Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Акенца ў свет продкаў.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
190.46 Кб
Скачать

Белы шпіц

Стаяла зіма сорак трэцяга года. Ішла другая зіма вайны, і наогул было дзіўна, як і чым трымаліся гараджане, звычай-нае мірнае насельніцтва, што прывыкла жыць ад зарплаты да зарплаты, не маючы ніякіх запасаў, усю надзею ўскладаючы на магазіны.

Цэнтр горада, сэрца яго цяпер базар, сюды збіраюцца хто прадаваць, хто купляць, а хто зарабляць на чужым горы...

Сярод людзей з самай раніцы, то апускаючы нос да самага снегу, нюхаючы яго, то тыцкаючы носам у халявы ботаў, у ва-лёнкі, што тупалі там і тут, бегаў сабака, белы шпіц. Ён бегаў між людзей, садзіўся, задзіраў галаву, хочучы зазірнуць лю-дзям у твары, часам ціхенька павіскваў, але ніхто на яго не звяртаў увагі. Тады сабака зноў пачынаў бегаць, шукаючы, ві-даць, гаспадара.

Нарэшце стаміўся ці страціў веру ў свой занятак. Выбег з густога натоўпу, сеў на купку сена, паклаў перад сабою лапы. Дома прывык, мусіць, садзіцца на падасланае, вось і цяпер знайшоў сена, не лёг абы-дзе.

У гэты час да стала, каля якога сядзеў сабака, падкацілася тачка. I тоўстая кабета, закручаная ў некалькі хустак, зняла з тачкі вялікую каструлю. Выняўшы з кішэні паліто сагнуты відэлец і бразгаючы ім аб каструлю, кабета закрычала:

  • Дранікі, дранікі, гарачыя дранікі!

Першым да жанчыны падышоў хлопчык. Тая ссыпала дро-бязь у кішэню паліто, спрытна падхапіла накрыўку з каструлі, выпусціўшы на волю воблака пару і паху.

Сабака завіляў хвастом. Ён пазіраў хлопчыку ў рот, сачыў, як адкусваў, жаваў той аладку, але хлопчык не бачыў сабакі, увесь заняты пахам і смакам аладкі.

Сабака расчаравана прысеў на сваю купу сена, але ў гэты час зноў бразнула каструля. Сабака зноў падняўся, навастрыўся.

Ён сам не заўважыў, як падышоў да чалавека, завіляў хвастом, як пачаў павіскваць, просячы пачастунку. Ён глядзеў чалавеку ў вочы, але той адводзіў ад яго позірк, еў спяшаючыся, і хутка яго рукі апусцелі.

Тады сабака павярнуўся да кабеты, гаспадыні дранікаў, і, быццам нешта ўспомніўшы, стаў на заднія лапы і пачаў слу-жыць.

Служыў ён доўга, старанна, яго вочы пазіралі аддана і шчы-ра, з нейкай радасцю, з надзеяй.

Але кабета яго не бачыла. I яна адводзіла позірк, глядзела ўбок.

А сабака служыў, часам лапы яго нямелі, тады ен на міг апус-каў іх, дакранаўся імі да снегу і тут жа зноў падымаў іх, пры-ціскаў да грудзей і служыў, служыў.

— Пайшоў вон, — нарэшце не вытрымала, замахнулася на яго відэльцам кабета. — Тут і людзям няма чаго есці.

Сабака, нібы прысаромлены, стаў на чатыры лапы, вільнуў хвастом і адышоў убок. Ён сіліўся не глядзець у той бок, адкуль плыў да яго пах ежы, адварочваў галаву, заплюшчваў вочы.

I раптам сабака завурчаў, натапырыўся, яго лагодныя дагэ-туль вочы загарэліся злосцю. Паўз яго, засунуўшы рукі ў рука-вы шыняля і згорбіўшыся, прасунуўся немец. Шпіц ускочыў на ногі і моцна забрахаў. Ён нібыта азвярэў, кідаўся на немца, адчайна брахаў. Немец нахіліўся, быццам паказваючы, што хоча падняць камень. Шпіц адскочыў, але тут жа з новай сілаю кінуўся на немцавы боты, гатовы ўчапіцца ў іх зубамі, гатовы разадраць, знішчыць гэтага чужога.

Немец выйшаў за вароты, знік, а сабака яшчэ доўга стаяў і брахаў яму ўслед, брахаў з усёй сабачай злосцю, да хрыпаты, да адчаю. А кали трохі супакоіўся, пачуў за сабою незнаёмы голас, а перад ім

на снег пляснуўся кавалачак цёплай пахучай аладкі.

I той жа голас сказаў:

— Каб цябе, які разумны сабака… (527 слоў)