паловай метраў, мак-сімальная глыбіня — амаль два метры). Заняткі праводзяцца кваліфікаванымі спецыялістамі як па індывідуальнай прагра-ме, так і ў групе. У басейне падтрымліваецца пастаянная тэм-пература вады і паветра, прадугледжана фільтрацыя вады і яе ачыстка рэагентамі, якія не змяшчаюць свабоднага хлору.

Для аматараў расслабіцца пад уздзеяннем гарачай пары працуе ўтульная саўна. Парылка, пакой для адпачынку і душавыя разлічаны на дванаццаць чалавек. Асаблівасць саўны — дзве кантрасныя ванны. На працягу дзвюх гадзін можна не толь-кі пераканацца, што пара з’яўляецца правераным спосабам ачышчэння арганізма, але і пагутарыць за кубкам чаю ў пакоі адпачынку.

Па перыметры канала пабудавана лыжаролерная траса (даў-жыня — пяць Кіламетраў, шырыня — чатыры з паловай ме-тры). Для аматараў актыўнага адпачынку на свежым паветры ажыццяўляецца пракат спартыўнага інвентару: веласіпедаў, ролікавых канькоў, лыжаролераў, лыж.

На базе цэнтра праходзяць падрыхтоўку да чэмпіянатаў све-ту і Еўропы нацыянальныя каманды па акадэмічным веславанні і веславанні на байдарках і каноэ, праводзяцца спаборніцтвы рознага ўзроўню, дзейнічаюць групы пачатковай падрыхтоў-кі, вучэбна-трэніровачныя групы спартыўнага ўдасканалення і групы вышэйшага спартыўнага майстэрства. Нацыянальныя зборныя Расіі, Украіны, федэрацыя веславання Масквы, якія праходзілі падрыхтоўку на базе Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па веславанні, высока ацанілі яго магчы-масці.

Комплекс стаў адным з найлепшых спартыўна-аздараўлен-чых цэнтраў не толькі ў Брэсцкай вобласці, але і ў краіне. Тут створана ўсё для дзелавых зносін, павышэння спартыўнага майстэрства, прыгожага і незабыўнага адпачынку. (456 слоў)