Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Рэферат.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
38.05 Кб
Скачать

1.5 Мадальнасць тэксту

Адносіны аўтара да рэчаіснасці (што з’яўляецца прыкметай мадальнасці), у той ці іншай ступені характэрна для любога выказвання. Паколькі гэтыя адносіны могуць быць выражаны рознымі сродкамі – фармальна граматычнымі, лексічнымі, фразеалагічнымі. Сінтаксічнымі, інтанацыйнымі, кампазіцыйнымі, стылістычнымі – мадальнасць аказваецца катэгорыяй, якая характэрна мове, г. зн., яна з’яўляецца сутнасцю камунікатыўнага працэсу.

В. Вінаградаў адзначае, што мадальнасць характэрна для кожнага сказа, таму што сказ пры адлюстраванні рэчаіснасці выяўляе адносіны зместу мовы да сапраўднасці.

Вылучаюць два віды катэгорыі мадальнасці: аб’ектыўна-мадальнае і суб’ектыўна-мадальнае значэнні. У публіцыстычных тэкстах прысутнічаюць два віды. Гэта абумоўлена тым, што аўтар павінен выражаць свае адносіны да тэмы, якую раскрывае, але пры гэтым аб’ектыўна асвяшчаць факты. Так, у артыкуле “Почтовый экспресс прибудет вовремя” (“СБ. Беларусь сегодня”, № 60, 02.04.2013) аўтар паслядоўна раскрывае фактычны матэрыял, прыводзіць статыстычныя даныя, падае меркаванне кампетэнтных людзей, думкі сведкаў. Між тым, у артыкуле ёсць разважанні аўтара, яе эмоцыі (не вызывает оптимизма).

1.6 Інтэграцыя і завершанасць тэксту

Усе катэгорыі тэксту пераплецены і ўзаемаабумоўлены. Але метады аналізу тэксту як буйной адзінкі моўнага акту не тоесныя метадам аналізу яго частак. Метад аналізу тэксту заключаецца ў тым, каб усе яго часткі разглядаліся як ізалявана, так і ў іх узаемаадносінах. Такі метад можна назваць сінтэзуючым або інтэгруючым.

Інтэграцыя – паняцце, якое азначае стан звязнасці асобных дыферэнцыраваных частак у цэлае, а таксама працэс, які вядзе да такога стану. Інтэграцыя ўзнікае паступова, разам з развіццём аповеду.І менавіта яна забяспечвае паслядоўнае асэнсаванне зместава-фактуальнай інфармацыі.

Варта адзначыць, што паняцці інтэграцыі і кагезіі ўзаемаабумоўлены, але яны розныя з пункту гледжання іх форм і сродкаў выказвання. Кагезія – гэта формы сувязі (граматычныя, семантычныя, лексічныя) паміж асобнымі часткамі тэксту. Інтэграцыя – гэта аб’яднанне ўсіх частак тэксту для дасягнення яго цэласнасці. Інтэграцыя можа ажыццяўляцца сродкамі кагезіі, а можа будавацца і на асацыятыўных адносінах. Так, паназіраем, як забяспечваецца інтэграцыя ў артыкуле “Популисты и левоцентристы”. Колькасць абзацаў разам з лідам, якія можна ўмоўна прыраўняць да звышфразавыз адзінстваў, 8. Не раскрываючы зместава-канцэптуальную інфармацыю аўтара, прасочым, як інтэграваны часткі. Для гэтага пералічым амаль усе звароты, якімі пачынаюцца абзацы ў артыкуле: “В свою очередь…”, “По итогам…”, “Итак, на настоящий момент…”.

Прыведзеныя звароты не толькі злучаюць адзін абзац з іншым, але і з’яўляюцца сродкамі інтэграцыі ўсяго тэксту.

Вынік інтэгравання звязаны з катэгорыяй завершанасці. Успрымаемая намі “карціна свету”, знаходзіцца ў пастаянным руху і змяненні. Аднак мы можам вылучыць у гэтым руху кожны канкрэтны адрэзак. Для гэтага неабходна спыніць працэс і разбіць яго на т. зв. кадры. Такімі кадрамі з’яўляюцца тэксты, таму што яны адлюстроўваюць толькі тую частку рэчаіснасці, якую бачаць аўтары ў пэўны момант свайго ўспрымання. І яны імкнуцца чытачам растлумачыць тыя рэчы, пра якія пішуць. На думку І. Гальперына, тэкст можна лічыць завершаным тады, калі з пункту гледжання аўтара яго задума атрымала поўнае выяўленне. Інакш кажучы, завершанасць тэксту – гэта функцыя задумы, якая пакладзена ў аснову твора і разгортваецца ў шэрагу паведамленняў, апісанняў, разваг, аповедаў і іншых форм камунікатыўнага працэсу.

Частка 2. Вонкавыя структурныя кампаненты тэксту

Ю. Лотман на сінтагматычным узроўні вылучае наступныя сегменты празаічнага тэксту: слова, сказ, абзац, глава. У сваю чаргу, А. Папіна адзначае, што тэкст мае такія адзінкі, як выказванне, “тэкст”, складанае сінтаксічнае цэлае і дыскурс. Мае сэнс разглядзець некаторыя з іх, каб уяўляць структурную арганізацыю публіцыстычнага тэксту.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]