- •Акенца ў свет продкаў
- •Гаспадар усіх рамёстваў
- •3 Распаўсюджаннем хрысціянства з’явіліся святыя Кузьма і Дзям’ян. Гэтыя святыя лічыліся апекунамі ўсіх кавалёў, сям’і і шлюбу. У народзе іх называлі бяссрэбранікамі. Яны рабілі
- •Цвіркун
- •Зорка першай велічыні
- •Ежа беларусаў
- •Веснавая паводка
- •I раптам нейкая сіла нібы падштурхнула хлопчыка. Ён хутка ўзмахнуў вяслом, неяк рыўком падагнаў лодку да зайца і, нахі-ліўшыся, схапіў яго за вушы. (569 слоў)
- •На Ласіным возеры
- •Міколкавы сны
- •Верасовыя ўспаміны
- •3 Памяці сціраецца, хочаш ці не, пачутае, убачанае, адчутае, хутчэй ці павольней. Час стварае і абкрадае чалавека, кажуць, і лечыць, толькі не ўсе раны гояцца часам.
- •Тэатральны этыкет
- •Першы парушальнік
- •3 Боку раз’езда нарастаў гул поезда. Чутно было, як пастук-валі колы на стыках рэек. На крутым павароце поезд заўсёды запавольваў ход.
- •Белы шпіц
- •Ніягарскі вадаспад
- •Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
- •«Цвяток радзімы васілька»
- •Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс
- •Адроджаная «Еўропа»
- •Беларуская літаратура ў прасторы інтэрнэту
«Цвяток радзімы васілька»
Гэты прыгожы двухпавярховы дом у цэнтры Траецкага прад-месця ў Мінску ведаюць многія. У доме знаходзіцца Літаратур-ны музей Максіма Багдановіча. У падобным двухпавярховым доме больш за сто дваццаць гадоў таму нарадзіўся Максім...
У пасляваенны час навукоўцы адшукалі нямала матэрыялаў пра жыццё і творчасць паэта. Пазней сваякі перадалі музею шматлікія прадметы, розныя дакументы, лісты, фотаздымкі. Матэрыялы паступова назапашваліся. 3 часам у Мінску быў створаны Літаратурны музей Багдановіча. Сёння экспазіцыі музея наладжаны так, што кожны наведвальнік нібы сустра-каецца з самім Багдановічам. Праводзяцца тэматычныя экс-курсіі, прысвечаныя інтымнай, пейзажнай лірыцы, экскурсія «Багдановіч і сучаснасць».
У музеі часта праходзяць літаратурныя вечары. Многія паэты лічаць за гонар прэзентаваць свае новыя кнігі менавіта ў доме Максіма. Тым самым яны быццам трымаюць творчы экзамен перад класікам беларускай літаратуры. А здаць гэты экзамен могуць толькі самыя таленавітыя.
Беларускі народ памятае свайго славутага сына. Штогод збірае прыхільнікаў таленту Багдановіча свята паэзіі і песні ў Ракуцёўшчыне. Праводзяцца навуковыя канферэнцыі, прыс-вечаныя творчасці Багдановіча. На іх збіраюцца як знакамі-тыя вучоныя, так і тыя, хто робіць у літаратуры першыя крокі. Памятаюць пра Багдановіча і ў Яраслаўлі, дзе ён скончыў гім-назію. У Яраслаўлі таксама адкрыты музей паэта. Імем класі-ка беларускай літаратуры названы вуліцы ў Мінску, Гродне, Віцебску, Гомелі, Брэсце, Магілёве.
Сёння Багдановіч гучыць на англійскай, балгарскай, венгер-скай, грузінскай, казахскай і іншых мовах. Першы зборнік Баг-дановіча на рускай мове з’явіўся яшчэ ў 1940 годзе. 3 таго часу на рускай мове выйшла некалькі кніг Багдановіча. На ўкраін-скай мове «Вянок» з’явіўся ў дваццатыя гады XX стагоддзя. Максіму Багдановічу прысвечаны дакументальныя фільмы, плакаты, паштоўкі, значкі.
Яшчэ адзін горад памятае Багдановіча — гэта Ялта. У гэтым горадзе лячыўся і адпачываў паэт. Двухпавярховы дом, дзе жыў Максім, энаходзідца на вуліцы, якая названа яго іменем. А вось і помнік яму. Засяроджаны, нібы жывы, стаіць паэт на высокім пастаменце з кнігай у руках. Зразумела, са сваім неўміручым «Вянком». Сваю адзіную прыжыццёвую кнігу ён трымае ў левай руцэ, прыціскае яе да сэрца. Позірк паэта скі-раваны ў будучыню. Застаецца ўражанне, што паэт думае пра Радзіму, пра Беларусь, якая дачакалася «залацістага яснага дня».
Калі глядзіш на гэты помнік, адразу ўспамінаеш іншы, уста-ноўлены ля будынка тэатра оперы і балета. Максім Багдановіч стаіць, склаўшы на грудзях рукі. У руцэ — «цвяток радзімы васілька». Гэтая сціплая кветка даўно ўспрымаецца як сімвал яго творчасці. Сам Багдановіч — той васілёк, які ўзгадаваўся на чужой зямлі і не засох. Выжыў, каб вярнуцца на радзіму. Зра-зумеў, што няма лепшай зямлі, чым родная. Хоць Багдановіч спіць вечным сном далёка ад Беларусі, ён заўсёды з ёй.
Глыбокі сэнс набывае выказванне народнага пісьменніка Івана Навуменкі, які пісаў, што зорка Максіма Багдановіча на беларускім паэтычным небасхіле з’явілася невыпадкова. Яна павінна была з’явіцца. Без Багдановіча наша літаратура стра-ціла б многае. Багдановіч прывіў беларускай літаратуры пачуццё гонару за свой народ, за яго гісторыю, культуру. Багдановіч вялікі і тым, што з-пад яго пяра выходзілі вершы з глыбокім філасофскім падтэкстам. Яны прымушалі задумацца пра сэнс жыцця, пра мінулае і будучае. Максім Багдановіч жыве і сёння. I будзе жыць, пакуль жывуць на зямлі беларусы.
Багдановіч выступаў як літаратурны крытык, таленавіты перакладчык. Паэт цікавіўся традыцыямі, духоўным светам свайго народа. Ён адкрываў беларусам Беларусь. Пачуццём гонару за свой народ прасякнуты публіцыстычныя творы Баг-дановіча. Ён пісаў: «Мы — вялікі народ. Гэта наш край, наша старонка».
Заслуга Багдановіча ў тым, што ён смела ўводзіў беларускую паэзію ў еўрапейскі кантэкст. Да яго ў беларускай літаратуры развіваліся толькі традыцый-ныя жанры, адсутнічалі склада-ныя паэтычныя формы. Праціўнікі беларускай мовы сцвярджалі, што яна мужыцкая, не прыдатная для высокай літаратуры. Багдановіч даказаў сваімі творамі, што беларуская літаратура мае права « еўрапейскай звацца». Паэт уводзіў у шыроки ужытак вершаваныя формы, якія беларускаму чытачу былі невядомы. Вершы Багдановіча і сёння годна гучаць у еўрапейскім і сусветныс кантэстах. (590 слоў)
