Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Акенца ў свет продкаў.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
190.46 Кб
Скачать

Тэатральны этыкет

Ва ўсіх даведніках на тэатральным этыкеце напісана, што нельга перашкаджаць акцёрам на сцэне. У глядзельнай зале павінна быць цішыня. Але ў даведніках не пішуць пра на-ступствы для тых, хто парушае гэтыя правілы. А гэта важная інфармацыя. Шыканне вашай настаўніцы, заўвагі адмініст-ратара і нават патрабаванне выйсці з залы — гэта ўсё дробязі ў параўнанні з тым, што можа быць, калі вы захочаце даняць шумам, выкрыкамі акцёраў і рэжысёра. Вядомы расійскі рэ-жысёр-эксперыментатар неяк расказаў пра тое, як на спектаклі трое падлеткаў пачалі гучна адказваць акцёрам. Іграць было немагчыма...

Ролю слуг у пастаноўцы выконвалі прафесійныя каратысты. Калі спектакль быў на мяжы зрыву, рэжысёр адправіў гэтых слуг у залу. Яны падышлі да хлопцаў. Адзін з акцёраў ударыў па суседнім крэсле — і спінка раскалолася. У зале наступіла ідэальная цішыня. Так што празмерна вясёлым і знаходлівым у час спектакля не трэба забывацца, што на сцэне — прафесіяналы. Яны змогуць вас правучыць, не перапыняючы пры гэ-тым дзеяння. А глядзельная зала падумае, што так задумана аўтарам.

Цікава, што для самых актыўных рыхтуюцца спектаклі, на якіх можна крычаць, перашкаджаць акцёрам, выходзіць на сцэну. Напрыклад, гэта сваім гледачам дазваляе форум-тэатр. Калі вы любіце пашумець у зале — вам туды. Спектаклі форум-тэатра складаюцца з дзвюх дзеяў. У першай акцёры разыгрыва-юць перад гледачамі нейкую праблемную сітуацыю. У другой яны зноў іграюць тое самае, але ў любы момант глядач, якому не падабаецца ход падзей, можа ўзняць руку і сказаць: «Стоп! * Можна выйсці на сцэну, замяніць аднаго з акцёраў і прапана-ваць сваё рашэнне канфліктнай сітуацыі.

Самым спрэчным сярод правілаў тэатральнага этыкету не-каторым падаецца правіла пра святочную форму адзення. Безу-моўна, традыцыйная пастаноўка патрабуе акадэмічных убораў. Арганічна выглядаюць тэатралы ў вечаровай сукенцы ў оперы. На эксперыментальным лялечным спектаклі вам могуць прапанаваць сесці на падушкі, раскіданыя на падлозе. У такім выпадку, відаць, джынсы будуць дарэчы. Драныя джынсы, апранутыя на балет, у тэатр з аксамітнымі крэсламі і пазалотай на ляпніне, — гэта свайго роду выклік традыцыі. Думаецца, у адносінах да тэатральнага этыкету ёсць правілы, якія не ста-вяцца пад сумненне. Самыя галоўныя наступныя.

Першае: нельга спазняцца на спектакль. Калі ж добрыя бі-лецёры пашкадавалі вас і пусцілі ў залу са спазненнем, то не трэба шукаць сваё месца. Лепш заняць вольнае крэсла, якое знаходзіцца бліжэй за ўсё. Можна папрасіцца на балкон, каб не перашкаджаць болыш дысцыплінаваным гледачам. Другое правіла: нецікавыя спектаклі сапраўды бываюць, але сыходзіць з іх варта толькі ў антракце, а не тады, калі вам за-хочацца.

Трэцяе правіла: перад спектаклем трэба адключыць гук на мабільным тэлефоне. Лепш адключыць тэлефон зусім. Такім чынам вы поўнасцю ўключаецеся ў тэатральнае дзеянне.

Самае галоўнае правіла: трэба ведаць, што тэатр — мастацтва разнажанравае і складанае. Таму неабходна разумець, на які спектакль вы ідзяце, у які тэатр і з якой кампаніяй. Калі вы ведзяце на спектакль малодшую сястрычку, а яна пачынае ка-прызнічаць у зале, то, канечне, давядзецца выходзіць, не дача-каўшыся антракту. Калі вы набываеце білеты на традыцыйны спектакль у оперны тэатр, то варта падумаць і пра адлаведнае адзенне. Калі вы лічыце сябе прыхільнікам эксперымевталь-нага мастацтва, то трэба быць гатовым да ўдзелу ў ахцёрскай імправізацыі.

Такім чынам, тэатральны этыкет пачынаецца з павагі да тэа-тра, людзей і да сябе. (498 слоў)