- •Акенца ў свет продкаў
- •Гаспадар усіх рамёстваў
- •3 Распаўсюджаннем хрысціянства з’явіліся святыя Кузьма і Дзям’ян. Гэтыя святыя лічыліся апекунамі ўсіх кавалёў, сям’і і шлюбу. У народзе іх называлі бяссрэбранікамі. Яны рабілі
- •Цвіркун
- •Зорка першай велічыні
- •Ежа беларусаў
- •Веснавая паводка
- •I раптам нейкая сіла нібы падштурхнула хлопчыка. Ён хутка ўзмахнуў вяслом, неяк рыўком падагнаў лодку да зайца і, нахі-ліўшыся, схапіў яго за вушы. (569 слоў)
- •На Ласіным возеры
- •Міколкавы сны
- •Верасовыя ўспаміны
- •3 Памяці сціраецца, хочаш ці не, пачутае, убачанае, адчутае, хутчэй ці павольней. Час стварае і абкрадае чалавека, кажуць, і лечыць, толькі не ўсе раны гояцца часам.
- •Тэатральны этыкет
- •Першы парушальнік
- •3 Боку раз’езда нарастаў гул поезда. Чутно было, як пастук-валі колы на стыках рэек. На крутым павароце поезд заўсёды запавольваў ход.
- •Белы шпіц
- •Ніягарскі вадаспад
- •Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
- •«Цвяток радзімы васілька»
- •Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс
- •Адроджаная «Еўропа»
- •Беларуская літаратура ў прасторы інтэрнэту
Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
Браслаўшчына — край надзвычай прыгожых азёраў. У іх загадкавых назвах чуваць водгулле старадаўніх легенд, што з пакалення ў пакаленне пераказваюцца мясцовымі жыхарамі. У цэнтры сучаснага Браслава — Замкавая гара. Там ляжыць гранітны валун, на якім змешчаны надпіс: «Замкавая гара з’яў-ляецца месцам заснавання горада Браслава».
Браслаўскае гарадзішча — адно з самых вялікіх у Беларусі. Археалагічныя даследаванні паказалі, што першыя пасялен-ні бяруць пачатак з VIII—IX стагоддзяў. Пазней браслаўскія землі апынуліся ў складзе Полацкага княства. Менавіта ў гэты час гарадзішча набыло выгляд умацаванай цытадэлі. Паводле тагачаснай традыцыі цытадэль назвалі ў гонар яе заснавальні-ка — Браслаўля. Праўда, ёсць меркаванне, што ў аснове назвы Браслаў ляжыць слова «брасла». Яно азначае «брод» — месца, дзе можна перайсці цераз раку ці возера.
Гэты дзівосны куток на поўначы Віцебшчыны даўно аблюба-валі турысты. Апошнія дзесяцігоддзі іх колькаць хутка расце. Сярод моладзі асаблівую папулярнасць набыў аўтамабільны турызм. Каб зберагчы навакольную прыроду, папярэдзіць эка-лагічныя праблемы, урад Беларусі прыняў рашэнне заснаваць Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры». Яго працягласць з поўначы на поўдзень — болыш за пяцьдзясят кіламетраў.
У час падарожжаў па Браслаўшчыне зачароўвае маляўнічы і разнастайны рэльеф. Найперш прыцягваюць увагу шматлікія пагоркі самай рознай велічыні і вышыні. Адны стаяць асобна, другія злучаны ў дзіўныя казачныя ўмацаванні. Паміж імі ля-жаць люстэркі азёраў.
Браслаўская града — своеасаблівы, створаны прыродай пом-нік на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Прыблізна дваццаць ты-сяч гадоў назад на яе месцы ляжаў магутны, у некалькі соцень метраў, ледавік. Геолагі лічаць яго галоўным «архітэктарам» сённяшняга аблічча Браслаўшчыны. Найбольш прыкметныя сляды ледавіка — камы, якія надаюць рэльефу характэрныя рысы. Слова «камы» азначае «грэбень». Камамі называюць
пагоркі круглаватай формы. Яны ўтварыліся пры паступовым растайванні ледавіка.
Да маўклівых сведкаў тых часоў адносяцца і камяні. Асоб-ныя з іх нагадваюць сапраўдных волатаў. Напрыклад, самы вялікі валун мае вагу звыш сарака тон. Мажліва, да яго тыся-чу гадоў назад прыходзілі мясцовыя жыхары, каб пакланіцца язычніцкаму богу Вялесу. Вялес лічыўся ахоўнікам і заступ-нікам свойскай жывёлы. У народных легендах Вялес вядомы яшчэ пад адным іменем — Волас. Браслаўцы вельмі шанавалі яго. Невыпадкова самыя прыгожыя і самыя глыбокія азёры Браслаўшчыны назвалі Волас Паўночны і Волас Паўднёвы. Вада ў азёрах надзвычай празрыстая і чыстая.
Безумоўна, азёры — галоўнае багацце блакітнавокага краю, яго славутасць. Азёры займаюць значную частку тэрыторыі парку. Яны злучаюцца паміж сабой маляўнічымі рэчкамі, у якіх водзіцца шмат відаў рыбы. Невыпадкова турысты, што наведваюць Браслаўшчыну, доўга ўспамінаюць і смачную юшку, і рыбацкае шчасце. У прыбярэжных мясцінах — пту-шынае царства, дзе раскашуе больш за сто восемдзесят відаў птушак. З іх многія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Калі пашчасціць, можна на свае вочы пабачыць знакамітых крыла-тых рыбаловаў.
Прыкладна пяцьдзясят працэнтаў тэрыторыі Браслаўскага парку займаюць лясы. У браслаўскіх лясах знайшлі надзей-ны прытулак буры мядзведзь, еўрапейская рысь, барсук, воўк і іншыя звяры. Хочацца верыць, што і далей яны будуць сустра-кацца ве толькі на старонках Чырвонай кнігі.
Гэта самыя кароткія звесткі пра Нацыянальны парк «Бра-слаўскія азёры». Аднак нездарма людзі кажуць: лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Нястомных і цікаўных ванд-роўнікаў у любую пару года чакаюць маршруты і адкрыцці. (474 словы)
