Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Акенца ў свет продкаў.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
190.46 Кб
Скачать

Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс

У Нясвіжскім палацава-замкавым комплексе спалучаюц-ца разнастайныя архітэктурныя стылі. Гэта робіць комплекс унікальным помнікам архітэктуры, які ўвабраў у сябе мастац-кія дасягненні самых розных гістарычных эпох.

Будаўніцтва мураванага замка пачалося ў 1583 годзе па іні-цыятыве тагачаснага дзяржаўнага і культурнага дзеяча Мі-калая Радзівіла Сіроткі. Мікалай Сіротка надоўга пасяліўся ў Нясвіжы і паставіў за мэту стварыць тут княжацкую рэзі* дэнцыю. Беларускія магнаты любілі акружаць сябе раскошай, а магнацкі род Радзівілаў быў адным з самых багатых у Еўропе. У галоўнай рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы захоўваліся гале-рэя партрэтаў вядомых людзей, дарагая зброя. У замку такса* ма размяшчалася багатая бібліятэка. Вядома, першапачаткова ў Нясвіжы існаваў драўляны замак, пра які неаднаразова згад-ваецца ў розных пісьмовых крыніцах. Новы мураваны замак меў форму чатырохвугольніка і вылучаўся магутнымі, надзей-нымі абарончымі збудаваннямі. Ён быў акружаны высокім зем-ляным валам з бастыёнамі і шырокім ровам з вадой. Абарончыя збудаванні Нясвіжскага замка былі зроблены ў італьянскіх тра-дыцыях. За ўмацаваннямі размяшчаліся асобныя мураваныя карпусы і ўязная брама. Цэнтральны корпус быў прамавуголь-ны, трохпавярховы, з васьміграннымі вежамі. Справа ад брамы быў узведзены новы будынак — камяніца, да якой прымыкала высокая дазорная вежа. Цэнтральныя ўваходы былі ўпрыго-жаны гербамі.

Падчас ваенных дзеянняў Нясвіжскі замак значна пацярпеў і доўгі час знаходзіўся ў запусценні. Толькі ў XVIII стагоддзі на тэрыторыі замка пачаліся будаўнічыя работы, у выніку якіх за-мак быў адноўлены. Асобна размешчаныя карпусы былі аб’яд-наны ў адно цэлае.

3 XVIII стагоддзя ў асноўных сваіх рысах палац захаваўся да нашага часу. Замак стаў уяўляць сабой замкнёны комплекс карпусоў з вялікім унутраным дваром. Яго форма не мае выраз-най геаметрычнай формы. Увесь комплекс характарызуецца несіметрычнасцю, што з’явілася вынікам яго шматэтапнага будаўніцтва. Цэнтральны корпус з’яўляецца галоўным ва ўсім ансамблі. Ён выразна вылучаецца сваім архітэктурным рашэн-нем. 3 унутранага двара корпус выглядае таксама надзвычай прыгожым дзякуючы арганічным скульптурным устаўкам і іх мастацкаму афармленню. На галоўным фасадзе замка месцілася карцінная галерэя. На ніжнім паверсе размяшчаліся службовыя памяшканні, на верхнім былі княжацкія пакоі. Злева і справа ад замкавай брамы знаходзіліся комплексы жылых і гаспадар-чых пабудоў.

3 часам Нясвіжскі замак страціў свае першапачатковыя рысы і істотна змяніў аблічча. Новыя будынкі надалі яму вы-гляд свецкага палацава-замкавага комплексу. Абарончыя мэты збудавання адышлі на другі план.

Пасля вайны 1812 года замак прыйшоў у заняпад з-за адсут-насці гаспадароў і пачаў аднаўляцца толькі тады, калі быў вер-нуты Радзівілам. У гэты час пачалася закладка знакамітага паркавага комплексу, аднаго з найлепшых ва ўсёй Усходняй Еўропе.

У 2001 годзе будынкі замка былі перададзены гісторыка-му-зейнаму запаведніку «Нясвіж». 3 таго часу пачалася актыўная рэканструкцыя помніка. Сёння Нясвіжскі замак уяўляе сабой адзін з найважнейшых турыстычных аб’ектаў Беларусі, які штодзень наведваюць сотні, а то і тысячы людзей. Нясвіжскі замак уключаны ў спіс помнікаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Сёння ён з’яўляецца і вядомым культурным цэнтрам краіны.

Наведвальнікі Нясвіжскага замка захапляюцца яго архі-тэктурай, раскошай. Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс горда ўзвышаецца над наваколлем, беражліва захоўвае па-мяць стагоддзяў, дэманструе моц і веліч сённяшняй Беларусі. (455 слоў)

Паводле Н. Матусевіч.