
- •Акенца ў свет продкаў
- •Гаспадар усіх рамёстваў
- •3 Распаўсюджаннем хрысціянства з’явіліся святыя Кузьма і Дзям’ян. Гэтыя святыя лічыліся апекунамі ўсіх кавалёў, сям’і і шлюбу. У народзе іх называлі бяссрэбранікамі. Яны рабілі
- •Цвіркун
- •Зорка першай велічыні
- •Ежа беларусаў
- •Веснавая паводка
- •I раптам нейкая сіла нібы падштурхнула хлопчыка. Ён хутка ўзмахнуў вяслом, неяк рыўком падагнаў лодку да зайца і, нахі-ліўшыся, схапіў яго за вушы. (569 слоў)
- •На Ласіным возеры
- •Міколкавы сны
- •Верасовыя ўспаміны
- •3 Памяці сціраецца, хочаш ці не, пачутае, убачанае, адчутае, хутчэй ці павольней. Час стварае і абкрадае чалавека, кажуць, і лечыць, толькі не ўсе раны гояцца часам.
- •Тэатральны этыкет
- •Першы парушальнік
- •3 Боку раз’езда нарастаў гул поезда. Чутно было, як пастук-валі колы на стыках рэек. На крутым павароце поезд заўсёды запавольваў ход.
- •Белы шпіц
- •Ніягарскі вадаспад
- •Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
- •«Цвяток радзімы васілька»
- •Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс
- •Адроджаная «Еўропа»
- •Беларуская літаратура ў прасторы інтэрнэту
Акенца ў свет продкаў
У Беларусі сустракаюцца буйныя валуны з неапрацаванай паверхняй. Іх у народзе завуць камянямі-шаўцамі. Такія камя- ні месцяцца ў нізінах каля вады ці балота. Паводле паданняў, у іх некалі жыў змей ці чорт, які вельмі добра і за невялікую плату шыў адзенне, абутак. Трэба было пакласці на валун тка-ніну або кавалак скуры і папрасіць майстра пашыць патрэбную рэч. Праз некаторы час усё было гатова: кашуля, боты або чара-вікі ляжалі на валуне.
Адзін з камянёў, які завецца Сцяпанам, ляжыць на балоце каля вытокаў ракі Віліі. Нават балота атрымала назву Кравец-кае ад кравецкіх здольнасцей валуна. Паводле падання, мала-ды мужчына Сцяпан абшываў усё наваколле. Але за грахі ня-чыстая сіла ператварыла Сцяпана ў камень. Потым здарыўся цуд: шыць пачаў сам валун. Трэба было ўвечары пакласці на яго тканіну і сказаць: «Сцяпан, пашый каптан!» Раніцай на ка-мені з’яўлялася замоўленае адзенне. Удзячныя людзі пакідалі каля каменя хлеб, соль, лён. Усё гэта забірала жонка Сцяпана. Але аднойчы хтосьці папрасіў у цудадзейнага каменя пашыць яму «царскія строі». Камень пакрыўдзіўся і перастаў шыць. Ульяна таксама зажурылася. Яна прыбегла да свайго скамя-нелага мужа, павалілася на яго і доўга-доўга горка плакала. Слёзы сцякалі з каменя і ператвараліся ў плынь ракі. Пасля гэтага раку назвалі Вілія.
Цікава, што камень-кравец не адзіны ў Беларусі. Падобныя камяні сустракаюцца на поўначы нашай краіны. Так, у Чаш-ніцкім раёне ведаюць пра такія камяні. Паданне распавядае, што некалі ў вялізным валуне жыў Змей. Быў той чароўны Змей надзвычай умелым краўцом, шыў на залатой машынцы. За-каз ён прымаў праз адзінае акенца ў камені. Калі людзі прасілі пашыць вопратку, кравец выконваў заказ выдатна. Замест гро-шай патрабаваў за сваю працу курэй і пеўняў. Казалі, што Змей часам ператвараецца ў прыгожага хлопца. У такім абліччы ён закахаўся ў дзяўчыну, якая жыла за возерам.
Моцна закахаўся Змей-хлопец, ледзь не кожны дзень пры-лятаў да дзяўчыны праз возера, бо меў вялізныя крылы. Ад-нойчы Змей прылёг крыху паспаць. Папярэдзіў, каб дзяўчына яго пабудзіла, як толькі на небе з’явіцца хмара. Неба раптам пацямнела, а дзяўчына не пабудзіла хлопца. Бліснула маланка, пачалася навальніца. Раз’юшаны хлопец падхапіўся, ператва-рыўся ў Змея і ўдарыў сваю каханую па шчацэ. На ўсё жыццё ў яе засталася радзімая пляма. Як Змей сагнаў сваю злосць, раптоўна грымнуў пярун і забіў цмока. Пачалася страшэнная Навальніца. Старыя людзі падказалі, што трэба як мага хутчэй закапаць Змея. Тады дождж спыніцца. Так і зрабілі. Дождж нарэшце спыніўся, заззяла сонца. А курган, які знаходзіцца непадалёку ад возера, і цяпер называецца магілай забітага Змея.
Цікава, што на аснове легенд пра камяні-шаўцы ў беларускай мове з’явіліся фразеалагізмы «абуць у чортавы лапці», «шыць чартоўскія боты», якія азначаюць падман і інтрыгі. Усе камя-ні-краўцы ў Беларусі адносяцца да культавых, ушаноўваюцца і сёння. Можна толькі ўявіць, якое важнае значэнне яны мелі для нашых продкаў-язычнікаў.
Амаль ва ўсіх паданнях пра чароўныя камяні згадваецца адмысловае акенца, праз якое майстар атрымлівае заказ і гро-шы, выдае гатовыя вырабы. У сусветнай міфалогіі акно хаты, дзверы, брама ўспрымаюцца як мяжа паміж сваёй і чужой пра-сторай. Акенца ў камянях мае падабенства з акенцам у надма-гільных драўляных хатках. Праз яго нашы продкі падчас памі-нальных дзён на Радаўніцу і Дзяды ставілі на магілу ежу.
Такім чынам, шанаванне камянёў, якія шыюць, паданні пра іх сведчаць пра тое, як умелі беларусы шанаваць не толькі жы-вых, але і нябожчыкаў. (523 словы)