- •1.1 Віды інфармацыі ў тэксце
- •1.2 Члянімасць тэксту
- •1.3 Кагезія як кампанент унутрытэкставых сувязей
- •1.4 Катэгорыя кантынуума ў публіцыстычным тэксце
- •1.5 Мадальнасць тэксту
- •1.6 Інтэграцыя і завершанасць тэксту
- •1.1 Віды і функцыі выказвання
- •1.2 Абзац і складанае сінтаксічнае цэлае як адзінкі тэксту
1.1 Віды і функцыі выказвання
Выказванне – лексічна напоўненая адзінка мовы, якая рэалізуе сказ. Любое выказванне – гэта сказ, але не любы сказ – выказванне. Адзін сказ можа заключаць у сабе некалькі выказванняў-паведамленняў. Так, артыкул “Философия союзного государства” пачынаецца сказам “Второе апреля – День единения народов Беларуси и России”. У гэтым сказе выказваецца адразу некалькі думак: па-першае, менавіта ў гэты дзень, а не ў іншы; па-другое, іменна беларускі і рускі народы; па-трэцяе, у гэты дзень і гэтыя народы святкуюць менавіта Дзень яднання.
У залежнасці ад таго, колькі тэм адлюстравана ў змесце выказвання, яны дзеляцца на аднааб’ектныя і рознааб’ектныя.
Даследчыкі дзеляць выказванні на два тыпы ў залежнасці ад іх камунікатыўных якасцей, хаця гэта класіфікацыя даволі ўмоўная: інфарматыўныя выказванні, у якіх пададзена інфармацыя зместавая, новая, і выказванні верыфікатыўныя, якія выконваюць функцыю эмацыйнага ўздзеяння, аргументацыі, пераканання.
Інфарматыўныя выказванні звычайна перадаюць інфармацыю факталагічнага і канцэптуальнага характару, а верыфікатыўныя – ацэначную, часта падтэкставую.
1.2 Абзац і складанае сінтаксічнае цэлае як адзінкі тэксту
Абзац з’яўляецца важным кампанентам тэксту, бо менавіта ён звычайна афармляе пачатак новай думкі і ў той жа час сведчыць пра заканчэнне папярэдняй. Дзяленне на абзацы паясняе кампазіцыю тэксту. Нельга не суаднесці абзац са складаным сінтаксічным цэлым – структурна-сэнсавай адзінкай тэксту. Яно ўяўляе сабой адзін або некалькі абзацаў і звычайна складаецца з трох частак: зачыну, разгорткі і канцоўкі. Аднак такая кампазіцыя выконваецца не заўсёды.
Будова ССЦ звязана з наяўнасцю або адсутнасцю моўнай і сэнсавай сувязі з тэкстам увогуле. Некаторыя даследчыкі звяртаюць увагу на аўтасемізм (самастойнасць адзінкі тэксту) або сінсематызм (залежнасць ад папярэдняга тэксту). Пры сінсематызме ўлічваецца сэнсавая прэсупазіцыя – папярэдняя інфармацыя, фонавыя веды, якія маюць дачыненне не толькі да дадзенага тэксту. Важнай з’яўляецца таксама лінгвістычная прэсупазіцыя – лексіка-граматычная сувязь з папярэднім тэкстам або загалоўкам.
Суадносіны абзаца і ССЦ могуць быць наступнымі:
1. Абзац супадае з ССЦ;
2. Абзац складаецца з двух і больш ССЦ;
3. Межы абзаца і ССЦ не супадаюць.
Першы выпадак самы распаўсюджаны і нейтральны. Другі таксама дастаткова часта сустракаецца ў тэкстах. А ўжо несупадзенне межаў ССЦ і абзаца сустракаецца радзей, але стылістычны эфект пры гэтым больш моцны. Абзац у гэтым выпадку служыць прыёмам вылучэння, падкрэслівання асобных частак цэлага або з’яўляецца сродкам аўтарскіх адносін.
Заключэнне
Лінгвістычная арганізацыя тэксту складаецца з узаемазвязаных і сістэмна ўладкаваных структурных адзінак, якія выступаюць прадстаўнікамі, прэзентантамі сэнсавай, логіка-паняційнай, прагматычнай і інш. складанаэлементнай кагерэнтнасці тэксту, як сацыяльна абумоўленай, гістарычна зменлівай, культураспецыфічнай, камунікатыўна кадыфікаванай і кагнітыўна прыроднай з’явы. Размяшчэнне іх адбываецца на двух узроўнях – парадыгматыкі і сінтагматыкі, што паказвае і на лінейнае размяшчэнне ў працэсе маўленчай дзейнасці чалавека, і на кадыфікацыю суперлінейную (кадыфікаваную).
Вонкавая структурыраванасць тэксту ўяўляе сабой гарызантальную арганізацыю, кампаненты якой можна зрокава разбіць на часткі. А катэгорыі ўнутранай структуры – гэта вертыкальная арганізацыя тэксту. Каб іх вылучыць, неабходна прааналізаваць тэкставы матэрыял на лексічным, граматычным узроўнях, адзначыць сэнсавыя і асацыятыўныя сувязі. Таму ўнутраная структура тэксту больш складаная, але яна немагчыма без вонкавай. Толькі ва ўзаемадзеянні яны могуць утвараць складаную сістэму – тэкст.
Спіс выкарыстанай літаратуры
Гальперин, И. Р. Текст как объект лингвистического исследования / И. Р. Гальперин. – М.: Наука, 1981.
Валгина, Н. С. Теория текста / Н. С. Валгина. – http://www.hi-edu.ru/e-books/xbook029/01/part-005.htm
Іўчанкаў, В. І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту / В. І. Іўчанкаў. – Мінск: БДУ, 2003.
Лотман, Ю. М. Структура художественного текста / Ю. М. Лотман. – СПб, 1998.
