- •Акенца ў свет продкаў
- •Гаспадар усіх рамёстваў
- •3 Распаўсюджаннем хрысціянства з’явіліся святыя Кузьма і Дзям’ян. Гэтыя святыя лічыліся апекунамі ўсіх кавалёў, сям’і і шлюбу. У народзе іх называлі бяссрэбранікамі. Яны рабілі
- •Цвіркун
- •Зорка першай велічыні
- •Ежа беларусаў
- •Веснавая паводка
- •I раптам нейкая сіла нібы падштурхнула хлопчыка. Ён хутка ўзмахнуў вяслом, неяк рыўком падагнаў лодку да зайца і, нахі-ліўшыся, схапіў яго за вушы. (569 слоў)
- •На Ласіным возеры
- •Міколкавы сны
- •Верасовыя ўспаміны
- •3 Памяці сціраецца, хочаш ці не, пачутае, убачанае, адчутае, хутчэй ці павольней. Час стварае і абкрадае чалавека, кажуць, і лечыць, толькі не ўсе раны гояцца часам.
- •Тэатральны этыкет
- •Першы парушальнік
- •3 Боку раз’езда нарастаў гул поезда. Чутно было, як пастук-валі колы на стыках рэек. На крутым павароце поезд заўсёды запавольваў ход.
- •Белы шпіц
- •Ніягарскі вадаспад
- •Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
- •«Цвяток радзімы васілька»
- •Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс
- •Адроджаная «Еўропа»
- •Беларуская літаратура ў прасторы інтэрнэту
Першы парушальнік
Моцна спяць байцы. Начная цішыня ў казарме здаецца звонкай і насцярожанай. Вячаслаў ямчэй накрыўся коўдрай. На нейкае імгненне прыгадаў твары бацькі і маці, бабулі і сястры. «Вы, напэўна, яшчэ не спіце. Вячэраеце, а магчыма, сядзіце каля тэлевізара. Ці перачытваеце мой апошні ліст?»
Не надта падрабязны ён. Не было часу. Вячаслаў не напісаў пра галоўнае, што адбылося напярэдадні свята. Толькі скупа паведаміў, што нядаўна быў прадстаўлены да ўзнагароды знач-ком «Выдатны пагранічнік» і атрымаў падзяку ад камандаван-ня. «За добрую службу», — коратка напісаў ён, бо лічыў, што нічога асаблівага не адбылося. Проста ён выканаў свой воінскі абавязак. На яго месцы гэтак жа зрабіў бы кожны баец заставы.
Цяжкасць, як думалася Вячаславу, была толькі ў тым, што парушальнік граніцы не пакінуў бачнага следу. Глыбокай ноч-чу, выкарыстаўшы непагадзь, ён перайшоў на нашу тэрыторыю незаўважаным.
Дунаеў, як заўсёды, ішоў не спяшаючыся. Абыходзіў невя-лікі пагорак, парослы сасоннікам. Трымаў кірунак да кант-рольнага пункта, каб потым павярнуць назад, але ўжо іншай сцяжынкай.
Туман, падкурчыўшы хвост, раз-пораз прыпыняўся і страсаў з сябе вадзяныя пырскі. Поўсць на ім намокла, вада ручайкамі сцякала па баках.
«Ну і патоп!» — злаваўся Вячаслаў, чуючы, як стыне спіна.
Пазней, прыгадваючы ўсё, што здарылася непадалёк ад ра-кі, Дунаеў расказваў, як, падыходзячы да берага, ён адчуў не-спакой Тумана. Яны прайшлі да ўзлесся, і тут Туман рэзка на-цягнуў павадок. Дунаеў адразу зразумеў, што не звера пачула аўчарка.
—Туман, следі — загадаў ён. — Шукай! Шукай!
У такое на двор’е асабліва важна не патраціць дарэмна нават хвіліны.
Дунаеў ледзь паспяваў за Туманам. На бягу выцягнуў з ка-буры пісталет, расшпіліў каўнер бушлата, каб лягчэй было ды-хаць.
—Наперад, Туман! Хутчэй наперад! — прыспешваў ён аўчарку.
Вось і рака. Каля самай вады — гудгчар хмызняку. Туман чамусьці прыпыніўся, вінавата зірнуў на гаспадара: няма далей следу. Замітусіўся.
«Не, галубок, — адгадаў намер парушальніка Дунаеў. — Рака тут неглыбокая, і ты перабраўся на супрацьлеглы бераг. Да насыпу чыгункі кіруеш?»
Ён скочыў у ваду. Побач плыве Туман.
Супрацьлеглы бераг абрывісты. Цяжка караскацца ўверх Мокрая вопратка непрыемна прыліпае да цела. Дунаеў цяжка дыхае. Раптам наперадзе мільганула постаць. А можа, зда-лося? Не. Па тым, як напружыўся Туман, Вячаслаў зразумеў: памылкі быць не магло!
3 Боку раз’езда нарастаў гул поезда. Чутно было, як пастук-валі колы на стыках рэек. На крутым павароце поезд заўсёды запавольваў ход.
«Няўжо паспее? — варухнулася ў грудзях трывога, і, адча-піўшы павадок, Дунаеў падаў каманду: — Фас, Туман!»
Сам з усіх сіл кінуўся за аўчаркай следам. Выбег на прасеку і зноў убачыў постаць невядомага. Зусім блізка.
— Стой! — закрычаў Дунаеў і стрэліў. Стрэл глуха адгукнуў-ся ў лесе. Наперадзе затрашчала сучча. Пачуўся хрыплаваты голас. На імгненне Вячаслаў прыпыніўся. Зноў прыслухаўся.
Цяпер ён пайшоў цішэй, насцярожана разглядваючы мясцо-васць. Пісталет напагатове. Зрабіў яшчэ некалькі крокаў і рап-там адчуў, як цяжар спадае з плеч. Парушальнік з паднятымі уверх рукамі прыціснуўся спінай да сасны і з жахам пазіраў на Тумана.
Прыгадваючы гэта першае сваё баявое хрышчэнне, Вячаслаў зноў прыслухаўся да цішыні ў каэарме. Спяць таварышы, ад-пачываюць. Магчыма, ім вось у гэтыя хвілівы, калі за сцяной шалее завіруха, свіцца родны дом? (481 слова)
